Небяспечнае лета
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2014
ловых калючак, а другі абкалоўся аб вожыка.
Снусмумрык ужо амаль спачуваў ахоўнічысе. Маючы адно дзіцё верхам на капелюху, два на плячах і несучы два пад пахамі, мокры і няшчасны, ён кандыбаў па чарнічніку.
I калі яму ўжо зрабілася зусім цяжка, наперадзе раптам раскінулася паляна. А пасярод паляны стаяў дамок. Павялыя гірлянды з лісця абвівалі комін і шулле брамы.
Хістаючыся на слабых нагах, Снусмумрык падышоў да дзвярэй, пастукаўся і хвіліну счакаў.
98
99
Але ніхто яму не адчыніў.
Ён пастукаўся зноў. I зноў нічога. Тады ён штурхануў дзверы і ўвайшоў. У доме не было нікога. Кветкі на стале завялі, гадзіннік спыніўся. Снусмумрык пасадзіў дзяцей на падлогу і падышоў да халоднай пліты. На ёй ляжала даўно астылая запяканка. Потым ён зазірнуў у кладоўку. А дзеці сядзелі і моўчкі сачылі за ім.
Нейкі час было ціха. Але вось Снусмумрык вярнуўся і паставіў на стол бачурку з фасоляй.
Можаце есці, пакуль не станеце квадратнымі, сказаў ён. Мы пакуль пабудзем тут, перачакаем, а я тым часам вывучу вашыя імёны. Запаліце мне люльку!
I ўсе як адзін падарваліся, каб запаліць яму люльку.
Крыху пазней у пліце гарэў агонь, а ўсе штонікі і сукенкі віселі перад ёю на вяроўцы і сушыліся. На стале ў вялікім сподзе дымілася фасодя, а на дварэ з пасівелага неба ліў дождж.
Яны слухалі, як залева тупоча па даху і як трашчыць агонь.
Ну, як вам тут? спытаў Снусмумрык. Хто хоча ў пясочніцу?
Лясныя дзеці паглядзелі на яго і засмяяліся.
А потым узяліся за Філіф'ёнчыну фасолю.
Але Філф'ёнка нічога не ведала пра сваіх гасцей, бо сядзела ў вязніцы за парушэнне грамадскага парадку.
Раздзел дзясяты
Пра генеральныя рэпетыцыі
Ішла генеральная рэпетыцыя п’есы Мумітаты, і хоць да вечора было яшчэ доўга, усе лямпы гарэлі.
Бабрам паабяцалі бясплатныя квіткі на заўтрашнюю прэм’еру, а за гэта яны падштурхнулі тэатр, каб хоць неяк паставіць яго на роўны кіль. Праўда, сцэна паранейшаму заставалася крыху нахіленай, так што было ўсё адно трошкі нязручна.
Заслона, чырвоная і таямнічая, хавала сцэну, перад якой гойдалася на хвалях невялікая флатылія цікаўных чоўнікаў. Публіка чакала ад самага світанку. Усе прыхагіілі з сабой абеды, бо генеральная рэпетыцыя заўсёды бывае доўгай.
Мама, а што такое генеральная рэпетыцыя? спытала нейкае важанятка з беднай сям'і ў адным з чаўноў.
101
Гэта калі яны паўтараюць усё самы апошні раз, каб быць ужо зусім пэўнымі, што ўсё ў парадку, патлумачыла мамавожычыха. Заўтра яны будуць граць спектакль пасапраўднаму, і тады трэба плаціць грошы, каб паглядзець. А сёння такім бедным вожыкам, як мы, можна глядзець бясплатна.
Але за заслонай зусім не былі пэўныя, што ўсё ў парадку. Мумітата перапісваў п’есу нанова.
Міса рыдала.
Але мы вырашылі, што абедзве ў канцы загінем! казала дачка Мюмлы. Чаму леў праглыне толькі яе? «Нявесть/ льва», мы ж дамовіліся, помніш?
Ну добра, добра! нервова сказаў Мумітата. Спачатку леў праглынае цябе, а потым праглынае Місу. Толькі не замінайце, я спрабую думаць гекзаметрам!
А як будзе з крэўнымі повязямі? захвалявалася Мумімама. Учора дачка Мюмлы была жонкай твайго сына, што з’ехаў. А цяпер за ім замужам Міса, а я яе маці, так? А дачка Мюмлы застаецца без мужа?
He хачу я заставацца без мужа, адразу заявіла дачка Мюмлы.
Яны будуць сёстрамі! адчайна выпаліў Мумітата. Тады дачка Мюмлы будзе жонкай твайго сына. У сэнсе майго. To бок тваёй цёткай па бацьку.
Гэта немагчыма, сказаў Хомса. Калі Мумімама твая жонка, твая нявестка не можа быць ейнай цёткай.
Ай, якая розніца! сказаў Мумітата. Усё адно п ’еса не атрымаецца!
Ты пра гэта не думай, сказала Эма з нечаканай спагадай. Усё будзе добра. Да таго ж публіка ўсё адно нічога не зразумее.
Эма, дарагая, сказала Мумімама. Гэтая сукенка мне вельмі вузкая... Яна ўвесь час разыходзіцца на спіне.
Запомні, сказала Эма з поўным ротам шпілек, нельга выглядаць вясёлай, калі выйдзеш на сцэну і пачнеш казаць, што сын труціць хлуснёй яго душу!
Што вы, я абяцаю выглядаць сумнай, сказала Мумімама.
Міса развучвала ролю. Раптам яна адкінула паперку і закрычала:
Мая роля занадта вясёлая! Яна мне зусім не паДсІХОДЗІЦЬ!
Ціха, Міса, строга сказала Эма. Мы пачынаем. Асвятленне гатовае?
Хсмса ўключыўжоўты пражэктар.
Чырвоны! Чырвоны! закрычала дачка Мюмлы. На мой выхад чырвоны! Чаму ён заўсёды ўключае не тое, што трэба?
Так робяць усе, спакойна сказала Эма. Вы гатовыя?
102
103
Я не ведаю сваёй ролі, у паніцы прамармытаў Мумітата. Я не помню ні слова!
Эма паляпала яго па плячы.
1 гэта нармальна, сказала яна. Усё якраз так, як мусіць быць на генеральнай рэпетыцыі.
Яна тройчы пастукала па падлозе сцэны, і звонку між чаўноў адразу запанавала цішыня. 3 радасным трымценнем у старым целе Эма ўзняла заслону.
Шэпт захаплення прабег сярод нешматлікіх гледачоў рэпетыцыі. Большасць з іх раней ніколі не бывала ўтэатры.
Яны ўбачылі змрочны скалісты краявід, заліты чырвоным святлом.
Па правы бок схаванага пад чорнай накідкай трумо сядзела ў цюлевай спадніцы і з папяровымі кветкамі ў валасах, закручаных гулькай, дачка Мюмлы.
Нейкі час яна цікаўна разглядала гледачоў пад рампай, а потым пачала проста з моста:
Гэтай начы я памру, хоць бязвінная я перад небам! Зробіцца мора крывёй, спапялеюць вясновыя нівы. Я нібы ружы бутон, маладосць абрасіла чало мне, Ды непахісны мой лёс мяне жорстка і жудасна
сушыць.
Раптам зза куліс пачуўся пранізлівы рэчытатыў Эмы:
О злы лёс!
О злы лёс!
О злы лёс!
Мумітата выйшаў з левага боку сцэны з мантыяй, нядбала перакінутай цераз плячо, і, павярнуўшыся да публікі, дрыготкім голасам прадэкламаваў:
Повязі душ і крыві я парву, калі доўг заклікае!
Ах, няўжо з мяне зрыне карону сястра майго.ўнука?
Мумітата заўважыў, што нешта пераблытаў, і паспяшаўся выправіцца:
Ах, няўжо з мяне зрыне каоону пляменніка цётка?
Мумімама высунула мордачку і прашаптала: Няўжо з мяне зрыне карону сястрыца нявесткі! Ага, ага, сказаў Мумітата. Гэта я прапушчу.
Ён зрабіў крок да дачкі Мюмлы, што хавалася за трумо, і сказаў:
Бойся, няверная мюл \ла! Ты чуеш, як леў крыважэрны Ярасна б'ецца аб грэнты, раве, згсдаднелы,
на поўню?
Павісла доўгая паўза.
.. .раве, згаладнелы, на поўню! паўтарыў тата гучней.
104
105
Нічога не адбылося.
Ён азірнуўся налева і спытаў:
Чаму леў уе раве?
Я не магу раўці, пакуль Хомса не падыме поўню, сказала Эма.
Хомса высунуўся зза куліс.
Міса абяцала зрабіць поўню, але не зрабіла, сказаў ён.
Добра, добра, паспешліва сказаў Мумітата. Хай зараз выходзіць Міса, у мяне настрой усё адно прапаў.
Міса няспешна прайшла на сцэну, апранутая ў чырвоную сукенку з аксаміту. Яна доўга стаяла моўчкі, падвёўшы да вачэй лапу, і ўваходзіла ў вобраз прымадонны. Гэта было цудоўнае адчуванне.
О, што за радасць глядзець... прашаптала Мумімама, якая вырашыла, што Міса забыла словы.
Гэта тэатральная паўза, ціха прашыпела Міса. На хісткіх нагах яна падышла да рампы і выцягнула лапы да публікі.
Нешта шчоўкнула: Хомса ў асвятляльным пакоі ўключыў гук ветру.
У іх пыласос? спытаў маленькі вожык.
Ціха• сказала мамавожычыха.
Міса пачала змрочна дэкламаваць:
О, што за радасць глядзець, як твая галава
разаб'ецца...
Яна зрабіла ў парыве крок наперад, наступіла на падол сваёй аксамітнай сукенкі і перакулілася цераз рампу ў човен вожыкаў.
Пад бурныя авацыі гледачы вярнулі яе на сцэну.
He хвалюйцеся, спадарыня, сказаў ёй пажылы бабёр. △авайце, адсячыце ёй хутчэй галаву!
Каму? збянтэжылася Міса.
Цётцы ўнучкі, каму ж яшчэ! падбадзёрыў яе бабёр.
Яны ўсё пераблыталі, прашаптаў Мумітата маме. Калі ласка, выходзь хутчэй на сцэну!
Мумімама хуценька падабрала спадніцы і з'явілася перад гледачамі з лагодным і крыху сарамлівым выглядам.
О лёс мой, схавай жа свой твар, бо са змрочнымі весткамі йду я! радасна сказала яна. Твой сын вераломства ўчыніў і душу тваю труціць хлуснёю!
О злы лёс!
О злы лёс!
О злы лёс!
завыла Эма.
Мумітата трывожна паглядзеў на Мумімаму.
106
107
Увядзіце льва, паслужліва прашаптала яна.
Увядзіце льва, паўтарыў тата. Увядзіце льва, няўпэўнена сказаў ён яшчэ раз. Нарэшце крыкнуў:
Ільва сюды!
За сцэнай пачуўся гучны тупат, і ўрэшце леў выйшаў.
Адзін бабёр служыў яму пярэднімі лапамі і яшчэ адзін заднімі. Публіка зараўла ад захаплення.
Памарудзіўшы, леў падышоў да рампы і пакланіўся так, што раз'ехбўся пасярэдзіне.
Гледачы запляскалі ў лапы і паціху пагрэблі дадому.
Яшчэ ж не канец! закрычаў Мумітата.
Любы, яны заўтра таксама прыйдуць, сказала Мумімама. Эма кажа, што прэм'ера абавязкова праваліцца, калі генеральная рэпетыцыя не атрымаецца крыху няўдалай.
Ну, калі яна так кажа... супакоіўся тата. Ва ўсякім разе ў некаторых месцах яны смяяліся! дадаў ён, павесялеўшы.
A Mica, каб суняць трымценне ў сэрцы, крыху адышлася ўбок ад астатніх.
Яны пляскалі мне! шаптала яна сама сабе пад hoc. О, якое шчасце! Я буду заўсёды, заўсёды такой шчаслівай...
Раздзел адзінаццаты
Пра тое, як падманваюйь турэмшчыкаў
Наступным ранкам разаслалі ўлёткі з тэатральнай праграмай. Самыя розныя птушкі лёталі вакол заліва і раскідвалі прыгожыя плакаты, намаляваныя Хомсам і дачкой Мюмлы. Афішы луналі над лесам, над берагам і паплавамі, апускаліся на ваду, на дахі, на сады.
Адна праграмка пакружылася над вязніцай і ўпала перад Хемулём, які драмаў на сонейку, ссунуўшы на нос паліцэйскую фуражку.
Ён адразу ўгледзеў у гэтым таемнае пасланне арыштантам і моцна ўчапіўся ў паперчыну.
Якраз цяпер пад яго наглядам сядзела ні больш ні менш трое вязняў. Столькі ён не меў з тых часоў, калі яшчэ
толькі вучыўся на турэмшчыка. Ужо амаль два гады ў яго не было арыштантаў не дзіва, што ён так устрывожыўся.
Вось як, значыць, Хемуль начапіў акуляры і гучна пачаў чытаць сам сабе. Прэм'ера!!! чытаў ён.
НЯВЕСТЫ ЛЬВА, або КРЭЎНЫЯ ПОВЯЗІ Аднаактавая драма Мумітаты ПРЫ ЎАЗЕЛЕ Мумімамы, Мумітаты, дачкі Мюмлы, Місы і Хомсы Хор: Эма
ПЛАТА ЗА ЎВАХОД: Усё, што можна з'есці Пачынаем увечары на захадзе сонца, калі не будзе ветру ці дажджу. Заканчваем, калі дзецям час класціся спаць. Прадстаўленне адбудзецца пасярод Яловага заліва. Пракат чаўноў у хемулёў.
Адміністрацыя тэатра
Тэатр? задумліва сказаў Хемуль і зняў акуляры. У я