Ноч
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 412с.
Мінск 2018
Мы памаўчалі. Вецер на тым канцы сцішыўся. Чалавек — істота, якую мусіць быць надзвычай складана імітаваць. Так доўга чакаў гэтай размовы, а цяпер усе словы памарозіла лістападам разгубленасці. Вось тут я мог бы і папрасіць прабачэння. Зноўку.
— Зачытаць табе парачку? — нарэшце прапанавала яна. Я гэтага не чакаў.
— I чаму ты не завядзеш сабе твітар? — звыкла пажартаваў у адказ я.
— Якая цана афарызму, які ведае ўвесь інтэрнэт? 3 аздобы мудрасці ён пераўтвараецца ў прыкмету падключанасці.
— Раней ты рэагавала інакш: “Бо мне не шэсцьдзясят гадоў”.
— Ну то глядзі, з гімалайскіх зацемак: “У гарах неабавязкова ісці, каб пейзаж змяняўся, усё робяць сонца і вецер”, — я прамаўчаў, бо мяне не ўразіла. Суразмоўца сарамліва хмыкнула і працягнула: — “Усе шчаслівыя сем’і нешчаслівыя аднолькава, кожная нешчаслівая сям’я адметная сваім шчасцем”, — гэта мне спадабалася, але, з улікам нашых стасункаў, я палічыў, што лепш праглынуць ухвалу.
На тым канцы пачуўся новы дзіўны гук, падобны да аддаленага віскату. Герда, пачуўшы яго, выскалілася, нібы збіралася завыць.
— Што гэта? — насцярожыўся я.
— Дзіўна, — у голасе з’явілася трывога, — сабакі завылі. Усе сабакі пасёлка. Нібы нехта загад аддаў.
— Так бывае. Сабакі зазвычай падхопліваюць выццё. Адзін пачне — іншыя ўслед.
— I вось яшчэ не магу зразумець. Згодна з гадзіннікам, сонца дзесяць хвілін як устаць мусіць. А тут нават неба яшчэ не шэрае.
— Ты памылілася ў разліках. Альбо гадзіннік сінхранізаваўся з якой-небудзь трасцай і адскочыў на гадзіну назад. Бывае. Калі ёсць у космасе варты даверу расклад, гэта графік світанкаў і надвячоркаў.
Голас паспакайнеў:
— Мабыць, сапраўды, усё ў парадку. Бо толькі што ўсе агні ўнізе, ля возера, згаслі. Там велізарны горад. I ён ахінуўся цемрай. I вецер знік. Мабыць, так заўжды перад світаннем. Эканомяць энергію.
— Аўтаматыка ў іх, хутчэй за ўсё. У нас, у Мінску, гэтаксама. Перш чым сонца выйдзе, ліхтары згасаюць.
Сабакі працягвалі істэрычна скуголіць. Герда неспакойна ўзіралася ў мой твар. У галаве мільганула новая, не з мірных часоў, думка, што калі на тым канцы размовы нешта здарыцца, я ніяк — ну проста зусім — не здолею дапамагчы. Але што магло здарыцца? Яна ў Непале, а не ў Афганістане. I нават тое, што ў Мінску звычайна спачатку святлела, і толькі потым аўтаматыка адключала ліхтары, не мусіць турбаваць. Хто яго ведае, якія алгарытмы энергазахавання ў Гімалаях.
— Нешта і на агляднай пляцоўцы тут святло знікла, — спакойна зазначыў голас. — А ў кітайцаў нарэшце здох тэлефон, з якога яны nancy слухалі. Ціша і вусціш. Але яны ўсё адно спрабуюць спяваць. Пра Google Homo чытаў?
Адказаць я не паспеў, бо сувязь перарвалася. А за колькі секунд святло знікла і ў маім пакоі. За акном апанавала цемра — ліхтары праспекта, што праглядаў праз галіны далёкіх таполяў, як і вокны навакольных пяціпавярховак, перакінуліся ў змрок. Я ўзважыў у галаве маштабы блэкаўту, які адначасова здарыўся б і ў непальскіх Гімалаях, і ў не самай простай для жыцця сталіцы, ды адкінуў магчымасць узаемасувязі як анекдатычную. Супадзенне, звычайнае супадзенне.
Шэрань на шкле з боку вуліцы ўтварыла вастракутны малюнак, падобны да ліста явара. Раней, без цемры з абодвух бакоў, ён гэтак не кідаўся ў вочы. Я выйшаў на прапахлую вільготнай анучай лесвічную пляцоўку праверыць пробкі, але аднавіць падачу электрычнасці мне не ўдалося, як я ні клацаў выключальнікамі. Hi ў той вечар, ні калі-небудзь яшчэ.
I, калі пералічваць агідныя мне рэчы свету, што скончьгўся з начной тэлефоннай размовай, дык узначаляць спіс тэксты, напісаныя жывымі людзьмі, логі-
ка і стылістыка якіх не адрозніваецца ад мовы робатаў.
Інтэрнэт у яблычніку знік, але сама прылада працавала яшчэ сем гадзін. У іх заўсёды былі добрыя батарэі. На жаль, ніхто ў першыя моманты блэкаўту не зразумеў, наколькі каштоўнай была кожная секунда гэтай развітальнай працы гаджэтаў.
Што б я зрабіў, калі б мог уключыць свайго колішняга электроннага сябра хоць на хвілінку? Паставіў бы песню аднаго старажытнага гурта. Мелодыя дасюль гучыць у маёй галаве. Там спачатку такі павольны, нават крыху неахайны, гітарны перабор. А пасля ўступае голас. Ён быццам не спявае, а прамаўляе. Прамаўляе, звяртаючыся да кагосьці вельмі блізкага. Ён заклікае прачнуцца. Выцерці слёзы. I бегчы. Я забыўся дакладныя словы і назву трэка, а спраўдзіць ужо даўно няма дзе. Дык вось, паверце, нічога болыл карыснага, асэнсаванага, узбагачальнага і цудоўнага за праслухоўванне гэтай мелодыі чалавек з электроннай прыладай зрабіць ніколі не мог. Аніколі.
Першы
СШЫТАК
Раздзел пачатковы
П“ершым, што я пабачыў, расплюшчыўшы вочы пад выгук ратушнага звону, быў вастракутны малюнак, які нагадваў ліст явара. Ён
срэбна ззяў на счарнелым аксаміце шыбы. Колькі часу мінула, а танюткія жылкі не расталі, не аплылі і не змяніліся — найлепшы доказ, што тэмпература за прамінулую вечнасць засталася тая ж (калі б камусьці такія доказы ўвогуле патрабаваліся). Сабач_ка таксама прачнулася — як заўжды, за імгненне да першага звону, звыкла саскочыла з ложка, дзе мы грэлі адно аднаго, і ўжо драпала кіпцюрамі падлогу ля ўваходных дзвярэй.
Я адкінуў старыя дублёнкі і футра, пакладзеныя паверх дзвюх коўдраў, каб было цяплей, і прыслухаўся да званоў. Ну як. “Званы” — гэта, канечне, надта гучна сказана. Іншага апавяшчэння, апроч гукавога, у муніцыпалітэце не засталося, і ў пачатку працоўнага дня званар, імя якому Гацак, восем разоў біў па куртатай іржавай рэйцы, замацаванай высока на заводскай трубе ля возера. Маўляў, будзем лічыць, што цяпер — “восем гадзін”, будзем лічыць, што — “раніцы”. Зразумела, ніякай “раніцы” ўнасужо вечнасць не было, але ж неяк трэба распачынаць “дзень”. I не пытайце, як менавіта Гацак вызначае прамежак часу ад апошняга “вечаровага” звону да першага “ранішняга”. Бо палова вольнай Грушаўкі падазрае, што ён хітруе, сабака. Каб
папросту паздзекавацца з гараджан, якія яму, казлабародаму, давяраюць.
Ва ўмовах, калі працаздольных гадзіннікаў не засталося (бо хто захоча марнаваць каштоўны цынк на такую ўмоўную рэч, як “час”), “званіць ранак” Гацак можа пачынаць, як толькі ягоная галава праяснее пасля ладнай дозы брагі, якой ён аздабляе кожны “вечаровы” выхад да трубы. Спытай яго пра таймкіпінг, і ён абавязкова пакажа табе тры механічныя будзільнікі, заведзеныя роўна на восьмую раніцы. Але будзільнікі тыя заўсёды паказваюць розны час. Бывала і так, што вольны горад Грушаўка прачынаўся, пачынаў сварыцца, гандляваць і варушыцца, так і не дачакаўшыся гацакоўскага звону. Званара тады знаходзілі моцна хворым, прычым, выхлап у ягонай каморы не пакідаў варыянтаў, праз што менавіта ён занямог. Ён непазбежна атрымліваў у рогі ад Бурмістра, але ўсё адно заставаўся пры пасадзе, каморы і цынку падаткаплатнікаў. Гацаку замены няма, бо хто яшчэ захоча сачыць за цокатам механічных пачварак, што адмяраюць памерлыя гадзіны?
Калісьці працягласць дня вымяралася абарачэннем Зямлі вакол сваёй восі, працягласць года — пралётам Зямлі наўкол Сонца. Пасля блэкаўту канцэпцыю “сонца” давялося перагледзець. Частка суседніх з намі гарадоў-дзяржаваў, — напрыклад, пустэльны і дужа небяспечны Інстытут Культуры — цалкам скасавалі адзіны для ўсіх час. Рынкі там ніколі не закрываюцца, а таму налёт на іх магчымы ў любую пару цемры.
Гук “ранішняга звона” ў Гацака атрымліваецца млявенькі, але калі захочаш сінхранізавацца з усёй астатняй Грушаўкай — пачуеш. Хаця б з восьмага разу. А вось адразу пасля восьмага дзынкання трэба прыслухоўвацца больш пільна. Бо гэта — момант дзяржаўных аб’яваў. Іх абвяшчае “Дземянцей” — даўжэйшая
чыгунная рэйка, якая гучыць віскліва і дужа брыдка. Тры ўдары Дземянцея — агульны сход. Трэба апрануцца па-багатаму і прыйсці ў актавую залу былога шпіталя, што можа змясціць значную колькасць жыхароў муніцыпаліі. Звычайна на агульных сходах вырашаецца пытанне перавыбараў Бурмістра, бо мы ж не якаянебудзь ваенная дыктатура, каб Бурмістр панаваў без выбараў. 3 моманту Зацямнення Бурмістр у нас ні разу не змяняўся. Бо ён стары, а мы ж не злыдні якія-небудзь, каб выпраўляць у адпачынак дзеда, які ўсё тут наладзіў. Дзякуючы яму мы не прайгралі ў вайне за тэрыторыю. Дзякуючы ямуўнас дэмакратыя і адносны парадак. He тое, што на Інстытуце Культуры.
Два ўдары — каранцін. Гэта значыць заезджыя гандляры вугалем прынеслі ў вольную Грушаўку чарговую трасцу: насмарк, ротавірус ці нават грып. I лепей з каморын сваіх не вылазіць: хай мікроб здохне.
Адзін удар па Дземянцею прагучаў вось толькі што, гэта значыць сёння ў нас — “свята гарачай вады”. Ну, як “гарачай”. Настолькі нехалоднай, што нехта не дужа цеплалюбівы можа нават і памыцца. Трубы адразу заскрыгаталі — помпы кацельні пачалі нагнятаць у сістэму цёпленькую вадзічку. Звычайна ваду ў кране, як і батарэі ацяплення, грэюць роўна да той ступені, каб не змерзлі цеплаправоды. Дзякуючы гэтаму ў маёй трошцы-матрошцы нават не заўсёды ідзе пара з рота. А каб на кухні вада ў кубку замерзла— дык такога наогул не здаралася. He ўяўляю, як жывецца народу на тым Інстытуце Культуры, дзе вугальнай кацельні нямашака і людзі грэюцца вогнішчамі, распаленымі па-чорнаму на бетонных падлогах.
Тэмпература вадзічкі будзе трымацца нядоўга, таму трэба спяшацца. Падхапіўшы з падлогі дынама-ліхтар, я хутка накруціў яго да трывалага бляклага ззяння і пабег у лазенку. Ванная, як водзіцца, — самы цёмны з
пакояў кватэры, а млявы струменьчык з душа мае ўтульнае іржавае адценне, таму ў блакітным святле дыёднага ліхтара падаецца, нібы я мыюся гарбатай. На схаваных у сутонні палічках маецца і кавалачак мыла, падобны да расплюшчанай парафінавай свечкі. Перанакіроўваеш струменьчык дожджыку — і часткам цела, на якія не трапляе вада, робіцца вельмі халодна.
Герда нервова драпае дзверы. На яе думку, гаспадар занадта часта і доўга мыецца. Асабліва несвоечасова гэтая хваравітая звычка апаноўвае ім тады, калі трэба весці сваю адзіную сабулёўну гуляць. Легкадумны недапека-гаспадар! Расцёршыся злым, колкім ад холаду ручніком, я ўскочыўу паліто, надзеў важкую заечую шапку ды рушыў з сабулькай на вулку. Тут пакуль што зацішна: вольныя грамадзяне яшчэ таксама прымаюць душ.