Небяспечнае лета
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2014
ёныя шаты дрэва. Яно нагадвала яму родны Мумідол. Ён пачаў ціхенька насвістваць, думаючы пра вераўчаную лесвіцу, і тут да яго падскочыла Эма.
Перастань свістаць! крыкнула яна.
Чаму? спытаў Мумітроль.
54
55
SU
* *
№
У тэотры свістаць бяду наклікаць, ціха прамовіла Эма. Нават гэтага вы не ведаеце!
Буркочучы і трасучы памялом, яна пашоргала ў цень. Усе разгублена глядзелі ёй услед, і на нейкі момант ім зрабілася трошкі ніякавата. Але хутка яны выкінулі з галавы кепскія думкі.
Калі настаў час ісці спаць, Мумімама з дапамогай вяроўкі падняла на рабіну пасцелі для Мумітроля і фрэкен Снорк, а потым падрыхтавала ім на раніцу сняданаку кошыку.
Міса сачыла за зборамі.
Добра некаторым, начуюць на дрэве, сказала яна.
А ты чаму не? спытала Мумімама.
Мяне ніхто не запрашаў, панура сказала Міса.
А ты вазьмі, мая мілая, вось гэту падушку ды лезь да іх на дрэва, прапанавала мама.
He, цяпер мне ўжо не хочацца, сказала Міса і, адышоўшы ў куток, села ды заплакала.
«Ну, чаму так заўсёды? думала яна. Чаму ў мяне заўсёды ўсё так складана і сумна?»
MJ
Уначы Мумімама ніяк не магла заснуць.
Яна ляжала і слухала, як пад падлогай булькоча вада, і на душы ў яе было чамусьці трывожна. Яна чула, як уздоўж сцен шархае і штосьці мармыча Эма. А ў лесе крычаў нейкі дзікі звер.
Мумітата, шапнула яна.
Мм, прабубніў зпад падушак Мумітата.
Мне тактрывожна.
Усё будзе добра, любая, прамармытаў тата і зноў заснуў.
Пэўны час Мумімама ляжала і глядзела ў лес. Але неўзабаве і яна заснула, і ў зале настала ноч.
Мінула, напэўна, гадзіна.
Шэры цень праслізнуў па падлозе і спыніўся каля кладоўкі. Гэта была Эма. Прыклаўшы ўсю сваю старэчую сілу, паклікаўшы на дапамогу ўвесь свой гнеў, яна выцягнула Мумітатаў кій з адтуліны ў дашку кладоўкі і разам з канатам шпурнула яго далёка ў ваду.
Я ім дам псаваць суфлёрскую! буркнула яна пад нос і, праходзячы міма чайнага століка, схапіла цукарніцу і высыпала яе змесціва сабе ў кішэню, пасля чаго спакойна падалася ў свой кут спаць.
А дом, вызвалены ад швартоваў, у тое ж імгненне падхапіла водная плынь. Зіхоткая арка з блакітных і чырвоных лямпачак нейкі час яшчэ мільгала між дрэваў. Але ўрэшце знікла і яна, і цяпер толькі месяц асвятляў лес сваім сівым ззяннем.
56
Раздзел пяты
Пра тое, што здараецца, калі свішчаш у тэатры
Фрэкен Снорк прачнулася ад таго, што змерзла. Яе чупрынка зусім прамокла. Паміж дрэвамі сцяліўся туман, і ўсё воддаль мела размытыя абрысы, губляючыся ў сівым покрыве. Вільготныя ствалы стаялі, як вугаль, чорныя, а мхі і лішайнікі на іх, наадварот, пабялелі і нагадвалі цяпер узоры з нейкіх чароўных ружаў.
Фрэкен Снорк глыбей зашылася галавой у падушку і паспрабавала даглядзець свой прыемны сон. Ёй снілася, што нос у яе зусім маленькі і надзіва прыгожы. Але заснуць зноў не атрымалася.
Раптам у яе ўзнікла пачуцце, што нешта не так. Яна ўсхапілася і агледзелася.
Арэвы, туман, вада. Але ніякага дома. Дом знік, і яны засталіся зусім адны.
Пэўны час фрэкен Снорк проста сядзела моўчкі.
Потым нахілілася і асцярожна патузала Мумітроля.
Ратуй мяне, прашаптала яна. Калі ласка, ратуй!
Гэта што, новая такая гульня? сонна спытаў Мумітроль.
He, гэта ўсё папраўдзе! сказала фрэкен Снорк, гледзячы на яго пацямнелымі ад страху вачыма.
Паўсюль вакол у чорную ваду журботна падалі кроплі: крап! крап! крап! За ноч усе пялёсткі з кветак на дрэве апалі. Было зімна.
Яны доўга сядзелі нерухома, прытуліўшыся адно да аднаго. Фрэкен Снорк ціха плакала, раняючы слёзы на сваю падушку.
Урэшце Мумітроль устаў і машынальным рухам зняў з галінкі кош са сняданкам. Ён быў да верху напоўнены бутэрбродамі, дбайна ўкручанымі ў тонкую паперу, у кожным скрутку па два бутэрброды рознага віду. Мумітроль расклаў іх перад сабою і фрэкен Снорк, але есці ім не хацелася.
Раптам Мумітроль заўважыў, што на скрутках ёсць надпісы. На кожным Мумімама пазначыла: «Сыр», або «Проста з маслам», або «3 дарагой каўбасой», або «Смачна есці!» На апошнім яна напісала «А ГЭТА АД ТАТЫ». У пакунку аказалася бляшанка з гамарамі, якую Мумітата захоўваў з мінулай вясны.
I Мумітроль адразу падумаў, што, урэшце, з імі не здарылася нічога асабліва страшнага.
58
59
Ну, годзе ўжо плакаць, вазьмі лепш бутэрброд, сказаў ён. А потым будзем выбірацца з лесу па дрэвах. I прычашы чупрынку: мне падабаецца глядзець на цябе, калі ты прыгожая!
Увесь дзень Мумітроль і фрэкен Снорк пералазілі з дрэва на дрэва. I калі ўжо настаў вечар, яны раптам заўважылі, што зпад вады прасвечвае зялёны мох. Аалей мох пачаў паказвацца над паверхняй вады і ўрэшце ўжо рос проста на цвёрдай глебе.
О, як жа ім было прыемна зноў стаяць на зямлі і занураць лапы ў мяккі, сапраўдны мох! Вакол рос яловы бор. У ціхім вячэрнім прыцемку кувалі зязюлі, а пад цяжкімі шатамі ялін таўклася хмарамі камарэча. (На шчасце, камар няздольны пракусіць мумішкурку.)
Мумітроль выцягнуўся на моху. У галаве ў яго дагэтуль усё круцілася ад доўгага сузірання імклівай вады, якая, здаецца, і цяпер яшчэ струменіла вакол іх.
Я буду гуляць, быццам ты мяне выкраў, прашаптала фрэкен Снорк.
А яно так і ёсць, я цябе выкраў, ласкава адказаў Мумітроль. Ты страшна крычала, але я ўсё адно цябе скраў.
Сонца ўжо зайшло, але ў чэрвені не бывае і знаку цемры. Ноч была бледная, летуценная, поўная чараў.
Пад елкамі бліснула іскарка і загарэўся агеньчык. Гэта было малюпасенькае вогнішча з хвоі і трэсачак, і ў яго ззянні было добра бачна, як мноства маленькіх лясных пачварыкаў стараюцца закаціць у агонь яловую шышку.
Гэта яны ладзяць купальскае вогнішча, сказала фрэкен Снорк.
Ага, з сумам пагадзіўся Мумітроль. А мы і забыліся, што сёння Купалле.
Туга па родным доме агарнула іх. Яны падняліся з моху і падаліся далей углыб лесу.
У Мумідоле гэтай парой паспявала Мумітатава яблычнае віно. На беразе мора заўсёды раскладалі купальскае вогнішча, і з лесу і даліны паглядзець на яго выпаўзалі ўсе звяркі і казюркі. Далей па беразе і на астравах таксама гарэлі агні, але вогнішча мумісям’і
60
61
заўсёды было самае вялікае. Калі яно разгаралася на поўную сілу, Мумітроль заходзіў у цёплую ваду і глядзеў на агонь, гайдаючыся на лёгкіх хвалях.
I адбітак вогнішча плаваў у вадзе, сказаў Мумітроль.
Ага, сказала фрэкен Снорк. А калі яно дагарала, мы збіралі дзевяць розных кветак і клалі іх пад падушку, і тады ўсё, што мы снілі, збывалася. Толькі нельга нічога казаць, пакуль збіраеш кветкі, і потым таксама.
А табе сніліся прарочыя сны? спытаў Мумітроль.
Канечне, сказала фрэкен Снорк. I гэта было заўсёды штонебудзь добрае.
Бор парадзеў і раптам расступіўся перад лагчынай, залітай прыгожым начным туманам і падобнай да кубка, напоўненага малаком.
Мумітроль і фрэкен Снорк баязліва спыніліся, заўважыўшы на ўзлеску невялікую хатку. Яе комін і шулы ў браме былі абвітыя гірляндамі з лісця.
3 туману даляцела бомканне званочка, і апала зноў цішь'гня. Тады званочак бомкнуў яшчэ раз. Але над комінам не падымаўся дым, і ў акне не было святла.
Тым часам як усё гэта адбывалася з Мумітролем і фрэкен Снорк, на борце тэатра настала сумная раніца. Мумімама адмаўлялася есці. Седзячы ў крэслегушкалцы, яна безупынку далдоніла:
Бедныя дзеткі! Беднае маё мумідзіцятка! Зусім адно на дрэве! Цяпер ён, мабыць, ніколі ўжо не знойдзе дарогі дадому! А калі настане ноч і закрычаць совы...
Яны пачынаюць крычаць толькі ў жніўні, суцешыў Хомса.
Усё адно, заплакала Мумімама. Заўсёды знойдзецца хтосьці, хто будзе страшна крычаць.
Мумітата з няшчасным выглядам разглядаў дзірку ў даху кладоўкі.
Гэта я вінаваты, сказаў ён.
He кажы так, сказала Мумімама. Твой кій, напэўна, быў стары і струхнелы, але хто ж мог ведаць? Яны, вядома, знойдуць дарогу! Я не сумняваюся, што знойдуць!
— Калі іхужо нез'елісказаламаленькая Мю.Аможа, іх абкусалі мурашы, і цяпер яны распухлі як апельсіны!
Ідзі пагуляй дзенебудзь, а то не атрымаеш салодкага! сказала дачка Мюмлы.
Міса надзела жалобнае ўбранне. Яна сядзела ў куточку і ад усёй душы плакала.
Табе іх сапраўды так шкада? спагадліва спытаў Хомса.
He, толькі крыху, адказала Міса. Але, калі ўжо ёсць такая нагода, я заадно плачу за ўсё адразу!
Аа, разгублена сказаў Хомса.
Яму рупіла зразумець, як магло здарыцца такое няшчасце. Ён агледзеў і дзірку ў дашку кладоўкі, і ўсю падлогу ў зале, але адзінае, што яму ўдалося знайсці, гэта нейкае вечка, якое аказалася пад дываном. Вечка адчынялася проста ў бурлівую чорную ваду пад домам. Хомса вельмі ім зацікавіўся.
Можа, яны выкідалі праз яго смецце? спрабаваў здагадацца ён. Ці, можа, яно служыла ўваходам у басейн? Калі толькі не было пасткай для ворагаў!
Але ніхто не звярнуў на гэтае вечка ніякай увагі. Толькі
62
63
маленькая Мю, улегшыся на жываце, узялася разглядаць ваду.
Аы, ясная рэч, яно было для ворагаў! заявіла яна. Гэта самая што ні на ёсць патаемная пастка для вялікіх і малых круцялёў!
Яна праляжала там цэлы дзень, пільнуючы круцялёў, але, іча жаль, так ніводнага і не ўбачыла.
Ніхто потым і словам не ўпікнуў Хомсу.
Гэта здарылася перад самым абедам.
Эма не паказвалася цэлы дзень і не з’явілася нават калі сабралі на стол.
Можа, яна захварэла? сказала Мумімама.
Ды ну! сказала дачка Мюмлы. Проста яна сцягнула ў нас столькі цукру, што цяпер аб адным гэтым цукры можа жыць прыпяваючы!
Калі ласка, стомлена папрасіла Мумімама, збегай зірні, ці не захварэла яна.
Аачка Мюмлы падышла ў кут, дзе спала Эма, і сказала:
Мумімама пытаецца, ці не баліць вам жывот ад усяго таго цукру, што вы сцягнулі.
Эма натапырыла вусы.
Але перш чым яна прыдумала што адказаць, увесь дом затрымцеў ад страшнага штуршка, ад якога ледзь не старчма стала падлога.
Хомса закруціўся ў лавіне абедзенных талерак і сподкаў, а карціны зляцелі са сюлі і завалілі сабой усю залу.
Мы селі на мель! здушана пракрычаў Мумітата зпад аксамітных гардзінаў.
Мю! паклікала дачка Мюмлы. Дзе мая сястра? Адгукніся!
Але маленькая Мю не магла адказаць, нават калі б у якасці выключэння гэтага захацела. Рэч у тым, што яна вывалілася праз адчыненае вечка проста ў чорную ваду.
Раптам пачулас