Ноч  Віктар Марціновіч

Ноч

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 412с.
Мінск 2018
68.16 МБ
Паўза, якая ўсталявалася пасля гэтага абмену, стала яшчэ глыбейшай —з такой ужо не выруліш жартамі пра маскі. Яна ўзяла мяне за руку ды высунула на сярэдзіну нумара. Пасля падышла да свайго паліто і вярнулася з партатыўнай калонкай. Націснула на кнопку — у пакоі нягучна запульсавала ўрачыстая мелодыя. Падобная яна была на крыху перароблены ўступ да савецкага “Шэрлака Холмса”: пасля таго, як Уладзімір Дашкевіч памёр, “кампазітарам на тэму”
заставалася толькі перастаўляць месцамі адны ўжо напісаныя фрагменты з іншымі.
— Вось так гучыць інтрадукцыя, пад якую нам трэба рухацца, — Дама Карнавалу ўзялася за мае далоні і зрабіла некалькі рухаў.
Я паўтараў яе крокі, і выглядала нашае ператупванне вельмі кастурбавата ды змушана. Як партрэт Прынцэсы Леі пад запрашэннем на лекцыю пра высакароднасць касмічнай арыстакратыі. Я паклаў рукі на яе талію, і гэта яшчэ болей нас засмуціла. Так, мабыць, танцавалі б два вежавыя краны, калі ім давялося б счапіцца разам. Тое, што яна была вышэйшай за мяне на палову галавы, гэтаксама як і выстук драўляных сабо ў керамічную падлогу, якім суправаджаўся кожны наш рух, ладна дадавалі няёмкасці. I тут мелодыя скончылася, і я дык дакладна ўздыхнуў з палёгкай. Праз секундную паўзу аўтаматычна ўключыўся наступны трэк — нумар напоўніўся праставатымі гітарнымі акордамі. Такая няхітрая мелодыя, якую я пазнаў адразу. Тое было як удар пад дых. Потым уступіў голас. Ён як быццам не спяваў а гаварыў. Звяртаючыся да некага вельмі блізкага:
Wake from your sleep
The drying on your tears
Today we escape, we escape
Мы стаялі, не разнімаючы рук.
— Ты пыталася, куды я іду, — сказаў я, і голас мой зрабіўся хрыплым. — Калі сцямнела, мая каханая была ў Покхары, Непал. Яна пайшла наверх, на гару, сустракаць світанак. Якога не настала. Я згубіў яе і мушу адшукаць.
А Том Ёрк у гэты час заклікаў мяне дыхаць, працягваць дыхаць, як бы не перацінала дыханне ад мелодыі,
пад якую я некалі круціўся па пакоі з іншай дзяўчынай. 3 такімі самымі ямачкамі пры ўсмешцы. Дама Карнавалу скінула з сябе гэтая вычварэнскія драўляныя чаравікі і зрабілася маленькай. Яна паклала рукі мне на плечы, але мы не рухаліся, слухалі Тома Ёрка.
— Ты разумееш, што ты яе не знойдзеш? — запытала партнёрка па танцы, углядаючыся ў мяне.
Я пахістаў галавой, і тое магло значыць і нязгоду з тым, што мая вандроўка бясплённая, і разуменне, што я ніколі не знайду тую, каго згубіў.
— Я пакрыўдзіў яе, — здолеў выціснуць з сябе я, змагаючыся з уласным дыханнем. — Яна з’ехала вандраваць. Я быўпэўны, што мы памірымся.
— I чаму ж ты ідзеш, калі разумееш, што ніколі не знойдзеш яе?
А ў песні грымнулі барабаны, голас запеў крэшчэнда:
You can laugh
A spineless laugh
We hope your rules and wisdom choke you
— Таму, што яна — мая адзіная, — адказаў я і болей ужо не мог гаварыць.
Дама Карнавалу абняла мяне, а я схаваў невідушчыя вочы ёй у валасы. Мы стаялі так, разгойдваючыся ў такт фіналу песні, які выдзіраў душу:
And now
We are one
In everlasting peace
— Hy to я таксама табе скажу, — яна адарвалася ад мяне ды выцерла вочы. — Сёння пасля нашага танцу цябе мусяць пакараць смерцю. Як зрабілі гэта з усімі папярэднімі Кавалерамі Карнавалу.
— Смерцю? За што?! — не паверыў я.
Яна выслізнула з маіх абдымкаў і пачала гаварыць хутка, як грэшніца на споведзі:
— Карнавал — мужчынскага роду і ніякага Кавалера ў яго, канечне ж, не можа быць. Замест гэтага патрэбная чалавечая ахвяра. Як яны кажуць, “каб не высах вугаль”. Пасля танцу мы мусім спыніцца на драўляным люку. Кат накіне пятлю табе на шыю, я зраблю два крокі ўбок, і люк раскрыецца. Цела правісіць над безданню, пакуль не скончыцца баляванне, а потым вяроўку адсякуць, каб Кавалер скончыў у каналізацыі нізін.
— Я бачыў мінулых Кавалераў — дайшло да мяне. — Што праўда, іхнія целы раскіданыя ў топкім месцы. Завітаўшы туды — можна не выйсці. Але ж! — тут я зірнуўу яе вочы. —Але ж ты на такое пагадзілася?
— Я — Пшонка. Мы — з гільдыі энергетыкаў. Дзед быў шахцёрам, прадзед — вугалыпчыкам. Бацькі адказныя за эмісію. Майняць цынк. Я — не арыстакратка. Я — з трэцяга саслоўя. Пшонка — вельмі простае прозвішча. 3 нас смяюцца. I грошай бракуе, каб смех спыніць. Валовічы пагадзіліся парадніцца з намі. Але толькі пасля таго, як я зраблюся Дамай Карнавалу. Дама — найвышэйшы статус і пераход у першае саслоўе.
Я стаяў там, дзе яна пакінула мяне пасля танцу. У мяне не было словаў. Хацелася спытацца, што мы з гэтым будзем рабіць, але я не быў пэўны, што нейкія “мы” могуць дзейнічаць тут супольна. У дынаміку змяніўся трэк, пасля энергічных джыганняў электрагітары заспяваў Лагуценка Старэйшы.
— He бойся, — заклікала яна, кінуўшы кароткі позірк на калонку. — Карнавалу не будзе. Сапраўды не будзе.
Потым падышла да ложка ды, павагаўшыся, узяла бязлікую ды крыху вусцішную маску Баўта, працягнуўшы мне Гату.
— Як ты разумееш, праз мытню і мяжу цябе не выпусцяць. Болей за тое, у гэтай свалаты па ўсім горадзе панастаўлена камер відэаназірання з сістэмай апазнання твараў. Як толькі ты наблізішся да землянога валу, цябе ў момант затрымае найбліжэйшы гвардзеец у штацкім.
— Зразумела, чаму тут дагэтуль каналізацыі нармальнай няма, — пракаментаваў я пачутае.
— Каналізацыі няма таму, што ў параўнанні з колішнім часам насельніцтва горада вырасла ў сто разоў.
— I таму, што высілкі марнуюцца на відэаназіранне і гукаўзмацненне на мяжы. Інакш спачатку б водную сістэму перарабілі, — дадаў я.
Але дзяўчына паправіла:
— Каналізацыю б перарабілі, калі б шляхта, што кіруе горадам, не жыла на пагорку. Бо зараз на патрэбы астатніх ім літаральна... Можна сказаць, пляваць. Пахне толькі бедным.
Яна надзела маску, прыбрала валасы і загадала схаваць твар і мне. Потым працягнула мне сваё паліто, забралаў мяне сурдут. Нейкі час мы вошкаліся перад люстрам. Рукавы яе мядовай накрыўкі канчаліся ў мяне высока над манжэтамі, пад мышкамі невыносна ціснула. Дзяўчына патапталася ля кломпаў ды разумна вырашыла не браць іх. Калі мы спускаліся па лесвіцы, здалёк пачуўся прыцішаны свіст. Такі гук мусілі ствараць фабрыкі ў вугальную эпоху, запрашаючы працоўных на чарговую шаснаццацігадзінную змену.
— Вечаровы гудок, — занепакоена пракаментавала дзяўчына. — Часу засталося мала. Хутка нас пачнуць шукаць.
Збегшы на ніз і дазволіўшы мурыну прачыніць перад намі дзверы, мы заскочылі ў ландо першага з чаргі хвата. Тарантас чакаў кліентаў ля гатэля ўжо даўно, бо гаспадар паспеў закімарыць.
— Маёнтак Пшонак. Пільна. Плацім чатыры срэбныя, — распарадзілася дзяўчына.
Выглядалі мы пры гэтым, мабыць, даволі страката, бо зух не спяшаўся хвастаць коней.
— Я, канечне, вельмі айэмсоры! — сказаў ён, пацягваючыся. —Але ці не маглі б вы разлічыцца наперад? Так фаэтон бадзёрай пойдзе. Пасля таго, як коні грошы пабачаць! Яны ў мяне шалёна сквапныя!
Мая спадарожніца пачала ліхаманкава шукаць па кішэнях, але я ўжо зразумеў памылку, намацаўу апранутым на мяне паліто батарэйкі і працягнуў яму пяць штук.
— Даем пяць, але педаль у падлогу!
— Пабяжым галопчыкам, ваша эксцэленцыя! — ён скіраваў павозку да задняй вуліцы, што цягнулася паралельна з праспектам. — Ці магу я запытацца, што цягне людзей у масках так далёка ад карнавалу? Прыватная вечарынка? Вы толькі нічога не падумайце! Цікаўлюся чыста сацыялагічна!
Гэта быў такі тып кіроўцаў таксоўкі, што ўвесь шлях балбочуць. He жадаючы размаўляць з ім, Дама клацнула зашчэпкамі, і над намі распоўзся скураны гармонік даху. Пасля яна бесцырымонна захінула мехавую завесу, якая аддзяляла пасажыраў ландалета ад курасадні фурмана. У салоне запанаваў змрок, парушаны толькі вандроўнымі ліхтарамі, што луналі за пластыкавымі вакенцамі. Калі за бортам мільгануў дамок Валовічаў, мая суўдзельніца нягучна, але вельмі злосна сказала:
— “Валовічы”, як жа. Гуры — іх сапраўднае прозвішча. Калгасная эліта. Былі пры рэсурсе, калі час спыніўся. Старэйшы — кіраўнік райвыканкама, жонка ягоная ў гарвыканкаме. Гуры. Найгоршы раён краіны. Пасля Зацямнення назваліся Валовічамі, заехалі ў іхны маёнтак. Забралі чужы герб. Намалявалі фальшывы радавод. Гараджане, канечне ж, усё памятаюць. Але
маўчаць. Бо каму ахвота барукацца з уладай. Вось і ўся арыстакратыя.
Мы паглыбіліся ў цемру ды галопам панесліся праз жылыя кварталы непараднай часткі горада. Мінакі тут амаль не сустракаліся, агнёў таксама зрабілася меней. Затое пасярод шчарбатых сталінскіх баракаў, чэзлых панэлек ды вясковых хацін сталі трапляцца фермы ды майстэрні небагатай тутэйшай індустрыі. Толькі тут я ўсвядоміў веліч і размах гэтага месца: паселішча раскінулася па вялікай тэрыторыі, усмактаўшы ў сябе некалькі навакольных сёлаў. Знікненне сонца спустошыла былыя сталіцы ды прыцягнула іх насельнікаў у няісныя раней мегаполісы, і магнітам тут выступала электрычнасць.
Выглядала, мы імкнуліся ў кірунку ТЭЦ, бо паветра зрабілася меней празрыстым, напялася смогам, у жалабках шыферных дахаў сабраліся чорныя ручайкі пылу. Вельмі карцела спытацца ў дзяўчыны, што яна задумала, але, як выявілася, Дама была на іншай хвалі.
— Скажы, а як яна выглядае? Тая, каго ты імкнешся расшукаць? — святла хапіла для таго, каб пабачыць закушаныя вусны. — Вельмі прыгожая?
Ці можна адказаць на такое пытанне? Канечне ж, прыгожая. Вельмі прыгожая. Але хіба справа ў гэтым? Падумаўшы, я палез у кішэню сваіх барочных нагавіцаў і дастаў футлярчык візітоўніцы. Клацнуў, адмыкаючы, і працягнуў тое, што старанна зберагаў увесь гэты час...
Мы жылі тады ў прыўзнятай на палях хаціне ў бамбукавых зарасніках за тры крокі ад мора. На таемным пляжы ў Камбоджы, які пасаваў пад паняцце раю так блізка, наколькі гэта наогул магчыма. Ранкамі нас будзілі спевы птушак — складзеныя з бамбуку сцены не прыцішвалі сімфонію прыроды. Днём купаліся ў моры, увечары елі смачнюткае зялёнае кары з крабамі
ды запівалі яго фруктовымі фрэшамі. Калі адчуванне часу канчаткова знікла, а патрэба адлёту ў родныя маразы растала ў бесклапотным цені бамбукавага гайку, яе зняў вандроўны фатограф на камеру палароіднага тыпу. Здаецца, гэта быў Instax — апошняя спроба вярнуць людзей да друкаваных фотаздымкаў у свеце, дзе хатнія альбомы ўжо перакачавалі ў тэлефоны і яблычнікі.