Небяспечнае лета
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2014
ваў, што іх можна выраўняць, калі крыху пахадзіць у адваротным кірунку.)
Эма, як заўжды, падмятала.
Яна цяжка пасоўвалася ўгору, пхаючы перад сабой смецце. Напаўдарозе ўсё яно спаўзло ўніз, і ёй давялося пачынаць зноў.
86
87
^^^——
Хіба не прасцей месці ў іншы бок? паспрабавала падказаць Мумімама.
He трэба вучыць мяне, як месці, сказала Эма. У гэтым напрамку я мяла сцэну з таго ча^у, як выйшла замуж за рэжысёра Філіф’ёнка, і так збіраюся месці да самай смерці.
А дзе ж ваш муж цяпер? спытала Мумімама.
Памёр, з годнасцю адказала Эма. Яму на галаву ўпала жалезная заслона, і абедзве раскалоліся.
О, бедная, бедная Эма! усклікнула Мумімама.
Эма пашкрэбла ў кішэні і дастала зжаўцелую фотакартку.
Вось такім Філіф'ёнк быў у маладосці, сказала яна.
Мумімама паглядзела на картку. Рэжысёр Філф'ёнк сядзеў перад карцінай з пальмамі. У яго быді пышныя вусы, а побач з ім стаяла нейкая асоба з занепакоеным выглядам і маденькім каўпачком на галаве.
Які эдегантны, сказала Мумімама. 1 карціна ў яго за спінай знаёмая.
■Заднік да «Клеапатры», халодна сказала Эма.
Гэтую юную даму завуць Клеапатра? удакладніла Мумімама.
Эма схапілася за галаву.
«Клеапатра» гэта назва п'есы, стомлена сказала яна. А юная дама побач з Філіф’ёнкам яго пляменніцакрыўляка Філіф’ёнка. Надзвычай непрыемная пляменніца! Штогод нам шле запрашэнні на купальскае свята, але я не такая дурная, каб адказваць. Ясна, што яна проста хоча сабе месца ў тэатры.
Але ж тут так прасторна! Чаму вы яе не пусціце? упікнула Мумімама.
Эма адставіла мятлу ўбок.
Усё, не магу, сказала яна. Вы нічога не ведаеце пра тэатр. Hi каліва. Вы ведаеце нават менш, чым нічога. I няма пра што размаўляць.
А вы не маглі б мне крышачку патлумачыць, Эма? асцярожна спытала Мумімама.
Эма засумнявадася, але ўрэшце вырашыла зрабіць такую ласку.
Яна прысела на край ложка побач з Мумімамай і пачала:
Тэатр гэта вам не зала і не прычал для параходаў.
88
89
_________________ _—
Тэатр самая важная рэч у свеце, бо там паказваюць гледачам, якія яны могуць і хочуць быць, але ніяк не адважваюцца, і якімі яны ёсць насамрэч.
Выхаваўчая ўстанова! у жаху выкрыкнула Мумімама.
Эма цярпліва пахітала галавой. Яна ўзяла кавалак паперы і дрыготкаю лапай намалявала Мумімаме тэатр. Яна патлумачыла, што ёсць што, і падпісала ўсё на малюнку, каб Мумімама нічога не забыла. (Малюнак ёсць тут у кнізе.) Пакуль Эма малявала, падцягнуліся ўсе астатнія.
Вось так было, калі мы гралі «Клеапатру», расказвала Эма. Уся зала (я кажу не пра вашую залу) была поўная народу, але панавала абсалютная цішыня, бо гэта была прэм'ера (гэта значыць, п'есу паказвалі самы першы раз). 3 заходам сонца я, як звычайна, запаліла агні рампы і, перш чым паднялася заслона, тройчы пастукала па падлозе сцэны. Вось так!
А навошта гэта? спытала дачка Мюмлы.
Для эфекту, сказала Эма, бліснуўшы маленькімі вочкамі. Каб была атмасфера фатальнасці, так бы мовіць. Заслона падымаецца... Чырвоны пражэктар асвятляе Клеапатру публіка стаіла дыханне...
А Рэквізіт таксама там быў? спытаў Хомса.
Рэквізіт гэта рэчы, патлумачыла Эма, усе тыя рэчы, якія патрэбныя, калі граеш у тэатры. Прымадонна была неверагодна прыгожая і змрочная...
Прымадонна? перапытала Міса.
Гэта самая важная актрыса. Тая, што заўсёлы грае самыя цікавыя ролі і заўсёды атрымлівае тое, што хоча. Але барані мяне...
Я хачу быць прымадоннай, абарвала яе Міса. Але каб роля ў мяне была сумная. Такая, дзе трэба галасіць і плакаць.
Значыць, табе трэба граць у трагедыі, то бок у драме, сказала Эма. I ў апошнім акце ты павінная памерці.
Як цудоўна! — усклікнула Міса і залілася румянцам. Можна быць зусім іншай, чым у жыцці! Ніхто больш не
90
91
скажа: «Вунь пайшла Міса», усе будуць казаць: «Паглядзіце на гэтую маркотную даму ў чырвоным аксаміце... гэта вялікая прымадонна... напэўна, яна шмат пацярпела ў жыцці».
Дык, можа, ты для нас штонебудзь сыграеш? спытаў Хомса.
Я?.. Сыграю?.. Для вас?.. прашаптала Mice, і на вачах у яе выступілі слёзы.
Тады я таксама хачу быць прымадоннай, сказала дачка Мюмлы.
1 што вы збіраецеся граць? недаверліва спыталася Эма.
Мумімама паглядзела на Мумітату.
Я думаю, ты мог бы напісаць п'есу, калі б Эма дапамагла, сказала яна. Мемуары ж ты напісаў, а рыфмаваць, напэўна, не дужа скдадана?
Ну што ты, куды мне пісаць п’есы! зачырванеўся Мумітата.
Ты зможаш, любы, не сумнявайся, запэўніла яго мама. А мы тваю п'есу развучым, і ўсе потым прыйдуць глядзець, як мы граем спектакль. Цэлая процьма народу! Іх будзе ўсё больш і больш, і потым яны перакажуць усім знаёмым, як цудоўна было ў тэатры, так што ўрэшце гэтыя чуткі дойдуць да Мумітроля, і ён нас знойдзе. Усе вернуцца, і ўсё будзе добра! завяршыла сваю прамову Мумімама і радасна пляснула ў ладкі.
Усе з сумневам пераглянуліся.
Потым паглядзелі на Эму.
Яна ўсплёснула лапамі.
Гэта, вядома, будзе нешта зусім кашмарнае, сказала яна. Але калі вам так ужо заманулася пацярпець
фіяска, то я магу даваць вам сякіятакія парады. Час ад часу, калі будзе вольная хвіліна.
I Эма пачала расказваць далей пра тое, як граюць у тэатры.
Увечары Мумітата скончыў п'есу і зачытаў яе ўсім астатнім. Ніхто не перарываў яго, а калі ён скончыў, павісла глыбокае маўчанне.
Нарэшце Эма сказала:
He. Нене. He і яшчэ раз не!
Няўжо так кепска? засмучана спытаў Мумітата.
Нават горш, сказала Эма. Паслухайце толькі:
Ільвоў не баюся я, Забіваю я іх штодня.
Жахліва.
Але мне абавязкова трэба, каб у п'есе быў деў, панура сказаў Мумітата.
Пісаць трэба гекзаметрам! Гекзаметрам! I без рыфмы.
Якім яшчэ гекзаметрам? спытаў тата.
Ну, вось так: Тамтаратамтараратаратамтамтамтаратамтам, патлумачыла Эма.
Муллітата заззяў.
Нешта такое: «Страхуняведаюяізняцьголаўільвумне пацеха?» спытаў ён.
Восьвось, сказала Эма. А зараз перапішы ўсё гекзаметрам. I запомні, што ў правільнай п’есе, напісанай на стары добры лад, усе павінны быць між сабой сваякамі.
Але як тады яны змогуць так злавацца адно на аднаго, калі яны сваякі? асцярожна спытала Мумімама.
92
93
I няўжо сярод іх зусім ніводнай прынцэсы? Хіба нельга зрабіць шчаслівую канцоўку? Так сумна, калі нехта памірае.
Гэта трагедыя, любая, сказаў Мумітата. А значыць, трэба, каб нехта ў канцы памёр. А яшчэ лепш усе, апроч аднаго, а бадай і ён таксама. Так кажа Эма.
Цур, у канцы паміраць буду я! сказала Міса.
А можна я тады буду яе забойцам? папрасілася дачка Мюмлы.
А я думаў, Мумітата напіша дэтэктыўную гісторыю, расчаравана сказаў Хомса, у якой усе будуць пад падазрэннем і дзе будзе куча цікавых падказак, каб можна было разгадваць самому.
Мумітата пакрыўджана ўстаў і сабраў паперы.
Калі вам не падабаецца мая п'еса, можаце напісаць сваю, сказаў ён.
Мілы, сказала Мумімама. Твая п'еса чароўная. Мы ўсе так думаем, праўда?
Ага, сказалі ўсе хорам.
Вось бачыш, сказала мама. — Яна ўсім падабаецца. Ты проста крышачку зменіш змест і манеру пісьма. Я прасачу, каб табе ніхто не замінаў і каб, пакуль ты працуеш, у цябе пад рукой заўсёды была поўная вазачка цукерак!
Ну добра, сказаў Муллітата. Але леў павінен застацца!
Вядома, леў мусіць застацца, сказала Мумімама.
Мумітата працаваў і працаваў. Ніхто не размаўляў і не варушыўся. Спісаўшы аркуш, ён зачытваў уголас тое, што атрымалася. Мумімама ўвесь час падкладала
ў вазачку цукеркі. Усе не маглі дачакацца, калі ён скончыць.
Уначы яны ніяк не маглі заснуць.
Эма адчувала, як яе старое цела напаўняецца жыццёвай сілай. Яна не магла думаць ні пра што, апроч генеральнай рэпетыцыі.
94
Раздзел дзявяты
Пра аднаго няшчаснага тату
Тым самым днём, калі Мумітата пісаў сваю п'есу, а Мумітроль трапіў у вязніцу, Снусмумрык прачнуўся ад таго, што будан залівала дажджом. Ён выглянуўу мокры лес вельмі асцярожна, каб не пабудзіць дваццаці чатырох малявак.
На дыване зорчатых кветак перад буданом расла прыгожая зялёная папараць, але Снусмумрыку з прыкрасцю падумалася, што градкі з рэпай тут былі б намнога дарэчнейшыя.
«Вось якім робішся, калі ты тата, думаў ён. Чым мне іх сёння карміць? Маленькай Мю хопіць і пары бабінак, але гэтыя яны ж з’ядуць мне заплечнік!»
Ён павярнуўся і паглядзеў на лясных дзяцей, што спалі ў моху.
«А зараз пасля дажджу да іх і насмарк прычэпіцца, разважаў ён хмурна. I гэта нават не самае горшае. Горшае, што я ўжо не ведаю, чым іх забаўляць. Курыць яны не хочуць. Маіх гісторый баяцца. А стаяць для іх увесь дзень на галаве ў мяне няма часу: так я за ўсё лета да Мумідолу не дайду. Гэх, як будзе хораша, калі Мумімама забярэ іх усіх сабе!»
«Мумітроль, падумаў Снусмумрык з раптоўнай адданасцю. Мы будзем зноў плаваць пад месячным ззяннем, а потым сядзець у пячоры і размаўляць...»
Раптам аднаму малому прысніўся кашмар, і яно закрычала. I адразу прачнуліся ўсе і ў знак падтрымкі закрычалі таксама.
Тактактак, сказаў Снусмумрык. Пампарапам, цірліцімцім!
Але гэта не дапамагло.
Ты іх не насмяшыў, патлумачыла Мю. Лепей зрабі, як мая сястра: скажы, што калі не супакояцца, ты іх заб'еш. А потым папрасі прабачэння і дай ім цукерак.
1 што, гэта дапаможа?
He, сказала Мю.
Снусмумрык падняў будан і закінуў яго ў ядловец.
Вось так трэба рабіць з домам, у якім пажыў, сказаў ён.
Лясныя дзеці адразу сціхлі, зморшчыўшы мордачкі ад імжы.
Дождж, сказала адно.
Хачу есці, сказала другое.
96
97
Снусмумрык бездапаможна перавёў позірк на маленькую Мю.
Папалохай іх Моррай! прапанавала яна. Мая сястра так робіць.
I ты яе тады слухаешся? спытаў Снусмумрык.
Вядома, не! сказала Мю і зарагатала так, што аж перакулілася.
Снусмумрык уздыхнуў.
Хадзем, хадзем, сказаў ён. Сюды, за мной! Хутчэй, я вам хачу нешта паказаць!
А што? спыталі дзеці.
Нешта...туманна адказаўСнусмумрыкі памахаў лапай у паветры.
He справіцца табе з гэтым, сказала маленькая Мю.
Яны доўга ішлі, не спыняючыся.
I дождж не спыняўся таксама.
Аясныя дзеці чхалі, гублялі па дарозе боцікі і безупынку пыталіся, калі ім дадуць бутэрброд. Некаторыя ўсчына
лі сваркі і бойкі. Адзін насадзіў сабе цэлы нос я