Небяспечнае лета
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2014
яна. Усё ім, бач ты, вядома! А тым часам фрэкен Снорк нават без сукенкі ходзіць! Я дык нізашто, нізашто без сукенкі не выйшла б, я лепей памерла б, чым выйшла б без сукенкі!
I, горка заплакаўшы, Міса кінулася праз залу ў калідор. Рыдаючы і спатыкаючыся, яна бегла наперад у цемры, пакуль раптам не скамянела ад страху. Ёй успомніўся той дзівакаваты смех.
Спыніўшы слёзы, маленькая Міса пачала вобмацкам баязліва прабірацца назад. Яна шукала і ніяк не магла знайсці дзверы ў залу, і чым даўжэй блукала, тым страшней ёй рабілася. Урэшце яна набрыла на нейкія дзверы і рэзка іх адчыніла. Але ўбегшы ўнутр, убачыла, што гэта не зала, а зусім іншы пакой у слабым святле тут доўгім шэрагам стаялі галовы... Адсечаныя галовы на страшэнна даўгіх і тонкіх шыях з неверагодна пышнымі прычоскамі. I ўсе былі павернутыя тварам да сцяны. «А што, калі б яны ўсе глядзелі на мяне? з трымценнем у сэрцы падумала Mica. He дай божа...»
Яна была такая напалоханая, што баялася варухнуцца, і як зачараваная не зводзіла вачэй з гэтых рознакаляровыхзалацістых, чорных, рудых кудзераў...
Тым часам фрэкен Снорк у зале ўсё больш пахмурнела.
Ды не звяртай ты ўвагі на гэтую Місу, угаворвала яе дачка Мюмлы. Яна такая недатыка!
Але ж яна мела рацыю, прамармытала фрэкен Снорк, пазіраючы на свой жывот. Я павінна мець сукенку.
Глупства, сказала дачка Мюмлы. He будзь дурніцай!
Але ж у цябе вунь сукенка ёсць, запярэчыла фрэкен Снорк.
Дык гэта ж я, бесклапотна зазначыла дачка Мюмлы. Хомса, а Хомса! Скажы, фрэкен Снорк сукенка патрэбная?
Ну, калі яна мерзне, тады патрэбная, адказаў Хомса.
He, не, рэч не ў тым, патлумачыла фрэкен Снорк.
Ну, ці калі дождж, разважаў Хомса. Але тады, напэўна, будзе разумней мець плашч.
Фрэкен Снорк патрэсла галавой. Яна пра нешта яшчэ трошкі падумала і сказала:
Пайду супакою Місу.
Яна прыхапіла ліхтарык і пайшла ў калідор. Але там было пуста.
Міса? ціха гукнула фрэкен Снорк. Ведаеш, а мне падабаецца твой прабор...
Але Міса не азвалася. Фрэкен Снорк убачыла тонкую палоску святла, што прабівалася зза прачыненых дзвярэй і, падышоўшы да іх на дыбачках, зазірнула ўнутр.
У пакоі сядзела Міса з нейкай зусім новай прычоскай. Яе занепакоены твар абвівалі доўгія русыя кудзеры.
Маленькая Міса аглядала сябе ў люстры і ўздыхала. Потым узяла новыя валасы, таксама прыгожыя рудыя і пышныя, і нацягнула іх так, што аж чупрынка налезла вочы. Але і так ёй не пасавала.
Урэшце Міса дрыготкімі лапамі ўхапіла пасмы, якія падабаліся ёй больш за ўсё, і таму яна пакінула іх на апошнюю прымерку. Яны былі пышныя, чорныя як смоль, і на іх блішчэлі залатыя пырскі. Стаіўшы дыханне, яна нацягнула валасы на галаву. Пэўны час яна разглядала
сябе ў люстры. А потым павольна сцягнула з галавы і гэтыя валасы і, сеўшы, уперылася ў падлогу.
Фрэкен Снорк нячутна адступіла назад у калідор. Яна разумела, шю Mice лепей пабыць адной.
Але і да астатніх у залу фрэкен Снорк не вярнулася. Яна рушыла далей па калідоры. Яе прывабіў цікавы пах: гэта быў пах пудры. Колца святла ад ліхтарыка гойсала па сценах, пакуль не спынілася на магічным слове «Гардэроб». «Адзенне, прашаптала фрэкен Снорк. Сукенкі!» Яна павярнула ручку дзвярэй і ўвайшла.
О, як чароўна, выдыхнула яна. О, як прыгожа!
Сукенкі, сукенкі, сукенкі. Яны віселі бясконцымі шчыльнымі шэрагамі, іх былі сотні, іх нельга было ахапіць позіркамзіхоткая парча, лёгкія аблачынкі цюлю
і лебядзінага пуху, ядваб з рассыпанымі па ім кветкамі, барвовы аксаміт і паўсюль, паміргваючы, як агні маякоў, ззялі бліскаўкі ўсіх магчымых колераў.
Агаломшаная фрэкен Снорк падышла бліжэй. Пакратала адну сукенку, другую. Потым абхапіла іх столькі, колькі магла ўмясціць у сваіх абдымках. Яна прыціскала іх да сэрца, закопвалася ў іх мордачкай. Сукенкі шаргацелі, пахлі парфумай і пылам і вабілі, зацягвалі яе, як дрыгва. Раптам фрэкен Снорк адпусціла сукенкі і, стаўшы на галаву, хвілінку так пастаяла.
«Трэба крыху супакоіцца, шаптала яна сабе. Мне трэба супакоіцца, а то я зараз лопну ад шчасця. Іх вельмі шмат...»
Перад абедам Міса сядзела, забіўшыся ў кут, у зале і сумавала.
48
49
Здароў, павіталася фрэкен Снорк і села побач.
Міса зыркнула на яе, але не прамовіла ні слова.
Я тут хадзіла шукала сабе сукенку, сказала фрэкен Снорк. Ды знайшла іх цэлыя сотні! I я так узрадавалася!
Міса выдала гук, які мог азначаць што заўгодна.
Іх там, мабыць, цэ
лая тысяча! расказвала фрэкен Снорк. Я іх і разглядвала, і прымярала, але мне толькі ўсё больш рабілася сумна.
Сумна?! з недаверам ускрыкнула Міса.
Так, гэта гучыць трошачкі дзіўна, пагадзілася фрэкен Снорк. Але разумееш, іх там было аж занадта многа. Я ніколі не паспела б панасіць кожную і ніколі не змагла
б вызначыць, якая самая прыгожая. Мне ад адной думкі пра гэта нават страшна стала! Каб там былі толькі дзве сукенкі, я адразу выбрала б прыгажэйшую.
Так было б нашмат лягчэй, пагадзілася Міса, крыху павесялеўшы.
Ну вось, таму я проста ўзяла дый уцякла адтуль, скончыла фрэкен Снорк сваю гісторыю.
Яны крыху пасядзелі моўчкі, назіраючы, як Мумімама збірае на стол.
Ты толькі ўяві, сказала фрэкен Снорк, якая сям'я
тут жыла да нас! Тысяча сукенак! I падлога, якая круціцца пад нагамі, і карціны пад столлю, і даверху напакаваны ўсякімі рэчамі гардэроб. А яшчэ кардонная мэбля і свой уласны дождж! Як, ты думаеш, яны выглядалі?
Тут Міса згадаліся прыгожыя пасмы, і яна ўздыхнула.
А ў іх за спінай, у кучы пылычага хламу пад папяровай пальмай блішчала пара маленькіх вачэй. Вочкі пагардліва агледзелі фрэкен Снорк і Місу, потым слізганулі па мэблі і спыніліся на Мумімаме, якая якраз ставіла на стол кашу. Ад гэтага вочкі яшчэ больш пачарнелі, а пыса гідліва перакрывілася.
Хадзіце за стол! паклікала Мумімама.
Адну талерку з кашай яна паставіла на падлогу пад пальмай.
Усе збегліся і селі вакол накрытага стала.
— Мама, — сказаў Мумітроль, цягнучыся па Цукар, — мама, а якты думаеш... і раптам ён змоўк, а цукарніца, выпаўшы з яго лап, глуха ўдарылася аб стол. Глядзіце! прашаптаў ён. Глядзіце!
Усе павярнуліся, куды ён паказваў. 3 цёмнага кута выпаўз нейкі цень. Нешта шэрае і зморшчанае кандыбала па падлозе, міргаючы ад сонечнага святла, падрыгваючы вусамі і варожа разглядаючы тых, хто сядзеў за сталом.
Я Эма, напышліва абвясціла старая тэатральная шчурыха, і я хачу проста паведаміць, што цярпець не магу кашу. А вы ясце кашу ўжо трэці дзень.
Заўтра будзе малочная зацірка, нясмела сказала Мумімама.
Ненавіджу малочную зацірку, адказала Эма.
Ці не хоча спадарыня прысесці? запрасіў Мумітата. Мы думалі, што гэты дом пакінуты, і таму...
50
51
А ваша сям'я ўратавалася? спагадліва запытала Мумімама ў Эмы.
Шчурыха не адказала: яна глядзела на сыр... Потым рэзка працягнула лапу, ухапіла скрылік і сунула яго ў кішэню. Яе позірк пабег далей па стале і зноў спыніўся, гэты раз на аладцы.
Гэта наша! крыкнула Мю і ўскочыла на аладку.
Так рабіць непрыгожа, упікнула яе дачка Мюмлы. Яна зняла сястрычку з аладкі, якую адразу абцерла і сунула пад абрус.
Дом! абарвала яго Эма і фыркнула. Дом! Ніякі гэта не дом.
Яна пракульгала да стала, але не села.
Гэта яна, мабыць, на мяне злуецца? прашаптала Міса.
А што ты зрабіла? спытала дачка Мюмлы.
Нічога, прамармытала Міса ў талерку. Проста ў мяне такое адчуванне. У мяне заўсёды адчуванне, што нехта на мяне злуецца. Вось калі б я была самай цудоўнай місай у свеце, усё было б паіншаму...
Ну, а калі ўжо гэта не так, дык нічога й не зробіш, сказала дачка Мюмлы, зачэрпваючы кашу.
Хомса, даражэнькі, паспешліва сказала Мумімама. Збегай паглядзі, ці не засталося ў нас у кладоўцы чагонебудзь смачнага для Эмы.
Хомса пабег.
Кладоўка! выпаліла Эма. Кладоўка! Суфлёрская будка называецца ў вас кладоўкай! Вы думаеце, што сцэна гэта зала, а кулісы гэта карціны! Заслону вы лічыце за гардзіны, а рэквізіт для вас нейкі дзядзька! яна ўся пачырванела, а яе пыса аж зморшчылася ад злосці. Шчасце, што рэжысёр Філіф'ёнк (хайзямляямубудзепухам) не можа вас бачыць! Вы нічога не
52
53
цяміце ў тэатры нават менш чым нічога: вы і ценю ад нічога пра яго не ведаеце!
Там засталася толькі адна заляжалая салачына, сказаў Хомса. Ці, можа, гэта селядзец.
Эма вырвала рыбіну з яго лап і з высока ўзнятаю галавой пакульгала ў свой кут. Яна доўга там нечым грымела і, паявіўшыся ўрэшце з вялікім памялом, пачала апантана месці.
А што такое тэатр? усхвалявана прашаптала Мумімама.
He ведаю, адказаў Мумітата. Але, напэўна, нам варта было б даведацца.
Увечары залу напоўніў цяжкі пах рабінавага квету. Пад столлю, палюючы на павукоў, лёталі птушкі, а маленькая Мю натрапіла на дыване на вялікага і страшнага мураша. Мумісям'я толькі цяпер заўважыла, што яны плывуць па лесе, і гэта прывяло іх у моцнае ажыўленне. Яны нават забылі пра страх перад Эмай і, сабраўшыся ля вады, наперабой гаманілі, махаючы вушамі і лапамі.
3 дапамогай каната яны прышвартавалі дом да вялікай рабіны. Другі канец каната Мумітата прымацаваў да свайго кія, а кій проста ўвагнаў у дашак кладоўкі.
He псуйце суфлёрскую! закрычала Эма. Гэта вам што, тэатр ці параходны прычал?
Тэатр, канечне, калі вы так кажаце, пакорна пагадзіўся Мумітата. Праўда, мы не надта разумеем, што гэта значыць.
Эма не адказала нічога і толькі вырачылася на яго. Патросшы галавой і паціснуўшы плячыма, яна гучна фыркнула і зноў узялася месці.
Мумітроль тым часам разглядаў вялікае дрэва. Вакол яго белых кветак гулі чмялі і пчолы, а ствол прыгожа выгінаўся, пераходзячы ў разгалінаванне, на якім, за адсутнасцю месца на доле, можна было б зладзіць выдатнае спальнае месца.
Я сёння начую на дрэве, раптам заявіў Мумітроль.
1 я, адразу падхапіла фрэкен Снорк.
1 я таксама! закрычала Мю.
Мы будзем спаць дома, абарвала яе дачка Мюмлы. На дрэве могуць быць мурашы, Калі яны цябе пакусаюць, ты апухнеш і станеш як апельсін, а можа нават яшчэ большая!
—А я і хачу стаць вялікай! Хачустацьвялікайхачустацьвялікай! закрычала маленькая Мю.
Супакойся, сказала сястра. А то прыйдзе Морра і забярэ цябе.
Мумітроль тым часам паранейшаму разглядаў зял