Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў
Алесь Бадак
Выдавец: Звязда
Памер: 200с.
Мінск 2014
— Ай! — спалохана ўсклікнула яно і завісла ў паветры.
Але праз імгненне расцягнула свой рот у шырокай усмешцы і сказала:
— Прывітанне!
— Ты хто? — недаўменна спытала Карына.
— Сконі, сонечны заяц, — весела адрэкамендавалася дзіўнае стварэнне. — Прабачце, калі я вас напалохаў. Проста я спаў на кветках, а адна з іх раптам рванулася з-пад маёй галавы, і я ледзь не зваліўся на зямлю.
Сонечны заяц быў вельмі падобны на звычайных зайцоў, толькі зусім празрысты — як сонечныя зайчыкі, якіх пускаюць з дапамогай люстэрка.
— Скажы, калі ласка, а гэта часам не Краіна Ведзьмаў? — спытала Карына ў сонечнага зайца, калі крыху ачулася ад здзіўлення. Граня тым часам усё азіраўся па баках: ён ніяк не мог паверыць, што побач ніхто не хаваецца з люстэркам у руках.
— He, гэта Краіна Сонечных Зайцоў, — адказаў Сконі. Ён быццам толькі цяпер убачыў кветкі, якія трымала Карына, і спалохана ўсклікнуў: — Што ты нарабіла! Нашто ты сарвала гэтыя кветкі?!
— А чаму іх нельга рваць? — здзівілася дзяўчынка. — Іх жа тут цэлае поле!
— Але ўсе яны належаць Белай Вароне! I калі яна ўбачыць, што ты... што ты... яна раззлуецца і... і...
Карына не стала чакаць, пакуль Сконі замоўкне, паколькі гэта магло заняць шмат часу, і спытала:
— А хто яна такая, Белая Варона?
— 0! — усклікнуў Сконі. — Белая Варона — цяперашняя валадарка нашай краіны. Раней тут жылі толькі мы, сонечныя зайцы. Пакуль аднекуль не прыляцела яна і не аб'явіла, што цяпер будзе валадарыць нашай краінай.
— He ўяўляю, як можна баяцца вароны, — насмешліва сказаў Граня.
— Што ты! — прыцішыў голас Сконі. — Белая Варона прыгразіла, што нашле сюды чорную хмару, калі мы не будзем яе слухацца.
— Падумаеш, — ухмыльнуўся Граня.
— Вы так баіцеся хмары? — спытала Карына.
— Яна закрые сонца, і нас не стане, — растлумачыў Сконі і цяжка ўздыхнуў.
— А хіба тут ніколі не бывае хмараў і не ідзе дождж? — пацікавілася Карына.
— He, — сказаў сонечны заяц. — У нашай краіне і месяц свеціць амаль гэтак жа ярка, як і сонца, таму мы не ведаем, што такое цемра.
— Цяпер я разумею, чаму кветкі на гэтым полі такія вялыя — ім не хапае вады, — з жалем прамовіла Карына.
— I Белая Варона тое ж казала. Але ў нашай краіне няма ніводнай рэчкі. А Яе Вялікасць вельмі любіць свае кветкі — яна прынесла іх насенне з іншай краіны. I сказала, калі мы...
Аднак сонечны заяц не паспеў дагаварыць, як у небе з'явілася вялікая Белая Варона.
— А, папаліся, нягоднікі! — хрыпла закрычала яна і стала кружыцца над падарожнікамі, апускаючыся ўсё ніжэй і ніжэй.
Сонечны заяц закалаціўся ад страху, ціха паўтараючы адно і тое ж: «Ой, што будзе! Ой, што будзе!»
Граня сачыў за Белай Варонай, разявіўшы рот, а Карына звярнулаJ ся да яе з усёй ветлівасцю, на якую была здатная:
— Прабачце, калі ласка, я не ведала, што гэта вашы кветкі.
— Яна не ведала! — з'едліва пракрычала Белая Варона. — Вы толькі паслухайце: яна, аказваецца, не ведала! А можа, ты
думала, што гэта твае кветкі?
— He, вядома.
— Чаму ж ты тады паквапілася жое?!
Карыне так і карцела сказаць, што каму-каму, а варонам усё ж трэба было б памаўчаць пра «чужое», але як-ніяк -
на
чу-
над ёй кружылася ўладарка цэлай краіны, і дзяўчынка спакойна прамовіла:
— Прабачце, але ж вашы кветкі праз некалькі тыдняў усё роўна завянуць.
Белая Варор: ' на нарэшце пера-
•к ' стала кружыцца і
апусцілася на поле ' крыху наводдаль
Карыны і Грані.
— Вось, — гнеўна прахрыпела яна, — гэта і будзе вашым пакараннем! Вы пойдзеце... не, адзін з вас пойдзе ў суседнюю краіну па ваду, а другі застанецца тут. Пасля наадварот. I так — пакуль не пальяце ўсё поле.
— Ага, разагналіся! — чмыхнуў Граня. — Ды я зараз...
Але Карына тузанула яго за руку, не дала дагаварыць.
— Вы мудрая Варона, вы валадарыце цэлай краінай, — пачцівым тонам звярнулася яна да птушкі, — і павінны разумець, што нават калі мы пальём ваша поле, кветкам гэтай вільгаці хопіць ненадоўга — праз месяц яны зноў пачнуць вянуць.
Валадарцы Краіны Сонечных Зайцоў вельмі спадабалася, што яе назвалі мудрай.
— Што ж мне рабіць, каб кветкі не засохлі? — занепакоена спытала яна. — Я іх так люблю!
— Здаецца, я ведаю, як вам дапамагчы, — крыху падумаўшы, сказала Карына. — Але мне патрэбна будзе рыдлёўка.
— Рыдлёўка? — сумелася Белая Варона. — Хм, тады мне давядзецца... давядзецца... — прамармытала яна. — Добра, я паспрабую дастаць рыдлёўку.
Птушка вярнулася хвілін праз дзесяць — пер'е на хвасце тырчэла ва ўсе бакі, быццам валадарку Краіны Сонечных Зайцоў нехта добра паматлашыў.
«Ці не з-за рыдлёўкі ёй так перапала?» — падумала Карына, а ўголас прамовіла:
— А цяпер нам трэба пасярод поля выкапаць калодзеж.
— Каму гэта — нам? — абурыўся Граня. — Мне баліць рука, і я не збіраюся нічога капаць.
— Вядома, ты не зможаш капаць, — пагадзілася Карына. — Я сама паспрабую.
— Пачакайце! — усклікнуў Сконі, пра якога тут усе ўжо нават забыліся. — Я паклічу сваіх сяброў — сонечных зайцоў. Хоць мы і не такія дужыя, як людзі, затое нас шмат.
I праўда, хутка з усіх канцоў поля пачалі збягацца сонечныя зайцы. Калі яны сталі па чарзе ўвішна капаць калодзеж, Карына звярнулася да Белай Вароны.
— Каб чэрпаць ваду, патрэбны вядро і моцная вяроўка, — нагадала яна.
— Вядро, вяроўка... — азадачана прабубніла Белая Варона. — Вядро, вяроўка...
Яна неахвотна ўзмахнула крыламі і знікла ў тым жа напрамку, што і тады, калі лётала па рыдлёўку.
Калі Белая Варона вярнулася з невялікім вядзерцам і вяроўкай, калодзеж быў выкапаны.
— Ваша Вароніна Вялікасць, цяпер мы можам ісці? — з надзеяй спытала ў яе Карына і пачула, як Граня насмешліва фыркнуў. Дзіўна, што ён яшчэ столькі часу цярпеў і не кінуўся на Варону з кулакамі ці яшчэ чаго-небудзь не вытварыў.
— Так і быць, я адпускаю вас, — велікадушна сказала валадарка Краіны Сонечных Зайцоў, некалькі разоў абышоўшы калодзеж. Пры гэтым яна пастаянна спынялася і зазірала ў яго, быццам баялася, што вада ў ім можа знікнуць.
— Тады вы, можа, падкажаце, як нам трапіць у Краіну Ведзьмаў? — зноў спытала Карына.
Белая Варона здзіўлена ўтаропілася на дзяўчынку.
— Жудасная краіна, — прахрыпела яна. — I, на шчасце, яна не мяжуе з маёю краінай. Але адразу за гэтым полем пачынаецца краіна Далінія. Спытайце ў далінцаў, яны хоць і нікчэмныя стварэнні, аднак маюць вушы, вочы і нават крышку мазгоў. Яны раскажуць вам, як трапіць да ведзьмаў.
Развітаўшыся з Белай Варонай і сонечнымі зайцамі (папраўдзе, развіталася адна Карына, Граня толькі нешта пабубніў сабе пад hoc), падарожнікі пайшлі далей.
— Ты так сур'ёзна размаўляла з гэтай Варонай, што, пазіраючы на цябе, можна было са смеху парвацца, — сказаў Граня.
— А як я, па-твойму, павінна была размаўляць з валадаркай краіны? — паціснула плячыма Карына.
— Валадаркай! — перакрывіў яе Граня. — Звычайная хлуселька.
— Калі б яна не хлусіла, то, можа, так і была б заўсёды звычай-
най белай варонай, і ніхто б яе не слухаўся, — задумліва заўважыла Карына і паглядзела на букет, які Варона дазволіла дзяўчынцы ўзяць з сабой. — Затое яна так любіць кветкі і хоча засеяць імі ўсю Краіну Сонечных Зайцоў!
а чужым гарышчы
За полем з блакітнымі кветкамі рос рэдзенькі лясок, які падарожнікі прайшлі за некалькі хвілін. 3 другога боку да яго падступалася бяскрайняя даліна. У даліне, непадалёку ад лесу, стаяў невялікі, круглы, яктруба, домікз разнымі размаляванымі вокнамі, з дахам, падобным на перакуленую глыбокую талерку.
— Калі ў гэтым доме і не ведаюць, як трапіць у Краіну Ведзьмаў, то, можа, нас хоць чым-небудзь пачастуюць, — з надзеяй сказала Карына. — Ніколі не адчуваеш сябе такой галоднай, як тады, калі няма чаго з'есці.
Падарожнікі падняліся на маленькі драўляны ганачак і пастукалі ў маленькія круглыя дзверы. Прайшла хвіліна — ім ніхто не адказаў.
— Ну вось і паелі, і даведаліся, як ісці ў Краіну Ведзьмаў, — змрочна сказаў Граня.
— А можа, нас проста не пачулі? — Карына ўспомніла, як яна трапіла ў хатку знахаркі, і, націснуўшы на ручку, лёгка піхнула дзверы. На радасць падарожнікам, дзверы адчыніліся.
Карына і Граня пераступілі парог і апынуліся ў невялікіх сенцах — пустых, калі не лічыць вузкай і на выгляд не вельмі надзейнай драўлянай лесвіцы, якая падымалася да круглай дзіркі ў столі.
— Добры дзень! — гучна сказала Карына. — Ці ёсць хто-небудзь дома?
Угары пачуўся шоргат, аднак з адказам там не спяшаліся.
— Па-мойму, нас не чуюць. — Карына счакала яшчэ хвіліну і пачала асцярожна ўзбірацца па лесвіцы, якая пад ёй прагнулася так,
што, здавалася, вось-вось зломіцца. Яктолькі дзяўчынка паднялася, услед за ёй палез і Граня. Падарожнікі апынуліся на гарышчы, заваленым рознымі скрынкамі і лахмоццем, і са старым куфэркам пасярэдзіне.
— Тут ёсць хто-небудзь? — спытала Карына, азіраючыся па баках.
3-за куфэрка паказалася смешная маленькая галава і спалохана спытала:
— Вы хто?
— He бойся, — паспешна адказала Карына, — мы проста хацелі даведацца, як адсюль трапіць у Краіну Ведзьмаў.
— У Краіну Ведзьмаў? — здзіўлена перапытала смешная галава і схавалася за куфэркам.
Неўзабаве адтуль выйшаў маленькі чалавечак ростам з паўметра, вушасты і з такімі доўгімі рукамі, што маленькія кішэні на яго штанах давялося прышываць ніжэй каленяў. У чалавечка былі вялікія вочы, нос нагадваў бульбінку, а рот ён меў такі шырокі, што здавалася, быццам чалавечак увесь час усміхаецца.
— Першы раз бачу людзей, якія шукаюць дарогу ў Краіну Ведзьмаў, — прызнаўся ён.
— Ды мы не па сваёй ахвоце туды ідзём, — сумна ўсміхнулася Карына і, пакуль Граня з цікаўнасцю разглядаў дзіўнага чалавечка, расказала пра мэту іх падарожжа.
— Я ведаю, дзе жывуць ведзьмы, — уважліва і з нязменнай усмешкай на твары выслухаўшы дзяўчынку, прамовіў чалавечак. — Нашу краіну з іхняй раздзяляе рака. Праўда, праз яе няма ніводнага моста, бо ні ў кога яшчэ не з'яўлялася жадання пабываць на тым баку, але я ведаю на ёй усе брады.
— Значыць, ты дапаможаш нам? — узрадавалася Карына.
— Мне гэта няцяжка, — паціснуў плячыма чалавечак. — Толькі вам давядзецца крыху пачакаць.
Ён палез у куфэрак і дастаў аксамітавы халат, упрыгожаны дробненькімі брыльянтамі. Накінуўшы халат на плечы, з гонарам спытаў:
— Ну як?
— Хоць сёння ў цырк, — ледзь не пырснуў са смеху Граня.