Ноч  Віктар Марціновіч

Ноч

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 412с.
Мінск 2018
68.16 МБ
— Акурат пра Касандру будзе другая частка маёй прапановы. Я пакідаю грошы. I пакідаю бібліятэку. Гораду. Можаце зрабіць яе бясплатнай для ўсіх.
— Ну зараз жа! — выкрыкнуў Бурмістр. — Ужо адну бясплатную бібліятэку разрабавалі!
— Пакідаю бязвыплатна. Больш за тое, яшчэ і вам грошы даю. 3 адным запытам. Хай адміністратаркай бібліятэкі будзе Касандра. Ёй патрэбная праца. Яна хутка вывучыць фонды. He дурная.
У Бурмістра быў такі люты выгляд, быццам ён хацеў плюнуць на падлогу, але разумеў, што самому ж плявок давядзецца адмываць (сакратарка Магдалена да такой працы была яўна непрыдатная праз антычны склад характару).
— Касандра? — ён крыкнуў званчэй: — Касандра? Паведамляю, малады чалавек, што жанчына, імя якой Касандра, сёння з трохдзённым харчовым абозам вярнулася ў Народную дыктатуру Кальварыя. Хутчэй за ўсё — каб зрабіцца там нявольніцай зноўку.
— Як вярнулася? — я быў настолькі агаломшаны, што сеў на крэсла пры стале, хаця Бурмістр мне гэтага не прапанаваў. — Як вярнулася? Яна ж стала вольнай грамадзянкай муніцыпаліі Грушаўка! Учора! Вы ж падарылі ёй грамадзянства!
— Вольныя грамадзяне маюць раскошу самастойна вырашаць, што рабіць са сваім жыццём. У тым ліку, могуць абраць ахвяраваць свабодай і зрабіцца рабамі.
Я прыгадаў, як кіпела, млела і раскашавала ейнае цела, на якое я не меў права глядзець. Мне хацелася сказаць ёй, што яна зрабіла памылку, што яна не разабралася. Што свабода — гэта цудоўна і не страшна, што воля — лепшая за рабства. I што варта было толькі крышачку агледзецца, і яна сама б гэта зразумела. Але ў нашым свеце няма тэлефона, на які можна пазваніць, каб патлумачыцца.
Я моўчкі зняў ключ ад сваёй паштовай скрыні і паклаў на стол.
— Я пайду заўтра пасля ранішняга звону. Ключы ад кватэры і бібліятэкі ўкіну ў паштовую скрыню.
Бурмістр пасвідраваў позіркам, відаць, у спадзеве, што дзіркі ад гэтых свідраванняў паслабяць маю волю і вымусяць змяніць рашэнне. Пасля ўзяў аркуш паперы, хутка напісаў на ім штосьці, прыклаў пячатку і праінфармаваў:
— Па ключы заўтра прышлю. Кнігара абяру з ліку разумных людзей, вартых даверу. Ты — свабодны! Шыю сабе не звярні там, за сценкай.
Я выйшаў на вуліцу, уключыў налобнік ды разабраў напісанае Бурмістрам:
"Дурню, прад’яўніку дадзенай паперы, не чыніць аніякіх перашкод пры аднаразовым выхадзе ў адзін бок за любую браму вольнай муніцыпаліі Грушаўка”. Пасада, пячатка, усё.
На шляху дадому я зайшоў на рынак, набыў кансервы для Герды. Збочыў на шэрагі з ламаччам і механічнымі прыборамі, у продажы якіх яшчэ быў хоць нейкі сэнс. “Ці ёсць у вас компас”? — спытаў у адным, у другім, у трэцім месцы. Першы, малады, не ведаў, што гэта такое. Апошні апытаны накіраваў да старога каўказца, які меў на прылаўку мядзяныя млынкі для памолу крупы, ступкі для таўчэння, латунныя шалікі, срэбраныя кандэлябры ды іншую танную шлабуду.
— Компас? — засмяяўся гандляр. Пытанне яго развесяліла. — Вядома, ёсць! Ды не адзін!
Ён нахіліўся да эмаляванага вядра, дзе трымаў ні да чаго не прыдатны хлам, пакалупаўся ў разабраных гадзінніках і кампутарных мікрасхемах і выклаў на прылавак адну за адной чатыры прылады розных вытворцаў рознай ступені скарыстанасці. Першая, навюткая, паказвала, што Поўнач знаходзіцца справа. Стрэлкі дзвюх іншых паказвалі ўверх і ўніз. Апошняя, падраная, надзейны савецкі “Азімут”, паведаміў, што Поўнач — роўна злева.
— Табе які? — ён задаволена пагладзіў вусы.
Я расчаравана буркнуў і быў сабраўся сыходзіць, калі ён сказаў:
— Пачакай, дарагі! Глядзі, фокус табе пакажу! — ён узяў першы компас і крутануў яго вакол ягонай восі. Стрэлка, пракруціўшыся некалькі разоў, спынілася не справа, а зверху.
— Звар’яцеў гэты свет, — пракаментаваў каўказец. — I, калі свет звар’яцеў, дык компас дакладна не дапаможа намацаць розум. Ён не для гэтага прызначаны.
Пакуль вяртаўся, я ўсё думаў, як вызначаць, у якім жа кірунку знаходзіцца Поўдзень, калі гэтага не ведае нават компас. Дома ўзяў найлепшы бытавы ліхтар, запаліў яго ў поўную сілу, не шкадуючы батарэйкі, ды расклаў на стале мапу. Сталіца Беларускай ССР, горад-герой Мінск быў раскрэслены рукой шахцёра на шматлікія кавалачкі гарадоў-дзяржаваў. Большыя з іх, такія як “Матрыярхат Зялёны Луг”, былі падпісаныя поўнымі словамі. Меншыя, як “Груш.” ці “Пушк.” — дробненькімі скаротамі.
Справа ад “Груш.” было “Каралеўства Цэнтр”, направа і ніжэй — “Інстытут Культуры”, форма дзяржаўнасці якога не была вызначаная, што трэба было разумець як панаванне анархіі ды бандытызму. За каралеўствам Цэнтр расплылася падобная да амёбы плямка. Унутры яе былі накрышаныя драбнюткія літары, з якіх, склаўшы ў словы, я распазнаў: ‘Тадзіннікавы завод. Моўнае гета”. Ніколі не чуў пра такую форму дзяржаўнасці, але ў нас жа ўсё магчыма.
Далей ішла “Рэнесансная рэспубліка Дана Мол”. Пад надпісам намаляваны човен. Пра гэтае ўтварэнне вандроўныя гандляры нерухомасцю казалі, што яно болып заможнае за Грушаўку, бо тамтэйшыя жыхары назапасілі вялікія скарбы, выгодна прадаўшы качэўнікам частку архіва Нацыянальнай бібліятэкі, a
саму бібліятэку пераўтварыўшы ў аналаг тэматычнага луна-парку, прысвечанага найболын уплывовым кнігам чалавецтва: “Песням Ільду і Полымя”, ‘Тары Потэру” і “Пяцідзесяці адценням шэрага” (апошняе — толькі для дарослых, вядома).
Рэкламісты распавядалі пра каналы гэтай дзяржавы, па якіх “сноўдаюцца” гандальеры з запаленымі свечкамі на чаўнах. Гандальеры нібыта чароўнымі галасамі пяюць “А соле мія”. Я нават бачыў іх постаці ў намаляваных ад рукі брашурах, што прапаноўвалі цалкам бяспечна правесці зацікаўленага легкаверца ў Рэнесансную рэспубліку ўсяго за дзве тысячы цынкаў, з перспектывай прапіскі ва ўжо здадзеным жылым комплексе.
3	улікам таго, што тэмпература ля бібліятэкі можа быць толькі такая ж, як у Грушаўцы, “сноўдаць” гандальеры могуць хіба прабіўшы ў гандолах дзюркі для лыжнай цягі.
Пад “Дана Молам” знаходзілася велізарнае “Братэрства Аўтаз”, злева — “фестывальны лагер Аэрапорт”, з фігуркай, якой шахцёр з усіх сілаў пастараўся надаць танцавальную позу. Адсутнасць ацяплення і інфраструктуры часам вядзе да вельмі цікавых формаў дзяржаўнасці. 3 іншага боку, калі нічога не змянілася ў чалавечай прыродзе пасля Зацямнення, шмат якія хіпі з Аэрапорта з часам мусілі б спыніцца танчыць, выбраўшы кар’еру вандроўных трэйдараў нерухомасцю ў Дана Моле, і скончыць у цёплай двушцы на праспекце Свабоды ў Грушаўцы. Лявей ад Аэрапорта месцілася “герантакратыя Малінаўка — Паўднёвы Захад”, якая, праз “дзяржаву квітнення і дабрабыту Навінкі”, пераходзіла ва ўжо згаданы “Матрыярхат Зялёны Луг".
Месцы, якія шахцёр бачыў на ўласныя вочы, ён падпісваў упэўнена. Побач з тымі, пра якія толькі чуў, —
ставіў пытальнікі. Так, прынамсі, расшыфраваў ягоную пунктуацыю я, не маючы непасрэдных падказак у “легендзе” гэтай рукатворнай мапы. 3 мінскіх дзяржаваў ён не быў толькі ў Матрыярхаце Зялёны Луг, што цалкам зразумела, з улікам расповедаў пра тое, што робяць з мужчынамі ў гэтым даволі заможным праз працаздольную вугальную Кацельню Марысі Ямант полісе.
Маштаб карты не дазваляў падпісаць хаця б якія мінскія вуліцы, ды і сэнсу ў гэтым не было, бо зараз яны змянілі назвы, у залежнасці ад каштоўнасных пераваг дзяржаваў, што ўзнікалі вакол плошчаў і завулкаў. Авальчык Грушаўкі быў прылеплены да магістралі, якая вяла ў горад Дзяржынск. Цьмяны ўспамін, варухнуўшыся ў галаве, нагадаў што праспект, ліхтары якога калісьці праглядалі праз таполі, называўся акурат імем Дзяржынскага — магутнага ведзьмака, які калісьці дапамог заваражыць вялікую краіну на доўгія гады. Дзяржынск быў змешчаны на мапе ў паўднёва-заходнім напрамку, а мне пажадана было рушыць у паўднёва-ўсходнім.
Я мог бы выйсці на гэты праспект праз Браму Світанку і рушыць да кальцавой, з якой збочыў бы ў кірунку закінутага горада, абазначанага як Гомель. Калі, вядома, дарогі захаваліся ў належным стане. Калі яны не перакрытыя дзяржаўнымі межамі полісаў. Калі, калі, калі.
Я паглядзеў на ніз мапы БССР больш пільна, прасачыўшы аўтастрады ў паўднёвым баку. 3 шахцёравьгхпазнак вынікала, што межы заселенага ўмоўнага Мінска сціснуліся да ўнутранай прасторы кальцавой, далей чалавечыя паселішчы і гарады-дзяржавы трапляліся з вялікімі прамежкамі. Між тым, да Зацямнення сталіца распасціралася ажно да Смалявічаў, Радашковічаў і Заслаўя. Вялікая зона наўкола
мінскіх полісаў была падпісаная словамі “пусткі” ды “лясы-пусткі”. Там-сям быў намаляваны нязграбны і зусім не страшны воўк.
Выходзіць, пасля катастрофы людзі закінулі аддаленыя ад агламерацыі мінскіх полісаў кватэры і ці то перабраліся ў межы кальца, ці то загінулі.
Ажно да самых Асіповічаў па Гомельскім кірунку пры дарозе не было ніводнай падпісанай жылой лакацыі. Затое проста пад Мінскам была старанна намаляваная трапецыя, падобная да плоскіх узвышшаў Каларада. Побач стаяла незразумелая пазнака: “Цар Гары”.
На ўзроўні колішняга Слуцка (побач з якім не засталося аніякага сучаснага дзяржаўнага фармавання, у якое заходзіў бы шахцёр ці пра якое ён хаця б чуў), праходзіла пункцірная мяжа. Яна цягнулася гарызантальна праз усю карту і ахоплівала плошчу каля пяці сантыметраў ушырыню. “Вобласць туманаў”, — было напісана тут. Землі, вышэйшыя за Апімяны, таксама былі прабітыя адносна роўнай гарызантальнай рысай. Уся поўнач карты вышэй за гэтую рысу была дастаткова шчыльна замаляваная значкамі, падобнымі да дрэва, у якога галінкі выраслі толькі з аднаго боку ствала. “Пер’е, што стаіць у паветры (непраходна)”, — зазначыла шахцёрава рука. Побач з запісам быў шмат разоў абведзены пытальнік.
Пад былымі “Брэстам”, “Пінскам” і “Мазыром” былі прымаляваныя стрэлкі, скіраваныя ўніз. Побач з кожнай значылася слова “скіфы”. Усе тры — у суправаджэнні пытальніка. Шахцёр дапускаў, што скіфы жывуць на поўдні ад гэтых гарадоў-прывідаў, але ён не бачыў гэтага на свае вочы, — я зразумеў гэта так. На ўсход ад Гомеля было напісана “саўраматы”, таксама з пытальнікам. Слова “неўры” траплялася на мапе чатыры разы: каля няісных ужо гарадоў Нясвіж, Магілёў, Баранавічы і Ліда. Усе — з пытальнікамі. Было
не зразумела, ці азначае гэта, што неўры водзяцца толькі тут, альбо што яны насяляюць усю выяўленую на мапе прастору, якая не кантралюецца скіфамі і саўраматамі.