Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў
Алесь Бадак
Выдавец: Звязда
Памер: 200с.
Мінск 2014
— Пад якім дажджом? — здзівіўся Гай, засланяючы рукамі твар ад калючага ветру. — Няма ніякага дажджу і даўно ўжо не было. Што ты плявузгаеш, цётка?!
Але толькі ён прамовіў апошнія словы, як сапраўды хлынуў лівень, патокі вады, як змеі, з шумам папаўзлі j па зямлі. J
— Гэта Вядзьмар1 ка! — крыкнуў нехта з I гасцей. — Гані яе адгэ| туль!
Жанчына паківала галавой, прыжмурыла вочы і сказала:
— He слухай іх, чалавеча.
Я ведаю, у цябе добрая душа, Жл ты не прагоніш мяне. Я галодш 1 ная, ледзьве на нагах трымаюШ I ся, няўжо ты не паможаш беднай \І жанчыне?
— Я зараз прынясу табе чагонебудзь паесці, — крыху сумеўшыся сказаў Гай.
— Э не, добры чалавеча. Бачыш, апошняя адзежына на мне знасілася, латка на латцы стаіць...
— Добра, — нецярпліва перабіў яе Гай, — я прынясу табе што-небудзь ’ з вопраткі.
Э не, — усміхнулася жанчына. — Мне не трэба твая вопратка. — Чаго ж ты хочаш?
— Золата, — бліснула вачыма нечаканая госця.
Гай здрыгануўся.
— Што ты пляцеш, якое золата?
— Тое, якое табе дарма дасталося.
— Ды як ты... як у цябе язык павярнуўся сказаць такое?! Што ты выдумляеш?! Прэч адсюль! Ганіце, ганіце яе! — крыкнуў Гай гасцям.
Госці зашумелі:
— Давай, давай адгэтуль!
— Што ж, — спакойна сказала жанчына, ды так ціха, што не ўсе пачулі яе голас, — хто жыве па-воўчы, хай пабегае ваўком. Бывай, чалавеча, праз тры гады сустрэнемся з табою на гэтым месцы. He забудзь толькі, роўна праз тры гады.
Сказала — і знікла адразу.
I тут нешта дзіўнае стала адбывацца з Гаем і яго гасцямі. 3 крыкам яны пачалі куляцца праз галовы, а як толькі перакульваліся, іх рукі і ногі тут жа абрасталі воўчай поўсцю. Так Гай ды яго госці ператварыліся ў ваўкалакаў. Тры гады яны бегалі па лесе і кожны вечар збіраліся каля дома лесніка і страшна, жаласна вылі цэлую ноч. А ў прызначаны Вядзьмаркай дзень на самым золку сабраліся ваўкалакі каля варотаў. Яны то падоўгу нюхалі халоднае ранішняе паветра, то нецярпліва разграбалі лапамі з вострымі кіпцюрамі леташняе чорнае лісце.
Нарэшце, як і роўна тры гады назад, з'явілася знаёмая кабета. Яна тут жа пазнала ў адным з ваўкалакаў Гая, няспешна падышла да яго, абапіраючыся на дубовы кіёк, і сказала:
— Ну што, аддаеш мне свой скарб, які табе дарма дастаўся?
— Аддаю, — адказаў Гай.
Зірнула Вядзьмарка на аднаго з ваўкалакаў, ён тут жа перакуліўся цераз галаву і абярнуўся ў чалавека.
— Дык што, аддаеш мне свой скарб, які табе дарма дастаўся? — зноў спытала Вядзьмарка ў Гая.
— Аддаю.
Другі ваўкалак абярнуўся ў чалавека. I так па чарзе, аж пакуль не застаўся ваўкалакам адзін Гай.
— Апошні раз пытаюся, — сказала Вядзьмарка, — аддаеш мне свой скарб, які табе дарма дастаўся?
— Аддаю.
Але не паспеў Гай вымавіць гэтае слова, як нехта з гасцем крыкнуў:
— Лаві яе, Вядзьмарку, хапай яе!
I ўсе, як згаварыўшыся, кінуліся на жанчыну. Аднак не паспелі яны зрабіць і па некалькі крокаў — а той ужо быццам і не было тут ніколі. Госці, як зачараваныя, спыніліся на месцы, не верачы сваім вачам.
— Кар-р, кар-р! — парушыў цішыню голас вароны, якая невядома адкуль узялася на агароджы.
— Гэта яна, Вядзьмарка! — раптам закрычаў нехта з гасцей. — Запусціце чым-небудзь у яе!
У варону паляцела некалькі камянёў.
— Міма! — расчаравана закрычаў той жа голас.
У мітусні ніхто не звярнуў увагі на Гая, які наводдаль ад усіх стаяў на каленях і ў адчаі біўся галавой аб зямлю. На яго целе і на твары ўсё яшчэ заставалася густая воўчая поўсць.
— Дзе яна?! Дзе варона?! — азіраліся па баках госці.
У гэты час Вядзьмарка нахілілася над Гаем і ціха сказала:
— Падмануў ты мяне, але сабе на бяду. Да таго часу насіць табе на сабе воўчую поўсць, пакуль не з'явіцца тут дзяўчына і не скажа табе чароўныя словы. А не скажа — што ж, так і памрэш ваўкалакам. А каб ведаў ты, колькі табе жыць засталося, знойдзеш дома на стале люстэрка. Зірнеш у яго і ўсё зразумееш.
Жанчына выпрасталася і крыкнула гасцям:
— А вы ўсе да таго часу будзеце верна служыць яму! — і страшна зарагатала.
— Вунь яна! Лаві яе! — закрычалі госці.
— Словы, якія чароўныя словы трэба сказаць? — енчыў Гай, але Вядзьмарка ўжо не чула яго.
Луіза, Гардзен і дзядуля Афрыкан
На ўскраіне вялікага горада, у тым яго раёне, дзе амаль не было шматпавярховых дамоў, на вуліцы Сонечнай стаяў домік, які знешне нічым не вылучаўся сярод іншых. Жыла ў ім дзяўчына па імені Луіза. Жыла не адна, а са сваім старэйшым братам Гардзеем.
Гэта быў высокі хударлявы юнак, крыху няўважлівы, але вельмі добры. Ён насіў акуляры, хоць збоку гэта здавалася зусім лішнім, паколькі яны ніколі не трымаліся на тым месцы, дзе павінны трымацца, а ўвесь час з'язджалі ўніз.
Гардзей быў інжынерам і працаваў на аўтамабільным заводзе. А ў вольны ад асноўнай працы час станавіўся самым сапраўдным вучоным. Хаця сам юнак не любіў гэтае слова — вучоны. Ён называў сябе вынаходнікам, і гэта было вельмі падобна да праўды, паколысі ў яго доме нешта ўвесь час грукацела, сігналіла, пакоі былі завалены вельмі патрэбным хламоццем, а сам Гардзей вечна хадзіў з перапэцканымі рукамі і тварам.
Зразумела, што самым вялікім яго захапленнем былі аўтамабілі. Але якія! На «форды», «мерседэсы» і «БМВ» Гардзей не мог глядзець без смеху. Сам жа ён марыў стварыць аўтамабіль, якім, папершае, можна было б кіраваць з дапамогай камп'ютара, а падругое, каб ён працаваў не на бензіне, а на чыстай вадзе. I калі першага разумнаму і вынаходліваму Гардзею амаль удалося дасягнуць, то другое пакуль ніяк не атрымлівалася.
Можа, таму ён пастаянна быў такі няўважлівы?
— Здароў, Гардзей, — бывае, звернецца да яго на вуліцы якінебудзь знаёмы. — Ну, як твая машына? Хутка можна будзе на ёй ездзіць?
— Так-так, — кіўне галавой хлопец, а сам думае пра нешта сваё, — надвор'е сёння, сапраўды, цудоўнае.
Гаварылі, што Г ардзей увесь пайшоў у бацьку, якога падазравалі ледзь не ў чараўніцтве, але Гардзей яго амаль не помніў: той памёр, калі ён яшчэ быў немаўлём.
Памерла і маці, прыгожая жанчына, добрай душы чалавек, якая ўсю сябе аддавала дзецям. Луіза была падобная на яе — такая ж светлавалосая прыгажуня з вялікімі блакітнымі вачыма. А ведалі б вы, якая ў Луізы ўсмешка! Я нават не знаходжу слоў, каб апісаць яе, бо як толькі ўзгадваю пра тую ўсмешку, мае думкі пачынаюць блытацца, быццам клубок нітак, з якімі гуляе кацяня.
I, як мне здаецца, блытаюцца не толькі мае
думкі. Кажуць, цырульнік Харлам, калі ўпершыню ўбачыў Луізу, так загледзеўся на яе праз акно, што замест твару пагаліў галаву свайму кліенту. Але той зусім не пакрыўдзіўся на яго, таму што ў гэты час сам на ўсе вочы глядзеў на Луізу, а пас/ ' ля яшчэ доўга хадзіў сам не свой. Ну,
а калі ён нарэшце ачомаўся, валасы зноў адраслі.
У Луізы, як і ў Гардзея, таксама было сваё захапленне, праўда, з рознымі вынаходніцтвамі ніяк не звязанае. Больш за ўсё на свеце дзяўчынка любіла чытаць кнігі.
Асабліва казкі.
Магчыма, у чатырнаццаць гадоў чытаць казкі ўжо крыху пазнавата, але ж яна чытала ў асноўным казкі пра каханне: пра храбрых рыцараў, якія дзеля сваіх каханых гатовы былі прайсці праз неверагодныя выпрабаванні, пра зачараваных каралевічаў, якіх выратоўвалі іх юныя выбранніцы.
Афрыкан Далматавіч Падарожнік, ці проста дзядуля Афрыкан, самы знакаміты кнігалюб на вуліцы Сонечнай, вельмі добра ведаў Луізу. Яны нават сябравалі. I калі дзяўчынка прыходзіла да яго ў госці — а гэта здаралася па некалькі разоў на тыдзень, — абавязкова даваў ёй якую-небудзь новую казку. Праўда, рабіць гэта яму станавілася ўсё цяжэй: пісьменнікі пісалі казкі марудней, чым Луіза іх прачытвала!
Тая раніца, з якой, дарэчы, і пачаліся незвычайныя^прыгоды Луізы, была самай звычайнай летняй раніцай. Нават крыўдна, што ўсё неверагоднае пачынаецца з такой вось звычайнай, падобнай на ўсе астатнія раніцы, ці вечара, таму што не ведаеш, калі яно прыйдзе, каб да яго як след падрыхтавацца.
Дзяўчынка, як заўсёды, прачнулася рана, прыгатавала лёгкі сняданак.
Паснедаўшы, Гардзей пайшоў на двор важдацца са сваім аўтамабілем, які, па яго словах, вось-вось ужо можна будзе выпрабоўваць на самакіраванне.
Луіза таксама не затрымалася надоўга ў доме. Учора вечарам яна дачытала чарговую казку, крыху паплакала ад радасці, што ў ёй урэшце ўсё скончылася добра, а сёння зранку вырашыла аднесці кнігу дзядулю Афрыкану.
Дзядуля Афрыкан сустрэў яе на парозе, быццам цэлую раніцу толькі і рабіў, што чакаў яе тут.
— Я бачу, ты зноў плакала, — паківаў ён галавой. — Табе нельга чытаць казкі. Ты надта блізка ўсё прымаеш да сэрца.
— А як вы здагадаліся, што я плакала? — здзівілася Луіза.
— Ну, гэта вельмі проста, — развёў рукамі дзядуля Афрыкан~ Калі бавіш столькі часу сярод кніжак, у якіх ёсць шмат чароўных казак, сам становішся крыху чараўніком.
— Вы ўсё жартуеце, — уздыхнула Луіза.
— Зусім не, — сур'ёзна адказаў дзядуля Афрыкан. — Звычайна людзі лічаць, што казкі — гэта ўсяго толькі нечая фантазія. Зрэшты, часта так яно і ёсць. Але не заўсёды. Кнігі бываюць розныя. Бываюць нецікавыя, спехам напісаныя якім-небудзь пісьменнікам. Але бываюць і чароўныя кнігі, так-так, чароўныя, якія дайшлі да нас з глыбіні вякоў і хаваюць у сабе многія таямніцы нашага Сусвету. Калі іх чытаць уважліва, а пасля паспрабаваць сістэматызаваць усе веды, узятыя адтуль, то можна будзе растлумачыць шмат незразумелага, што адбываецца вакол. Ды і сам свет паўстане ў крыху іншым, сапраўдным сваім выглядзе, а не ў тым, у якім мы прызвычаіліся яго бачыць. Мы ж так мала ведаем аб ім! Ды што там! Мы амаль нічога не ведаем. Напрыклад, што нам вядома аб прывідах? Нічога, таму што, па-першае, мы іх амаль ніколі не бачым... дакладней, думаем, што не бачым. А па-другое, мы ў іх не верым. А вось яны ведаюць пра нас усё. Ведаюць, што з намі было і што з намі здарыцца праз дзень, праз год, праз сто гадоў. Ведаюць пра кожнага з нас.
— Што будзе з кожным з нас праз сто гадоў? — вочы ў Луізы сталі яшчэ большымі. — Але ж...
— 0, я разумею, ты, вядома ж, лічыш, калі чалавек памірае, то з ім ужо нічога не можа здарыцца, так?
— Так, — разгублена адказала Луіза.
— У сапраўднасці чалавек ніколі не памірае. Ён проста пераходзіць з аднаго стану ў іншы, і прывіды пра гэта ведаюць. Яны могуць з такой жа лёгкасцю трапіць у мінулае ці ў будучыню, як ты, напрыклад, выйсці адгэтуль на вуліцу, а пасля вярнуцца. Так, — паківаў галавой дзядуля Афрыкан, — гэта незвычайныя кнігі. I скажу табе пад сакрэтам, унучка, калі чытаць іх уважліва, можна самому навучыцца крышку чараваць.