• Газеты, часопісы і г.д.
  • Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў  Алесь Бадак

    Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў

    Алесь Бадак

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2014
    47.2 МБ
    — Так, — адказала Сіямская Кошка, — тут ёсць гаспадар.
    — I мы зможам яго пабачыць?
    — Ну... у прынцыпе... калі атрымаецца... — Сіямская Кошка не ведала, што сказаць. — Вам наліць яшчэ чаю?
    — He, дзякуй, — пакруціла галавой Луіза. — Дзякуй, чай быў вельмі смачны.
    — Так, гэта незвычайны напой. Я ўпэўнена, вам ніколі раней не даводзілася піць такога, — Сіямская Кошка не стрымалася, каб не
    пахваліцца. — Ён настоены на рэдкіх зёлках і вельмі карысны. Напрыклад, цудоўна здымае стому, галаўны боль.
    Т ым часам Г ардзей дапіў свой чай, падняўся з крэсла і прайшоўся па пакоі. Без акуляраў ды яшчэ ў паўзмроку ён вельмі кепска бачыў і, каб разгледзець які-небудзь прадмет, набліжаўся да яго ўсутыч. Дайшоўшы да дзвярэй, Гардзей не стрываў і зазірнуў у суседні пакой. Там таксама было цёмна. На сценах гарэла некалькі свечак, але іх святла было недастаткова, каб тут чым-небудзь займацца.
    Гардзей наблізіўся да вялікага стала, які стаяў пасярод пакоя, і ўзяў з яго фотаздымак юнака. Гардзей хацеў паднесці яго бліжэй да свечкі, каб лелей разгледзець, але наткнуўся на крэсла, фотаздымак выслізнуў з рук і паляцеў на падлогу. Шкло, за якім знаходзіўся здымак, разбілася на дробныя аскепкі.
    Гардзей схіліўся, каб сабраць іх, і раптам здрыгануўся. У пакоі пачуўся страшны, нечалавечы стогн, і ў той жа момант над Гардзеем навісла чорная вялізная пачвара. У цемры яе было цяжка разгледзець, але Гардзею ад гэтага зрабілася яшчэ страшней — здавалася, чорная гара вось-вось абрынецца на яго.
    Пачвара схапіла Гардзея калматай лапай за горла і зараўла:
    — Ты разбіў мой фотаздымак! Як ты трапіў сюды? Што табе трэба ад Ваўкалака? Цябе падаслала Вядзьмарка, так? He маўчы, адказвай!
    Гардзей, хоць нічога не разумеў і ледзьве дыхаў са страху, быў зусім не супраць адказаць на якія заўгодна пытанні, але Ваўкалак так моцна сціскаў яго горла, што ён не мог вымавіць ніводнага слова.
    Луіза пачула ў суседнім пакоі страшны голас Ваўкалака і кінулася туды. Даберман, Сенбернар, Сіямская Кошка і Маленькае Сіямскае Кацяня падаліся следам.
    Апынуўшыся ў пакоі, Луіза разгублена застыла на месцы, не разумеючы, што тут адбываецца. Нехта вялізны чорны схіліўся над яе братам.
    Затое астатнія адразу ўсё зразумелі.
    — Калі ласка, адпусці яго! — таропка прамовіў Сенбернар. — Так атрымалася... на гэтых дваіх напалі ў нашым лесе.
    — Хто ім адчыніў вароты? — незадаволена зароў Ваўкалак.
    — Мы не адчынялі! — пакруціў галавой Сенбернар.
    — Мы нават не выходзілі з дому, — дадаў Даберман.
    — Яны самі адчыніліся, — няўпэўнена прамовіла Сіямская Кошка.
    — Мы з мамай былі на кухні, — спалохана прапішчала Маленькае Сіямскае Кацяня.
    — Хто вы? Што вы тут робіце? — грозна звярнуўся Ваўкалак да Луізы.
    — Прабачце, мы тут зусім выпадкова... Мы не хацелі... Калі ласка, адпусціце майго брата! — пачала маліць Луіза. — Ён ні ў чым не вінаваты.
    — Ён разбіў мой любімы фотаздымак, — зароў Ваўкалак. — Я павінен пакараць яго за гэта. Ён назаўсёды застанецца тут, — Ваўкалак зірнуў на Гардзея і, зрабіўшы паўзу, дадаў: — Калі з яго мне будзе якая-небудзь карысць. Калі не — я кіну яго ў склеп, няхай памірае з голаду.
    — Ну як жа... — Луіза ледзьве не плакала. — Гэта ж я ва усім вінавата. Гэта я ўгаварыла яго зайсці ў гэты дом, а ён не хацеў. Вазьміце лепей мяне замест яго.
    — Цябе? Ты згодна заняць яго месца? — ад здзіўлення Ваўкалак нават расціснуў калматыя пальцы сваёй учэпістай лапы, чым зрабіў вялікую ласку Гардзею, які праз некалькі імгненняў зусім бы задыхнуўся.
    He, Луіза, не! — адразу закрычаў Гардзей ахрыплым голасам. — Ты сама не разумееш, што ты гаворыш! Я не дазволю табе!
    — Калі я пагаджуся, вы адпусціце яго? — спытала Луіза ў Ваўкалака, быццам не чуючы брата.
    — Адпушчу, — адказаў Ваўкалак.
    — Я згодна.
    — Але я хачу папярэдзіць цябе, што ты застанешся тут назаўсёды, — змрочна сказаў Ваўкалак.
    — He, Луіза, я не дазволю! — у адчаі крычаў Гардзей.
    Я згодна, — паўтарыла Луіза. — Але... Я амаль не бачу вас. Хто вы?
    Зноў пачуўся страшны, нечалавечы стогн, і Ваўкалак паволі падышоў бліжэй да свечак на сцяне.
    Луіза ўскрыкнула. Пад чалавечай вопраткай гаспадара дома было звярынае цела, пакрытае густой чорнай поўсцю. На знявечаным твары яго расла такая ж чорная поўсць, з якой выглядалі толькі хіжыя вочы ды вялікія воўчыя нос і пашча.
    Зірнуўшы на твар Ваўкалака, Луіза са страху засланіла вочы рукамі.
    Ваўкалак зноў застагнаў, і ў гэтым стогне чуліся боль і адчай.
    — Я не дазволю вам здзекавацца з нас! — закрычаў Гардзей. — Зараз жа выпусціце нас адсюль!
    Ад гэтых слоў Ваўкалак зусім раз'юшыўся.
    — Выкіньце яго з майго дома! — зароў ён страшным голасам.
    Даберман і Сенбернар тут жа накінуліся на Гардзея і пацягнулі яго да дзвярэй. He паспеў ён апамятацца, як апынуўся за варотамі, якія тут жа з грукатам зачыніліся за ім. Лежачы на дарозе, Гардзен доўга яшчэ спрабаваў сцяміць, што рабіць далей.
    Пакой для паланянкі
    — Ты яго хоць не пакусаў? — спытаў Даберман Сенбернара, калі яны вярталіся ў дом.	v _
    — я ж табе не якая-небудзь галодная псіна, — пакрыудзіуся
    Сенбернар.	. „
    — Здаецца, яны неблагія людзі, — уздыхнуу Даберман, прапускаючы міма вушэй апошнія словы сябра. — Мне іх шкада. Невядома, чым уся гэтая гісторыя скончыцца.
    — Хто яго ведае. Але ў нас з'явілася надзея.
    — Якая надзея? — не зразумеў Даберман.
    — Магчыма, гэта тая дзяўчына, якая ведае чароўныя словы, і яна здыме з нас закляцце.
    — 0, каб жа! — соладка ўздыхнуў Даберман.
    — Ва ўсялякім разе, трэба заўсёды спадзявацца на лепшае, сказаў Сенбернар.	.	„
    Так яны дайшлі да пакоя, у якім знаходзіліся Луіза і Ваукалак. Дзяўчынка адвярнулася ад Ваўкалака і стаяла з нізка апушчанам галавой.
    Вы нават не дазволілі мне развітацца з братам, — з крыўдай і болем у голасе сказала яна.
    думаю, што табе ад гэтага стала б лягчэй, — спакойна адказаў Ваўкалак. — Пойдзем, я правяду цябе ў твой пакой.
    — У мой пакой? — здзівілася Луіза.
    — Калі, вядома, ты не хочаш заначаваць дзе-небудзь тут — на падлозе ці ў крэсле.
    He азіраючыся, Ваўкалак стаў паволі падымацца па шырокай лесвіцы на другі паверх. Луіза некалькі імгненняў стаяла на месцы і пазірала ўслед страшыдлу, затым уздыхнула і падалася следам за ім.
    На другім^паверсе на сценах таксама гарэлі свечкі, але тут іх было мала, і ўсё патанала ў паўзмроку.
    Луіза зайшла ў пакой, у якім ёй, магчыма, было суджана правесці ўсё^астатняе жыццё. У параўнанні з іншымі пакоямі гэты падаўся дзяўчынцы больш утульным. Тут было болей святла і мэблі. У кутку стаяў ложак. ^Побач з ім — невысокі столік, мяккае вялікае крэсла. I самае галоўнае — доўгія, на ўсю сцяну, паліцы з кнігамі. Каля крэсла валялася некалькі дзіцячых цацак: плюшавае медзведзяня, гумавая малпачка і пластмасавы верталёцік. Здавалася, Луізу тут даўно чакалі і гэты пакой спецыяльна падрыхтавалі да яе прыходу.
    — Калі табе што-небудзь спатрэбіцца, Сіямская Кошка будзе ў суседнім пакоі, — буркнуў Ваўкалак. — Адной па доме табе хадзіць забаронена.
    — Чаму? — вырвалася ў Луізы. Дзяўчынка ніяк не магла звыкнуцца, што яна тут не госця, а паланянка.
    Замест адказу Ваўкалак даволі моцна грукнуў дзвярыма, пасля чаго ў пакоі стала незвычайна ціха.
    «Ну і няхай! — падумала Луіза, як толькі засталася адна. — Я наогул баялася, што мяне зачыняць у якім-небудзь склепе».
    Яна распранулася і нырнула ў ложак, але не прамінула перад гэтым прабегчы вачыма па кніжных паліцах. «Цікава, — падумала дзяўчынка, — хіба можа чалавек... ну, хай сабе ваўкалак, ці можа ён быць жорсткім, калі любіць чытаць казкі? А ўвогуле, ці ўмеюць ваўкалакі чытаць? Напэўна, умеюць, інакш навошта трымаць у доме столькі кніжак?»
    Яна і не заўважыла, як сон ціхенька падкраўся да яе і асцярожна заплюшчыў ёй вочы.
    Як Ваўкалак хацеў быць ветлівым
    Ваўкалак нервова хадзіў па сваёй спальні, заклаўшы лапы за спіну. Даберман і Сенбернар сядзелі ў крэслах, а іх вочы нястомна сачылі за Ваўкалакам.
    Нарэшце гаспадар дома спыніўся, цяжка ўздыхнуў і сказаў толькі адно слова:
    — Глупства!
    Затым ён зноў пачаў нервова хадзіць па спальні.
    — Але чаму глупства? — не вытрымаў Сенбернар.
    — Ды адкуль яна можа ведацьтыя чароўныя словы?! — схапіўся лапамі за галаву Ваўкалак. — Хіба па ёй не відаць, што гэта ніякая не чараўніца?!
    Ну, глыбакадумна заўважыў Даберман, — тая вясковая жанчына, якая некалькі гадоў таму з'явілася тут і ператварыла нас у чорт ведае што, таксама была не надта падобная на чараўніцу.
    — А пасля, давайце ўзгадаем, як гэтая дзяўчынка са сваім братам трапілі сюды, — дадаў Сенбернар.
    — Як? — паціснуў плячыма Ваўкалак.
    — Праз вароты. Праз вароты, якія ім ніхто не адчыняў. I якія звонку немагчыма было адчыніць.
    На некалькі хвілін у пакоі настала цішыня. Нарэшце Ваўкалак прамовіў:
    — Я згодны. Няхай сабе будзе так, як хочаце вы. Няхай сабе яна ў гэтым доме адчувае сябе не паланянкай, а госцяй. Але вам не ўдасца прымусіць мяне патураць усім яе прыхамацям і бегаць за ёй, як які-небудзь бяздомны сабака за першым стрэчным.
    — Ад цябе патрабуецца ўсяго толькі быць як мага больш ветлівым з ёй, — сказаў Сенбернар.
    — Па праўдзе кажучы, з часам у тваіх паводзінах становіцца ўсё больш воўчага, — дадаў Даберман. — 3 табой бывае нават немагчыма нармальна пагаварыць.
    — Што?! — зароў Ваўкалак. — Ды хто вы такія, каб навучаць мяне, як мне сябе з кім паводзіць?!
    Ён^схапіў са стала падсвечнік і запусціў ім у сваіх
    сяброў. Свечка патухла. Спальня Ваўкалака напоўнілася цемрай і крыкамі Сенбернара і Дабермана.
    — Здаецца, ён мяне пакалечыў, — енчыў Сенбернар.
    — Відаць, яму проста падабаецца быць Ваўкалакам, — бубніў Даберман. — Ён, напэўна, лічыць, што насіць на сабе воўчую
    поўсць — гэта вельмі арыгінальна і прэстыжна, і гэта менавіта тое, што падабаецца дзяўчатам.
    — Хопіць! — крыкнуў Ваўкалак. — Падайце мне падсвечнік.
    Ён запаліў свечку і цяжка апусціўся на свой ложак.
    Хіба можа такая пачвара быць ветлівай?! — горка прамовіў Ваўкалак. — Я не ведаю, што мне рабіць.
    Ну, для пачатку табе трэба ўспомніць хаця б некалькі ветлівых слоў, — нясмела сказаў Сенбернар.
    — Якіх слоў? — буркнуў Ваўкалак.
    Ну, напрыклад, «калі ласка», «дзякуй». I, галоўнае, старайся трымаць сябе ў руках.
    — А што, я кепска трымаю сябе ў руках?