• Газеты, часопісы і г.д.
  • Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў  Алесь Бадак

    Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў

    Алесь Бадак

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2014
    47.2 МБ
    Карына падрабязна расказала, як ёй давялося пабываць у Лясоніі.
    — Дзякуй, дзіцятка, — пяшчотна прамовіла Лінава маці, пазіраючы на Карыну знізу ўверх, паколькі была ёй толькі да пояса. — А мы, прызнацца, падумалі, што гэта ты... — маленькая жанчына хацела сказаць «украла», але перадумала і сказала: — узяла чароўны посах.
    — Я ж гаварыў вам, што яна не здатная на гэта! — умяшаўся Граня. — А вы мне не верылі.
    Маленькая жанчына ўздыхнула, а Лінаў бацька, які таксама адчуваў сваю няёмкасць перад дзяўчынкаю, паспяшаўся перамяніць тэму.
    — Табе абавязкова трэба пайсці разам з намі да Урсулы, — сказаў ён. — Яна павінна ведаць, хто дапамог нам вярнуць яе чароўны посах.
    Праз некалькі хвілін скарбнікі і Карына з Гранем выйшлі на сцежку, якая вяла да палаца валадаркі Далініі. Чароўны посах нёс Лін, горда трымаючы яго ў руках, быццам дрэўка сцяга.
    Палац знаходзіўся пасярод невялікага гарадка з маленькімі прыгожымі дамамі і зялёным скверыкам на галоўнай плошчы. Як і належыць палацу, у якім жыве валадарка краіны, ён выдзяляўся сярод іншых пабудоў асаблівай раскошай і хараством. Сцены яго былі аздоблены ізумрудамі, перад парадным уваходам стаялі калоны, пакрытыя чыстым золатам, шкло ў вокнах пералівалася на сонцы рознакаляровымі блікамі.
    Галоўны Вартаўнік палаца, даведаўшыся пра мэту прыходу дзіўнай кампаніі, у якой было двое іншаземцаў, правёў усіх у вялікую залу і загадаў чакаць. Падлога, сцены, столь — усё ў зале зіхацела і пералівалася рознымі колерамі, аж сляпіла вочы.
    Праз хвіліну Галоўны Вартаўнік вярнуўся і запрасіў скарбнікаў прайсці следам за ім. Карына і Граня засталіся адны. Юныя падарожнікі паволі хадзілі па зале і дзівіліся то вялікімі карцінамі, якія паўсюль віселі на сценах, то вялікімі люстрамі, што звісалі з высокай столі.
    Раптам з дзвярэй, за якімі нядаўна зніклі Галоўны Вартаўнік і скарбнікі, хутка выйшаў маленькі чалавечак паважнага ўзросту
    з глобусам у руцэ. Пазіраючы сабе пад ногі, ён наскочыў на Карыну і ад нечаканасці выпусціў з рук глобус.
    — Ах, прабачце! — прамармытаў чалавечак, ускінуўшы рукі. — Я так задумаўся, што не заўважыў вас.
    Карына падняла глобус і працягнула чалавечку.
    — Дзякуй, дзякуй, — некалькі разоў паўтарыў той, беражліва прымаючы шар, размаляваны ў розныя колеры.
    — Вы, напэўна, мясцовы настаўнік? — пацікавілася Карына.
    Настаўнік? Што вы! Я Першы і Адзіны АстраномТеограф Яе Вялікасці, — прадставіўся дзядок.
    — Чаму Першы і Адзіны? — здзіўлена спытала Карына.
    — Першы, таму што да мяне ніхто не займаў гэтую высокую пасаду, — растлумачыў вучоны. — А Адзіны, таму што ў нашай краіне няма іншых астраномаў і географаў. А гэта, — чалавечак паказаў на глобус, — гэта наша планета! Я вылічыў! Я правёў матэматычныя разлікі і вылічыў, што наша планета мае форму шара! Уяўляеце?
    — Уяўляю, — кіўнула Карына, ледзьве хаваючы ўсмешку, а Граня толькі хмыкнуў, з цікавасцю разглядаючы дзядка.
    — Вы мяне разумееце! Ніхто мяне дагэтуль не разумеў, ніхто мне не верыў, усе мяне называлі дзіваком, які на старасці з'ехаў з глузду, а вы... Вы разумееце мяне, вы верыце мне, я гэта бачу па вашых вачах!
    — Але чаму я не павінна вам верыць? — паціснула плячыма Карына. — Вы ж не сказалі нічога...
    — Вось! Вашы словы — гэта гаючая вада, якая вяртае мне душэўныя сілы! — усклікнуў Першы і Адзіны АстраномТеограф,
    перабіваючы дзяўчынку. — Але ўсе лічаць, што наша планета не можа быць круглай!
    — Якое глупства! — засмяялася Карына. — Ды ў нас кожнаму школьніку вядома, што Зямля мае форму шара, праўда, крыху сплюснутага.
    — Як? — расчаравана прамовіў дзядок. — У вас гэта вядома кожнаму школьніку?
    — Даўно, — кіўнула Карына.
    — Вы хочаце сказаць, што я не першы, хто вылічыў, што наша планета не плоская?! — не мог паверыць Першы і Адзіны АстраномГеограф.
    — На жаль, — сказала Карына. — Яшчэ да нашай эры грэчаскія філосафы і астраномы былі перакананы, што Зямля круглая. Мала таго, ужо тады грэчаскі вучоны Эратасфен вылічыў даўжыню акружнасці зямнога шара, а вялікі астраном Пталемей у пачатку нашай эры даводзіў, што наша планета — шар, заключаны ў яшчэ большы шар нябеснага зводу.
    Карына цікавілася астраноміяй, ведала шмат з таго, чаго яшчэ не расказвалі на ўроках, і была рада, што ў яе з'явілася магчымасць лішні раз паказаць сваю дасведчанасць.
    He толькі Першы і Адзіны Астраном-Географ, але нават Граня слухаў яе разявіўшы рот.
    — Да нашай эры... Эрата... Эратасфен... Даўжыня акружнасці... — слабым голасам паўтарыў дзядок. — А я лічыў, што зрабіў адкрыццё, і маё імя... Ах, як я памыліўся!.. А мне да таго ж ніхто не верыць...
    — He адчайвайцеся, — паспрабавала суцешыць далінца Карына. — У нас таксама не адразу ўсе паверылі, што Зямля круглая. За такія перакананні некаторых вучоных нават спальвалі на кастры.
    — Спальвалі на кастры? — спалохана перапытаў дзядок, але тут жа схамянуўся і горда расправіў плечы. — Ісціну нельга спаліць на кастры. Вось, глядзіце, — ён пакруціў глобус. — Бачыце, я нанёс на яго ўсе вядомыя навуцы краіны. Вось ваша краіна, пазнаяце?
    Карына ўважліва паглядзела на тое месца, куды паказваў Першы і Адзіны АстраномТеограф і дзе вялікімі літарамі было напісана «КРАІНА ВЕЛІКАНАЎ».
    Абрысы Краіны Веліканаў, афарбаваныя ў чырвоны колер, зусім не нагадвалі абрысы Беларусі ці суседніх з ёй краінаў, якія можна знайсці на школьных картах. Але дзяўчынка не хацела яшчэ больш засмучаць Астранома-Географа і сказала:
    — Быццам бы так, падобная.
    Тут яе позірк упаў на суседнія з Краінай Веліканаў дзяржавы.
    «ДАЛІНІЯ» — прачытала Карына надпіс на вялікай, амаль такой жа, як і «яе» краіна, тэрыторыі, зафарбаванай у блакітны колер.
    А побач, у заходнім кірунку, знаходзілася ў два разы меншая тэрыторыя зялёнага колеру.
    «ЛЯСОНІЯ» — сведчыў надпіс. Яшчэ далей на захад размяшчалася краіна, зафарбаваная ў шэры колер.
    «КРАІНА ВЕДЗЬМАЎ» — было пазначана на ёй.
    У гэты момант дзверы, каля якіх стаялі Карына і АстраномГеограф Лясоніі, расчыніліся, на парозе з'явіўся Галоўны Вартаўнік і ўрачыста прамовіў:
    — Гасцей з Краіны Веліканаў Яе Вялікасць кліча да сябе.
    Праз хвіліну Карына і Граня апынуліся ў троннай зале. Яна зіхацела так, быццам усё: сцены, падлога і столь — было пакрыта золатам. У кутку ў бліскучым крэсле маленькі музыкант ціха іграў на флейце. Мяккая прыемная музыка разлівалася па ўсёй зале.
    у самым цэнтры залы на залатым троне сядзела валадарка Далініі Урсула. Гэта была зусім яшчэ маладая жанчына са светлымі кучаравымі валасамі, якія закрывалі яе плечы. Доўгая паўпразрыстая сукенка Урсулы пералівалася каштоўнымі каменьчыкамі. У руках валадарка Далініі трымала чароўны посах. Каля трона стаялі скарбнікі.
    Урсула ўважліва паглядзела на гасцей і падзякавала Карыне, што тая дапамагла скарбнікам вярнуць посах. Затым Яе Вялікасць пацікавілася, куды і з якой мэтай накіроўваюцца падарожнікі. Атрымаўшы падрабязны адказ, Урсула доўга сядзела моўчкі, задумліва пазіраючы недзе міма Карыны і Грані. Нарэшце яна сказала:
    — Кожны, хто хоць раз сустракаўся з ведзьмамі, стараецца трымацца ад іх далей. Пра іх вераломства вядома ва ўсім казачным свеце. Але ў вас, і праўда, няма іншага выйсця, як сустрэцца з Ганестай. Ніводная фея не зможа зняць вядзьмарскія чары. I ўсё ж я пастараюся дапамагчы вам.
    3 гэтымі словамі Урсула два разы гучна пляснула ў далоні, і ў троннай зале тут жа з'явіўся маленькі слуга ў блішчастым зялёным фраку і высокім капелюшы. Урсула нешта шапнула яму на вуха, слуга паспешна выйшаў, але праз хвіліну вярнуўся і працягнуў Яе Вялікасці дзве залатыя ніткі. Урсула сказала Карыне і Граню падысці да яе бліжэй і завязала ім на запясці левай рукі па нітцы.
    — Цяпер, — прамовіла яна, — ніводная ведзьма не зможа вас зачараваць і ператварыць у каго-небудзь.
    Падзякаваўшы Урсуле, Карына і Граня пакінулі палац. Услед за імі з палаца выбег Лін.
    — Я правяду вас да мяжы з Краінаю Ведзьмаў. Трэба ісці вось па гэтай дарозе, — ён паказаў на адну са шматлікіх сцежак і не стрымаўся, каб не пахваліцца: — Яе Вялікасць дазволіла маім бацькам зноў стаць Галоўнымі Кіраўнікамі Надвор'я!
    — Значыць, ты цяпер таксама стаў чараўніком? — з зайздрасцю спытаў Граня.
    — He, — засмяяўся Лін, — пакуль я не вырасту, мне ніхто не даверыць ніводнага сакрэту, якім валодаюць чараўнікі. Мне яшчэ трэба шмат вучыцца.
    — Ну, проста, як у нашай краіне, — уздыхнуў Граня. — Нідзе няма справядлівасці. Дарослыя толькі і ведаюць: вучыся, вучыся.
    — Табе было б карысна пабываць у Лясоніі, — з лёгкім дакорам сказала Карына. — Ты б убачыў, да чаго даводзіць гультайства.
    — Я не гультай, — пакрыўдзіўся Граня. — Думаеш, я нічога не разумею? Гэта дарослыя адно гавораць, што толькі і думаюць пра нас, хочуць, каб нам жылося лепш. А на самай справе думаюць
    найперш пра сябе. Вось скажы, ці забаронена дарослым рабіць што-небудзь, што можна дзецям?
    Карына задумалася, але Граня не стаў чакаць адказу.
    — Вядома, не! — усклікнуў ён. — Затое дзецям амаль нічога нельга з таго, што дазваляецца дарослым. Нам нельга, а дарослым можна хоць да раніцы сядзець у гасцях і не баяцца, што іх пасля за гэта адлупцуюць. Ім можна глядзець любыя фільмы, нават калі там увесь час страляюць. Ім можна самім вадзіць аўтамабіль, а мы павінны дабірацца ў школу на аўтобусах.
    — Ну, гэта ты ўжо хапіў, — запярэчыла Карына. — Уяўляю, што было б, калі б табе дазволілі сесці за руль і выехаць на які-небудзь праспект.
    — Ах, ах! Што было б! — перадражніў яе Граня. — Хіба цяжка прыдумаць для нас машыны, сапраўдныя, як у дарослых, але не такія складаныя? А хіба нельга зрабіць спецыяльныя дарожкі, на якіх мы маглі б вучыцца ездзіць? Тады кожны, пакуль вырасце, навучыўся б ездзіць так, што ў горадзе зусім не было б аварый.
    — Значыць, ты ўсё ж згодны, што ўсяму спачатку трэба вучыцца? — з усмешкай спытаў у Грані Лін, які мала што зразумеў з яго апошніх слоў.
    — Хіба я сказаў — усяму? — чмыхнуў Граня. — I вось яшчэ ўзялі за моду — вырашаць за мяне, колькі мне вучыцца і што трэба ведаць, а што не.
    — Мой брат таксама так разважае, — уздыхнула Карына. — Як ён там цяпер? Хутчэй бы ўжо трапіць у гэтую Краіну Ведзьмаў.
    — Бачыце на даляглядзе лес? — спытаў Лін. — Ад яго пачынаецца Краіна Ведзьмаў.
    Г раня пазнае Бедзьму