Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў
Алесь Бадак
Выдавец: Звязда
Памер: 200с.
Мінск 2014
мой, на іх было сумна пазіраць. Усе яны зараслі пустазеллем ледзьве не ў чалавечы рост, праз якое адно зрэдку праглядвалі кветкі.
Затое якія гэта былі кветкі! Каля іх немагчыма было прайсці абыякава, яны маглі сагрэць і расчуліць самае халоднае сэрца.
— Які жах! — усклікнула Луіза (Яна вельмі любіла кветкі.). — Бедненькія мае! Як вы пакутуеце тут! Вам трэба хутчэй дапамагчы!
I дзяўчынка кінулася ў дом.
— Што здарылася? — спалохана спытаў Сенбернар, на якога ледзь не наскочыла з парога Луіза.
— Там... гінуць... — цяжка дыхаючы, пачала тлумачыць дзяўчынка.
— Гінуць? — усклікнуў Сенбернар. — Хто гіне? Дзе гіне? Чаму гіне?
— Там гінуць кветкі! — нарэшце вымавіла Луіза. — На клумбах.
— Кветкі? — з палёгкай уздыхнуў Сенбернар. — На клумбах? Фу ты, а я ўжо спалохаўся, што на нас хто-небудзь напаў.
Ён пакруціў галавой і, ціха насвістваючы сабе пад нос матыў нейкай песенькі, накіраваўся ў суседні пакой. Яму насустрач тут жа выскачыў Даберман і незадаволена буркнуў:
— He свішчы! Колькі разоў я цябе прасіў?! Мяне гэта раздражняе!
Сенбернар нічога не адказаў і знік за дзвярыма.
— Хіба вам зусім не шкада кветак? — разгублена спытала Луіза.
— Чаму не шкада? — спакойна адказаў Даберман, які, стоячы за дзвярыма, чуў размову дзяўчынкі і Сенбернара. — Вядома, шкада.
— Але ж трэба што-небудзь рабіць, — жаласліва сказала Луіза. — Яны зусім загінуць!
— Эх, ведала б ты, колькі тут некалі было кветак! А якія! — уздыхнуў Даберман. — Але мы наогул стараемся не выходзіць на двор, не тое што даглядаць клумбы.
— Тады я буду даглядаць іх! У вас ёсць якая-небудзь рыдлёўка?
— Нават не адна, — сказаў Даберман. — Праўда, я не ведаю... Зрэшты, пайшлі.
I ён першы праз кухню накіраваўся ў невялікую каморку. Там аказалася шмат розных інструментаў — граблі, матыкі, рыдлёўкі. Луіза выбрала сабе лягчэйшую і рушыла назад. Даберман застаўся ў каморцы, разгублена пазіраючы ўслед дзяўчынцы.
Зямля была настолькі цвёрдая, а пустазелле так пераплялося, што прайшло ўсяго хвілін дзесяць, а Луіза ўжо зусім выбілася з сіл.
I тут нечакана з'явіўся Даберман — таксама з рыдлёўкай.
— Я падумаў, — неяк няўпэўнена прамовіў ён, — што ўдвух мы справімся хутчэй. Мне ўсё роўна зараз няма чым заняцца.
Працаваць стала весялей, і Луіза зусім забылася на стому. Раптам паказаўся Сенбернар. Ён таксама нёс з сабой рыдлёўку.
— Вось, — сказаў Сенбернар, — гляджу, вы тут нешта ўсё корпаецеся. Дай, думаю, і я дапамагу.
Затым падышлі Сіямская Кошка і Маленькае Сіямскае Кацяня.
Сіямская Кошка прынесла граблі, а Маленькае Сіямскае Кацяня — маленькую матыку.
— Мы таксама хочам вам дапамагчы, — сказалі яны.
Пасля прыляцеў Папугай Лоры.
— А я магу насіць у кучу пустазелле, — радасна заявіў ён.
I толькі адзін Ваўкалак не выйшаў з дому і змрочна глядзеў у сад праз шчыліну паміж чорнымі шторамі ў акне спальні.
лвароба Луізы
На наступную раніцу Луіза прачнулася ад болю ў горле. Яна паспрабавала падняцца, але ў яе тут жа закружылася галава.
«Здаецца, я прастыла», — спалохана падумала дзяўчынка, зноў апускаючы галаву на падушку, і ўспомніла, што ўчора пад вечар яна, добра разагрэўшыся падчас работы ў садзе, выпіла шмат сцюдзёнай вады.
Луіза хацела паклікаць каго-небудзь, каб паведаміць пра сваю хваробу і спытацца, ці ёсць у гэтым доме якія-небудзь лекі ад прастуды, але голас яе зрабіўся такі ціхі, што яна сама ледзьве пачула сябе. Заставалася альбо, не зважаючы на галавакружэнне, паспрабаваць усё ж дабрацца да дзвярэй, альбо заставацца ў ложку і чакаць, пакуль сюды хто-небудзь зойдзе.
Пакуль дзяўчынка разважала, што лепей, дзверы нечакана расчыніліся, і на парозе з'явілася Сіямская Кошка.
— Ты ўжо прачнулася? — весела спытала яна, хоць і так было бачна, што Луіза не спіць, паколькі ў яе былі расплюшчаныя вочы.
Дзяўчынка моўчкі кіўнула галавой.
— Ну і цудоўна, — нічога не падазраючы, зноў весела сказала Сіямская Кошка. — Падымайся, зараз будзем снедаць.
Луіза адмоўна пакруціла галавой і нарэшце хрыпла прамовіла:
— He магу. Я прастыла.
Вестка пра хваробу дзяўчынкі імгненна разнеслася па ўсім доме, і праз хвіліну ў яе пакоі не было дзе яблыку ўпасці. Усе вохкалі, уздыхалі, вінавацілі сябе, што ўчора не дагледзелі яе і дазволілі
столькі працаваць. Адзін Ваўкалак стаяў у дзвярах і моўчкі глядзеў на бледны сумны тварык дзяўчынкі. Здавалася, што ў яго самога ў вачах вось-вось з'явяцца слёзы.
— Чаго ж мы стаім?! — першай апамяталася Сіямская Кошка. — Ёй трэба даць гарачага чаю з малінай!
I яна кінулася на кухню.
— Чаю! Ёй трэба даць чаю з малінай! — следам за Сіямскай Кошкай падаліся і астатнія жыхары дома.
I толькі Ваўкалак застаўся на месцы, быццам нікога не заўважаў і нічога не чуў.
Назаўтра ўсе прахапіліся як ніколі рана.
— Ну, як яна? — з надзеяй спытаў Ваўкалак у Сіямскай Кошкі, якая выходзіла з пакоя Луізы.
— Кепска, — уздыхнула Сіямская Кошка. — Тэмпература яшчэ паднялася.
Ваўкалак крута развярнуўся і моўчкі накіраваўся ў свой пакой. 3 паўгадзіны яго ніхто не бачыў, і раптам дзверы расчыніліся і з іх не выйшаў, а выскачыў Ваўкалак. Ён, нічога нікому не кажучы, залятаў ва ўсе пакоі, тушыў на сценах свечкі і рэзка расхінаў на вокнах чорныя шторы. Усе былі вельмі здзіўленыя паводзінамі Ваўкалака, але ніхто не асмеліўся што-небудзь спытаць у яго — выгляд у пачвары быў такі, што здавалася, яна гатова разарваць любога, хто ў гэты момант звернецца да яе.
Дом упершыню за некалькі гадоў заліло сонечнае святло. 3 непрывычкі яно здавалася такім зыркім, што ўсе жыхары дома жмурыліся і хадзілі ледзь не навобмацак.
А Ваўкалак зноў схаваўся ў сваім пакоі і выйшаў з яго толькі праз гадзіну. Цяпер ён выглядаў зусім спакойным. Ваўкалак сеў каля ложка Луізы і ціха спытаў у дзяўчынкі:
— Ну, як ты?
— Нармальна, — паспрабавала ўсміхнуцца юная паланянка, але ўсмешка ў яе атрымалася зусім сумная.
Цэлы дзень праседзеў Ваўкалак каля дзяўчынкі. А позна ўвечары вярнуўся ў свой пакой, падышоў да стала, высунуў верхнюю шуфляду і дастаў люстэрка. Ён зірнуў у яго і, заплюшчыўшы вочы, глуха застагнаў: з люстэрка на Ваўкалака глядзеў старэнькі, нямоглы дзядок, у якім, хоць з цяжкасцю, але можна было прызнаць Гая.
Г ардзей выдае таямніцу
3 таго часу, як Луіза і Гардзей не па сваёй ахвоце разлучыліся, прайшло крыху больш за тыдзень. За гэты час хлопец так змяніўся, што яго адразу цяжка было пазнаць — твар асунуўся, зблажэў, вочы апухлі ад пастаяннага недасыпання. Ды і як тут заснеш, калі невядома, што з сястрой. Пэўна ж, ёй там не соладка.
Ва ўсім, што здарылася, Гардзей вінаваціў толькі сябе. Але больш за ўсё яго засмучала тое, што ён нічым не можа дапамагчы Луізе. Калі б яе захапілі ў палон звычайныя зладзеі, змагацца з імі было б значна прасцей. А як змагацца з тым, хто валодае чарадзействам (у тым, што Ваўкалак умее чараваць, Гардзей не
сумняваўся)?! Ва ўсялякім разе, не сілай. Так Луізе можна толькі нашкодзіць. I тады яны ўжо ніколі не сустрэнуцца.
Аднойчы, калі ўжо здавалася, што паратунку ад гэтай бяды зусім няма, дзверы Гардзеевай спальні з шумам расчыніліся. Гардзей ляжаў на ложку, уткнуўшыся галавой у падушку, і думаў пра Луізу.
А-а, нарэшце! — пачуў ён незнаёмы голас і з цяжкасцю адарваў галаву ад падушкі.
У дзвярах стаяла маленькая поўненькая жанчына, з-за спіны якой вызіраў юнак, падобны на яе як дзве кроплі вады.
— Нарэшце! — радасна паўтарыла жанчына. — Калі я не памыляюся, вы брат Луізы?
— Так, — адказаў Гардзей і неахвотна падняўся з ложка.
— Мяне завуць Тарэза, я мамачка вось гэтага прыгажуна... Фокачка, любачка, пакажыся.
Жанчына ўзяла сына за карак і выпхнула наперад.
Што прывяло вас сюды? — глуха спытаў Гардзей, думкі якога былі ўсё яшчэ далёка адгэтуль.
— Мы адны? — азірнуўшыся па баках, амаль шэптам спытала мамачка Тарэза і, адхіліўшы Фсжу, падышла бліжэй да Гардзея.
— Адны, — паціснуў плячыма хлопец. — А...
— Тым лепш, — задаволена сказала мамачка Тарэза. — Вы чалавек, па ўсім відаць, сур'ёзны. Мы таксама людзі сур'ёзныя. Думаю, мы лёгка дамовімся.
— Аб чым? — недаўменна спытаў Гардзей.
— Мой сын, — мамачка Тарэза кіўнула галавой у бок Фокі, — хоча ажаніцца.
— Віншую. Але пры чым тут я?
— Гм, мой сын хоча ажаніцца з самай прыгожай дзяўчынай у нашым горадзе. А самая прыгожая дзяўчына ў нашым горадзе, як вядома, Луіза, ваша сястра. Вось мы і прыйшлі, каб разам з вамі абмеркаваць, як гэта лепш зрабіць.
— Гэта не смешна, — нахмурыўся Гардзей. — Тым больш цяпер.
— А мы і не збіраліся жартаваць!
— Тым горш для вас.
— Што гэта значыць? — усклікнула мамачка Тарэза.
— Гэта значыць, што вы зусім дарэмна сюды прыйшлі, — спакойна адказаў Гардзей.
— Але вы яшчэ не выслухалі нашы прапановы!
— Ды не хачу я слухаць вашы прапановы і ўвогуле гаварыць аб гэтым. Луіза ў палоне ў Ваўкалака, а вы тут са сваёй жаніцьбай!..
Некалькі хвілін у пакоі было незвычайна ціха. Пачуўшы пра Ваўкалака, Фока ад страху часта-часта залыпаў вачыма і спінай адступіў да дзвярэй.
Мамачку Тарэзу апошнія словы Гардзея так здзівілі, што яна доўга не магла вымавіць ні слова.
Гардзей маўчаў, пра сябе разважаючы, ці не сказаў ён чаго лішняга.
Першай парушыла маўчанне мамачка Тарэза.
— Гэта ў якога такога Ваўкалака яна ў палоне? — ачомалася яна і грозна дадала: — Здаецца, нас тут збіраюцца абвесці вакол пальца!
Ды ніхто не збіраецца вас вакол чаго-небудзь абводзіць, — уздыхнуў Гардзей і расказаў, як яны з Луізай трапілі ў незвычайны дом пасярод лесу.
Відаць, я ўжо ніколі не ўбачу Луізу, — амаль са слязамі на вачах закончыў ён сваю гісторыю.
— А як жа цяпер мая жаніцьба? — усклікнуў Фока. — Дзе я цяпер знайду нявесту? Я не хачу...
— Фока! — перабіла сына мамачка Тарэза. — Памаўчы!
I на яе твары, на якім яшчэ хвіліну таму былі разгубленасць і здзіўленне, з'явілася і тут жа пагасла хітраватая ўсмешка..
— Ах, як гэта жорстка — трымаць чалавека ў палоне ўсё жыццё! — падроблена трагічным голасам сказала яна і цяжка ўздыхнула. — Тым больш, дзяўчыну. А яна ж такая маладзенькая, такая прыгожанькая!
Гардзей нізка апусціў галаву і нічога не сказаў.
— Я б сама пагадзілася да канца сваіх дзён застацца ў палоне ў Ваўкалака, абы ён адпусціў Луізу.
— Праўда?! — узрадавана крыкнуў Фока. — А ты паспрабуй, можа, Ваўкалак і пагодзіцца памяняць Луізу на цябе!