• Газеты, часопісы і г.д.
  • Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў  Алесь Бадак

    Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў

    Алесь Бадак

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2014
    47.2 МБ
    жаў служылі дадатковымі ўваходамі ў дом, а на другіх паверхах выступалі прасторныя балконы. Да параднага ўваходу вёў ганак, над якім
    узвышаліся драўляныя калоны.
    На ганку ляжаў вялікі Чорны Кот і, здавалася, спаў. Але як толькі Карына хацела прайсці міма яго, Чорны Кот расплюшчыў вочы і незадаволена сказаў:
    — Ну вось, ходзяць-ходзяць тут IЖ	усялякія і робяць выгляд, быццам
    Av . не заўважаюць, што каля дзвяРэй 3Ha™4a Верны Вартаўнік »	валадаркі Краіны Ведзьмаў.
    “ Прабачце, — вінаватым гоЗВйг*** j ласам прамовіла Карына. — Прызнацца, мне нават у галаву не прыйшло, што вы можаце быць вартаўніком валадаркі Краіны Ведзьмаў.
    — Ну, вядома, — з крыўдай у голасе прамармытаў Чорны Кот, — ты падумала, ляжыць тут на ганку бяздомны кот і чакае, пакуль яму кінуць абгрызеную костку.
    — He, — засмяялася Карына, — на бяздомнага ката вы не падобны. Хутчэй на любімага ката гаспадыні гэтага дома.
    — Хм, — задаволена замурлыкаў Чорны Кот, — так яно і ёсць. Калі табе патрэбна Ганеста, то мусіш пачакаць, пакуль я паведамлю ёй пра твой візіт.
    Карына згодна кіўнула, і Чорны Кот знік за дзвярыма. Праз хвіліну ён вярнуўся і сказаў:
    — Валадарка Краіны Ведзьмаў чакае цябе.
    I зноў улёгся на ганку і тут жа заплюшчыў вочы.
    Карына думала, што ўбачыць старую бабульку, такую ж агідную і змрочную, як і Аўга, аднак Ганеста аказалася яшчэ даволі маладою жанчынай і з твару даволі прывабнай. Праўда, з яго ніколі не сыходзіла строгасць. Нават калі Ганеста ўсміхалася, вочы яе заставаліся халоднымі.
    Валадарка Краіны Ведзьмаў была апранута ва ўсё чорнае, і на плечы яе спадалі доўгія чорныя валасы. Ганеста сядзела ў крэсле, трымаючы на каленях... Карына не магла паверыць: на каленях ляжаў той самы Чорны Кот, Верны Вартаўнік Ведзьмы, які, як ёй здавалася, застаўся на ганку!
    «Відаць, у яе некалькі катоў», — падумала Карына, але Чорны Кот нечакана падміргнуў ёй, нібы старой знаёмай, і цяпер яна магла спрачацца на што заўгодна: гэта быў Верны Вартаўнік валадаркі Краіны Ведзьмаў!
    — Што цябе прывяло сюды? — спытала Ганеста і пагладзіла Чорнага Ката.
    Карына пачціва пакланілася ведзьме і расказала, якая бяда прымусіла яе і Граню адправіцца ў такое небяспечнае падарожжа.
    Пачуўшы пра штучкі адной са сваіх падданых, валадарка Краіны Ведзьмаў так разгневалася, што Чорны Кот прадбачліва саскочыў з яе каленяў.
    — Я ж забараніла ім бываць у Краіне Людзей! — закрычала яна. — Хто асмеліўся не паслухацца мяне?!
    Ганеста рэзка паднялася з крэсла, падышла да дзвярэй, якія тут жа самі расчыніліся, і ўзняла ўгору рукі. У той жа момант усчалася такая бура, што нават задрыжэлі сцены дома. Дрэвы нахіліліся ад моцнага ветру, а некаторыя вецер выварочваў з карэннем, і яны з шумам і трэскам валіліся на зямлю.
    Аднак праз хвіліну бура ўціхла, і Ганеста загадала Карыне:
    — Ідзі за мною.
    Карына паслухмяна выйшла з дому і ўгледзела на паляне шмат ведзьмаў. Сярод іх былі і старыя, і маладыя, але ўсе мурзатыя і апранутыя ў брудныя лахманы.
    — Пакажы мне, каго з іх ты бачыла, — сказала Ганеста Карыне.
    Дзяўчынка падышла бліжэй да ведзьмаў: усе яны былі падобныя адна на адну, і Карына баялася памыліцца. Яна падоўгу ўзіралася ў твар кожнай з іх і нарэшце тыцнула пальцам у старую, якая спадылба глядзела на Карыну.
    — Што такое? Гэта няпраўда! Дзе ты магла мяне бачыць? — Ведзьма зрабіла выгляд, быццам вельмі здзівілася. — Ды хіба я магла...
    Але Ганеста не дала ёй закончыць.
    — Аўга! — грозна сказала яна. — Колькі разоў я цябе папярэджвала: мне надакучылі твае штучкі!
    — Ды я, ды хіба можна... Як вы маглі падумаць... — прабубніла ведзьма, але, відаць, зразумела, што лепш не будзіць ліха. — Я больш не буду.
    — Дзе хлопчык, які прыйшоў сюды разам з ёй? — Ганеста кіўнула ў бок Карыны.
    — Дык гэта... Ён там... — прамармытала Аўга.
    — Ён павінен быць тут, зараз жа! — загадала Ганеста і ўзмахнула рукой.
    Старая ведзьма закруцілася на месцы, як ваўчсж, і, не перастаючы круціцца, у адно імгненне знікла з паляны. Прайшло не больш за хвіліну, як яна вярнулася, і не адна, а разам з Гранем.
    — Граня! — радасна ўсклікнула Карына.
    Але хлопчык толькі здзіўлена лыпаў вачыма, азіраючыся па баках, і нічога не мог зразумець.
    — Падыдзі да мяне, — загадала Ганеста Аўзе.
    Старая ведзьма пакорліва падышла, насцярожана пазіраючы ў вочы валадарцы.
    — За тое, што ты не адзін раз парушала законы нашай краіны, я пазбаўляю цябе права насіць залаты пярсцёнак, — строгім і ў той жа час урачыстым голасам прамовіла Ганеста і працягнула руку.
    — Ваша Вядзьмарская Вялікасць! — узмалілася Аўга. — Хіба можна — з-за нейкіх дзяцей! Яны яшчэ і не гэтага заслугоўваюць!.. Добра, калі вы так хочаце, я больш не буду. I нагі маёй больш там
    не будзе! А калі я змахлюю, то няхай...
    — Пярсцёнак! суха паўтарыла Га неста.
    Ведзьма замоўкла і нехаця зняла з пальца пярсцёнак з крышталікам, у якім пагойдвалася рыбіна вока, і працягнула Ганесце.
    —Ацяперусе могуць вярнуцца па сваіх дамах, — ужо больш мяккім голасам прамовіла Ганеста.
    Ведзьмы, як па камандзе, закруціліся ваўчком і зніклі з паляны.
    — Падыдзіце да мяне, — звярнулася Ганеста да Карыны і Грані.
    Калі дзеці наблізіліся да валадаркі Краіны Ведзьмаў, яна дакранулася да правай рукі Грані і сказала:
    — Цяпер твая рука не будзе балець.
    Граня памацаў плячо, нават для пэўнасці патрос рукою і радасна ўсклікнуў:
    — I праўда, не ба-ліць!
    Ганеста ўважліва паглядзела ў вочы Карыне і задумліва прамовіла:
    — А вось зняць чары з твайго брата не так проста.
    КуСт чорных парэчак
    — Калі б у цябе была якая-небудзь яго рэч... — прадоўжыла Ганеста.
    — Ёсць! — усклікнула Карына. — Ёсць!
    I дзяўчынка дастала з кішэні акуратна адпрасаваную насоўку, якую, выпраўляючыся ў няблізкі свет, прадбачліва захапіла з сабой, і працягнула яе Ганесце.
    Валадарка Краіны Ведзьмаў доўга круціла насоўку ў руках і нарэшце вярнула Карыне.
    — Калі ў вас да мяне больш няма ніякіх спраў, можаце вяртацца дадому. I старайцеся больш не трапляцца на вочы ведзьмам. Вам
    пашчасціла, што вы змаглі знайсці мяне, хоць я і не разумею, як вам гэта ўдалося. He чакайце, пакуль зменіцца мой настрой, і хутчэй вяртайцеся ў сваю краіну.
    — А мой брат? — разгублена спы тала Карына. — Хіба вы не дапаможаце яму?
    — Думаю, твайму брату ўжо не баліць нага, — спакойным і нават крыху абыякавым голасам адказала Ганеста.
    Карына не ўтрымалася і радасна запляскала ў далоні. Затым яна доўга дзякавала валадарцы Краіны Ведзьмаў — так доўга, што тая мусіла перапыніць яе хвалебную прамову.
    — Вось самая кароткая дарога ў вашу краіну, — сказала Ганеста, паказваючы на сцяжынку, якой, як здалося Карыне і Граню, нядаўна яшчэ не было. — Ідзіце па ёй і нікуды не зварочвайце.
    
    Развітаўшыся з валадаркай Краіны Ведзьмаў, падарожнікі заспяшаліся дадому. Цяпер ісці было радасна і лёгка. I лес ужо не здаваўся такім змрочным, як раней.
    Аднекуль з'явіўся прыгожы пярэсты матылёк, які доўга кружыўся над іх галовамі. Пасля матылёк паляцеў наперад і апусціўся на куст чорных парэчак, што рос пры сцяжынцы.
    — Глядзі, якія буйныя парэчкі! — радасна ўсклікнуў Граня, калі падарожнікі наблізіліся да куста.
    — Ніколі не бачыла, каб парэчкі раслі ў лесе, — задумліва сказала Карына.
    — Ты раней і лесу, у якім жывуць ведзьмы, ніколі не бачыла, — ухмыльнуўся Граня.
    Парэчкі аказаліся вельмі салодкімі, і калі падарожнікі пракусвалі чарговую ягадку, яна выпускала халодную кропельку чырвонага соку.
    Увесь час, пакуль дзеці ласаваліся ягадамі, матылёк кружыўся над імі, а як толькі яны рушылі далей, ён, быццам ад парыву ветру, кінуўся ўніз, за парэчкавы куст.
    Тут жа з-за куста паказалася Аўга. Старая ведзьма выйшла на сцежку і доўга пазірала ўслед дзецям, злосна бліскаючы вачыма.
    Сонца вісела над самымі галовамі падарожнікаў, і Карына сказала:
    — Добра, калі мы да вечара паспеем вярнуцца дадому.
    — Хутчэй бы, — прамармытаў Граня і пазяхнуў. — Так спаць захацелася, быццам тыдзень не спаў.
    — I мне, — прызналася Карына. — Вочы проста самі зліпаюцца.
    Далей падарожнікі ішлі моўчкі, а іх павекі рабіліся ўсё цяжэйшымі. Нарэшце дрымота і зусім авалодала імі. Яны пляліся, нічога не заўважаючы перад сабою. I калі раптам наперадзе па абодва бакі ад сцежкі, якая вяла іх дадому, аддзяліліся дзве маленькія сцяжынкі, Граня падпарадкаваўся нейкай невядомай сіле і збочыў на тую, што бегла ўлева, а Карына павярнула направа.
    Пластмасавы чалавечак
    — Прабачце, вы не маглі б мне дапамагчы?
    Пачуўшы гэтыя словы, Карына схамянулася і паглядзела па баках. Лес даўно скончыўся, вакол была ўзгорыстая мясцовасць з рэдкімі дрэвамі і кустамі.
    — Вы не маглі б мне дапамагчы? — зноў пачула дзяўчынка і толькі цяпер заўважыла ў некалькіх кроках ад сябе дзіўнага чалавечка. Чалавечак быў цацачны, зроблены з пластмасы, ростам з паўметра. Праўда, ён меў толькі адну нагу і рухаўся на кастылях, якімі служылі галінкі кустарніка — з іх нават не было абарвана лісце.
    —Ачымямагу вамдапамагчы?—спытала Карына, пранікаючыся шкадобай да гэтага небаракі.
    — Разумееце, я згубіў гайку, якая мацавала маю правую нагу. Гайка была ўжо старая, і разьба на ёй сцерлася. На адной назе мне цяжка яе шукаць.
    — А дзе вы яе згубілі? Далёка? — спытала дзяўчынка.
    — Недзе вунь там, каля каштана, у траве, — паказаў рукой Пластмасавы Чалавечак.
    Дзяўчынка накіравалася да дрэва, Пластмасавы Чалавечак, абапіраючыся на самаробныя кастылі, на адной назе паскакаў за ёй.
    — Гэтыя пластмасавыя гайкі і балты, на жаль, вельмі хутка зношваюцца і часта губляюцца, — сумна гаварыў ён. — Ды і, увогуле, можна было што-небудзь прыдумаць, каб абысціся без іх. 3 імі так нязручна. Ох ужо гэтыя канструктары!
    — Вы хочацесказаць, што васзрабілі канструктары?—здзівілася Карына.
    — Вядома, а хто ж яшчэ? Спачатку ўсе мы былі звычайнымі цацкамі, але пасля нашай феі захацелася нас ажывіць.
    — Дзіўнае жаданне для феі, — паціснула плячыма Карына.
    — Ну, для нашай феі гэта якраз самы звычайны занятак — ажыўляць пластмасавыя цацкі, — з горкай усмешкай сказаў Пластмасавы Чалавечак.
    — Пачакайце! — раптам усклікнула дзяўчынка. — А як называецца ваша краіна?
    — Так і называецца — Краіна Пластмасавых Чалавечкаў.
    — Значыць... значыць, я заблудзілася! — разгублена прамовіла Карына. — Мы ішлі, і я задрамала. А Граня? Вы не бачылі на гэтай дарозе хлопчыка?