Небяспечнае лета
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2014
я агіднае гагатанне. Гэта смяялася Эма.
Ха, сказала яна. Вось што здараецца, калі свішчаш у тэатры!
64
Раздзел шосты
Пра тое, як помсцяць паркавым ахоўнікам
Калі б маленькая Мю была крыху большая, яна несумненна патанула б. А так яна, лёгка, як бурбалка, вынырнула з буруноў на паверхню. I чмыхаючы і адплёўваючыся, паплыла, нібы корак, падхоплены вадзяною плынню, якая імкліва адносіла яе ўсё далей і далей.
Ух ты, як весела, сказала сама сабе Мю. Во ўжо дзе мая сястрыца здзівіцца! Яна агледзелася і заўважыла, што непадалёк па вадзе плывуць вазачка для печыва і Мумімамін швейны кошык. Крыху павагаўшыся (бо ў вазачцы яшчэ заставалася крыху печыва), яна ўсёткі выбрала швейны кошык і забралася ў яго.
Мю грунтоўна даследавала змесціва кошыка і, знайшоўшы нажніцы, уволю начыкала імі нітак. Стаміўшыся, яна ўладкавалася ў ангорскай шэрсці і заснула.
А швейны кошык плыў ды плыў, пакуль яго не занесла ў той самы заліў, дзе сеў на мель дом. Калыхаючыся на хвалях, кошык убіўся ў прыбярэжны трыснёг і нарэшце спыніўся, загразшы ў глею. Але маленькая Мю не прачнулася. Яна не прачнулася наваттады, калі над ёй прасвістала лёска і за кошык зачапіўся зазубень. Зазубень адразу таргануўся, лёска наструнілася і пачала асцярожна падцягваць кошык.
Аарагі чытач, падрыхтуйся да нечаканкі! Выпадковасці і супадзенні штукі дзіўныя. Нічога не ведаючы адно пра аднаго, мумісям'я і Снусмумрык неспадзявана апынуліся ў адным месцы акурат перад купальскаю ноччу! Бо ніхто іншы, як сам Снусмумрык стаяў цяпер у сваім старэнькім зялёным капелюху на беразе заліва і разглядаў вылаўлены ім кошык.
Прападзі мой капялюх, калі гэта не маленькая мюмла, сказаў ён і дастаў з рота люльку. Ён пакратаў Мю зазубнем і зычліва сказаў: He бойся!
Я нават мурашоў не баюся! адказала Мю і села.
Яны паглядзелі адно на аднаго.
Апошні раз яны бачыліся, калі Мю была такая маленькая, што яе амаль нельга было разгледзець, таму няма нічога дзіўнага, што яны не пазналі адно аднаго.
Вось як, дзіцятка? сказаў Снусмумрык і пашкрабаў за вухам.
Сам ты дзіцятка! сказала Мю.
Снусмумрыкуздыхнуў. У яго былі важныя справы, і, акрамя таго, перад вяртаннем у Мумідол ён спадзяваўся
66
67
крыху пабыць самнасам з сабою. А тут вось табе і маеш, нейкая няўклюдамюмла забыла сваё дзіцё ў швейным кошыку. Такая вось гісторыя.
Дзе твая мама? спытаў ён.
Яе злопалі, схлусіла Мю. У цябе ёсць што паесці?
Снусмумрык паказаў люлькай на невялічкі рандэлек з гарохам, які закіпаў на вогнішчы. Побач стаяў другі рандэлек з гарачаю кавай.
Але ж ты, мусіць, п'еш толькі малако?
Маленькая Мю пагардліва засмяялася. He міргнуўшы вокам, яна каўтанула дзве поўныя лыжачкі кавы ды глынула яшчэ пасля не менш як чатыры гарошыны.
Нуну... працягнуў Снусмумрык, заліваючы вуголле вадой.
А цяпер мне зноў хочацца спаць, заявіла Мю. I лепш за ўсё мне спіцца ў кішэнях.
Аобра, сказаў Снусмумрык і сунуў яе ў кішэню. Ты хоць прынамсі ведаеш, чаго хочаш.
Ангорскую шэрсць Мю ўзяла з сабой.
А Снусмумрык рушыў далей цераз паплавы.
Вялікая хваля, знясілеўшы, знайшла спачынак у заліве. Лета застыла тут ва ўсім сваім бляску. Пра нядаўняе вывяржэнне вулкана сведчылі толькі хмары попелуды прыгожыя пурпуровыя захады сонца, якімі часта любаваўся Снусмумрык. Ён нічога не ведаў пра тое, што здарылася з яго сябрамі па Мумідоле, і меркаваў, што яны як заўсёды мірна сядзяць у сябе на верандзе і святкуюць Купалле.
Часам ён думаў, што Мумітроль, напэўна, чакае яго. Але спачатку Снусмумрыку трэба было парахавацца з ахоўнікам парку... I правярнуць гэтую справу ён мусіў якраз на Купалле.
69
А заўтра ён ужо будзе вольны.
Снусмумрык дастаў губны гармонік і зайграў старую Мумітролеву песеньку «Гэй, звяркі, спдяціце банта'мі хвасты!»
Маленькая Мютутжа прачнулася і выглянула з кішэні. Я таксама ведаю гэтую песеньку! закрычала яна і пранізліва, бы камар, запішчала:
...спляціце, спляціце банта'мі хвасты, Хомса, да ўсіх далучайся і ты, Краскі, Хемуль, у гірлянду звівай, Міса, не плач, лепей песню спявай! Снусмумрык на траўцы ставіць намёт, Яркіх цюльпанаў наўкол карагод.
Ноч адлятае, як чорны матыль, Мюмла самотна шукае свой брыль*.
Дзе ты яе чула? здзівіўся Снусмумрык. Амаль усё правільна! Дзіўнае ты дзіця!
У гэтым можаш не сумнявацца, сказала маленькая Мю. Акрамя таго, у мяне ёсць таямніца.
Таямніца?
Ато! Пра навальніцу, якая зусім не навальніца, і яшчэ пра залу, якая круціцца. Але я нічога не раскажу!
У мяне таксама ёсць таямніца, сказаў Снусмумрык. Яна ляжыць у маім заплечніку. I ты хутка яе пабачыш. Бо хутка я нарэшце звяду свае даўнія рахункі з адным круцялём!
Вялікім ці дробным? пацікавілася Мю.
3 дробным, адказаў Снусмумрык.
* Пераклад Ганны Янкуты.
Гэта добра, сказала Мю. Дробны круцель нашмат лепш, яго будзе лягчэй прыкокнуць.
Яна задаволена зашылася ў ангорскую шэрсць, а Снусмумрык асцярожна рушыў уздоўж доўгага паркана, на якім тут і там віселі шыльдачкі з надпісам:
УВАХОДЗІЦЬ У ПАРКАВУЮ ЗОНУ СТРОГА ЗАБАРАНЯЕЦЦА
Ахоўнік парку са сваёю старой жонкайахоўнічыхай жылі, натуральна, у парку. Яны падстрыгалі і падразалі ўсе дрэвы так, каб іх кроны мелі форму шара ці куба, а ўсе сцяжынкі ў парку былі раўнюткія, быццам іх правялі пад лінейку. Варта быдо якой сцяблінцы выткнуцца над астатнімі, як яе адразу скошвалі, і ёй зноў даводзілася пяцца з усяе сілы ўверх.
Газоны былі абнесеныя высокім парканам, спрэс абвешаным папярэджаннямі, якія вялікімі чорнымі літарамі абвяшчалі, што рабіць тое ці гэтае забараняецца.
Штодня ў гэты пануры парк прыходзілі дваццаць чатыры занядбаныя маляўкі, якіх або чамусьці забылі, або згубілі і не знайшлі. Гэта былі кашлатая лясная малеча. Малым не падабаўся ні парк, ні пясочніца, у якой іх змушалі гуляць, бо яны хацелі лазіць па дрэвах, стаяць на галаве і бегаць па траўцы...
Але ні ахоўнік, ні ахоўнічыха не разумелі гэтага. Яны сядзелі побач з пясочніцай і пільнавалі малечу.
I што было рабіць гэтым малым? Больш за ўсё ім карцела закапаць гэтых ахоўніка з ахоўнічыхай у пясочніцы, але яны былі надта маленькія і не маглі б з імі справіцца.
70
71
Вось у гэты парк і прыйшоў Снусмумрык з маленькаю Мю ў кішэні. Крадучыся ўздоўж паркана, ён цікаваў за сваім даўнім ворагам ахоўнікам парку.
Што ты збіраешся з ім зрабіць? спытала Мю. Павесіць, зварыць у кіпні ці зрабіць з яго чучала?
Напалохаць! сказаў Снусмумрык, сціснуўшы ў зубах люльку. Ва ўсім свеце ёсць толькі адзін, каго я пасапраўднаму ненавіджу, і гэта ахоўнік парку. Я хачу пазрываць усе яго шыльды з забаронамі!
Снусмумрык пакапаўся ў заплечніку і выцягнуў вялікую торбу, поўную драбнюткага бліскучабелага насення.
Што гэта? спытала маленькая Мю.
Насенне хаціфнатаў, адказаў Снусмумрык.
Ды ну, здзівілася Мю. Хіба хаціфнаты вырастаюць з насення?
Вядома, сказаў Снусмумрык. Але штука ў тым, штр сеяць іх трэба ў купальскі вечар.
I ён пачаў асцярожна кідаць зернеткі паміж штыкецінамі агароджы ў траву. Так Снусмумрык абышоў увесь парк і пасеяў хаціфнатаў паўсюль, куды толькі змог дабрацца (але ён сеяў не надта густа, каб хаціфнаты не зблыталіся лапкамі, калі пачнуць расці). Калі ў торбе нічога не засталося, Снусмумрык сеў і пачаў чакаць.
Сонца апускалася, але яшчэ грэла, і хаціфнаты ўзяліся ў рост.
Сям і там з дбайна падстрыжанай травы высоўваліся круглявыя белыя макаўкі, падобныя да шампіньёнаў.
Паглядзі на таго, паказаў Снусмумрык. Зараз будуць вочкі!
I сапраўды, вельмі хутка пад белым ілбом паказалася пара круглых лупатых вачэй.
Яны асабліва зараджаныя электрычнасцю, калі нараджаюцца, патлумачыў Снусмумрык. Глядзі, лапкі лезуць!
Хаціфнаты прарасталі так хутка, што ўсё вакол шалахцела, але ахсўнік парку нічога не заўважаў: ён сачыў за дзецьмі. Сотні хаціфнатаў прабіваліся з травы. Цяпер у зямлі заставаліся толькі іх ножкі. Па парку пачаў распаўзацца пах серкі і паленай гумы. Ахоўнічыха прынюхалася.
Чым гэта пахне? спытала яна. Азеці, ад каго так пахне?
I раптам па зямлі прабеглі слабыя электрычныя разрады.
Паркавы ахоўнік занепакоіўся і пачаў пераступаць з нагі на нагу. Гузікі на яго ўніформе ціхенька папстрыквалі.
Ахоўнічыха раптам ускрыкнула, ускочыла на лаўку і дрыготкім пальцам паказала на траву.
Хаціфнаты выраслі да сваіх натуральных памераў і суцэльным натоўпам з усіх бакоў падступалі да ахоўніка парку. Іхпрыцягвалі наэлектрызаваныя гузікі. У паветры стралялі маленькія бліскавіцы, і гузікі пстрыкалі ўсё мацней. Нечакана вушы ахоўніка засвяціліся. У валасах успыхнулі іскры, потым яны пабеглі па носе і ахоўнік увесь умомант заззяў! Праменячыся, як яснае сонейка, ён паляцеў да паркавай брамы, і ўсё хаціфнацкае войска рушыла следам.
Ахоўнічыха тым часам пералазіла цераз паркан. Толькі малеча паранейшаму сядзела ў пясочніцы, паглядаючы на ўсё вакол у невымоўным здзіўленні.
Элегантна, пахваліла маленькая Мю.
72
73
Ато ж! скозоў Снусмумрык і ссунуў копялюх нобакір. А цяпер паздзіраем усе шыльды, і няхай кожная сцяблінка расце, як захоча!
Усё жыццё Снусмумрык чакаў гэтага дня, калі нарэшце сарве забаронныя шыльды, якія не дазвалялі таго, чаго яму болей за ўсё хацелася, і цяпер ён увесь аж трымцеў, прадчуваючы асалоду. Ён пачаў з «Курыць забаронена». Наступнай ахвяраю стала «Забараняецца сядзець на траве». Пасля Снусмумрык наляцеў на «Смяяцца і свістаць забаронена», а следам адправілася куды падалей і шыльда «Забараняецца скакаць».
Лясная малечы назірала за ім з усё большым і большым здзіўленнем.
Паступова малым пачало здавацца, што ён прыйшоў выратаваць іх. Яны павыскоквалі з пясочніцы і абступілі яго.
Ідзіце дадому, дзеці, сказаў Снусмумрык. Бяжыце куды хочаце!
Але яны не адыходзілі, а наадварот, так і хадзілі хвосцікам за ім. I нават тады, калі апошняя шыльда была зрынутая і Снусмумрык падняў заплечнік, сабраўшыся рушыць далей, малеча пацягнулася следам.
Кыш, дзеці, сказаў Снусмумрык. Ідзіце да мамы!
Можа, у іх няма ніякай мамы, сказала Мю.
Але ж я нічога ў дзецях не цямлю! спалохаўся Снусмумрык. Я нават не ведаю, ці падабаюцца яны мне!
Ва ўсякім разе, ты ім падабаешся, ухмыльнулася маленькая Мю.
Снусмумрык пагляд