Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў
Алесь Бадак
Выдавец: Звязда
Памер: 200с.
Мінск 2014
— Я хачу яго ўбачыць, — прашаптала Луіза.
— Каго?
— Я хачу яго ўбачыць: жывога ці мёртвага.
— Ці не звар'яцела ты часам ад радасці — пляцеш няведама што, — захвалявалася мамачка Тарэза, але Луіза яе не чула.
Дадому
Ваўкалак нерухома ляжаў на падлозе. Луіза схілілася над ім скрозь слёзы папрасіла:
— He трэба, не памірай!
Яна гладзіла яго па густой поўсці і шаптала:
— Ну адзавіся! Я не хачу, каб ты паміраў! Ты такі харошы. I Ў ЦЯБЕ ДОБРАЕ СЭРЦА!
Толькі Луіза прамовіла апошнія словы, як Ваўкалак здрыгануўся, з цяжкасцю падняў галаву і страшна зароў.
Луіза з жахам адхіснулася ад яго. Ваўкалак зароў яшчэ мацней. Ён усхапіўся з падлогі. Затуліўшы лапамі твар, забегаў па пакоі з кутка ў куток і раптам з разгону перакуліўся цераз галаву і... тут жа ператварыўся ў чалавека.
На шум з суседняга пакоя выскачылі астатнія жыхары дома. Яны таксама на хаду куляліся цераз галаву і ператвараліся ў людзей, гасцей Гая. Сенбернар зрабіўся Нілам, а Даберман — Карнілам. Сіямская Кошка ператварылася ў маладую жанчыну, а Маленькае Сіямскае Кацяня — у яе дачушку. Папугай Лоры зрабіўся высокім элегантным мужчынам.
Мамачка Тарэза стаяла на верхніх прыступках лесвіцы і глядзела на ўсё гэта вырачанымі вачыма.
— Ура! — закрычаў нехта. — Мы зноў людзі!
— Ура! — падхапілі адразу некалькі галасоў. — Ура! Мы зноў людзі!
Усе пачалі абдымацца, цалавацца, танцаваць. Луіза апынулася ў самым цэнтры шумнай кампаніі. Яе таксама абдымалі, ёй дзякавалі, а яна ніяк не магла зразумець, за што.
Мамачка Тарэза, пакуль у доме стаяў вэрхал, палічыла за лепшае знікнуць. План яе праваліўся з трэскам, і цяпер трэба было думаць, як хутчэй адсюль выбрацца.
Каля варотаў яна ледзь не сутыкнулася лоб у лоб з бабулькай, на выгляд жабрачкай, якая, пазіраючы, як мамачка Тарэза з усіх ног імчыцца да машыны, што чакала наводдаль, адно ўсміхнулася, а пасля доўга прыслухоўвалася да шуму, які даносіўся з дому. Нарэшце яна знікла гэтак жа нечакана, як і з'явілася.
У той жа дзень Луіза вярнулася ў горад, як ні ўпрошваў яе Гай і яго госці застацца ў іх хаця б да заўтра.
— He магу, — сказала Луіза. — Там жа Гардзей. Але я... але мы абавязкова прыедзем сюды. Вы ж усе цяпер мае лепшыя сябры.
Гардзей ляжаў на ложку, уткнуўшыся галавой у падушку.
Калі ён пачуў голас сястры, то спачатку падумаў, што яму гэта падалося ці ў яго пачаліся слухавыя галюцынацыі.
— Гардзей! — пяшчотна паклікала Луіза.
Хлопец падняў галаву і не мог паверыць сваім вачам. Пакуль Луіза сама не падбегла і не абхапіла яго за шыю.
— Луіза, — нарэшце прамовіў Гардзей, — ён адпусціў цябе?!
Луіза не адказала. Ды і як адразу адкажаш на такое пытанне?..
Змест
Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў 3
У цёмным лесе за сіняй рэчкай 121
Літаратурна-мастацкае выданне
БАДАК Алесь Мікалаевіч
НЕЗВЫЧАЙНАЕ ПАДАРОЖЖА Ў КРАІНУ ВЕДЗЬМАЎ
Казачныя аповесці
Рэдактар В. А. Аляксеева
Камп’ютарная вёрстка Н. В. Урбановіч Мастацкі рэдактар В. Г. Паўлавец Стыльрэдактар В. А. Аляксеева
Падпісана ў друк 01.12.2014. Фармат 84х90'/16.
Папера афсетная. Афсетны друк.
Ум. друк. арк. 17,50. Ул.-выд. арк. 9,27.
Тыраж 1600 экз. Заказ 2259.
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/8 ад 02.08.2013.
Вул. Б. Хмяльніцкага, Юа, 220013, г. Мінск.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў
№2/3 ад 04.10.2013.
Вул. Каржанеўскага, 20,220024, г. Мінск.
ISBN 978-985-575-004-9
750049
*
«%