Ноч  Віктар Марціновіч

Ноч

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 412с.
Мінск 2018
68.16 МБ
Мінск, «Кнігазбор», 2018
УДК 821.161.3-3
ББК 84(Бен)
М29
Аўтар выказвае падзяку МГА «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» і Грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Марціновіч, В.
М29 Ноч / Віктар Марціновіч. — Мінск : Кнігазбор, 2018, —412 с.
ISBN 978-985-7207-28-2.
Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову. Беларускі пісьменнік падрыхтаваў пераклад для выдання на радзіме з разлікам на шырокае кола чытачоў.
УДК 821.161.3-3
ББК 84(Бен)
ISBN 978-985-7027-28-2	© Марціновіч В„ 2018
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2018
CjIOBA АД ПЕРАКЛАДЧЫКА
ш
'УПХА ШАКАЛЕ, МІНАКІ
Хай песня Сусвету заўсёды красуе табе!
Маё імя Саціш Сівачарыяр, і я пераклаў
гэты тэкст на англійскую мову, на якой ты яго цяпер і чытаеш. Сам рукапіс быў набыты ў старызніцкай крамцы на Калежстрыт у Калкаце за літр чыстай вады, пасму прадзіва і паруамаль не ношаных сланцаў. Я не ведаю, якім менавіта чынам гэтыя тры сшыткі трапілі да бенгальскага крамніка, бо, пакульмы таргаваліся, гэта не падавалася важным. А калі падалося — ён ужо быў памёр ад малярыі.
Спачаткумяне проста зацікавіў тэкст, напісаны ад рукі незнаёмай мне (на той момант) мовай, і я вырашыў прыгадаць сваю ранейшую прафесію ды перакласці пісаніну. Але неўзабаве зразумеў, што мой выпадковы набытак не зусім звычайны, бо лексіка і граматыка адрозніваліся ад кірылічных пісьмёнаў з падручнікаў, якія адшукаліся ў бібліятэцы імя Р. Тагора. Калі ж я ўрэшце здагадаўся, з чым насамрэч маю справу, я звярнуўся да былых калег і атрымаў слоўнікі з дапаможнікамі, без якіх быў такі бясслоўны і такі бездапаможны. За час, што спатрэбіўся, каб удасканаліць веды, мас всілсісы пасівелі.
Чаму я не кінуў гэтую забаўку? Ды проста досыць доўга жыву на свеце, каб ведаць, што выпадковасцяў не бывае. Найлепшыя розумы кантынента дасюль спра-
буюць зразумець, што ж менавіта лорд Шыва зрабіў з намі падчас Зацямнення. А я скеміў, што ў маіх руках— каштоўны і старанна зашыфраваны адказ. I толькі ад мяне залежыць, ці дазнаецца хтосьці праўду.
Iя ўзяўся за пісьмовы пераклад.
Вядома, мне карцела ўлезці ў светапогляд героя, у ягонае разуменне перажытых прыгодаў. Асабліва там, дзе Кніжнік сустракае аватару Харыхары і атрымлівае адказы, якія чалавецтва чакае сёння. А яшчэ там, дзе ён абсалютна не разумееўласнай роліў Зацямненні праз затлумленую хрысціянскімі спрашчэннямі галаву. Але перакладніцтва — сакрамант. Таму я пакінуў некранутымі ўсе забабоны. Хай кожны дэшыфруе гэтую прыпавесць нанава і самастойна.
Цяпер, калі я выдаю свой пераклад, ужо і валасы маіх сыноў пасівелі.
Мая прадмова ёсць і паслямовай. Гісторыя пачынаецца са шчаслівага канца. Тры сшыткі пераўтварыліся ў кнігу, калі рукапіс завяршыў сваю вандроўку ў Калкаце.
Кніжнік дайшоў да світанку. Мы зноўку зведалі ноч.
Пралог*
ЯЕ БЫВАЕ ЧАКАННЯ БЕЗ НЕСПАКОЮ. Гэтага званка я чакаў адзінаццаць месяцаў, і было тое яшчэ тады, калі фраза “чакаць адзінаццаць месяцаў” мела хоць нейкі сэнс. Тэлефон зазваніў толькі пасля таго, як я канчаткова страціў надзею. Так усё і пачалося.
Чым я займаўся? Прыгадаць будзе нескладана. Бо чым ёсць самота? Гэта калі з табой не здараецца нічога такога, што б ты не прыдумаў сам. Паправачка: я ж не самотны — я Герду маю. Але сабуля была ўжо наеўшыся-нагуляўшыся, таму соладка спала ў ложку, дзе, дарэчы, спаць ёй забараняецца. Ды ведаю я, што “сабуля” — “ён”! Але не магу я вось так сваёй сяброўцы пол змяняць. Прынамсі, без яе пісьмовага дазволу. Вось напраўду — беларуская мова да сабачак такая ж няўмольная, як карэйская нацыянальная кухня.
Як і ў трыста трыццаць папярэдніх начэй, я заліпаў у яблычнік на маіх каленах. Апошняя навіна, перададзеная насельніцтву Зямлі, перш чым эра інтэрнэту завяршылася, паведамляла пра поспехі ў стварэнні штучнага чалавека ў Каліфорніі. Графітавая істота не
' Гэты фрагмент напісаны алоўкам на аркушах А4, складзеных у чатыры разы і прымацаваных да форзаца першага сшытка. Паводле яго стану, фрагмент ствараўся значна раней за асноўны тэкставы масіў. Магчыма —умомант, калі Кніжнік яшчэ не быўупэўнены, што будзе пісаць свой “ЛетапісНочы” (заўв. перакладчыка).
толькі ўдала прайшла тэст Цьюрынга, але і вельмі пакрыўдзілася, калі ёй растлумачылі, для чаго задаваліся ўсе гэтыя пытанні.
Крыўда. Самае чалавечае з пачуццяў. Праз яго я і чакаў званка адзінаццаць месяцаў. Часам так хочацца, каб блізкія нам людзі не былі здатныя прайсці тэст Цьюрынга і нашы глупствы не крыўдзілі іх.
Вы яшчэ памятаеце, што такое інтэрнэт? Аблуда, якая дапамагала забыцца, што за сценкамі — задушны раён не самай простай на зямлі сталіцы. Што жывеш у мініяцюрнай трошцы-матрошцы, у якой пакоі пераходзяць з аднаго ў адзін і завяршаюцца маленькай кухняй. I катакомбіна гэтая нагадвае модульныя гатэлі ўТокіа, дзе гэтаксама ўвесь час чапляешся плячыма за сцены. Што на вуліцы лістапад, а значыць— найдаўжэйшая з магчымых адлегласць да лета. Пакуль ты ў яблычніку, табе нібы і нармальна. Пакуль ты сёрфіш, ты быццам і не адзін.
У маім браўзары была адключаная гэтая чырвоная іконка TR, што запальваецца, калі трапляеш на кантэнт, згенераваны робатам. Такая сабе гульня ў “здагадайку” была маёй настальгіяй па часах, калі на belles-lettres, створаных таленавітымі (не графітавымі) аўтарамі, я мог яшчэ няблага зарабляць. Я спрабаваў вызначыць, чалавекам ці машынай створаны тэкст, які мяне зачапіў. I зазвычай адгадваў. TR ці not TR.
Асобныя добрыя тэксты яшчэ працягвалі пісаць людзі: на такую працу бралі сацыяльных беспрацоўных, алкаголікаў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі — карацей, усіх, хто не здольны атрымліваць заробак у нармальнай дыгітальнай карпарацыі.
У выпадку з навіной пра Google Homo ўсё было не так і відавочна. 3 аднаго боку, у рэпартажы старанна не паведамлялася пра пол істоты. Але гэта яшчэ не значыла, што тэкст скампіляваны бясполым робатам.
Бо гендарная карэктнасць пасля шэрагу скандалаў зрабіла з жывымі аўтарамі навінаў акурат тое, што і так закладзена “прыроджанай” полавай амбівалентнасцю машынаў. Абыякавасць і прыхаваная цікаўнасць выглядаюць аднолькава і на першы, і на дзясяты погляд.
3 іншага боку, па дробязях рэпартажу былі заўважныя і перакосы ўвагі, уласцівыя творам штучнага інтэлекту. He было згадкі пра першыя словы, пачутыя ад Google Homo, але мелася досыць падрабязнае апісанне банкета, зладжанага боствамі-стваральнікамі ў прысутнасці прэсы і донараў. Нічога пра колер вачэй, пра шкілет, кроў і цягліцы, затое — цэлы абзац, што канчатковая версія АІ была распрацаваная на аснове праграмнай зборкі Durante, перад якой першапачаткова ставілася задача ўдасканаліць Google Translate да ўзроўню, калі праграма зможа перакладаць складаныя паэтычныя тэксты, накшталт “Боскай камедыі”. Зрэшты, згадка пра Durante была адзначаная мной як фрагмент натыўнай рэкламы Google.
Але не можа ж быць, каб тэкст пра першага здольнага да крыўды штучнага чалавека быў згенераваны робатам? Гэта было б крыўдна. Я націснуў на іконку TR, і, даведаўшыся адказ, асэнсоўваў яго. I тэлефон зазваніў. Я адразу зразумеў, што гэта — той самы званок: для ўсіх іншых было запозна.
Першым, што пачулася ў слухаўцы, быў вецер. Потым праз яго прарваўся крышку хрыплы, але такі пазнавальны голас.
— Прывіт.
— Вітаю, — прамовіў я са сцішаным сэрцам. Некалькі парываў ветру, маўчанне.
— Усёдобра?
— Добра. Толькі халодна.
— Лістапад.
— Лістапад. Учора падцякала, сёння прымарозіла. Звычайнае беларускае надвор’е. Каля-нуля.
— Я ведала, што ты не спіш, і ў мяне ўзнікла адчуванне, што вось проста мушу пазваніць. Нягледзячы. Быццам здарылася нешта благое. Як там Герда?
— Спіць твая Герда, — адгукнуўся я. Насамрэч Герда прачнулася, узняла галаву і ўважліва слухала размову.
— А як, — праз секунду ветранага шамацення, — сам?
— Сам не сплю. Нешта не спіцца.
— Ты толькі не падумай, што я даравала. Што я вяртаюся ці што. Я так. Чамусьці адчула, што трэба патэлефанаваць.
Герда скавытнула і прыязна гаўкнула, пазнаўшы голас былой гаспадыні. “Былая гаспадыня”. Выраз не менш дзіўны за “сінтэзаваны чалавек”.
— Бачыш, разбудзіла гаўкалку, — пракаментаваў я. Узважыў прымальнасць пытання з улікам нашых бягучых стасункаў і наважыўся: — Ты яшчэ ў Тыбеце?
— Мяне дэпартавалі з Тыбета. Вярнулася ў Непал. Цяпер я ў Сарангоце.
— У Сарангоце? — мой голас раптам падсеў. Я адчуў сябе штучным чалавекам, сінтэзаваным з графіту ў Каліфорніі. — Сустракаеш світанак?
Яна затараторыла, каб прагнаць няёмкасць:
— Так. У Сарангоце. Але, у адрозненне ад таго разу, я надумала ўзысці пешшу. Выйшла апоўначы. Таксоўка дваццаць даляраў каштавала б.
— Мы на аўтобусе ехалі.
— I я вырашыла, ну, зэканоміць. Павячэрала, узяла гарбаты ў тэрмас, пацягнулася наверх. Перапад вышыні несур’ёзны, меншы за кіламетр, можна было не спяшацца. Музыку слухала. Было росна, дык збочыла са сцяжыны на наезджаны гасцінец. А на ядлоўцавай алеі мяне падабраў джып з кітайскімі турыстамі.
Тут графітавы чалавек ува мне захацеў спытаць, ці не тэлефануе яна толькі для таго, каб паведаміць, што сустракае ранак у Сарангоце. Але мой унутраны графітавы чалавек ні за што не прайшоў бы тэст Цьюрынга, такі тупы ён быў бы. Бо, з улікам дачыненняў з абанентам, пытанне было б па-чалавечы непрымальнае. Замест гэтага я вымавіў хутчэй сцвярджальна:
— Прыгожа навокал.
— Вяршыня зацягнутая аблокамі, але між імі бачыцца такая — не аграмадзіна нават, а неверагодных памераў вертыкальная сцяна. На шмат кіламетраў уверх. Тут адчуваеш, што сусвет невымерна большы за двухногіх кузурак. Калі выгляне сонейка, сценка — памятаеш? — зробіцца памяранцавай.
— Памятаю, — я каўтнуў.
— Але світанне яшчэ не пачалося, неба чорнае.
Раптам у слухаўцы пачуўся гучны рокат, нібы недзе побач з суразмоўцай узляцеў самалёт. Герда зноў гаўкнула, гэтым разам занепакоена.
— Што гэта? — устрывожыўся я.
— А гэта прыкол такі. “Трубы канца”. Тут каля агляднай пляцоўкі будысцкі манастыр. Калі ўпершыню зараўло, кітайцы падскочылі спытаць, што гэта робіцца. I манахі ім адказалі, што святкуюць “пуджу канца”. Кітайцы, натуральна, пацікавіліся, чаму будысты зладзілі “пуджу канца” на досвітку, а тыя весела растлумачылі, што проста прыйшоў час. I хуценька развіталіся. Былі дужа занятыя сваімі трубамі.