Ноч  Віктар Марціновіч

Ноч

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 412с.
Мінск 2018
68.16 МБ
— Скажыце, а ці ёсць у вас нейкая інструкцыя па абслугоўванні Кавалера Карнавалу? Можа, вы б маглі яго бясплатна накарміць? — я прыняў важны від: расправіў плечы ды разгладзіў штрыфлі паліто так, што з іх зляцела хмарка вугальнага пылу.
Кухар агледзеў мяне, як быццам спрабуючы пазнаць. Ён утаропіўся ў мой твар, бы я быў нясушкай, якую маглі накарміць цвілым праснаком, сапсаваўшы гастранамічныя якасці мяса.
— Кавалер Карнавалу, — я не губляў надзею, — мужчынскае ўвасабленне свята. Мне б хапіла маленькага дзёнера з падвойнай бульбай. Кетчуп, маянэз, цыбулю — не трэба.
— He, бей эфендзі. Пра Кавалера Карнавалу я ніколі не чуў — ён развёў рукамі. — Даму Карнавалу пазнаць вельмі лёгка. Яна ходзіць на драўляных гэта, якія робяць яе крыху вышэйшай за натоўп. У гэтым годзе гільдыі абралі Дамай дзяўчыну з Пшонак. Якія цынк майняць. Вельмі заможныя, халеры. А вось пра Кавалера Карнавалу чую ў першы раз. У вас ёсць харчовы талон? Ці візітоўка?
Я адмовіў з тым выразам на твары, з якім вандроўнік у пустыні ўсведамляе, што наперадзе ў яго міраж.
— Тады, баюся не магу вас пачаставаць, бо гільдыі не кампенсуюць стратаў, — апошняе я нават не даслухаў.
Наперадзе над натоўпам узнікла выкананае вінтажным шрыфтам Tall Deco слова “Метраполь”, і заставалася спадзявацца, што адтуль не пагоняць гэтак жа, як толькі што ад кіёска з дзёнерамі.
Трэба адзначыць, блэкаўт заспеў гатэльную індустрыю ў фазе яе апошніх канвульсіяў. Гэтаксама, як і Uber з паслядоўнікамі забіў ідэю таксоўкі, Lonely Planet задушыў ідэю турыстычных агенцый, Airbnb пры дапамозе інтэрнэту расціснуў бізнес, што існаваў даўжэй за літаратуру і тэатр. Калі святло згасла, у свеце заставалася тры тыпы традыцыйных здымных месцішчаў:
1)	‘Тасцявы дом” для шалахвостаў з падазронай крэдытнай гісторыяй, якія не маглі разлічыцца за пакой праз анлайн-сэрвіс;
2)	тарыфікаваны па гадзінах гатэль для спатканняў, куды ішлі пары, якія не хацелі, каб сумесны адпачынак фіксаваўся ў выпісках па рахунку;
3)	“тэматычны парк” для Instagram — месца, дзе можна нарабіць сэлфакоў для таго, каб паказаць падпісчыкам, што ты бачыў пакаёвак ды жэр на брэкфаст-буфеце.
“Метраполь”, натуральна, не трапляў ні пад адзін з гэтых тыпаў заняпаду. Як ні імкнуўся ён і падмануць, што стане табе домам, “Метраполь” увасабляў тое разуменне слова “шык”, якое панавала ў 1930-я. Ці варта дадаць, што і само слова “шык” засталося недзе там — сярод дансінгаў, дэкору, кактэйляў і Хопераўскіх самотнікаў?
Нутро гатэля свяцілася, бы акварыум: праз шырачэзныя вокны бачылася выкананая з вольхі стойка рэцэпцыяніста, упрыгожаная латуннымі літарамі га-
тэльнай назвы. Лобі было выкананае ў стылістыцы стрымлайнавага мадэрну, лагічным развіццём якога зрабіўся інтэр’ер аўтамабіля “Победа”. I неяк адчувалася, што для выпінання багацця галоўнай умовай было святло. Бо немагчыма выглядаць заможным у сутонні. Цемраўсіх робіць роўнымі.
Раздзел пяты
ЯПАБАЧЫЎ ЛІЎРЭЙНАГА МУРЫНА НА ЎВАХОДЗЕ І запаволіў хаду. Я не верыў, што мяне проста так пусцяць за гэтыя дзверы. Калі гэта і адбудзецца — дык пасля доўгіх зняважлівых перамоў з адсылкамі да таго, што мне сказалі на мяжы.
Каб неяк адкласці стрэс, я адступіў на дзесяць крокаў і агледзеў будынак, выхопліваючы тое, што схавалася за раскошай. “Метраполь” быў трохпавярховым домам з пляскатым дахам. Там, дзе бетонныя сцены не закрываў багаты драўляны дэкор, былі бачныя швы, што счаплялі панэлі між сабой. Тыповыя вокны — такія ўстаўляліся ў любы жылы будынак СССР з 1960 па 1991. У хрушчобах Грушаўкі праёмы такой жа формы. “Метраполь” быў некалі звычайнай савецкай гасцініцай невялічкага раённага гарадка. I зваўся ён напэўна “Гасцініцай”. Два пакойчыкі ў блоку, ванная пасярэдзіне. Атрымаўшы вугаль і святло, тутэйшыя не здолелі пабудаваць нічога новага, бо індустрыі не засталося. Затое яны падсвятлілі ўжо існае, савецкае, абгарнулі яго дрэвам і пазалотай, далі пафасную назву, а пасля гэтага паверылі ў рэспектабельнасць усіх, хто туды заходзіў.
Формула, якая працуе для разумення шмат якіх постсавецкіх пераменаў.
Запэўніўшы сябе ў бутафорскасці будыніны, я, гатовы да прыніжэнняў, накіраваўся да ліўрэйнага. Але ён
не толькі адчыніў дзверы, калі да іх заставалася тры крокі, але і прыўзняў мышынага колеру капялюш, сказаўшы:
— Вітаем вас, пан Кнігар.
3 выглядам, нібы не здзівіўся прыёму, я падышоў да адміністратара, апранутага ў чорную атласную камізэльку пры барвовым мятліку.
— Сардэчна вітаем, пан Кнігар! — выгукнуў ён з інтанацыяй, якой віленскія арыстакраты ў 1812 годзе сустракалі спачатку армію Напалеона, а потым войскі Кутузава.
— М... Я б хацеў... — я не ведаў, як разгарнуць намёк на тое, што мяне абяцалі пасяліць і накарміць.
— Ваш нумар гатовы! Каралеўскі падвойны люкс. Яшчэ вам прасілі перадаць вось гэта, — ён працягнуў мне ключ з прычэпленай масіўнай літарай “М” ды энвелоп з залацістай паперы.
Я разгарнуў капэрту. У ёй ляжала візітоўка з лаканічным запісам: ‘Тасцявы купон N16. Усе выдаткі. Праход паўсюль”. Побач значылася пячатка — рог дастатку ды італікам вакол яго: “Рада Гільдый”. Я падумаў пра курыны дзёнер з падвойнай бульбай ды бляшанкай колы. Нават не так: я падумаў, што зрабіць спярша — прыняць душ і пасля натрэскацца ці спачатку зжэрці свежасмажанай кураціны і толькі пасля ісці ў душ.
— А яшчэ вас чакаюць, — сказаў рэцэпцыяніст інтымнай інтанацыяй ды кіўнуў на фатэль з высокай спінкай, што стаяў на такой адлегласці, каб яго насельнік чуў нашу размову.
— 0, які я шчаслівы, — прамовіў я, не хаваючы расчаравання, што ў выбары паміж дзёнерам і душам з’явіўся трэці складнік.
Там была дзяўчына. Строгія і крыху дзіцячыя рысы твару. Падлеткавая грыўка, але ўпартае падбароддзе. Наіўныя вочы, ды — сустракаюцца такія — зазіраюць
наўпрост у душу. Глядзяць так, што сэрца пачынае расці. I тое самае адчуванне, што недзе бачыў гэты твар раней.
На нагах — драўляныя башмакі.
Я б не параўноўваў гэты абутак з японскімі гэта, бо яны не мелі шлеек. He нагадвалі і французскія сабо ці галандскія кломпы: нага заходзіла ў іх, апранутая ў чаравік. Адзінае прызначэнне гэтага абутку — прыўзняць чалавека над натоўпам, падкрэсліць ягоную выбітнасць.
Яна зрабіла крок насустрач і працягнула руку пад такім вуглом, які не дазваляе зразумець, чаго чакаюць: поціску ці пацалунка. To я патрымаў далонь у сваёй ды адпусціў, адчуўшы нязграбнасць. Ды лепш перажыць няёмкасць, не пацалаваўшы руку, чым паспрабаваўшы яе пацалаваць дарэмна.
— Вы нават не ўяўляеце, якое шчасце, што вы знайшліся, пан Кнігар! — Дама сказала менавіта так: не “прыйшлі”, а “знайшліся”. — Бо без Кавалера закрытае адкрыццё немагчымае. Карнавал давялося б пераносіць, — тут яна прастадушна ўсміхнулася, і на яе шчокахутварыліся ямачкі. Мой твар, напэўна, выцягнуўся, калі я пабачыў гэтыя ямачкі. Дзяўчына працягнула: — А разам з карнавалам прыйшлося б пераносіць і мой шлюб. Ён прызначаны на першы пасля карнавальнага пасту вечар.
Мне падалося, яе вочы заставаліся сумнымі, калі яна сказала пра шлюб. Ці гэта выданне жаданага за існае? I адкуль гэтае жаданае ў дадзеным выпадку?
— Вы, мабыць, стаміліся ў дарозе? — яна агледзела мяне з большым клопатам, чым мог чакаць перапэцканы бадзяга, толькі што вылезшы з каналізацыі.
— Усё нармальна, — я бывала махнуў рукой. Хаця мусіў сказаць: змора ёсць расой, якая высушваецца сонцам сустрэчы з цікавым суразмоўцам, ma cherie!
Але мая куртуазнасць зламалася, замененая занадта чалавечай інтанацыяй.
— Ну то дазвольце мне суправадзіць вас у нумар, — яна сказала гэта з непасрэднасцю, у якой нават самы разбэшчаны бабнік не пачуў бы двухсэнсоўнасці.
Дзяўчына рушыла да лесвіцы, і я здзівіўся, як лёгка ёй давалася хада ў высокім драўляным абутку: яна плыла па-над зямлёй. Вопратка звярнула на сябе ўвагу, толькі калі дзяўчына пачала ўздымацца. На плечы накінутае кашаміравае паліто колеру цёмнага мёду. 3-пад яго глядзеў падол сукенкі цыпаа, але зусім не таннай копіі, якую прадавалі праз “Алі Экспрэс” за дваццаць даляраў. Пра сапраўдную вартасць гэтай рэчы казала яе адценне. To быў колер, які немагчыма было прыняць за хуан-ту жоўты, бо каларыт адасабляла ад любога вулічнага душку адлегласць пекінскага пурпуровага палаца ад бардэляў Ганконга. Гэта быў жоўты колер імператара Хуан-дзі, менавіта гэты жоўты спарадзіў фразу “насіць жоўтую вопратку”, то бок — “уладарыць над людзьмі”. У дынастычныя часы за абранне адзення такога колеру любога, хто не належаў да каралеўскай сям’і, забівалі.
Вышытыя золатам дробныя яблыневыя суквецці месцамі былі падноўленыя, і гэтая рэстаўрацыя дазваляла думаць, што сукня створаная мадэльерамі Шанхая ў той час, калі цыпаа толькі ўваходзілі ў моду. Што самае галоўнае, шэдэўр глядзеўся на Даме Карнавалу так натуральна, быццам яна ўсё жыццё зашпільвала тугі гузік на высокім каўнерыку.
Мы спыніліся ля прачыненых дзвярэй пакоя, нумар на якім супадаў з лічбай на ключах. Мне зноўку зрабілася няёмка: запрашаць — значыць спараджаць непажаданыя кантэксты. He запрашаць — прадэманстраваць уласную замкнёнасць і негасціннасць. Пагатоў, чамусьці ж яна сюды прыйшла.
Але дзяўчына зноўку ўзяла непасрэднасцю: яна зазірнула за дзверы і спытала: “Ці не супраць вы, калі я пагляджу, як вас засялілі?”
Далей было светлавое шоу Жана Мішэля Жара. Нумар складаўся з светлавых прыстасаванняў. Мэбля тут мела не галоўную ролю: звычайны арэхавы стол, дубовы ложак, канапа з фатэлямі ў другім кластары інтэрнацкага блока, пераўтворанага ў каралеўскі падвойны люкс. Ды ванная з джакузі, зліў якога выходзіў проста за сценку: вось чаму на завулках гэтай утопіі трэба быць пільным, каб не атрымаць на галаву вадаспад з чужога ўнітаза. Але на кожны з двух пакояў прыходзілася па шэсць выключальнікаў святла. Яна пстрыкала імі і ўзіралася ў мяне, па-дзіцячы пільнуючы эфект.
Вось нумар пераўтварыўся ў аперацыйны пакой: дзве лямпы ў сто ват на столі залілі яго хірургічным святлом. Яшчэ адзін шчоўк, і пакой зрабіўся тэатрам: 80-ватная лямпачка жоўтага адцення падсвятліла фіранкі такім чынам, што яны нагадалі заслону. Святло зноўку змянілася, працаваў толькі ампірны настольнік пад сферычнай накрыўкай — ён вытвараў на арэхавай стальніцы круглае азярцо. I яно выглядала патаемна — такое магло б натхніць Віктара Астаф’ева скапіяваць Хэмінгуэеўскі аповед пра цар-рыбу.