• Газеты, часопісы і г.д.
  • Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў  Алесь Бадак

    Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў

    Алесь Бадак

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2014
    47.2 МБ
    Раззлаваная мамачка Тарэза ўхапілася рукамі за край стала і з сілай перакуліла яго. Карты і грошы пасыпаліся на падлогу. Кубачак адскочыў да самай сцяны, але застаўся цэлы. Фока ўскочыў на ногі і першы кінуўся да дзвярэй. Мамачка Тарэза накіравалася следам.
    — Пастойце, — крыкнула Варажбітка, — а як жа яшчэ пяцьдзясят залатых манет, якія вы павінны заплаціць пасля варажбы?!
    — Пяцьдзясят залатых манет? — спынілася мамачка Тарэза, і злая ўсмешка прабегла па яе твары. — Дык ты ж ашуканка. Толькі вар'ят можа паверыць у твае казкі. Яшчэ скажы дзякуй, што мы не забіраем у цябе тыя грошы, якія далі раней.
    — Ага, столькі грошай далі! — падтакнуў Фока.
    — Можаце забраць назад свае грошы! — Варажбітка, нібы яе хто ўкусіў, ускочыла з крэсла і кінула калючы позірк на гасцей. — Менш смецця будзе ў доме.
    — Ах так! — сціснула зубы мамачка Тарэза. — Фокачка, збяры грошы!
    Фока паслухмяна кінуўся падымаць раскіданыя па падлозе залатыя манеты, але раптам твар яго збялеў.
    — Мамачка! — закрычаў ён. — Глядзі, мамачка, што гэтая зладзейка з імі зрабіла!
    У яго руках залатыя манеты лератварыліся ў бляшаныя.
    Мамачка Іарэза цяжка задыхала і доўга не магла прамовіць ні слова.
    — Што ж, — нарэшце сказала яна, звяртаючыся да Варажбіткі, — калі грошы для цябе смецце, не варта табе іх дарэмна даваць. Фокачка, мы ідзём адгэтуль!
    — Ідзіце, ідзіце, — прабурчала Варажбітка. — А я пагляджу, чым усё скончыцца. Я пагляджу. Даўненька я не бачыла такога. Ідзіце, ідзіце, а я пагляджу, ідзіце на сваю пагібель. Так вам і трэба.
    I Варажбітка глуха зарагатала.
    Фока і Луіза
    Луіза сядзела на лаўцы і чытала кнігу. Казка так захапіла яе, што яна не заўважыла, як праляцела некалькі гадзін.
    — Прывітанне, Луіза, — нечакана пачула яна над галавой жаночы голас.
    Луіза адарвалася ад кнігі. Маленькая і вельмі тоўстая цётачка глядзела на дзяўчынку з паблажлівай усмешкай. Побач з жанчынай стаяў такі ж невысокі і пухленькі хлопец і часта-часта лыпаў вачыма.
    — Добры дзень, — сказала Луіза.
    — Ну як? — мамачка Тарэза — а гэта, вядома ж, была яна — павярнулася да свайго сына. — Як табе нявеста?
    — Гы-гы-гы, — здавалася, у Фокі адабрала мову. Нарэшце ён сказаў: — Тое, што трэба!
    — I я так думаю, — пагадзілася з сынам мамачка Тарэза, агледзела Луізу з ног да галавы і зноў усміхнулася.
    — Дзіцятка, я хачу сказаць, што табе вельмі пашанцавала.
    — Чаму? — не магла нічога зразумець Луіза.
    — Ты спадабалася майму сыну і мне таксама!
    — Ну і што?
    — Як — што? Ён хоча ажаніцца з табой!
    — Ажаніцца?! — усклікнула Луіза. — Але... але я не хачу выходзіць замуж — ні за вашага сына, ні за чыйго іншага!
    — Гэта яшчэ чаму? — здзівілася мамачка Тарэза. — Я, напрыклад, заўсёды хацела выйсці замуж! А пасля, паглядзі, які прыгажун у мяне сын!
    Пры гэтых словах Фока пачырванеў і заўсміхаўся.
    — Паглядзі, паглядзі на яго! — з захапленнем казала мамачка Тарэза. — Такога хлопца ты не знойдзеш ва ўсім горадзе!
    Луіза зірнула на Фоку і засмяялася, але, каб не пакрыўдзіць мамачку Тарэзу і яе сына, тут жа прыкрыла рот рукой.
    — Але я яшчэ ніколі не думала пра замужжа... — стараючыся быць сур'ёзнай, сказала Луіза. — Я не ўяўляю сабе... і наогул...
    — Дзіцятка маё, думаць цяпер за цябе будзе мой сын.
    — Але мне толькі чатырнаццаць гадоў! — усклікнула Луіза.
    — Чатырнаццаць? — мамачка Тарэза яшчэ раз здзіўлена агледзела дзяўчынку з ног да галавы. — Вось як? Што ж, значыць, нам трэба пагаварыць з тваімі бацькамі.
    — У мяне няма бацькоў, — ціха сказала Луіза.
    — А хто ёсць? — асцярожна спытала мамачка Тарэза.
    — Брат.
    — Цудоўна! — усклікнула мамачка Тарэза.
    — Што — цудоўна? — не зразумела дзяўчынка.
    — 3 братам тваім мы дамовімся. Пакуль табе не споўніцца васямнаццаць гадоў, ты пажывеш у нас. Пасля...
    — Але я не хачу жыць у вас! — перабіла жанчыну Луіза.
    — Дурненькая, ты сама не ведаеш, што ты гаворыш. Ты сама адмаўляешся ад свайго шчасця.
    — Ага, ад шчасця, — паспешна заківаў галавой Фока. — Ты толькі слухай маю мамачку, і ўсё будзе добра.
    — Ды не хачу я нікога слухаць! — крыкнула Луіза.
    Мамачка Тарэза махнула рукой.
    — Дзе твой брат?
    — He ведаю, — змахлявала дзяўчынка, — яго няма дома.
    Калі вернецца, перадай яму, што хутка ён будзе апранацца ў лепшых мадэльераў горада і жыць, — мамачка Тарэза акінула
    позіркам домік Луізы, — жыць ён будзе ў прыгожым багатым асабняку. Я ведаю, яктрэба размаўляць з мужчынамі.
    — He сумнявайся, яна ўсё ведае, — заківаў галавой Фока, але Луіза толькі паморшчылася, зірнуўшы на яго.
    Выпрабаванне водамабіля
    Луіза яшчэ не паспела апамятацца пасля нечаканага візіту мамачкі Тарэзы і яе сыночка, як у дом заляцеў шчаслівы, увесь перапэцканы аўтамабільным маслам Гардзей.
    — Атрымалася! —закрычаў ён. —У мяне атрымалася! Уяўляеш?!
    — Што атрымалася? — не зразумела Луіза.
    — Я стварыў машыну, якой не патрэбен бензін! Я нарэшце стварыў яе!
    — Гардзейка, ты малайчына! — радасна сказала Луіза. — Я верыла. Усе смяяліся, а я верыла, што ў цябе атрымаецца.
    — Мы зараз жа павінны выпрабаваць яе! Мы аб'едзем на ёй увесь горад!
    — Пачакай, Гардзейка! Зірні на сябе: табе трэба пераапрануцца.
    — Так-так, — сумеўся брат. — Сёння ў мяне свята, і я павінен апрануцца адпаведна.
    Праз некалькі хвілін ён ужо стаяў перад сястрой памыты, прычасаны, у новых джынсах і кашулі. Твар яго зіхацеў, нібы люстэрка, якое злавіла сонечнага зайчыка.
    — Можна пачынаць! — урачыста прамовіў Гардзей, і яны накіраваліся ў гараж.
    — Як ты лічыш, што гэта? — спытаў Гардзей у сястры і кіўнуў галавой у бок машыны.
    — Як што — аўтамабіль.
    — He зусім. Правільней яго будзе называць водамабілем. Я так лічу. Я стварыў машыну, якая працуе не на бензіне, а на чыстай вадзе, уяўляеш?!
    — Здорава!
    — Дзіва што, — задаволена ўсміхнуўся Гардзей. — Але не гэта галоўнае. Сядай у водамабіль, ты зараз яшчэ нешта незвычайнае ўбачыш.
    Луіза асцярожна забралася ў машыну, Гардзей упэўнена палез за ёй.
    Вось, глядзі, — сказаў ён, паказваючы на невялікую скрынку, уманціраваную ў прыборную панель. — Гэта камп'ютар, які будзе замест мяне кіраваць водамабілем. Ён дакладна вызначае шчыльнасць руху на дарогах, рэгіструе пробкі, выбірае аптымальны шлях.
    — Хіба гэта магчыма? — няўпэўнена спытала Луіза.
    — Яшчэ як магчыма! — засмяяўся Гардзей. — Паехалі.
    Ён націснуў зялёную кнопку, размешчаную ў ніжнім правым кутку прыборнай панэлі, на якой адразу загарэлася некалькі рознакаляровых лямпачак, і машына сапраўды кранулася з месца, набіраючы хуткасць. Гардзей сядзеў на мяккім сядзенні, закінуўшы рукі за галаву, і нават не спрабаваў кіраваць. Зрэшты, гэта было і немагчыма, паколькі руль у водамабілі адсутнічаў.
    Імчацца па горадзе на машыне без руля — задавальненне, якое немагчыма пераказаць. Праўда, спачатку, як толькі дзіва-тэхніка даганяла які-небудзь «мерседэс» ці «жыгулі», Луіза сціскала кулачкі і пішчала ад страху, але хутка прывыкла і сама пачала «кіраваць» водамабілем.
    — Зменшыць хуткасць! — уладарным голасам казала яна ў маленькі мікрафончык, замацаваны на камп'ютары, калі іх машына занадта разганялася. I тая паслухмяна змяншала хуткасць.
    — Абагнаць! — камандавала дзяўчынка, і водамабіль сапраўды даваў улева і абганяў чарговую машыну.
    Гардзей моўчкі сядзеў побач і шчасліва ўсміхаўся.
    Хутка яны апынуліся на другім канцы горада. Тут рух быў не такі ажыўлены, як у цэнтры, і водамабіль ішоў роўна, не змяншаючы хуткасць і не павялічваючы яе.
    Мінула яшчэ некалькі хвілін, і Луіза з Гардзеем ужо мчаліся па звілістай лясной дарозе.
    — Можа, будзем вяртацца? — час ад часу няўпэўнена пытаўся ў сястры Гардзей, але па яго голасе няцяжка было здагадацца, што ехаць назад хлопцу самому зусім не хочацца.
    — Зараз, — адказвала Луіза. — Вунь за той павароткай развернемся.
    Але як толькі яны даязджалі да павароткі, дзяўчынка прасіла: — Давай даедзем вунь да таго дрэва і будзем разварочвацца. Раптам матор пачаў барахліць і нечакана наогул заглух. Гардзей, засмучаны, выйшаў з машыны. Луіза паспяшалася за ім.
    — Што-небудзь сур'ёзнае? — спытала яна. — Мы зможам даехаць дадому?
    — He ведаю, — паціснуў плячыма Гардзей. — Трэба паглядзець. Вось толькі ў мяне з сабой няма ніякіх інструментаў.
    Тым часам на зямлю апусціўся вячэрні змрок, і корпацца ў машыне было ўсё цяжэй.
    Гардзей зрабіўся зусім змрочным. Луіза трымалася наводдаль, каб не замінаць брату.
    Здалёк пачуўся шум матораў. У іх бок імчалася некалькі матацыклаў.
    — Ура! — крыкнула Луіза. — Зараз нам дапамогуць!
    Гардзей выцер рукі бруднай прамасленай анучкай і пачаў махаць ёй, просячы матацыклістаў спыніцца. Іх было пяцёра. Яны сапраўды спыніліся. Знялі шлемы. I чамусьці адразу не спадабаліся Луізе. Выгляд у іх быў высакамерны, а ў паходцы — тая цвёрдасць і ўпэўненасць, якая многіх прымушала паспешна саступіць ім дарогу, далей ад ліха.
    — У нас вось... вода... водамабіль сапсаваўся, — крыху вінавата прамовіў Гардзей.
    Хто-хто сапсаваўся? — перапытаў адзін з матацыклістаў. Як і астатнім чатыром, на выгляд яму было не больш за дваццаць гадоў.
    — Водамабіль, — ціха паўтарыў Гардзей.
    — Вода... — хлопец не дагаварыў і зарагатаў. — А ён што ў цябе, толькі па вадзе ездзіць? Ці, можа, па лужынах?
    Матацыклісты падтрымалі таварыша дружным смехам. А той адштурхнуў Гардзея і накіраваўся да машыны. Ад нечаканасці Гардзей згубіў раўнавагу і ўпаў. Зноў пачуўся рогат.
    — Што вы робіце? Як вам не сорамна?! — закрычала Луіза.
    — 0, якая прыгажуня! — усклікнуў адзін з хлопцаў. — Паехалі з намі!
    — Прэч адгэтуль! — ледзь не плакала дзяўчынка.
    — Вы толькі зірніце на гэты іх водамабіль, — насмешліва сказаў матацыкліст, які штурхануў Гардзея. — Дык у ім жа нават руля няма. Яны, мабыць, усю дарогу пхалі гэтую развалюху!
    — А цяпер стаміліся і захацелі, каб мы ім дапамаглі, — дадаў другі матацыкліст.
    — Вось зараз мы ім і дапаможам, — сказаў са здзекам трэці. — Ану, давайце перакулім гэтую старызну, каб не замінала на дарозе.
    I хлопцы дружна ўзяліся за справу.
    Упяцёх яны лёгка перакулілі водамабіль. Машына спачатку цяжка павярнулася на бок, а затым легла дагары коламі.
    — Вось так яна глядзіцца значна лепей, — задаволена сказалі хлопцы.
    Збоку яны былі як браты-блізняты — амаль аднолькавага росту, апранутыя ў аднолькавага колеру курткі і штаны. Ды і твары іх у вячэрнім змроку таксама выглядалі аднолькава — злыя і самазадаволеныя.