• Газеты, часопісы і г.д.
  • Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў  Алесь Бадак

    Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў

    Алесь Бадак

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2014
    47.2 МБ
    — Я лічу, што іх проста неабходна гатаваць, — кіўнула валадарка Лясоніі, аплятаючы грыбны суп за абедзве шчакі.
    Як след падмацаваўшыся і сама, Карына ўспомніла, што сёння яшчэ не мылася, і спытала ў адной з кухарак, прыгожай доўгавалосай дзяўчыны, ці ёсць у палацы ванны пакой.
    — Ёсць, — адказала маладая кухарка. — Праўда, ім ніхто ніколі не карыстаецца.
    «Ну, у гэтым я амаль не сумнявалася», — падумала Карына, а ўголас прамовіла:
    — Галоўнае, каб у ім была вада.
    — Вада ў ім павінна быць, — супакоіла Карыну кухарка і адвяла яе ў ванны пакой, большую частку якога займала чыгунная ванна. Для маленькіх лясонаў яе памеры былі вельмі нават унушальныя, але калі б Карына вырашыла пакупацца, то дзяўчынцы давялося б сядзець у ёй сагнуўшы калені.
    Карына пакруціла кранік і падставіла пад яго палец.
    — Ой, вада нават цёплая! — радасна ўсклікнула яна.
    — Гэта ад сонца, — патлумачыла маладая кухарка. — Вада з зямлі паступае ў бочку, якая знаходзіцца на даху. У ёй яна за дзень награецца так, што за ноч не паспявае астываць.
    Карына старанна памыла твар і рукі і пашукала вачыма ручнік, але яго ў ванным пакоі не аказалася.
    «Вядома, — падумала дзяўчынка, — адкуль ён будзе, калі тут ніхто не мыецца. Давядзецца так сохнуць».
    Карына паглядзела на кухарку: няўжо яна ніколі не мыецца? I няўжо яна гатуе ежу бруднымі рукамі?
    Але і твар, і рукі дзяўчыны падаліся ёй бездакорна чыстымі. Як і яе блакітная сукенка — праўда, у некалькіх месцах залатаная.
    «Значыць, Вірынея перабольшвала, калі гаварыла, што ўсе яе слугі такія ж неахайныя, як і яна, — вырашыла Карына. — Бедная, яна так трасецца за свой трон, што гатова ахвяраваць усім, абы ніхто не падумаў, быццам яна не самая вялікая гультайка ў гэтай краіне!»
    Карына вырашыла зноў пабачыцца з валадаркай Лясоніі. Следам за ёй з ваннага пакоя выйшла і маладая кухарка. У гэты момант міма іх да выхаду з палаца важна прайшоўся маленькі дзядок у чорным фраку
    і з папкай у руках.
    — А што гэта ў яго ў роце? — здзіўлена спытала Карына. — Соска, — абыякава адказала кухарка.
    — Соска? — Карына ледзь стрымалася, каб не засмяяцца.
    — Ну, вядома, — сказала кухарка такім тонам, быццам усе дзядулі ў Лясоніі смакталі соскі. — Гэта Галоўны Захавальнік Дзяржаўных Таямніц, — панізіўшы голас, патлумачыла яна. — Ён заўсёды, пакідаючы свой дом, бярэ з сабою соску, якую мае права вынуць з рота толькі тады, калі размаўляе з Яе Вялікасцю.
    — Чаму? — спытала Карына.
    — Каб выпадкова не выдаць каму-небудзь якую-небудзь дзяржаўную таямніцу.
    Следам за Галоўным Захавальнікам Дзяржаўных Таямніц з троннай залы выйшаў яшчэ адзін маленькі дзядок — таксама ў чорным фраку і з папкай пад пахай. Твар яго быў задумлівы і змрочны. Праходзячы міма Карыны і кухаркі, дзядок раздражнёна вымавіў:
    — Падумаць толькі! Ёй захацелася новую сукенку! Што пра яе падумаюць падданыя?!
    — А гэта хто такі? — спытала Карына ў кухаркі.
    — Гэта Галоўны Дарадца Яе Вялікасці, — адказала дзяўчына.
    — I што ён раіць? — праводзячы дзядка цікаўным позіркам, спытала Карына.
    — Усё, што можа быць карысным Яе Вялікасці, — сказала кухарка. — Раз у год Вірынея прымае Галоўнага Дарадцу з дакладам, у якім ён раіць, што рабіць, каб нічога не рабіць і жыць яшчэ лепш.
    — Відаць, яго парады на гэты раз не вельмі спадабаліся Яе Вялікасці, калі ён такі змрочны, — заўважыла Карына.
    У тронную залу яна ўвайшла адна, а кухарка вярнулася на кухню.
    Вірынея сядзела на троне, задумліва пазіраючы ў акенца, праз якое ў залу прабіваліся ранішнія промні сонца.
    — Ах, Ваша Вялікасць! — з парога ўсклікнула Карына. — Я і не думала, што ў вашым палацы ёсць цёплая вада! Мне здаецца, вы б таксама зараз не адмовіліся прыняць ванну.
    — Ты зноў пачынаеш гаварыць розныя глупствы, — прабурчала Вірынея. — Што падумаюць пра мяне слугі, калі ўбачаць, што я мыюся ў ваннай?
    
    — Па-мойму, яны памруць ад зайздрасці, — сама сабе сказала Карына, а ўголас прамовіла: — Вядома, вашай Вялікасці самой гэтым займацца не да твару. Але, калі вы не супраць, я магу паслужыць вам. Можаце не сумнявацца, ваша рэпутацыя самай вялікай гультайкі Лясоніі не пацерпіць. Я ўсё зраблю сама, вам не давядзецца і пальцам паварушыць.
    Прапанова Карыны была такой заманлівай, а тон такім
    й пераканаўчым, што Вірынея не стала ўпарціцца, толькі няшчыра ўздыхнула:
    — Ах, ну хіба што... Раз ты так дамагаешся і абяцаеш...
    — Вы толькі паглядзіце — няўжо гэта Яе Вялікасць? He можа быць! Якая яна харошанькая! А валасы, паглядзіце, якія пышныя ў яе валасы! — шапталіся служанкі, калі Вірынея выйшла з ваннага пакоя і разам з Карынай няспешна накіравалася ў тронную залу. Чыстая, у свежавымытай і высушанай на сонцы белай сукенцы, яна выглядала значна маладзейшай, чым была зусім нядаўна.
    Ідучы, Вірынея баялася пачуць у свой адрас ціхія насмешкі і кпіны, маўляў, вось яна якая, наша валадарка, — толькі прыкідвалася, што яна самая вялікая гультайка і неахайніца ў свеце, а на самай справе вунь што творыць. Аднак з усіх бакоў чуліся толькі здзіўленыя воклічы і захапленне.
    Карына таксама была здзіўлена тымі пераменамі, якія адбыліся з Вірынеяй, аб чым некалькі разоў паўтарыла Яе Вялікасці.
    «Ну што ж, — вырашыла дзяўчынка, — не будзем спыняцца на паўдарозе. У палацы трэба ўсё давесці да ладу. Можа, тады я змагу даказаць лясонам, што ганарыцца сваім гультайствам неразумна».
    Пад вечар палац было не пазнаць. Ён зіхацеў так, што Вірынея з непрывычкі жмурылася і, пераходзячы з аднаго пакоя ў другі, захоплена ўскліквала:
    — Ах!
    Следам за ёю хадзілі слугі і таксама ўскліквалі:
    — Ах!
    Знікненне Карыны
    Заставалася яшчэ залатаць дзірку ў столі, і тады ў палацы не сорамна было б прымаць самых высокіх гасцей з розных краінаў.
    Аднак без мужчынскіх рук з такой работай справіцца было няпроста, і Карына пачала думаць, як прымусіць прыдворных лясонаў залезці на дах палаца і адрамантаваць яго, каб у той жа час не зачапіць іх гультайскае самалюбства.
    Пэўна, дзяўчынка ўсё ж нешта прыдумала б, але тут парадныя дзверы палаца расчыніліся, і парог пераступілі двое слуг Яе Вялікасці, якія вялі Мітроха і Фірса.
    Хоць для Карыны ўсе лясоны знешне былі вельмі падобныя паміж сабой, яна адразу пазнала злодзеяў. Больш за ўсё дзяўчынку ўсцешыла тое, што адзін з іх трымаў залаты посах. Мітроха і Фірса павялі ў тронную залу. Як толькі злодзеі ўбачылі валадарку Лясоніі, іх твары выцягнуліся ад здзіўлення.
    — Хто гэта? — прашаптаў Мітрох.
    — Думаеш, гэта не Вірынея? — прамармытаў Фірс.
    — А што здарылася з яе валасамі і... і тварам? — яшчэ цішэй прагаварыў Мітрох.
    — А можа, яна ўжо навучылася чараваць? — спалохана сказаў Фірс. — Паглядзі, як змяніўся палац. Хіба сам па сабе ён мог бы так змяніцца?
    Яе Вялікасць кінула строгі позірк на злодзеяў і сказала:
    — Як вы пасмелі скрыць ад мяне тое, што былі ў Далініі і ўкралі там залаты посах?
    — Ваша Вялікасць, — паспешліва прамовіў Ор, — мы не збіраліся нічога скрываць. Наадварот, мы ўжо і самі хацелі ісці да вас, каб падарыць вам залаты посах.
    — А тут з'явіліся вашы слугі і сталі крычаць на нас, падганяць, — дадаў Фірс.
    — Вы хацелі падарыць залаты посах мне? — сумелася Вірынея, нібы не адчуваючы ў голасе маленькіх злодзеяў ніякага фальшу.
    — Ну, вядома, — заківалі галовамі Мітрох і Фірс.
    Карына здзіўлена паглядзела на Вірынею: няўжо яна не разумее, што яны маняць? Але валадарка Лясоніі не звяртала ніякай увагі на дзяўчынку. Яна працягнула руку злодзеям і сказала:
    — Што ж, давайце яго сюды.
    Мітрох са шкадаваннем аддаў Вірынеі залаты посах.
    — Ваша Вялікасць, вы абяцалі вярнуць яго майму сябру, — занепакоілася Карына.
    — Хм, але цяпер гэта ўжо мой падарунак, — задумліва сказала Вірынея, з цікавасцю разглядаючы залаты посах.
    — Але ж ён украдзены! — нагадала Карына.
    — He ведаю, ці маеш права ты цяпер патрабаваць яго назад, — паморшчылася валадарка Лясоніі. — Пакуль ён быў проста ўкрадзенай рэччу, то, безумоўна, належаў твайму сябру. Але цяпер, калі стаў падарункам, ён як бы ўжо і не яму належыць, а мне.
    У голасе Яе Вялікасці з'яўлялася ўсё больш упэўненасці, і Карына зразумела, што цяпер, калі чароўным посахам завалодала Вірынея, вярнуць яго Ліну будзе значна цяжэй, чым калі б ён знаходзіўся ў руках маленькіх злодзеяў.
    I тут Карыне прыйшла ў галаву выратавальная ідэя.
    Дзяўчынка знарок цяжка ўздыхнула і сказала:
    — А мой сябар вельмі даражыў ім, бо посах мае чароўную сілу.
    Заўважыўшы на твары валадаркі Лясоніі насцярогу, Карына паспешна дадала:
    — Напрыклад, ён можа ператварыць ваш драўляны трон у трон з чыстага золата.
    («Я яшчэ ніколі так не махлявала», — падумала яна.)
    — А ты ведаеш, як ім карыстацца? — нецярпліва спытала Вірынея.
    — 0, гэта вельмі проста! — усклікнула Карына, з цяжкасцю хаваючы сваё хваляванне. — Дазвольце, Ваша Вялікасць, я пакажу вам.
    I яна працягнула руку.
    Вірынея некалькі хвілін сядзела нерухома, быццам западозрыла нядобрае. Яе вялікія вочы бегалі сюды-туды — валадарка Лясоніі пра нешта напружана думала.
    Карына ўжо хацела апусціць руку, але тут Вірынея ўздыхнула і сказала:
    — Добра, паглядзім, што
    ў цябе атрымаецца.
    Яна паднялася з трона і перадала посах Карыне.
    Дзяўчынцы толькі гэта і трэба было. Яна абвяла развітальным позіркам тронную залу і сказала, звяртаючыся да Вірынеі: — Дзякуй вам, Ваша Вялікасць!
    I павярнула колца на чароўным посаху.
    У гэты момант Вірынея раскрыла рот, каб нешта сказаць Карыне, ды так і застыла, не ў сілах вымавіць хоць слова — на тым месцы, дзе толькі што стаяла дзяўчынка, нікога не было.
    Першы і Адзіны ЛстранОм-Г еограф Яе Вяяікасці
    Усё адбылося так хутка, што Карына нават не паспела нічога зразумець — у вачах на імгненне стала цёмна, і быццам бы нейкая невядомая сіла рэзка падняла яе ў паветра і тут жа апусціла назад.
    — Ай! — усклікнула дзяўчынка.
    — Ай! — пачулася зусім побач.
    Гэта спалохана крыкнуў Лін, перад якім невядома адкуль і як з'явілася Карына.
    Разам з Лінам каля яго доміка стаялі Граня і двое незнаёмых Карыне далінцаў — па іх шырокіх ратах было няцяжка здагадацца, што гэта бацькі маленькага скарбніка.
    — Ты вярнулася! — узрадаваўся Лін, які яшчэ хвіліну таму няўцешна сумаваў, дакараючы сябе за тое, што пакінуў без нагляду чароўны посах.