• Газеты, часопісы і г.д.
  • Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў  Алесь Бадак

    Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў

    Алесь Бадак

    Выдавец: Звязда
    Памер: 200с.
    Мінск 2014
    47.2 МБ
    — He, не бачыў, — пакруціў галавою Пластмасавы Чалавечак. — Я даўно тут стаю і нікога не бачыў. Прызнацца, тут рэдка хто ходзіць.
    У гэты момант па дарозе прамчаўся пластмасавы аўтамабіль.
    — Ну вось, прамаргаў, — нахмурыўся Чалавечак. — Па гэтай дарозе машыны і так ездзяць гады ў рады. Цяпер давядзецца пешшу дабірацца да горада. Калі, вядома, знойдзецца гайка, — дадаў ён уздыхнуўшы.
    — He хвалюйцеся, я пастараюся знайсці яе, — паабяцала Карына. — А вы жывяце ў горадзе?
    — He, я жыву вунь у тым доміку, — Пластмасавы Чалавечак кіўнуў на цацачны домік, які стаяў на адным з узгоркаў. — Але ў мяне скончыліся запасныя гайкі, а іх можна купіць толькі ў горадзе.
    Карына апусцілася на калені і пачала ўважліва разглядаць зямлю вакол дрэва. Першае, што яна знайшла, была пластмасавая нага.
    — Гэта ваша нага? — спытала дзяўчынка.
    Пластмасавы Чалавечак кіўнуў:
    — Хай пакуль паляжыць, усё роўна без гайкі карысці ад яе ніякай.
    Карына прапоўзала па траве хвілін пяць і нарэшце радасна ўсклікнула:
    — Знайшла!
    Яна ўскочыла з каленяў і працягнула Пластмасаваму Чалавечку маленькую гаечку.
    — Вось дзякуй! — узрадаваўся Чалавечак. — Падай, калі ласка, маю нагу.
    Прымацаваўшы нагу да тулава, Пластмасавы Чалавечак прытопнуў і сказаў:
    — От і добра. Да горада як-небудзь дабяруся. А вы куды ідзяце?
    Карына паціснула плячыма:
    — Я сама не ведаю, што цяпер рабіць. Відаць, мне застаецца спадзявацца толькі на дапамогу валадаркі вашай краіны. Вы не падкажаце, як мне яе знайсці?
    — 0, гэта якраз недалёка адсюль, — сказаў Пластмасавы Чалавечак. — Толькі раз ужо мы з вамі сустрэліся, у мяне да вас будзе адна просьба. Калі вам удасца трапіць у замак Неанілы... Разумееце, нас, простых цацак, туды не пускаюць. I толькі вы можаце... — Пластмасавы Чалавечак хваляваўся, таму рабіў частыя паўзы. — Разумееце, яе канструктары... Некалі яны былі такімі ж, як і мы, звычайнымі пластмасавымі цацкамі. Але, заняўшы высокія пасады пры двары Яе Вялікасці, яны, карыстаючыся наіўнасцю і дабрынёй нашай феі, захапілі амаль усю ўладу ў краіне. Можа, нас гэта і не вельмі б хвалявала, каб... Ну, карацей, вы самі бачыце, што яны прыдумалі не вельмі ўдалыя мадэлі цацачных людзей, якія фея Неаніла пасля ажыўляе. У дамах, якія яны праектуюць, альбо працякаюць дахі, альбо не расчыняюцца дзверы. У іх машын часта адвальваюцца колы, а іх цягнікі часта сыходзяць з рэек. На шчасце, пасажыры з-за гэтага не вельмі церпяць, бо ўсе яны пластмасавыя. Самае ж нязручнае для нас — усе гэтыя гайкі і балты, на якіх трымаюцца нашы ногі, рукі і галовы.
    — Але аб чым я павінна папрасіць фею Неанілу? — нецярпліва спытала Карына.
    — Разумееце, у нашай краіне ёсць і іншыя канструктары. Яны жывуць за тым узгоркам, на якім стаіць мой дом. Мы даўно сябруем, таму я ведаю, што гавару. Яны, праўда, самавукі, не заканчвалі
    ніякіх акадэмій, але затое змаглі прыдумаць зусім новую мадэль пластмасавых людзей — больш даўгавечную і рухомую і без ніводнага болціка. Калі ласка, раскажыце феі пра іх.
    — А што, гэтыя канструктары-самавукі таксама не маюць доступу ў замак? — спытала Карына.
    — Ну вядома! — усклікнуў Пластмасавы Чалавечак. — Прыдворныя канструктары нізавошта не дапусцяць іх да феі. На нас яны зарабляюць вялікія грошы. Атое, што прапануюць мае сябры, патрабуе значна меншых затрат на вытворчасць пластмасавых людзей. Да таго ж, калі б фея даведалася, што прыдворныя канструктары невукі, махляры і абібокі, яна, хутчэй за ўсё, іх выгнала б. Вось чаму яны робяць усё, каб у замак не трапілі мае сябры.
    — Добра, — паабяцала Карына, — калі я сустрэнуся з феяй Неанілай, я абавязкова раскажу ёй пра вашых сяброў. Але, мне здаецца, будзе лепш, калі яны самі растлумачаць ёй, чым іх мадэлі пластмасавых людзей лепшыя. Таму перадайце ім, каб яны чакалі каля замка, пакуль фея іх не пакліча да сябе.
    — Ах, я проста не ведаю, як вам дзякаваць! — усклікнуў Пластмасавы Чалавечак.
    — Вы мне таксама дапаможаце, калі пакажаце дарогу да замка, — сказала Карына.
    — Яна перад вамі, — раскінуў рукі Пластмасавы Чалавечак. — Вы якраз ішлі ў бок замка.
    Карына развіталася з Пластмасавым Чалавечкам, а ён усё стаяў і махаў ёй услед, пакуль дзяўчынка не схавалася за ўзгоркам.
    Неаніла абяцае дапамогу
    Каля варотаў замка стаялі два пластмасавыя афіцэры з пластмасавымі стрэльбамі на плячы.
    — Стой! Ты да каго? — звярнуўся да Карыны адзін з іх, у званні капітана, зрабіўшы некалькі крокаў насустрач, — зрэшты, не зусім упэўненых, як-ніяк, дзяўчынка была ў некалькі разоў вышэйшая за кожнага з іх.
    — Да феі Неанілы, — спакойна адказала Карына, усміхаючыся і перасільваючы жаданне ўзяць афіцэра за плечы і падняць, каб лепш разгледзець.
    Спакойны тон і паблажлівая ўсмешка яшчэ больш азадачылі афіцэраў.
    — Каб патрапіць на аўдыенцыю да феі Неанілы, патрэбны спецыяльны дазвол, — сказаў капітан.
    — А хто мае права выдаць такі дазвол?
    — Фея Неаніла.
    — Хм, — задумалася Карына. Раптам яна хітра прыжмурыла вочы і ўпэўнена сказала: —Значыць, вы павінны прапусціць мяне, каб я магла ўзяць у феі Неанілы дазвол на аўдыенцыю.
    I, не чакаючы, пакуль афіцэры вырашаць, як ім паводзіць сябе з ёю далей, увайшла ў замак і апынулася ў вялікім прыгожым садзе, у якім раслі розныя фруктовыя дрэвы. Між дрэў раскінуліся кветнікі. Паўсюль стаялі лавачкі. У глыбіні саду на арэлях гушкала-
    ся дзяўчынка гадоў сямі з прыгожым белым бантам у светлых валасах, у белай клёшнай сукенцы з карункамі на варатнічку і кароткіх рукавах.
    «Я і не ведала, што ў фей бываюць дзеці», — падумала Карына і накіравалася да дзяўчынкі.
    — Прывітанне, — сказала яна ўсміхнуўшыся.
    Дзяўчынка падазрона паглядзела на няпрошаную госцю і спытала:
    — Ты хто?
    — Я? — на імгненне разгубілася Карына. — Чалавек.
    — Ты фея?
    — He, — пакруціла галавой Карына. — Я трапіла сюды з іншай краіны і хачу прасіць дапамогі ў феі Неанілы.
    — Дапамогі? — перапытала дзяўчынка, не перастаючы гушкацца. — А ў чым табе трэба дапамагчы?
    Карына вырашыла, што неабавязкова такой маляўцы расказваць пра свае прыгоды, і сказала:
    — Я спадзяюся, што фея Неаніла дапаможа мне вярнуцца ў маю краіну, а можа, нават і дапаможа адшукаць аднаго хлопчыка.
    — А ён што, згубіўся?
    — Згубіўся. Ці магу я ўбачыць фею Неанілу?
    — Я і ёсць Неаніла, — сказала дзяўчынка і нарэшце перастала гушкацца.
    — Ды не... Мне трэба валадарка Краіны Пластмасавых Чалавечкаў, разумееш?
    — Я і ёсць валадарка Краіны Пластмасавых Чалавечкаў, — з крыўдай у голасе сказала дзяўчынка і саскочыла з арэляў.
    — Ты? — разгубілася Карына.
    — Я, — кіўнула маленькая фея. — Якога хлопчыка трэба дапамагчы адшукаць і ў якую краіну ты хочаш вярнуцца?
    Карыне давялося зноў расказваць пра свае прыгоды.
    — А пасля мы адчулі, што нам вельмі хочацца спаць. Як ішлі далей, ужо не памятаю, я ачнулася толькі ў тваёй краіне. Баюся, што Граня адстаў альбо збочыў на іншую дарогу — тады ён можа заблудзіцца, — такімі словамі закончыла яна свой расказ.
    — Як я табе зайздрошчу, — уздыхнула маленькая фея.
    — Чаму?
    — Ну, як жа, ты пабывала ў розных краінах, столькі ўсяго пабачыла. А ў мяне тут сумна, нічога цікавага не адбываецца, нават у цацкі няма з кім пагуляць. Таму я іх і ажыўляю. — Маленькая фея зноў уздыхнула і сказала: — Я пастараюся табе дапамагчы.
    Яна ўзяла Карыну за руку і павяла па садзе.
    — У замку ёсць верталёт, ты можаш абляцець на ім хоць усю краіну, і калі твой сябар недзе тут, знайсці яго будзе нескладана.
    Яны ішлі паміж фруктовых дрэў, лапы якіх гнуліся пад цяжарам сакавітых пладоў. Праходзячы міма слівы, Карына падумала, што ў свеце няма нічога смачнейшага за слівы, але пасаромелася папрасіць у феі хоць адну сліўку. Калі ж яны праходзілі міма разлапістай грушы, Карына ўжо думала, што самае смачнае ў свеце — гэтыя грушы, і яна магла б зараз з'есці іх цэлы кошык. Ці хоць
    бы парачку. Ці хай сабе і адну. А калі яны падышлі да яблыні, маленькая фея, быццам прачытаўшы думкі Карыны, сарвала з дрэва вялікі ружовы яблык і працягнула госці:
    — На, паспытай.
    Карына з радасцю прыняла пачастунак.
    Верталёт, які стаяў на маленькай пляцоўцы паміж дрэў, яна ўбачыла здалёк. Ён быў невялікі, і Карына падумала, што сядзець у ім давядзецца добра-такі ўціснуўшы галаву ў плечы. А калі яны наблізіліся да верталёта, у Карыны з'явіліся падазрэнні, у параўнанні з якімі яго памеры былі проста дробяззю.
    — А ён што — таксама пластмасавы? — насцярожана спытала яна ў феі.
    — Вядома, — кіўнула Неаніла.
    — I ён можа ўзляцець?
    — А чаму не? — здзівілася Неаніла. — Праўда, спачатку ён быў цацкай, але я зрабіла так, каб на ім можна было падымацца ў паветра.
    — I ты лётала на ім? — асцярожна пацікавілася Карына.
    — Яшчэ не, — прызналася маленькая фея. — Ды і куды мне ляцець? Магчыма, калі пасябрую з феяй якой-небудзь іншай казачнай краіны, тады. А так... Але ты не хвалюйся, мой Галоўны Канструктар гаварыў, што гэта самы надзейны верталёт у свеце.
    Аднак апошнія словы Неанілы не вельмі супакоілі Карыну. Дзяўчынка некалькі разоў прайшлася вакол верталёта.
    — На месцы Твайго Галоўнага Канструктара я не спяшалася б з такімі вывадамі, — сказала яна. — Нядаўна я размаўляла з адным пластмасавым чалавечкам...
    — Усё ясна, ты баішся, — засмяяўшыся, перабіла яе маленькая фея. — Аказваецца, ты баязліўка. Ну, хочаш, я палячу разам з табой? Ён якраз разлічаны на двух пасажыраў.
    — Мне здаецца, было б справядліва, калі б першым на ім паляцеў Твой Галоўны Канструктар, — заўважыла Карына.
    — Баязліўка! — зноў засмяялася Неаніла.
    Яна падышла да невысокага пластмасавага слупа і націснула на нейкую кнопачку. У той жа момант недзе далёка пачуўся гук, які нагадваў сігнал цягніка. Толькі цяпер Карына заўважыла ў траве вузенькае чыгуначнае палатно.
    Хутка здалёк пачулася чмыханне паравоза, пасля паказаўся і сам паравозік, які цягнуў за сабой зялёны вагончык. Паравозік рухаўся марудна, таму што пластмасавыя колы яго ўвесь час прабуксоўвалі. Нарэшце ён дайшоў да таго месца, дзе стаялі Неаніла са сваёй госцяй, стомлена чмыхнуў і спыніўся. 3 зялёнага вагончыка выйшаў важны пан.
    — Гэта мой Галоўны Канструктар, — адрэкамендавала яго Карыне маленькая фея. — А гэта мая госця Карына, — сказала яна, звяртаючыся ўжо да Галоўнага Канструктара. — Ёй патрэбен верталёт, але яна баіцца, што на ім небяспечна лётаць.