Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў
Алесь Бадак
Выдавец: Звязда
Памер: 200с.
Мінск 2014
I яна расказала ўсё, што даведалася ад брата пра яго сустрэчу з дзіўнай бабулькай. I чым далей яна расказвала, тым больш змрочным станавіўся твар знахаркі.
— Ясна! Гэта была ведзьма! — сказала знахарка, як толькі Карына закончыла расказваць. — Альбо яна не паслухалася Ганесты, альбо Ганеста пачала патураць гэтым ліхадзейкам.
— А хто такая Ганеста? — здзіўлена спытала Карына.
— Хм, — скрывілася знахарка, — Ганеста — уладарка Краіны Ведзьмаў.
— А хіба ёсць такая краіна?
— Ёсць, — уздыхнула бабулька. — I калі твой брат хоча, як pane^ бегаць і скакаць на абедзвюх нагах, яму трэба ісці туды, да самой Ганесты. Толькі яна можа зняць з яго чары.
— А калі я пайду замест яго? — не задумваючыся, спытала Карына.
Знахарка недаўменна паглядзела на дзяўчынку.
— He думай, што гэта так проста: пайшла, папрасіла — і твой брат здаровы. Ганеста — ведзьма, і гора таму, хто не спадабаецца ёй ці не дагодзіць чым.
— А як да яе трапіць? — не зважаючы на апошнія словы знахаркі, спытала Карына.
— Гэта можна зрабіць толькі ў ноч на Івана Купалу, калі зацвіце папараць. Сарваўшы кветку, трэба выйсці на лясную сцежку, якая ў адзін бок вядзе на поўдзень, а ў другі — на поўнач, павярнуцца тварам на поўдзень, пацерці павекі пялёсткам кветкі папараці і з заплюшчанымі вачыма ісці па сцежцы, пакуль кветка ў руках не засохне.
— А хіба папараць цвіце? — спытала Карына.
Але знахарка нібы не пачула, узяла са стала чыгунок з зёлкамі і панесла на прыпечак.
Карына не стала перапытваць, падзякавала бабульцы і пайшла да дзвярэй. На парозе раптам азірнулася і спытала:
— А навошта ведзьмы носяць пярсцёнак з рыбіным вокам?
— Гэтае вока дапамагае знаходзіць сцежку ў сваю краіну ў любую пару года, — не азіраючыся, растлумачыла знахарка. — I помні, ведзьмы могуць ператварацца ў каго заўгодна, нават у птушак і звяроў. Але ты іх заўсёды пазнаеш па гэтым пярсцёнку з рыбіным вокам.
У пошуках папараць-кветкі
Пра тое, што была ў знахаркі, Карына не прызналася ні Даніку, ні маці.
А калі прыйшоў час шукаць папараць-кветку, яна сказала брату:
Ты ж ведаеш, вы з мамаю для мяне самыя дарагія людзі ў свеце. I я хачу, каб ты быў здаровы, і зраблю для гэтага ўсё, што змагу. Толькі не хвалюйся, калі раптам нешта здарыцца... Так і павінна быць, і ўрэшце ўсё скончыцца добра.
— Што здарыцца? — здзіўлена перапытаў Данік, але Карына ўжо выйшла з пакоя і, абуўшы лёгкія белыя туфелькі, з хвіліну пастаяла каля дзвярэй, слухаючы, як на кухні шуміць вада — маці мыла посуд.
Карына не ўмела і не хацела махляваць, а сказаць праўду, куды яна сабралася, было б яшчэ горш — маці яе нізавошта б не пусціла поначы ў лес, ды і не паверыла б ні ў якую Краіну Ведзьмаў.
«Прабач, мамачка, — у думках папрасіла Карына. — Але нічога лепшага мы з табой усё роўна б не прыдумалі».
Чым бліжэй дзяўчынка падыходзіла да лесу, тым страшней ёй рабілася. Месяц хоць і вісеў на небе, свяціў быццам пад прымусам і толькі і чакаў, калі можна будзе сігануць за далягляд.
«А раптам я не знайду папараць-кветку? — думала Карына, прыспешваючы крок. — I потым, бабулька сказала, у Краіне Ведзьмаў апынешся, калі засохне кветка, — гэта ж колькі трэба ісці? I як даведацца, што сцежка вядзе на поўдзень, а не на захад? — Карына спынілася і паглядзела на месяц. — Вось хто мне дапаможа! — здагадалася яна. — I мурашкі. Яны заўсёды будуюць свае домікі з паўднёвага боку дрэў. I ўсё ж трэба зайсці да бабулькі — можа, яна яшчэ што параіць».
У вокнах знахарчынай хаткі было цёмна. Карына пастукала ў дзверы, але за імі ніхто не адазваўся. Дзяўчынка паспрабавала адчыніць іх, аднак на гэты раз дзверы не паддаліся.
Уздыхнуўшы, Карына пайшла ў глыб лесу. Доўга блукала па ім, пакуль нарэшце ў цямнечы не ўбачыла папараць. Але дарэмна яна шукала паміж вялікіх лістоў чароўныя кветкі — іх не было.
«Значыць, усё гэта няпраўда, — засмуцілася дзяўчынка. — Дарэмна я паверыла знахарцы. Кожны школьнік ведае, што папараць не цвіце».
Яна стомлена апусцілася на зямлю. Як быць далей? Вяртацца дадому альбо працягваць пошукі? Раптам месяц схаваўся за воблака, і ў той жа момант Карыне здалося, што дрэвы вакол яе, нібы жывыя, пачалі паволі рухацца, набліжацца адно да аднаго, сплятаючыся галінамі.
Карына ад страху заплюшчыла вочы, а калі расплюшчыла іх, убачыла многа прыгожых жоўтых кветак — гэта зацвіла папараць!
Дрэвы ўжо стаялі нерухома, і месяц вылез з-за воблака і, здавалася, пазіраў уніз са здзіўленнем і недаверам. Карына асцярожна сарвала адну кветку, агледзелася па баках і ўбачыла непадалёку, каля высокай сасны, вялікі мурашнік. Куды цяжэй аказалася знайсці сцяжынку, якая б вяла на поўдзень. У гэтым лесе быццам зусім не стала сцежак. Карына кідалася то ў адзін бок, то ў другі — паспрабуй тут угадай, куды бегчы!
Нарэшце яна спынілася, каб аддыхацца, апусціла вочы і ўбачыла, што якраз стаіць на ёй — вузкай, амаль непрыкметнай, зарослай травою сцяжынцы. Павярнуўшыся тварам на поўдзень, Карына хутчэй адарвала ад кветкі адзін пялёстак, заплюшчыла вочы і памазала ім павекі. He прайшло і хвіліны, як павекі пачалі цяжэць. Дзяўчынку агарнула дрымота, а ногі самі павялі яе наперад.
Невядома, колькі часу яна ішла па лясной сцяжынцы, як раптам...
— Ай! — ускрыкнула Карына, наткнуўшыся на нейкую перашкоду, і, згубіўшы раўнавагу, упала.
Карына не моцна выцялася, але яе дрымоту як рукой зняло. Яна расплюшчыла вочы і ўбачыла перад сабой хлопчыка гадоў дзесяці ў пацёртых джынсах, пакарочаных да калена, і шэрай безрукаўцы, які, як і яна, ляжаў на зямлі і недаўменна пазіраў на яе.
Першым падхапіўся хлопчык і пацёр правае плячо.
— Прабач, калі ласка, — сказала Карына, падняўшыся і атрасаючы са сваёй блакітнай сукенкі пясок.
— Трэба глядзець, куды ідзеш, — буркнуў хлопчык і перастаў церці плячо.
— Трэба, — пагадзілася Карына, а сама падумала: «Хоць як я магла глядзець, калі мне сказалі заплюшчыць вочы?»
— Моцна баліць? — спачувальна спытала яна, кіўнуўшы на плячо.
— I нічога не моцна, — хмыкнуў хлопчык. — А калі хочаш ведаць, баліць яно і не з-за цябе зусім.
— А з-за каго? — здзівілася Карына.
— 3-за таго, з кім табе лепш не сустракацца. Слухай, — прыжмурыўся хлопчык, — мне здаецца, я цябе ўжо недзе бачыў.
— I я цябе. Вось толькі дзе?
— А я ведаю! Ты Данікава сястра.
— А ты... ты...
— А я — Граня, яго аднакласнік. Бачыліся мы ў вашай кватэры, калі я браў у Даніка лыжы.
— Відаць, — няўпэўнена кіўнула Карына і ў гэты момант заўважыла ў руцэ хлопчыка кветку папараці. — А што ты тут робіш?
— А ты? — насцярожыўся Граня.
— Я... я іду да сваёй знаёмай.
— Хм, і я... да знаёмага.
Некалькі імгненняў яны пільна глядзелі адно аднаму ў вочы. Карына першая адвяла позірк і раптам усклікнула:
— Дзе мы?
раша сонечных аанцоў
Карына і Граня здзіўлена глядзелі па баках. Яны стаялі пасярод блакітнага поля, залітага сонцам. Блакітным яно было таму, што на ім раслі адны блакітныя кветкі.
— Слухай, — узрадавалася Карына, — па-мойму, мы прыйшлі ў Краіну Ведзьмаў!
— Ага, — насмешліва сказаў Граня, — толькі ведзьмы, мабыць, калі ўбачылі нас, ад страху пахаваліся. Я думаў, такія, як ты, ужо не вераць у казкі, — хлопчык глядзеў на Карыну знізу ўверх, і яму вельмі не хацелася, каб дзяўчынка размаўляла з ім як з якойнебудзь малечай.
— А хіба ты не верыш? — здзівілася Карына. — Толькі не гава-
ры, што ідзеш да свайго знаёмага.
— У ведзьмаў верыць мая бабуля, а не я, — патлумачыў Граня. — Яна зацягнула мяне да знахаркі, і тая нарасказвала ўсялякіх небыліц пра іхнюю краіну. Быццам толькі там можна зняць чары з маёй рукі.
— А што з ёй здарылася? — пацікавілася Карына.
— Ха, гэта ніводзін доктар не можа сказаць! Ішоў сабе са школы, а тут нейкая старая просіць паднесці ёй торбу. I бачыць жа,
што нам не па дарозе, а ўсё роўна: «Памажы, памажы!», — перакрывіў Граня бабулю. — А ў мяне самога ў сумцы кніг — што паваліцца можна. Але хіба ёй гэта растлумачыш? Я і сказаў, каб не крыўдзіць: «Мне рука баліць». Яна толькі з'едліва так усміхнулася і далей пайшла. А мне рука, і праўда, балець пачала.
— I пасля гэтага ты не верыш у ведзьмаў? — недаверліва спытала Карына.
— Я не такі наіўны, каб верыць, што ёсць краіна, дзе жывуць адны ведзьмы, — няпэўна адказаў Граня.
— Ну, а папараць, — не здавалася Карына, — яна ж зацвіла!
— Ну і што? — паціснуў плячыма Граня. — А хто сказаў, што яна не павінна цвісці? Глядзі, — Граня працягнуў Карыне далонь, на якой ляжала жоўтая кветка, — калі верыць знахарцы, у Краіну Ведзьмаў мы павінны дайсці, як толькі гэтая кветка засохне. Патвойму, яна сухая?
Карына падняла з зямлі сваю кветку, якую ўпусціла, калі падала.
— I праўда, — расчаравана сказала яна, — мая таксама не засохла.
— Ды пакуль яна засохне, пройдзе цэлы месяц! — махнуў здаровай рукой Граня.
— Раз мы пагадзіліся на гэтае падарожжа, то павінны ісці да канца, — упэўнена сказала Карына.
— Ды каб не ты, я ўжо немаведама дзе быў бы, — буркнуў Граня, незадаволены тым, што Карына паводзіць сябе так, быццам яна тут галоўная. I, павярнуўшыся да дзяўчынкі спінай, ён пайшоў па полі.
— Куды ты? — крыкнула наўздагон Карына. — У тым баку не поўдзень, а захад!
— He, — спыніўшыся, пакруціў галавой Граня, — з табой, відаць, не вернешся дадому і да канца канікулаў. Там поўдзень, а не захад!
I ён упэўнена пайшоў далей.
Карына паглядзела па баках: а можа, і праўда, Граня лепш запомніў кірунак? Яна схавала жоўтую кветку ў маленькую кішэньку і дагнала хлопчыка.
— А як цябе аднаго адпусцілі ў Краіну Ведзьмаў? — спытала Карына.
— Што я — дзяўчынка, каб у некага дазволу пытацца? — пагардліва сказаў Граня.
Карыне надакучылі яго насмешкі:
— Калі ты не верыш ні ў якія казачныя краіны, то чаго ж папёрся поначы ў лес?
Граня адказаў не адразу, нібы раздумваў, ці варта ўвогуле з дзяўчынкамі гаварыць на такія сур'ёзныя тэмы. Нарэшце неахвотна прамовіў:
— Калі вырасту, хачу стаць лётчыкам. А ў лётчыкі з хворай рукою не бяруць. Тут куды хочаш пойдзеш, абы толькі яна перастала балець.
Па дарозе Карына збірала блакітныя кветкі, каб пасля сплесці з іх вянок. Праўда, яны пачыналі ўжо вянуць — відаць, над гэтым полем даўно не ішоў дождж.
I вось, калі Карына ў чарговы раз нахілілася, каб папоўніць свой блакітны букецік, проста з-пад яе рукі выскачыла дзіўнае стварэнне -звер не звер, птушка не птушка.