• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небяспечнае лета  Тувэ Янсан

    Небяспечнае лета

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 140с.
    Мінск 2014
    56.6 МБ
    цыі з паперы, тканіны і дрэва  відаць, гэтыя рэчы так мінулых гаспадароў натамілі, што ў іх ужо не знайшлося сілы ні дарабіць іх як след, ні хоць бы закінуць на гарышча.
    34
    35
     Ты што тут шукаеш?  спытала раптам дачка Мюмлы, высоўваючыся з шафы, у якой не было ні паліц, ні задняй сценкі.
     Павідла,  адказаў Хомса.
     Тут столькі ўсяго! сказала дачка Мюмлы.  Мабыць, і павідла знойдзецца. Ды ўжо ж вясёленькая сямейка тут жыла!
     Мы кагосьці аднаго бачылі,  важна паведаміла маленькая Мю.  Але ён ад нас схаваўся.
     Азе гэта?  спытаў Хомса.
    Дачка Мюмлы паказала ў цёмны кут, завалены хламам ажно да столі. Там прыхіленая да сцяны пальма задумліва шаргацела папяровым лісцем.
     Круцель!  шапнула маленькая Мю. Толькі і чакае, каб хутчэй усіх нас забіць!
     Спакойна,  зглытнуўшы, вымавіў Хомса.
    Ён падышоў да адчыненых дзверцаў і асцярожна прынюхаўся.
    Потым вызірнуў у вузкі калідорчык, які таямніча выгінаўся і знікаў у цемры.
     Кладоўка, мабыць, дзесьці там,  сказаў Хомса.
    Яны ўвайшлі ў калідор і ўбачылі яшчэ цэлы шэраг невялікіх дзвярэй.
    Перад адной дачка Мюмлы выцягнула шыю і па складах пачала разбіраць надпіс на шыльдачцы.
     Рэквізіт,  з цяжкасцю прачытала яна.  Рэквізіт. Імя як у сапраўднага круцяля!
    Хомса сабраў усю сваю мужнасць і пастукаўся. Яны счакалі, але Рэквізіт не адгукнуўся.
    Тады дачка Мюмлы штурхнула дзверы, і тыя адчыніліся.
    Ім ніколі дагэтуль не даводзілася бачыць столькі рэчаў
    адразу. 3 падлогі да столі ішлі паліцы, на якіх у стракатым і бессэнсоўным беспарадку стаяла ўсё, што толькі можа стаяць на паліцы. Вялізныя споды з садавіной, цацкі, лямпы, фарфоравы посуд і жалезныя даспехі шчаміліся паміж кветак, інструментаў і птушыных чучалаў, кніг і тэлефонаў, веераў і вёдраў, глобусаў і стрэльбаў, капялюшных скрыняў і паштовых вагаў, гадзіннікаў і да таго падобнага...
    Маленькая Мю раптам саскочыла з пляча сястры на паліцу і, утаропіўшыся ў люстэрка, закрычала:
     Глядзіце! Я зрабілася яшчэ меншай! Я сябе ўвогуле не бачу!
     Проста гэта не сапраўднае люстра,  патлумачыла дачка Мюмлы.  А ты ёсць, і можаш не сумнявацца.
    Хомса тым часам выглядаў павідла.
     Варэнне, мусіць, таксама падыдзе,  сказаў ён, знайшоўшы слоік і запускаючы ў яго палец.
     Гэта фарбаваны гіпс,  сказала дачка Мюмлы, узяла з паліцы яблык і, грызануўшы яго, прыкра адзначыла.  Драўляны.
    Маленькая Мю зарагатала. Але Хомсу было не да смеху: тут усё было зусім не тым, чым здавалася. Усё вабіла яркімі фарбамі, але варта было працягнуць лапу, і навобмацак усё аказвалася паперай, дрэвам ці гіпсам. Залатыя кароны не мелі ўласцівага ім прыемнага цяжару, кветкі былі папяровыя, скрыпкі  без струнаў, скрынкі  без дна, а кніжкі ўвогуле нельга было разгарнуць!
    36
    37
    Хомса, паранены да глыбіні душы, не прызвычаенай да такога махлярства, глыбока задумаўся, які ва ўсім гэтым можа быць сэнс, але быў няздольны яго знайсці.
    «Гэх, каб мне быць хоць крыху разумнейшым!  падумаў ён.  Ці старэйшым на некалькі тыдняў».
     А мне тут падабаецца!  сказала дачка Мюмлы. Быццам бы ўсё гэта ёсць і адначасова няма!
     Гэта колькі ж месца займае тое, чаго няма!  здзівілася Мю.
     Ну цябе!  весела адказала сястра.  He кажы глупства!
    I тут нехта фыркнуў. Гучна і пагардліва.
    Яны спалохана пераглянуліся.
     Я пайду,  прамармытаў Хомса.  Нешта мне ад усяго гэтага ніякавата.
    Тут у зале нешта гучна ляснула, і пад паліцамі ўзнялося воблака пылу. Хомса схапіў меч і кінуўся ў калідор. Да іх даляцеў крык Місы.
    У зале было цёмна як у коміне. Нешта вялікае і мяккае пляснула Хомсу па твары. Ён зажмурыўся і зрабіў выпад драўляным мячом у кірунку нябачнага ворага, працінаючы яго наскрозь. Пачуўся трэск, нібыта вораг быў з тканіны, і калі Хомса адважыўся расплюшчыць вочы, ён убачыў прабітую ім дзірку, праз якую лілося дзённае святло.
     Што ты зрабіў?  спытала дачка Мюмлы.
     Забіў Рэквізіта,  дрыготкім голасам вымавіў Хомса. Дачка Мюмлы засмяялася і выйшла праз дзірку ў залу.  А вы што тут нарабілі?  спытала яна.
     Мама пацягнула за шнур!  пачаў Мумітроль.
     I са столі спусцілася нешта страшнастрашна вялікае!  падхапіла Міса.
     А потым бац  і пасярод залы ў нас краявід,  тлумачыла фрэкен Снорк.  Мы спачатку падумалі, што сапраўдны. Пакуль з палянкі не вылезла ты.
    Дачка Мюмлы азірнулася.
    Ззаду ў блакітнымблакітным стаўку адбіваліся зялёныязялёныя бярозкі.
    3 травы высунулася мордачка Хомсы, у чыім поглядзе ўжо не было трывогі.
     Вось дзівосы!  сказала Мумімама.  Я ж думала,
    38
    39
    гэта шнур ад гардзінаў, а яно раптам як усё ляснецца! Магло ж так і прыдушыць каго! А ты знайшоў павідла?
     He,  адказаў Хомса.
    Тады давайце проста пап'ем гарбаты,сказала Мумімама. 1 паразглядаем гэтую карціну. Яна чароўная! Толькі б зноў чаго не выкінула.
    Мама пачала ўсім наліваць гарбату.
    I тут нехта засмяяўся.
    Гэта быў кплівы старэчы смех, які даносіўся з цёмнага кута, дзе стаяла папяровая пальма.
    Чаго вы смеяцеся?  пасля доўгага маўчання спытаў Мумітата.
    Павісла яшчэ даўжэйшае маўчанне.
     Можа, вам таксама наліць гарбаткі?  няўпэўнена прапанавала Мумімама.
    У куце паранейшаму было ціха.
     Напэўна, гэта хтось з тых, што жылі тут да нас,  сказала мама. Чаму ён не выйдзе і не прадставіцца?
    Яны доўга чакалі, але нічога так не адбылося. Тады мамО сказала:
     Што ж, дзеткі, гарбата стыне,  і пачала намазваць бутэрброды.
    Калі яна ўжо скрыляла сыр, па даху нечакана затарабаніў шалёны лівень. У кутах з гаротным скавытаннем закруціў вецер.
    Яны выглянулі на двор, але там сонца спакойна апускалася ў бліскучую роўнядзь летняга мора.
     Тут штосьці не так,  узрушана сказаў Хомса.
    I раптам усчаўся шторм. Чулася, як хвалі з грукатам абрынаюцца на далёкі бераг, як хвошча дождж, хоць знадворку паранейшаму было пагодна і ясна.
    Потым насунулася навальніца. Яна набліжалася з ціхім вуркатаннем, у зале бліскалі яркія маланкі, і над галовамі мумісям'і некалькі разоў жудасна грымнула.
    Сонца тым часам, як і раней, апускалася ціха і мірна.
    Нечакана пачала круціцца падлога. Спачатку павольна. Потымхутчэй іхутчэй, так што гарбата выплюхвалася з кубкаў. Стол, крэслы і ўся сям'я мумітроляў ехалі па коле, нібы на каруселі, а побач па тым жа коле несліся трумо і шафа для бялізны.
    Усё скончылася гэтак сама раптоўна, як пачалося.
    Гром, маланкі, дождж і вецер  усё сцішылася.
     Гэта жтрэба, якія дзівосы ўсвеце робяцца! сказала Мумімама.
     Усё гэта несапраўднае!  крыкнуў Хомса.  Бо ніякіх хмараў не было. I маланка біла ў шафу тройчы, а яна цэлая! Так што ўсё тут несапраўднае  і дождж, і вецер, і ўсё, што круцілася, і...
    1 той, хто з мяне смяяўсяі  дадала Міса,
     Але ж цяпер усё скончылася,  сказаў Мумітроль.
    40
    Мы повінны быць вельмі, вельмі осцярожныя, — попярэдзіў тата.  Гэты дом небяспечны, ён зачараваны, і тут усё можа здарыцца.
     Дзякуй за гарбату,  сказаў Хомса.
    Ён адышоў да краю залы і пачаў углядацца ў сутонне. «Яны зусім не такія, як я,  думаў ён.  Яны таксама нешта адчуваюць, бачаць колеры, чуюць гукі і круцяцца па коле, але іх зусім не турбуе, што яны адчуваюць, бачаць і чуюць і навошта яны круцяцца».
    Нарэшце апошняя, верхняя палоска сонца знікла ў вадзе.
    У тую ж секунду па зале разлілося святло.
    Усе са здзіўленнем паднялі вочы ад кубкаў і агледзеліся. Над імі гарэла арка з блакітных і чырвоных дямпачак, якія зорным вянком адбіваліся ў вечаровым моры. Гэта было вельмі прыгожа і стварала адчуванне ўтульнасці. Унізе, каля самай падлогі, таксама заззяла палоска агнёў.
     Гэта, мусіць, каб ніхто не зваліўся ў мора,  сказала Мумімама.  Як жа ў гэтым жыцці ўсё цудоўна прадумана! Але я ад сённяшніх дзівосаў і цудаў нешта трошкі стамілася. Пайду я, мабыць, спаць.
    Але перш чым залезці з галавой пад коўдру, яна дадала:
     Толькі ж вы мяне пабудзіце, калі яшчэ нешта здарыцца!
    Познім вечарам маленькая Міса адна гуляла каля самай вады. Яна глядзела, як на небе ўзышоў і пачаў сваю самотную начную вандроўку месяц.
    «Ён такі самы, як я,  з журбою падумала Міса.  Такі самы самотны і круглы».
    Яна адчула сябе такою пакінутай і занядбанай, што мусіла нават паплакаць.
     Чаму ты плачаш?  спытаў Хомса.
    He ведаю... мнетуттакпрыемна,адказала Міса.
     Але ж плачуць, калі сумна,  запярэчыў Хомса.
     А месяц і ёсць сумны,  слабым голасам вымавіла Міса і хліпнула носам. 1 месяц, і ноч  гэта ўвогуле сум і журба...
     Аа,  пагадзіўся Хомса...
    42
    карціна з разьблёнай верандай, бо яна нагадвала пра Мумідол. Іх шчасце магло б быць увогуле поўным, каб не дзівакаваты смех, які часцяком іх палохаў, абрываючы ўсе размовы. Часам гэта быў нават не смех, а проста фырканне. Але той, хто на іх фыркаў, паказвацца не хацеў. Мумімама штовечар пакідала пад пальмаю ў цёмным куце міску з ежай, і кожны раз нехта ўсё прынесенае чыста з'ядаў.
     Па ўсім відаць, гэта хтосьці вельмі сарамлівы,  казала мама.
     Гэта хтосьці вельмі падступны,  не пагадзілася дачка Мюмлы.
    Раздзел чацверты
    Пра падступнасць і небяспеку начаваць на дрэвах
    Мінула некалькі дзён.
    Мумісямейка паціху асвойвалася ў сваім незвычайным доме. Кожны вечар, калі заходзіла сонца, у ім загараліся прыгожыя лямпачкі. У час дажджу Мумітата прыдумаў завешваць чырвоныя аксамітныя гардзіны, а яшчэ пад падлогай знайшоў невялічкую кладоўку з пукатым дашкам  яна была так блізка ля вады, што ежу ў ёй можна было захоўваць у холадзе. Але найлепшым адкрыццём аказалася тое, што пад столлю вісела яшчэ процьма карцін, нават прыгажэйшых за тую, што была з бярозкамі. Іх можна было падымаць і апускаць калі хочаш. Больш за ўсё сямейнікам падабалася
    Адным ранкам Міса, дачка Мюмлы і фрэкен Снорк сядзелі разам і прычэсваліся.
     Mice трэба змяніць прычоску,  сказала дачка Мюмлы.  Ёй роўны прабор не пасуе.
     3 чупрынкай ёй таксама нельга,  заўважыла фрэкен Снорк, узбіваючы сваю мяккую грыўку. Яна акуратна вычасала кутасікхваста і павярнула галоўкуупэўніцца, што поўсць на спінцы нідзе не ўскудлацілася.
     Скажы, а гэта прыемна  быць такою пушыстай? спытала дачка Мюмлы.
     Вельмі,  задаволена адказала фрэкен Снорк.  Mica! А ты пушыстая?
    Mica прамаўчала.
     Думаю, пушыстая,  сказала дачка Мюмлы, закручваючы валасы ў вузел.
     Або ўся ў кучарашках,  сказала фрэкен Снорк.
    Раптам Mica тупнула нагой.
     Што вы прычапіліся са сваімі дурацкімі кучарашка
    44
    45
    мі!  захлынаючыся слязьмі, закрычала