• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небяспечнае лета  Тувэ Янсан

    Небяспечнае лета

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 140с.
    Мінск 2014
    56.6 МБ
    го хемульскім сэрцы загарэўся бдяклы ўспамін з дзяцінства. Так, цётка аднойчы брала яго з сабой у тэатр. Нешта пра прынцэсу, што заснула пад ружовым кустом. Відовішча было вельмі прыгожае, і Хемулю тады спадабалася.
    Раптам ён зразумеў, што хоча пабываць у тэатры яшчэ раз.
    Але хто застанецца вартаваць арыштантаў?
    Ён не ведаў ніводнага хеллуля, у якога быў бы вольны час. Небарака турэмшчык думаў і сяк і так. Урэшце ён прыціснуўся носам да жалезнай клеткі, што стаяла ў цяньку ззаду, і сказаў:
     Я хацеў бы сёння ўвечары схадзіць у тэатр.
     Тэатр!  Мумітроль натапырыў вушы.
     Паказваюць «Нявест ільва»,  патлумачыў Хемуль і прасунуў праграмку скрозь краты. Толькі вось не ведаю, каго пасадзіць павартаваць вас.
    Мумітроль і фрэкен Снорк паглядзелі афішку. Пераглянуліся.
     Напэўна, гэта штосьці пра прынцэс,  нібы выбачаючыся, сказаў Хемуль.  Я так даўно не бачыў чароўных прынцэсак!
     Тады ты проста абавязаны пайсці і паглядзець на іх,  сказала фрэкен Снорк.  Можа, у цябе ёсць якінебудзь спагадлівы сваяк, які пагадзіўся б папільнаваць нас, пакуль цябе не будзе?
     Ёсць, мая кузіна,  сказаў Хемуль.  Але яна занадта спагадлівая. Яна можа вас выпусціць.
     А калі нас павядуць на смяротнае пакаранне? раптам спытала Філіф’ёнка.
     Што вы, вас так караць ніхто не будзе,  збянтэжана сказаў Хемуль.  Вы будзеце сядзець у клетцы, пакуль не прызнаецеся ў тым, што нарабілі. А потым вам трэба будзе зрабіць новыя шыльды і па пяць тысяч разоў кожнаму напісаць слова «забараняецца».
     Але ж мы не вінаватыя...  пачала Філіф'ёнка.
     Нунуну,  абарваў Хеллуль.  Гэта я ўжо чуў. Так усе кажуць.
     Паслухай,  сказаў Мумітроль.  Ты будзеш усё
    110
    111
    
    жыццё шкадаваць, калі не сходзіш сёння ў тэатр. Там несумненна будуць прынцэсы. Нявесты льва!
    Хемуль з уздыхам паціснуў плячыма.
    '  Ну, будзь разумнейшы,  пераконвала яго фрэкен Снорк.  Прывядзі сюды сваю кузіну, і мы на яе паглядзім. Усё адно спагадлівы вартаўнік лепш, чым ніякага!
     Ну, добра,  хмурна пагадзіўся Хемуль і, устаўшы, жвавенька патрухаў прэч між кустоў.
     Бачыце!  сказаў Мумітроль.  Вы ж памятаеце, што нам прыснілася ў ноч на Купалу? Леў! Вялізны леў, якога цапнула за нагу маленькая Мю! I што яны там прыдумалі такое дома?
     А я прысніла, што ў мяне аднекуль узнікла цэлая куча новых сваякоў,  паведаміла Філіф’ёнка.  Гэта быў бы жах! Якраз тады, калі я нарэшце пазбавілася ад старых!
    Тут вярнуўся Хемуль.
    Ён прывёў з сабой страшна маленькую, худую і перапалоханую з выгляду Хемуліху.
     Ну, як думаеш, зможаш павартаваць іх замест мяне?  спытаў Хемуль.
     Яны кусаюцца?  прашаптала маленькая Хемуліха, якая відавочна была далёка не ўзорным прыкладам хемуля.
    Хемуль фыркнуў і падаў ёй ключы ад клеткі.
     Безумоўна,  сказаў ён.  Калі ты іх выпусціш, то  кусьхрусь!  напалам перакусяць. Ну, пайду пераапрануся да прэм’еры. Бывайце ўсе.
    Яктолькі ён знік, маленькая Хемуліха села за вязанне, разпораз кідаючы баязлівыя позіркі на клетку.
     А што вы вяжаце?  спагадліва спытала фрэкен Снорк.
    112
    Маленькая Хемуліха ўздрыганулася.
     He ведаю,  спалохана прашаптала яна.  Мне проста спакайней, калі я вяжу.
     3 гэтага можна звязаць тапачкі, у цябе для іх якраз добры колер,  прапанавала фрэкен Снорк.
    Хемуліха задумліва паглядзела на вязанне.
     У цябе няма знаёмых, у каго мерзнуць ногі?  спытала Філіф'ёнка.
     Ёсць адна сяброўка,  сказала Хемуліха.
     Я таксама адну такую ведаю,  падхапіла Філіф’ёнка.  Жонка майго дзядзькі, якая працуе ў тэатры. Там, кажуць, заўсёды скразнякі. Працаваць у тэатры  гэта проста кашмар!
     Тут таксама цягне,  сказаў Мумітроль.
     Мой кузэн мог бы пра гэта падумаць,  нясмела сказала Хемуліха.  Калі трошкі пачакаеце, я звяжу вам тапачкі.
     Бадай, мы хутчэй памром, чым яны давяжуцца, змрочна прадрок Мумітроль.
    Маленькая Хемуліха яўна ўстрывожылася і асцярожна падышла да клеткі.
     Можа, мне накінуць коўдру на клетку?  сказала яна.
    Яны паціснулі плячыма і, дрыжучы, прыціснуліся бліжэй адно да аднаго.
     Вам праўда так халодна?  напужана спыталася маленькая Хемуліха.
    Фрэкен Снорк суха закашляла.
     Магчыма, мяне мог бы ўратаваць кубак гарбаты са смуродзінавым сіропам, сказала яна.  Хто ведае.
    Маленькая Хемуліха доўга вагалася. Яна прадняла вязанне да самай мордачкі і неадрыўна глядзала на вязняў.
     Калі вы памраце...  з трымценнем у голасе вымавіла яна.  Калі вы памраце, дык майму кузэну, выходзіць, будзе ўжо не так цікава вас вартаваць?
     Бадай, што не,  сказала Філіф'ёнка.
     А мне ж усё адно трэба зняць з вас меркі на тапачкі?
    Яны горача заківалі.
    Тады маленькая Хемуліха адчыніла клетку і сарамліва сказала:
     Можа, вы дазволіце мне запрасіць вас на гарачую гарбату? Са смуродзінавым сіропам. А тапачкі вы атрымаеце адразу, як я іх давяжу. 3 вашага боку было так міла падказаць гэтую ідэю з тапачкамі! Цяпер гэта надасць вязанню большы сэнс, калі вы разумееце, пра што я.
    114
    115
    I яны пайшлі да маленькай Хемуліхі піць гарбату. Хемуліха напякла ім цэлую кучу пячэння, і яны так заседзеліся, што паспела нават сцямнець, калі фрэкен Снорк нарэшце ўстала і абвясціла:
     Нам праўда ўжо час ісці. Вялікі дзякуй за гарбату.
     Так шкада, што вас трэба зноў саджаць у клетку, выбачаючыся сказала маленькая Хемуліха і зняла з цвіка ключы.
     Але мы не збіраемся туды вяртацца,  запярэчыў Мумітроль.  Мы збіраемся дадому, у тэатр.
    У маленькай Хемуліхі выступілі слёзы на вачах.
     Мой кузэн страшэнна засмуціцца,  сказала яна.
     Але ж мы ні ў чым не вінаватыя!  усклікнула Філіф’ёнка.
     Дык чаму вы не сказалі адразу?  з палёгкай узрадавалася маленькая Хемуліха.  Калі так, дык ідзіце, канечне, у тэатр. Але мне, мабыць, лепш пайсці з вамі і патлумачыць усё кузэну.
    Раздзел дванаццаты
    Пра драматычную прэм'еру
    Пакуль маленькая Хемуліха прымала дома гасцей, панад лесам усё яшчэ луналі тэатральныя афішы. Адна пачала апускацца над палянай і ўрэшце прыліпла да свежапрасмоленага даху.
    △ваццаць чатыры дзіцяткі адразу палезлі па яе наверх. Кожнае хацела самастойна ўручыць праграму Снусмумрыку, а таму што афіша была на тонкай паперы, то вельмі хутка ператварылася ў двацнаць чатыры малюсенькія афішкікі (калі не лічыць тыя некалькі абрыўкаў, што трапілі ў комін і згарэлі).
     Табе прыйшоў ліст!  закрычалі лясныя дзеці, з’язджаючы, саскокваючы і скочваючыся з даху.
     Морравы дзеці!  сказаў Снусмумрык, які стаяў за
    домам і мыў іх шкарпэткі.  Мы ж толькі гэтым ранкам дах пасмалілі! Хочаце, каб я вас кінуў? Мне што, пайсці патапіцца ці, можа, пазабіваць вас усіх на месцы?
     Ненене!  закрычалі дзеці і пацягнулі яго за крысо. Прачытай, прачытай свой ліст!
     Свае лісты, вы хацелі сказаць,  сказаў Снусмумрык і выцер мыльную пену аб валасы найбліжэйшай маляўкі.  Нуну, паглядзім. Што гэта за ліст такі таямнічы?
    Ён расправіў скамечаныя паперкі на траве і паспрабаваў скласці з іхтое, што неклаі было афішай.
     Чытай уголас!  закрычалі лясныя дзеці.
     Аднаактавая драма,  пачаў Снусмумрык.  Нявесты льва, або... (тут, здаецца, кавалка не хапае). Плата за ўваход: Усё, што можна з'есці... (айяй)... увечары на зах... (на захадзе)... калі не будзе ветру ці дажджу... (тут усё ясна)... лі дзе... ас клас... (не, тут не разбярэш)... пасярод Яловага заліва.
     Ага,  сказаў Снусмумрык і паглядзеў угору.  Гэта, мае вы пачварынкі, ніякі не ліст, а тэатральная афіша. Відаць, увечары ў Яловым заліве будзе нейкі спектакль. Чаму яго даюць на вадзе  гэта толькі заступнік усіх зверанят ведае. Хаця, магчыма, ім па сюжэце патрэбныя хвалі.
     А дзецям туды забаронена?  спыталася самае малодшае лясное дзіцянё.
     А леў у іх сапраўдны?  закрычалі астатнія.  Дык калі мы ўжо ідзем?
    Снусмумрык паглядзеў на іх і зразумеў, што яны проста абавязаныя схадзіць на гэты спектакль.
    «Мабыць, я змагу расплаціцца бачуркай фасолі,  заклапочана падумаў ён.  Калі яе хопіць, бо мы ж нямала ўжо з'елі... Галоўнае, каб там не падумалі, што гэтыя
    дваццаць чатыры маляўкі усе мае дзеці... неяк няёмка будзе... Але чым мне іх карміць заўтра?!»
     Табе не хочацца ў тэатр?  спыталася самае малодшае дзіцянё і пацерлася мордачкай аб яго штаны.
     Яшчэ якхочацца, лапанька, сказаў Снусмумрык. Так, давайце паспрабуем прывесці вас у прыстойны выгдляд. Хоць бы збольшага. Насоўкі ва ўсіх ёсць? Усёткі ідзем на драму.
    Насовак у малечы не было.
     Ну што ж,  сказаў Снусмумрык.  Будзеце смаркацца ў падолы. Ці што там у вас ёсць.
    
    Сонца амаль закацілася за далягляд, калі Снусмумрык урэшце скончыў разбірацца са штонікамі і сукенкамі. Канечне, шмат плямаў ад дзёгцю так і засталося, але было прынамсі бачна, што ён стараўся.
    У прыўзнятым і ўрачыстым настроі яны рушылі да Яловага заліва.
    Снусмумрык з бачуркай фасолі ішоў першы, а лясная малеча, разбіўшыся парамі,  следам за ім. Усе як адзін яны мелі аднолькавыя раўнюткія праборы ад броваў да хваста.
    Мю сядзела на капелюху Снусмумрыка і спявала. Пад ноч магло пахаладаць, і таму яна была захутаная ў вязаную сурвэтку.
    На беразе ўжо адчувалася, што ў паветры носіцца дух прэм’еры. Праз увесь заліў да тэатра грэблі на чаўнах гледачы.
    Хемульскі добраахвотны аркестр граў на плыце пад зіхоткаю рампай.
    Стаяў ціхі прыгожы вечар.
    119
    118
    
    Снусмумрык узяў на пракат човен за дзве жмені фасолі, і яны паплылі да тэатра.
     Мумрык!  сказала самае вялікае дзіцятка, калі яны праплылі паўдарогі.
     Ну?  азваўся Снусмумрык.
     У нас тут табе падарунак,  сказала дзіцятка і густа пачырванела.
    Снусмумрык паклаў вёслы і выцягнуў з рота люльку.
    Самае вялікае дзіцятка дастала зза спіны нейкі незразумелага колеру камячок.
     Гэта капшук пад твой тытунь,  прамармытаў ён. Мы ўпотай вышылі яго ўсе разам!
    Снусмумрык узяў падарунак (гэта быў адзін са старых каптуркоў Філіф’ёнкі), зазірнуў у яго, панюхаў.
     Там малінавае лісце,  горда закрычала самае малодшае дзіцянё.  Яго можна курыць у нядзелю і святы!
     Капшук проста выдатны,  пахваліў Снусмумрык. I святочны тытунец што трэба.
    Ён падзякаваў і паціснуў лапкі ўсім дзецям.
    'Я не вышывала,  сказала, седзячы на капелюху, маленькая Мю.  Але ідэя была мая!
    Човен падплыў да рампы, і Мю здзіўлена зморшчыла мордачку.
     А што, усе тэатры аднолькавыя?  спытала