Небяспечнае лета
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2014
яна.
Напэўна, сказаў Снус
мумрык. Калі
чнецца,
гэтую
бяруць, і тады сядзець вельмі
спектакль пазаслону прытрэба будзе ціха. I глядзіце
мне, не перакуліцеся ў ваду, калі будзе штось страшнае. А калі ўсё скончыцца, трэба пляскаць у лапы, каб паказаць, што вам спадабалася.
Лясныя маляўкі сядзелі нерухома, шырока расплюшчыўшы вочы.
Снусмумрык неўпрыкмет абвёў вакол вокам, але ніхто з іх дзіцячай грамады не смяяўся. Усе неадрыўна глядзелі на асветленую заслону. Толькі нейкі хемуль у гадах падгроб да іх і сказаў:
Калі ласка, ваша аплата.
Снусмумрык падняў бачурку з фасоляй.
Гэта за ўсіх? спытаў Хемуль, пералічваючы дзяцей.
Што, не хапае? устрывожыўся Снусмумрык.
Ды не, я вам нават вінен невялікую рэшту, сказаў Хемуль і адсыпаў Снусмумрыку поўны коўш фасолі. Усё як належыць.
Тут аркестр скончыў граць, і ўсе запляскалі.
Потым усё сціхла.
I ў гэтай цішыні зза заслоны пачуліся тры моцныя ўдары па падлозе.
Мне страшна, прашаптала самае малодшае дзіцянё і ўхапіла за рукаво Снусмумрыка.
Трымайся за мяне, і ўсё будзе добра, сказаў Снусмумрык. Глядзі, яны прыбіраюць заслону.
Гледачы стаілі дыханне, і перад імі раскрыўся скалісты краявід.
Справа сядзела дачка Мюмлы ў цюлевай спадніцы і з папяровымі кветкамі ў валасах.
Маленькая Мю перагнулася цераз брыль капелюха і сказала:
Зварыце мяне ў кіпні, калі гэта не мая сястрэнцыя!
120
121
Дачка Мюмлы твая сваячка? здзівіўся Снусмумрык.
Ды я ж увесь час казала пра сваю сястру, з прыкрасцью сказала Мю.Ты, відаць, зусіммяне не слухаў?
Снусмумрык не зводзіў вачэй на сцэны. Яго люлька пагасла. Ён глядзеў, як злева на падмосткі выйшаў Мумітата і пачаў дэкламаваць нешта дзіўнае пра цэлую кучу ўсякіх сваякоў і пра льва.
Раптам маленькая Мю саскочыла Снусмумрыку на калені і з абурэннем спытала:
Чаго гэта Мумітата крычыць на маю сястру? Яму нельга лаяцца на маю сястру!
Ціха, ціха, гэта проста спектакль, безуважна сказаў Снусмумрык.
Ён глядзеў на маленькую таўсмаценькую даму ў чырвоным аксаміце, якая сцвярджала, што вельмі шчаслівая, хоць выглядала так, быццам ёй нешта баліць.
А нехта незнаёмы ў глыбіні сцэны разпораз ускрыкваў: «О фатальнасць!»
Яшчэ больш Снусмумрык здзівіўся, каля ўбачыў, як на сцэне з’явілася Мумімама.
«Што гэта з усёй мумісям'ёй раптам здарылася? думаў ён. Ну, ну, вымудры ў іх былі заўсёды, але каб такое! Зараз, мусіць, і Мумітроль выйдзе ды пачне штонебудзь дэкламаваць».
Але Мумітроль не выйшаў. Затое выйшаў леў і адразу загыркаў.
Лясная малеча таксама адразу закрычала ў адказ
і ледзь не перакуліла човен.
Абышто нейкае, сказаў хемуль у паліцэйскім картузе, які сядзеў у суседнім чоўне. Зусім не падобна да п'есы, якую я калісьці глядзеў. Там было пра прынцэсу, якая заснула пад ружовым кустом. А тут нават не
разбярэш, пра што.
Ціха, ціха, супакоіў Снусмумрык перапалоханую дзятву. Гэты леў са звычайнага старога пакрывала!
Але дзеці не верылі. Яны ж бачылі, як леў ганяецца па ўсёй сцэне за дачкой Мюмлы. Маленькая Мю раўла на ўсю глотку.
Ратуйце маю сястру! крычала яна. Забіце льва!
I раптам яна адчайна скочыла на сцэну, накінулася на льва і ўсадзіла свае вострыя зубкі яму ў заднюю нагу.
Леў закрычаў і разваліўся пасярэдзіне.
Гледачы ўбачылі, як дачка Мюмлы падняла маленькую Мю і тая цмокнула яе ў нос. I яшчэ заўважылі, што ўсе раптам загаварылі не гекзаметрам, а зусім як заўсёды. I публіка нічога не мела суп
123
раць, бо нарэшце ёй стала зразумела, пра што гэтая п'еса.
У п’есе распавядалася пратаго, кагознесла вядікаю хваляй, хто перажыў шмат страшных нягод, а потым зноў знайшоў дарогу дадому. I цяпер усе невыказна радаваліся і збіраліся варыць каву.
Вось цяпер яны граюць лепей, сказаў Хемуль.
Снусмумрык пачаў падымаць лясную малечу на сцэну.
Здароў, Мумімама! весела крыкнуў ён. Ты не прыгдедзіш за імі?
Спектакдь рабіўся ўсё цікавейшым. Паціху ўся публіка перабралася на сцэну і таксама ўзяла ўдзел у тэатральнай дзеі шляхам паядання ўваходнай платы, расстаўденай на вядікім стале. Мумімама вызвалілася з абрыдлых спадніц і замітусілася, раздаючы ўсім кубачкі ддя кавы.
Аркестр грымнуў марш хемулёў.
Мумітата ззяў ад такога вядікага поспеху, а Міса была не меней шчаслівая, чым на генеральнай рэпетыцыі.
Раптам Мумімама застыла пасярод сцэны і выраніда кубак на падлогу.
Ён вярнуўся, прашаптала яна, і ўсё вакол яе сціхда.
3 цемры пачуліся лёгкія ўсплёскі вёслаў. Дзынкнуў балабончык.
Мама! закрычаў нехта. Тата! Я вярнуўся!
Вачам сваім не веру! сказаў Хемуль. Гэта ж мае арыштанты! Хапайце іх зараз жа, пакуль яны не спаліді тэатр!
Мумімама кінудася да рампы. Яна ўбачыла, як Мумітродь выпусціўу ваду вясло, спрабуючы развярнуцца.
Ён замітусіўся і паспрабаваў грэбці другім вяслом, але човен тоаькі круціўся на месцы. На карме сядзела худая, мірная з выгляду маленькая хемуліха і крычала нешта, на што ніхто не звяртаў увагі.
Бяжыце! крыкнула Мумімама. Тут паліцыя!
Яна не ведала, што нарабіў яе Мумітроль, аде не сумнявалася ні на міг, што ёй гэта спадабалася б.
Трымайце маіх арыштантаў! крычаў вялікі Хемуль. Яны спаділі ўсе шыльды і прымусілі свяціцца ахоўніка парку!
Спачатку публіка трошкі збянтэжыдася, але потым сцяміла, што спектакль яшчэ не скончыўся. Тады ўсе адставілі кубкі з кавай і селі ўздоўж рампы глядзець працяг.
Хапайце іх! злосна крычаў Хемуль.
Гледачы запляскаді.
Пачакайце, спакойна сказаў Снусмумрык. Тут, пэўна, нейкая памылка. Бо шыльды паздзіраў я. А паркавы ахоўнікхіба, праўда, дагэтуль свеціцца?
Хемуль азірнуўся і вырачыў вочы на Снусмумрыка.
Гэта ж падумаць толькі, якая яму эканомія! бесклапотным голасам разважаў Снусмумрык, падсоўваючыся бліжэй да рампы. Ніякіх квітанцый за электрычнасць! Аы ён, мабыць, можа цяпер сам ад сябе западьваць люльку і варыць у сябе на галаве яйкі...
Хемуль не вымавіў ні сдова. Ён ціха набліжаўся, растапырыўшы вялізныя лапы, гатовы схапіць Снусмумрыка за каўнер. Ён падкрадаўся ўсё бліжэй і бліжэй, і вось узяў разбег, і ў наступны момант...
Сцэна завялася і закруцілася з шадёнаю хуткасцю. Яны пачулі, як слляецца Эма, і гэты раз яна смяялася не пагардліва, а вясёла і пераможна.
124
125
Усё адбывалася так хутка, што гледачы не паспявалі сачыць. Страціўшы раўнавагу, усе падалі адно на аднаго, а сцэна круцілася, не спыняючыся, і несла ўсіх па коле. Дваццаць чатыры лясныя маляўкі накінуліся на Хемуля і ўчапіліся зубамі ў яго ўніформу.
Снусмумрык лёгка, як тыгр, пераскочыў рампу і апынуўся ў адным з пустых чаўноў. А Мумітролева лодка ад хваляў перакулілася, і фрэкен Снорк, Філіф'ёнка і маленькая Хемуліха, плюхнуўшыся ў ваду, паплылі да тэатра.
Брава! Брава! Біс! крычала публіка.
Што да Мумітроля, то, вынырнуўшы на паверхню, ён скіраваў да Снусмумрыкавага чоўна.
Здароў! сказаў ён, хапаючыся за борт. Страшэнна рады цябе бачыць.
Здароўздароў, адказаў Снусмумрык. Скоч сюды: зараз паглядзіш, як змываюцца ад паліцыі!
Мумітроль пералез у човен, і Снусмумрык адразу пагроб з заліва, ды так, што вада ажно вірыла ля штэўня.
Бывайце, мае дзеткі, і дзякуй за дапамогу! крыкнуў
ён. Глядзіце не пэцкайцеся і будзьце ахайныя! I не лазьце па даху, пакуль ён не прасохне!
Нарэшце Хемулю ўдалося вырвацца з кругаверці шалёнай сцэны, вырвацца ад лясных мадявак і ад авацый публікі, якая закідвала яго кветкамі. Сыплючы лаянкай,
ён ускочыў у другі човен і пагнаўся за Снусмумрыкам. Але было ўжо позна: Снусмумрык знік у начы.
Запанавала незвычайная цішыня.
Ах вось як, ты ўсёткі прыйшла, не праяўляючы ніякіх эмоцый, сказала Эма і пагдядзела на мокрую Філіф'ёнку. Але не думай, што тэатр гэта толькі танцы на ружах!
126
127
Раздзел трынаццаты
Пра пакаранне і ўзнагароду
Доўгі час Снусмумрык гроб моўчкі. Мумітроль глядзеў на мілыя сэрцу абрысы старога капелюха на фоне начнога неба і на аблачынкі дыму, што падымаліся ў ціхае паветра са Снусмумрыкавай люлькі.
«Цяпер усё будзе добра», — думаў ён.
Крыкі і апладысменты чуліся ўсё слабей, і ўрэшце сябры плылі толькі пад акампанемент плёскату вёслаў.
Берагі ледзь угадваліся ў змроку.
Размаўляць не хацелася. Прынамсі, пакуль што. Спяшацца не было куды: наперадзе чакала доўгае і шматабяцальнае лета. А цяпер хапала ўжо адной
гэтай драматычнай сустрэчы, ночы і захапляльных уцёкаў. Апісаўшы вялікую дугу, човен урэшце скіраваў да берага.
Мумітроль здагадаўся, што Снусмумрык хоча збіць пагоню са следу. Дзесьці далёка ў цемры Хемуль даў рэзкі свісток, і яму адгукнуліся іншыя.
Калі човен мякка ўвайшоў у зараснік прыбярэжнага трыснёгу пад шатамі дрэваў, на небе ўзышла поўня.
Цяпер слухай уважліва, што я скажу, пачаў Снусмумрык.
Слухаю, сказаў Мумітроль, і дух прыгодаў забіў крылом у ягонай душы.
Ты вернешся да астатніх, сказаў Снусмумрык. Бяры ўсіх, хто хоча вярнуцца ў Мумідол, і прыводзь сюды. Толькі скажы, каб ніякай мэблі з сабой не цягнулі. Вам трэба будзе спяшацца, бо хемулі могуць ачапіць тэатр. Я іх ведаю. He затрымлівайся ў дарозе і нічога не бойся. Чэрвеньскай ноччу нічога не здарыцца.
Добра, паслухмяна адказаў Мумітроль.
Ён пачакаў крыху, але Снусмумрык нічога больш не дадаў. Мумітроль пакінуў човен і пабег берагам назад.
Снусмумрык сеў на карме і асцярожна выбіў з люлькі попел. Потым нахіліў галаву і вызірнуў зза сцяблін трыснёгу. Хемуль паранейшаму ўпарта трымаў курс наперад. Яго сілуэт быў выразна бачны на месяцовай дарожцы.
Снусмумрык ціха хіхікнуў і ўзяўся набіваць люльку.
Вада нарэшце пачала спадаць. Абмытыя хвалямі берагі і даліны паволі зноў адкрываліся сонцу. Першымі паказаліся дрэвы. Яны санліва калыхалі над вадой
128
129
вершалінамі і распраўлялі галіны, правяраючы, ці ўсё ў іх ацалела пасля катастрофы. Паламаныя дрэўцы спяшаліся выпусціць новыя парасткі, птушкі шукалі свае старыя гнёзды, а вышэй па схілах, з якіх ужо збегла вада, на траве сушылася разасланая бялізна.
Як толькі вада пачала спадаць, усе заспяшаліся дадому. Удзень і ўначы яны грэблі або плылі пад ветразямі, а калі вада сышла цалкам, ішлі далей пешкі да тых мясцін, дзе жылі раней.
I хоць некаторыя, пакуль даліна была пад вадой, знайшлі сабе новыя і, можа быць, нават лепшыя месцы, ды ўсёткі старыя ім падабаліся бол