Ноч  Віктар Марціновіч

Ноч

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 412с.
Мінск 2018
68.16 МБ
— Чакай, — яна прысела нада мной. Зняла з шыі бурштынавыя каралі і працягнула мне поўныя жмені ззяння. У каменьчыках жыло сонца, застылае ў смале мільён гадоў таму. Па вуглах падсвечваліся іншыя слаі, загараліся лушпайкі злізанай смалой кары, машкара і травінкі. Гэты бурштын свяціўся адценнем лугавога мёду, як і яе паліто.
— Трымай, бадзяга! Маіх слёз не дачакаешся — бяры з сабой слёзы Геліядаў. Спатрэбяцца грошы — здымай па адной пацерцы, але не аддавай танней за дзве тысячы срэбных.
Я прыняў падарунак так, як рыцары прымалі шалікі ад дамаў на турнірах. Яна нахілілася і, заплюшчыўшы поўныя святла вочы, пацалавала мяне ў шчаку. Я пастаяў так крыху даўжэй, чым дазвалялі чыста сяброўскія пачуцці.
Эпілог
~Г ft алі над галавой ЗАЧыніліся створкі, праз якія было бачнае неба, я апынуўся сярод рэзJL V кага паху зямлі. Спуск быў даўжэйшы, чым я чакаў. Нарэшце ў светлавых выблісках вымаляваліся рэйкі, і я ўстаў на зямлю.
Спачатку мяне наведала лёгкая паніка. У тунэлі было вельмі задушна, і тым ён адрозніваўся ад падземнага бункера Сямёна Чаплі, дзе, выглядае, усё ж падпрацоўвала нейкая вентыляцыя. Тут жа было холадна — то бок справа была не ў тэмпературы — тут абсалютна не засталося паветра. Як быццам спрабуеш удыхнуць зямлю. I чым болып я панікаваў, тым меней кіслароду заставалася ў лёгкіх. А калі я зразумеў, што не спытаў, у якім баку выхад, панікаваць пачаў вельмі моцна. Абмацваючы сцены ліхтарыкам, я спачатку пабег налева, наткнуўся на вазкі, пра якія мяне папярэдзіла спадарожніца, ды ледзь не зламаў шыю. Пастаяў, дыхаючы. Поўнага ўдыху хапала толькі на адзін-два крокі, потым пачынала цямнець у вачах праз недахоп кіслароду. Асцярожна абышоў пакінутыя на іржавых рэйках арбы і неўзабаве ўпёрся ў дошкі, якімі быў перагароджаны праход. Сцёр халодны пот з твару. Зразумеў, што кірунак тут толькі адзін, з іншага боку — а гэта тупік. He заблытаешся.
Пайшоў назад, абмінуў жалезныя драбіны, па якіх спусціўся сюды. Паветра было абсалютна нерухомым,
тлустым, нібы чарназём. Яго як быццам можна было ўзяць у руку. Робіш павольны крок, і лёгкія схлопваюцца, рот праглынае пыльную, прапахлую зямлёй субстанцыю, але сэрца грукае так, як быццам і не ўдыхаў. Пачынаеш крочыць хутчэй, у спадзеве выбрацца на паверхню, і кроў стукае ўжо ў галаве, вочы вылазяць ад напругі. Калі не запаволіцца і не загадаць сабе супакоіцца — у галаве памуціцца, зробіцца млосна, і давядзецца абаперціся на сценку. Я рухаўся рыўкамі: выбліск панікі, хуткая хада, зацямненне прытомнасці, прыпынак са спробай супакоіцца. Потым зноўку выбух панікі. Як ні дзіва, пачуццё знаходжання ў труне, у магіле, было страшнейшым за сутычку са здаравенным сабакам у смузе. Там страх можна было застрэліць. Тут яго можна было толькі выціснуць з сябе. Месцамі скляпенні былі падпёртыя дошкамі ці пакладзенымі па дыяганалі бэлькамі, іх даводзілася пераступаць, і пры кожным кроку са столі ссыпаўся пясок, і не хацелася нават думаць пра тое, што шмат якіх шахцёраў на пачатку вугальнай эпохі засыпала абваламі з-за дрэннай абазнанасці інжынераў у геалогіі і паводзінах пароды. Сустракаліся тут і карані, што тырчалі проста са столі. Праз задуху і млоснасць падавалася: дакраніся да іх — і яны зацягнуць за сабой у глебу.
Ніякага святла ў канцы тунэля ў гэтым выпадку, зразумела, чакаць не выпадала. Але я спадзяваўся адчуць набліжэнне выхаду з нары хаця б па зрухах у паветры. Калі, змораны, бы шахцёр пасля поўнай змены ў забоі, я нарэшце наблізіўся да канца праходу, я зразумеў, чаму тут было так невыносна. Выхад упіраўся ў вертыкальны шурф, які быў таксама надзейна заціснуты металічнымі лістамі: блізкасць паселішча вымусіла хітраванаў хаваць шляхі вывазу кантрабанды.
Выслізнуўшы з шурфа, я адчуў сябе так, як, напэўна, пачуваецца вусень, калі разломвае кокан, распраўляе крылы і спазнае трыумф першага сапраўднага спаткання з паветрам. Я дыхаў так, як дыхалі нырцы па жэмчуг пасля ўздымання з глыбіняў. Потым падняўся на ногі і пакрочыў ледзь бачнай, але ўсё ж наяўнай сцежкай. Гарадскія валы засталіся ззаду, перада мной расхіналіся вялізныя грушы, што хавалі за сабой мястэчка, арганізаванае вакол вулкі. Дамы тут былі дзе драўляныя, дзе зробленыя з бетонных панэляў двухпавярховымі ўсталяваннямі на чатыры сям’і.
Блізкасць вялікай ракі ўжо адчувалася ў паветры: аднекуль цягнула вільгаццю, якую можа ствараць толькі сабраны разам велізарны аб’ем вады. Да таго ж дрэвы тут зрабіліся такімі, што растуць толькі ўздоўж вялікіхрэк: вышэйшыя, з радзейшым галлём, з абрысамі, што нагадваюць выцінанкі, агулам болып стройныя, накормленыя смачным водарам.
3 досведу колішніх вандровак праз Беларусь я ведаў, што падманвацца сціплай высотнасцю будынкаў месца не варта, кішка дарогі можа цягнуцца вельмі і вельмі далёка, а само паселішча выявіцца зусім не малым. Вокны ва ўсіх дамках былі прыцемненыя, але, праходзячы каля аднаго з іх, я са здзіўленнем пачуў гітарнае брыньканне. Пагрукаў у дзверы ў спадзеве спытаць гаспадароў дзе тут рака. Але музыка сцішылася, а да дзвярэй так ніхто і не падышоў. Наблізіўшыся да акна, я пабачыў, што з боку кватэры па ўсёй плошчы шкла была пафарбаваная чорным заслона. Па яе краях было бачнае нясмелае зірканне свечак. Я не стаў стукаць зноўку: калі тут сапраўды хаваюцца кантрабандысты, у адказ на настойлівасць можна атрымаць порцыю шроту ў жывот. Пагатоў, яны ж напэўна бачаць, што шчэміцца да іх няўзброены, a таму лёгкі на рабунак дзівак.
Я вярнуўся на асфальт і задуменна павалокся наперад. Будынкі самкнуліся ў шчыльны шэраг: платы стаялі без прагалаў, за папярэднім дваром адразу ж пачынаўся наступны, штыкетнік не меў прасвету. Мясціны ўдавалі на закінутасць, але з некаторых комінаў курыўся дымок. Раптам мяне працяла. Я лезь не прысеў на месцы. А потым, вылаяўшыся, пачаў ліхаманкава мяць сваё адзенне і забірацца пальцамі ў кожную кішэньку, у кожную няроўнасць ці ямку ў тканіне. Сарваў з сябе кафтан, расшпіліў камізэльку, вывернуў кішэні нагавіцаў. Але страта была незваротная. Фотаздымак застаўся ў ландо. Я трымаў яго ў руках, калі Дама Карнавалу выключыла святло і пацалавала мяне. I адклаў яго на крэсла ад нечаканасці. Зух звёз выяву ў цэнтр Горада Святла, куды мне ўжо не вярнуцца. Дарога зжэрла мой апошні скарб. Зараз са мной было толькі тое, што я прыдбаў у гатэлі.
Рукі мае апусціліся. У скрусе я ішоў па чорным асфальце, які зрабіўся ракой майго жыцця. Адзін з самых трапных празаікаў тых часоў, у якія было смяротна небяспечна быць трапным празаікам, Юры Алеша, напісаў неяк у “Кнізе развітання”: “Я ўсё жыццё кудысьці ішоў. Нічога, думаў, прыйду Куды? У Парыж? У Венецыю? He, у захад сонца. Вось і цяпер іду, ужо разумеючы, што ў захад прыйсці нельга”.
I як жа я мог быць такім наіўным, каб думаць, што да майго сонца можна дастаць пешшу? У мяне не засталося нават напаміну. Думаючы пра гэта, я прамінуў прачыненыя веснічкі: агароджа тут была шчыльна засаджаная невялічкімі елачкамі. Адтуль, з-за брамкі, даносіліся рытмічныя гукі, падобныя да чвякання. Я быў затрымаўся, думаючы, ці не паспрабаваць падысці да гаспадароў. Але вырашыў не выпрабоўваць лёс і рушыў далей. Неўзабаве расцягнутае паселішча скончылася. Дарога забірала налева, разразаючы шырокае
поле, залізанае месяцовым святлом. Ніякай ракі тут бачна не было. Трэба вяртацца.
He разумеючы, як я мог не заўважыць вялікую ваду, я круціў галавой па баках адзінай у мястэчку дарогі. Абрысы дамоў з’ядалі гарызонт, не давалі зірнуць далёка. Нарэшце я зноў апынуўся ля плота з прачыненай форткай. “Добрай ночы!” — крыкнуў я ў двор, але рытмічнае ляпанне не спынілася. Я асцярожна зазірнуў за елкі — нічога адметнага. Дворык пры драўлянай хатцы. Чорныя вокны, шыфер, замкнёныя драўляныя дзверы. Паржавелы ровар пад павеццю. Гукі несліся аднекуль ззаду і як быццам знізу. Пільнуючы сцежку, каб не трапіць у якую гасцінна разяўленую пастку, я абышоў дамок ды вохнуў.
За ім, пад маляўнічай кручай, блішчэла шаша шырачэзнай ракі. Ад чорнай плыні патыхала такой магутнасцю і такой прыгажосцю, што незразумелым рабілася, чаму гэта сучасныя людзі вырашылі, што іх продкі сяліліся на ўзбярэжжах толькі таму, што так ім было прасцей вандраваць. Прастора тут мела іншую тканіну, і рэч была не толькі ў маляўнічасці, у гэтых створаных прыродай велічных візуальных рытмах. Тут былося інакш. На адхоне велізарнага рухомага люстра можна было пражыць лёс, альтэрнатыўны перадвызначанаму. Бо лініі кону тут разыходзіліся ў адлюстраваныя рачной роўняддзю бакі.
Уніз, да ўзбярэжжа, вяла драўляная лесвіца, і парэнчы гайдаліся пад маёй рукой. На пясочку пад хваінай, пры скрынях ды рыбацкіх сетках быў раскладзены надзіманы човен. Ля яго тапталася падгалістая фігура. Спусціўшыся ніжэй, я зразумеў, што чвяканне нараджаецца менавіта тут: чалавек ціскаў нагой гумавую квакуху помпы, якая закачвала паветра ў човен. Ён быў напалову поўны, што б там ні сказалі б песімісты. Калі я сышоў з прыступак, фігура падняла галаву і
прывітальна ўзняла пальцы да палёў скуранога стэтсана.
— Вы ўвесь час задаяце не тое пытанне! — крыкнуў Самуэль насустрач мне. Ён разагнуўся і падпёр спіну рукамі. Яго дыханне было збітым праз фізічную працу. Я наблізіўся так, што ён мог казаць цішэй, сяброўскім тонам: — Вы пытаеце: “За што мне гэта? За што, за што, за што? За што так з Ёвам? Ён жа быў беззаганны, справядлівы, богабаязны і ўхіляўся ад зла!”
Мяне цяпер цікавіла зусім іншае пытанне. I я не здолеў дачакацца, пакуль ён скончыць, ды перабіў:
— Хто вы, Самуэль? Ці лепш назваць вас Пастухом? Ці Геолагам? — я стаў за два крокі ад яго, не ведаючы пра ягоныя намеры. — На зямлі, па якой вы ходзіце, ёсць старажытнае казанне пра Бога, які ўвасабляецца ў бадзягу і цягаецца па вёсках, каб дачуцца, як жывуць людзі. Але, як па мне, дык на ўвасабленне абсалютнага дабра вы ніяк не цягнеце.
— I пастка ў тым, што на пытанне “за што?” адказаць немагчыма, — працягнуў ён, у сваёй манеры не звяртаючы ўвагі на рэплікі суразмоўцы, якія яму падаліся нікчэмнымі. — Бо пытанне “за што?” не так пастаўленае. Пытаць трэба не “за што?” Пытаць трэба: “для чаго?”
Ён адступіў ад помпы, як бы запрашаючы мяне дапамагчы яму напампаваць човен. Але я не зварухнуўся ды загаварыў, падвысіўшы голас: