Ноч  Віктар Марціновіч

Ноч

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 412с.
Мінск 2018
68.16 МБ
цаў шчыліну пад задняй крышкай, уставіў туды пазногаць і націснуў. Апарат раскрыўся падазрона лёгка. Я ўключыў налобнік, і бровы ўзняліся ад пабачанага. Усё начынне, уключаючы мікрасхему, дынамік, шлейф і батарэю з яблычніка даўно вынялі. Унутры пустой скрынкі быў россып рыбалоўных кручкоў розных памераў і калекцыя драбінак, што ідуць на грузікі для лёскі. Нехта карыстаўся корпусам ад непатрэбнай штуковіны як скрыначкай для ўчэпістай драбязы, якую не пакладзеш у кішэню. Лягчэй было б дазваніцца з чоўна ці галіны дрэва, чым з гэтага тэлефона.
Я дапампаваў човен і прымацаваў вёслы. Падцягнуў яго бліжэй да ракі, пасадзіў нос у ваду. Выцягнуў падарунак Дамы Карнавалу, асцярожна зняў адзін зіхоткі каменьчык і ўціснуў яго ў пясок там, дзе стаяў човен. Пасля ўзлез на свой гумовы плыт, паспрабаваў адштурхнуцца ад берага рукой і ледзь не перакуліўся, пакоўзаўся ўздоўж спуску, ссоўваючы транспартны сродак, сёрбнуў сцюдзёнай вадзіцы ботам і нарэшце скруціў з уключыны вясло. Пасля сутыкнення з берагам човен нарэшце скрануўся ў бязважкасць. Праплыў яшчэ з метр, і яго падхапіла імклівая плынь.
Мяне павольна закруціла і пацягнула на сярэдзіну ракі. Спачатку я спрабаваў веславаць, думаючы, што здольны паскараць ці запавольваць рух. Але неўзабаве сцяміў, што вада ўсё зробіць сама. Ад мяне патрабуецца толькі адкінуцца на мяккую гуму і адчуваць слізганне па вадкай дарозе, якая кіруе сама. Нагадвала паездку на бясконцым эскалатары. Праз нейкі час з’яўляецца ўражанне, што ты стаіш на месцы, а рухаюцца толькі хмызняк і чорныя сілуэты дрэваў на берагах. За вёслы трэба было хапацца толькі тады, калі строма, разгуляўшыся, выносіла парушынку чоўна да берага, дзе ніякай энергіі ў вадзе не было. Менавіта ў адзін з такіх момантаў, зазірнуўшы пад човен, я ўсвя-
доміў, што тленне аганькоў у прадонні не супадае з карцінай зораў на небе.
Так я ўпершыню і пабачыў гэты цуд. Слёзы Геліядаў, адметнасць чароўнай ракі Эрыдан, апісанай Авідыем, згаданай Эсхілам і Еўрыпідам. Месцамі бурштын ляжаў шчыльна і свяціўся так, нібы пад вадой хаваліся цэлыя гарады з падсвечанымі праспектамі і плошчамі. На быстраку ягонае ззянне зацямнялася да бляклых водбліскаў: шматтонная тоўшча вады з’ядала мігценне, а адбіткі зораў прыпарушвалі роўнядзь. Пад плыткімі берагамі падводныя светлякі ўспыхвалі, вымушаючы думаць, што нехта пусціў па рацэ кітайскія ліхтарыкі. I толькі калі быстрыня выціскала човен да ўскрайку, рабілася бачна, што насамрэч бурштын спачывае глыбока пад чорным люстрам. I ад паверхні яго аддзяляюць метры чысцюткага крышталю.
Адчуванне холаду знікла, і мною апанавалі спакой і сузіранне. Нябесны пакемон скакаў наверсе, і яго водны брат быў у добрай кампаніі рухавых сябровак. Калі рака выблукала з хваёвага гаю ў поле і пацякла роўна, я падумаў, што праз ззянне зверху і ілюмінацыю знізу я не магу зразумець, дзе пралягае небакрай. Усплыла думка, што вада і паветра складаюцца з адной і той жа субстанцыі — празрыстай энергіі, якая напаўняе жыццё рухам. I што нездарма той, хто пасадзіў мяне ў човен, згадаў пра сведчанні продкаў, якія не ведалі праблемаў з перамяшчэннем у прасторы. I, агледзеўшыся цяпер, я пабачыў, што перасоўваюся па небе, і зоры — навокал.
ЗмЕСТ
Слова ад перакладчыка	3
Пралог	5
Першы сшытак
Раздзел пачатковы	15
Раздзел другі	35
Раздзел трэці	59
Другі сшытак
Раздзел першы	87
Раздзел другі	113
Раздзел трэці	137
Раздзел чацвёрты	160
Раздзел пяты	184
Раздзел шосты	202
Трэці сшытак
Раздзел першы	247
Раздзел другі	271
Раздзел трэці	301
Раздзел чацвёрты	328
Раздзел пяты	353
Эпілог	397
Літаратурна-мастацкае выданне
Марціновіч Віктар Валер’евіч
ноч
Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі Рэдактар Віталь Рыжкоў Вёрстка Сяргея Кандраценкі Карэктура Наталлі Сінкевіч
Дызайн вокладкі Віталя Рыжкова
Падпісана да друку 29.12.2018. Фармат 84x108 1/32.
Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 21,63.
Ул.-выд. арк. 15,76. Дадатковы наклад 500 ас. Зак. 1221.
ПУП «Кнігазбор».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/377 ад 27.06.2014.
Вул. Я. Лучыны, 38-93, 220112, Мінск.
Тэл./факс (017) 207-62-33, тэл. (029) 772-19-14, 682-83-86.
E-mail: bkniha@tut.by
Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка ў ПУП «Джы энд Дзі». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 2/36 ад 13.01.2014.
Вул. Бурдзейнага, 37-191,220136, Мінск.