• Газеты, часопісы і г.д.
  • Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў  Алесь Бадак

    Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў

    Алесь Бадак

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2014
    47.2 МБ
    Калі яны павячэралі, Неаніла правяла Карынуі Граню да варотаў замка і паказала на адну з дарог:
    — Па гэтай дарозе трапіць у вашу краіну значна прасцей, чым вярнуцца назад. Таму падумайце, перш чым развітацца: можа, пагасцюеце ў мяне хаця б некалькі дзён?
    — Дзякуй, але нас ужо дома даўно чакаюць і хвалююцца, — уздыхнула Карына, якой, папраўдзе, вельмі хацелася пагасціць у Неанілы.
    У гэты момант да іх падбег Галоўны Канструктар.
    — Ваша Вялікасць! — звярнуўся ён да феі, узняўшы рукі. — Гэтыя канструктары-самавукі мяне зусім не слухаюцца! Яны разбіраюць чыгунку ў вашым садзе і хочуць будаваць новую! Але хіба можа ў самавукаў нешта атрымацца?! Вось пабачыце, Ваша Вялікасць...
    — Ах, прабач, ты мне надакучыў, — перабіла яго маленькая фея, дастала з кішэні бліскучы пруцік і дакранулася ім да Галоўнага Канструктара.
    — Ай! — усклікнуў Галоўны Канструктар і паваліўся на зямлю.
    Неаніла яшчэ раз дакранулася да яго чароўным лруцікам, і Галоўны Канструктар зрабіўся зусім маленькім. Фея падняла яго, пакруціла ў руках і працягнула Карыне:
    — Вазьмі на памяць. Цяпер гэта звычайная пластмасавая цацка.
    — Дзякуй, — сказала Карына. Затым дастала з кішэні маленькае люстэрка. — А гэта табе на памяць.
    Калі замак застаўся далёка ззаду, Карына задумліва прамовіла: — Ёй, відаць, тут так адзінока.
    — Калі б я ўмеў чараваць гэтак жа, як яна, мне б ніколі не было адзінока. Я знайшоў бы чым заняцца, — летуценна прамовіў Граня.
    Карына ўздыхнула, але нічога не сказала.
    Наперадзе паказаўся лес.
    — Во будзе цікава, калі мы зноў апынёмся ў ведзьмаў! — прамармытаў Граня.
    Карына маўчала. У яе вачах было столькі суму, што, здавалася, яна вось-вось заплача.
    Лес сустрэў іх цішынёй і змрокам. Сонца ўжо схавалася за даляглядам, і на небе вісеў бледны, яшчэ белаваты месяц.
    — Паглядзі! — раптам усклікнула Карына і пака-
    зала Граню руку. Залатая нітка, завязаная Урсулай на яе запясці, ператварылася ў звычайную шаўковую.
    Граня зірнуў на сваю руку і ўбачыў такую ж шаўковую нітку.
    — Цяпер ведзьмы могуць ператварыць нас у каго заўгодна, — занепакоіўся ён.
    — Толькі наўрад ці яны стануць тут нас шукаць. Асабліва Аўга, пасля таго як Ганеста забрала ў яе пярсцёнак, — супакоіла Граню Карына.
    Хутка дарога вывела іх на ўзлесак, за якім пачыналася поле. За полем шматлікімі агнямі свяціліся вокны і вуліцы вячэрняга горада.
    — Слухай, гэта ж Мінск! — радасна закрычаў Граня. — Мінск! Мы дома!
    Карына спынілася, дастала з кішэні пластмасавага чалавечка і некалькі хвілін трымала яго на раскрытай далоні, быццам чака-
    ла, што ён вось-вось замахае рукамі і пачне крычаць: «Адпусціце мяне! Я Галоўны Канструктар Яе Вялікасці феі Неанілы! Вы не маеце права насіць мяне ў кішэні!»
    Але пластмасавы чалавечак маўчаў.
    Тады Карына сціснула яго ў далоні і кінулася даганяць Граню. Хутка яны зноў ішлі побач.
    Граня нешта сказаў дзяўчынцы, і яна звонка засмяялася. Гэты
    смех падхапіла рэха і панесла назад — ляснымі сцежкамі, таямнічымі і нябачнымі, што вядуць у дзіўныя і загадкавыя краіны, якія не знойдзеш на карце.
    цёмным лесе
    за сіняй рэчкай
    о
    Амаль неабавязковая прадмова
    — А што было далей? — спытала Наташа, нецярпліва паёрзваючы на маіх каленях. — Пачвара яе адпусціла?
    — Далей? He памятаю. Вось калі б ты ўчора даслухала да канца, еедала 5, што было далей.
    — Я слухала, гэта вочкі мае не слухалі і заплюшчыліся, — пакрыўджана сказала Наташа.
    — Добра, тады давай пачнём спачатку.
    — А вось і не спачатку, а вось і не спачатку! — усклікнула Наташа, калі я стаў занава расказеаць ёй казку. — У тым пачатку такога не было!
    — Ну, вядома, — пагадзіўся я. — Той пачатак быў учарашні, а гэты сённяшні.
    ...Некалі, вельмі даўно, і мне чыталі казку пра Пачвару, якую пакахала дзяўчынка. Казка была страшная, а я быў малы і ўсё
    не мог даўмецца, як гэта магчыма: пакахаць Пачвару. Казка тая называлася «Пунсовая кветачка», а напісаў яе Сяргей Аксакаў — як ён сам прызнаўся, са слоў ключніцы Пелагеі. Пасля я даведаўся, што падобны сюжэт ёсць у французскай пісьменніцы Лепрэнс дэ Бамон, а ў Аме-
    рыцы, на студыі Уолта Дыснэя, знялі па ім прыгожы мультфільм «Прыгажуня і Пачвара» — вельмі добры і смешны, але Пачвара ў ім аказалася яшчэ больш страшнай, чым мне ўяўлялася ў маленстве.
    — Ну, што ты не расказваеш? Чакаеш, пакуль мае вочкі зноў спаць захочуць? — незадаволена спытала Наташа.
    — Добра, слухай, я раскажу табе новую казку, — сказаў я ўсміхнуўшыся.
    — Зноў новую? — здзівілася Наташа.
    — Так, новую. А можа... старую казку на новы лад. Слухай...
    Закляты скарб
    У цёмным лесе за сіняй рэчкай стаяў дом лесніка. Некалі жыў у ім ляснік са сваёю сям'ёю — жонкай і сынам, якому бацькі нават імя далі лясное — Гай. Неяк пад восень пайшоў ляснік на службу, паўдня ў гушчары блукаў, стаміўся. Сонца яшчэ паліла па-летняму, зямля цяпло трымала. Прысеў ляснік пад дрэвам, стрэльбу побач паклаў. Хораша навокал, ціха. Толькі сінічка на сасне трывожна цінькае. Ляснік зірнуў угору — няўжо на яго, дурненькая, сварыцца? Ён і не заўважыў, як з-пад старога карча ціха выпаўзла змяя. Выгнулася, замерла на імгненне, як заварожаная, і нечакана кінулася на лесніка. Знайшлі яго толькі назаўтра. Быў ён ужо мёртвы.
    Маці з сынам, вядома, маглі перабрацца жыць у вёску за рэчку, да сваякоў, ці нават у горад, да якога рукой падаць, пехатою дайсці можна, але так і не рашыліся. Дом ляснік пабудаваў ладны, прасторны, на два паверхі — шкада прадаваць. Ды і прывыклі яны жыць у лесе адны.
    Тым часам сын вырас — прыгажун,
    якіх пашукаць яшчэ трэба.
    А тут новая бяда. Моцна занядужала маці. Тыдзень па хаце ледзьве ногі перастаўляе, другі, а на трэці зусім злягла. Прыходзілі дактары да яе, слухалі, лекі розныя прапісвалі, а ніхто толкам сказаць не мог, што за хвароба на яе звалілася, ногі адабрала, галаву ў ціскі заціснула.
    Аднойчы паклікала маці да сябе Гая, прытуліла яго галаву да сваіх грудзей і сказала:
    — Сынок, усё жыццё мы з тваім бацькам бераглі кожную капейчыну, каб
    ты мог вывучыцца і свету пабачыць. На вучобу
    ты аказаўся не надта ахвочы, але былі б грошы, а ўсё астатняе само прыйдзе.
    Падняў Гай галаву, зазірнуў у вочы маці, а нічога зразумець не можа: пра што яна кажа?
    — Пайдзі, сынок, у сенцы, — ціха працягвала маці, — спусціся ў склеп. Там на верхняй паліцы
    будзе стаяць гліняны збан. У ім ляжыць загорнуты ў анучку ключ. Вазьмі гэты ключ. Пасля з ніжняй паліцы паздымай слоікі з варэннем і адымі ад сцяны дзве дошкі. У сцяне ты ўбачыш невялікія жалезныя дзверцы. Адамкні іх тым ключом. За імі знойдзеш куфэрак. Прынясі яго сюды.
    Кінуўся Гай у сенцы, зрабіў усё так, як казала яму маці, і неўзабаве вярнуўся да яе з чорным куфэркам у руках.
    — Але ж ён замкнёны... — сказаў ён разгублена.
    — Там, — маці паказала на покуць, — за абразом, ляжыць скрыначка. У ёй ключ.
    Адамкнуў Гай куфэрак і аж ускрыкнуў ад нечаканасці.
    У ім былі не толькі грошы, але і розныя залатыя ды срэбныя рэчы — пацеркі, ланцужкі, пярсцёнкі.
    — Гэты скарб, сынок, — ледзь чутна сказала маці, — некалі твой бацька знайшоў у лесе. Ты тады яшчэ зусім малы быў, не помніш нічога... Ляжаў скарб, не паверыш, проста на дарозе. Усё роўна як нечая добрая душа падкінула нам яго. Дом вось паставілі. На зайздрасць усім... Адно шкада, бацька твой не паспеў гэтым шчасцем нацешыцца. Ды і я капейкі лішняй не растраціла, табе хавала. Радуйся жыццю...
    А пад вечар маці памерла.
    Мінула некалькі гадоў. Многаезмянілася ў доме лесніка. Некалі тут панавалі ціш ды спакой, а цяпер і днём і ўночы гучала музыка, чуліся крыкі, смех. Ледзь не кожны дзень гулялі, весяліліся ў Гая госці. Вакол дома за гэты час вырасла высокая цагляная агароджа, зверху якой быў нацягнуты калючы дрот. Дубовыя вароты
    адчыняліся цяжка, са скрыпам, быццам баяліся прапусціць сюды нечаканых гасцей. Сын лесніка ні ў чым не адчуваў патрэбы. У яго хапала ўсяго, пра што толькі можна было марыць.
    Хіба што верных сяброў — іх у Гая з гадамі амаль не засталося. Затое вакол юнака ўсё часцей пачыналі круціцца розныя падхалімы і прахвосты, якія і так і гэтак спрабавалі выманіць хоць частку яго багацця.
    Гай і сам ва ўсім патураў ім. 3 яго сэрца нібы хто выкраў спачуванне, дабрыню і лю-боў. I толькі нямногія школьныя сябры, што яшчэ не адвярнуліся ад яго, памяталі, які ён некалі быў добры і спагадлівы. Памяталі і па-ранейшаму любілі яго. Асамымі вернымі сябрамі Гая былі Ніл і Карніл. Бадай, цяжка знайсці ва ўсім свеце двух іншых маладых людзей, якія б так моцна сябравалі і разам з тым так часта сварыліся і спрачаліся паміж сабой.
    — Давай сёння пойдзем у кіно, — прапануе Карніл.
    — Вось яшчэ, рабіць мне болей няма чаго, — буркне Ніл і тут жа палезе ў кішэню па грошы — сабе і сябру на білеты.
    — Якая цудоўная карціна! — усклікне Ніл, зайшоўшы да сябра ў госці. — Дзе ты яе набыў? Колькі яна каштуе?
    — Шалёныя грошы, — горда адкажа Карніл і накіруецца ў іншы пакой, быццам яму шкада нават, калі на яе хто-небудзь проста глядзіць.
    Але не справіцца Ніл вярнуцца дадому, а там ужо вісіць гэтая карціна.
    Вось такія былі сябры ў Гая. Праўда, ён гэтым сяброўствам не надта даражыў.
    Аднойчы Гай запрасіў гасцей на свой дзень нараджэння. 3 самага ранку тут ужо чуліся музыка, смех, а пад вечар адзін з гасцей падышоў да маладога гаспадара і сказаў, што каля варотаў яго чакае жанчына.
    — Што яшчэ за жанчына? — здзіўлена спытаў Гай.
    — На выгляд нейкая вясковая цётка.
    — Вясковая цётка? — ускінуў бровы Гай. — Ану, пайшлі паглядзім, што ёй трэба.
    I Гай разам з гасцямі накіраваўся на двор.
    Жанчына ў просценькай чорнай хустцы стаяла перад расчыненымі варотамі, абапіраючыся на дубовы кіёк.
    — Чаго ты хочаш? — нецярпліва спытаў Гай, спыніўшыся за некалькі крокаў ад яе.
    Тая ўважліва паглядзела ў вочы Гаю і папрасіла:
    — Пусці мяне заначаваць, добры чалавеча. Ужо позна, холадна, а мне няма куды ісці.
    — Холадна! — зарагатаў Гай. — Пабойся бога, цётка! Вось ужо цэлы тыдзень па начах такая духата, што не дыхнуць.
    Але толькі ён прамовіў апошнія словы, як падняўся моцны вецер. Застагналі і пачалі гнуцца дрэвы. Здавалася, на дварэ не сярэдзіна лета, а позняя восень.
    — Пусці мяне заначаваць, добры чалавеча, — зноў папрасіла жанчына. — Мне няма куды ісці, і я ўся прамокла пад дажджом.