Ноч  Віктар Марціновіч

Ноч

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 412с.
Мінск 2018
68.16 МБ
— Грыбок — гэта я, — удакладніў дзядзечка.
— Добра, вядзі.
— Э, не! Грыбок працуе толькі па перадаплаце. To будзьце ласкавыя, два цынкі. A то не павяду. Ці тры, калі хочаце, каб на шляху я травіў анекдоты.
Я, незадаволена пакракваючы, зняў з плячэй пляцак, засунуў руку глыбока ў ягонае нутро, доўга рыўся там, нібы ў мяне засталося літаральна некалькі батарэек, ды выдаў настырнягу два цынкі. Той запіхаў іх у паляўнічы патранташ на поясе, у іншых аддзяленнях якога былі каменьчыкі розных памераў. Пасля гэтага ён шырачэзна ўсміхнуўся ды павёў нас роўна ў тым кірунку, у якім мы з Гердай ішлі і да таго, як ён нас аклікнуў.
— Вось такі велічэзны сабака! — не змог не падзяліцца я перажытым, паказаўшы вышыню забітага нападніка на ўзроўні сваіх грудзей.
— Прычым гэта токі яйцы. А галавешка ў яго яшчэ вышэйшая, — пагадзіўся Грыбок. — Так, ва ўсякім разе, кажуць тыя Грыбкі, хто яго бачылі.
— Што гэта за Люцыпар такі? 3 якога пекла ён вылез?
— От, то не наш, кажу вам! Усе думаюць, што наш, але ён не наш! Нам у Насамонах гуркоў хапала. Нашто яшчэ сабаку гадаваць? А вось там, за лесам, вёска была. Іншая вёска. Вялікая. He такая, як Насамоны. Дамоў на дзвесце. У ёй — прэдседацель. Вялікі дом маў. Джып, крэдыты на развіццё сельскай гаспадаркі маў. А гаспадарка, зразумела, у дупе. А дом расце, на крэдытах. I быў у прэдседацеля ў доме вялікі нямецкі дог. Яго прэдседацель вельмі любіў, бо калі не любіш людзей, будзеш любіць хаця б сваю псіну. I, калі божанька на нас угнявіўся ды неба згасіў, пабралі хлопчыкі вілы ды прыйшлі да прэдседацеля. I, значыць, нямножка яго забілі. I жонку ягоную, і дзетак. Бо, думалі, што гэта з-за прэдседацелевага нахабства, і, думалі, як толькі яго пакараць, сонца зноў зайграе па палетках. Але не.
Прэдседацель ляжыць. Дом гарыць. А сонца няма. A галоўнае — сабака, дог гэты, здолеў уцячы. I, як другія Грыбкі расказваюць, ён спачатку тых мужыкоў з’еў, якія з віламі прыйшлі. Потым — тых, хто падбухторваў. А потым — ваабшчэ ўсіх. Бо трэба ж было сабачку нечым пітацца. А вось не чапалі б прэдседацеля — яшчэ не зразумела, у якой паслядоўнасці ён іх еў бы.
— Але я забіў гэтую пачвару!
— От, даражэнечкі, кожны, хто да Насамонаў даходзіць, кажа, што гэтага бегемота забіў. Ён-та, можа, і забівае. Бо як бы прайшоў? Але колькі ж іх тады, догаў? Вось хлопцы, Грыбкі, нядаўна, з фермы свінню па дарозе вялі. Кажуць, выйшаў гэты звер. I яны яго проста палкамі адкатлетавалі. Нібыта. Але хто ж ім паверыць? Такога хіба палкамі заб’еш? Ці з вінтоўкі? Тут вертаплёт нужан, — Грыбок летуценна закінуў галаву, думаючы пра вертаплёт.
Я не стаў спрачацца з цьмянай сялянскай метафізікай і вырашыў памяняць тэму:
— А я вось таксама з фермы іду.
— О, дак ты пад братам Ягорыем ходзіш?
— He, я толькі пазнаёміўся. Нейкі ён падазроны. Я разумею, што гадаваць свіней — тое самае, што расціць цынк. Але занадта ён заможны. Цыгарэту паліў. Сапраўдную.
— Мы ў яго дзялы не лезем, — адмахнуўся Грыбок. — Мы таксама некалі фермерамі былі. За светлым часам. А калі трэба ў каго свінню купіць, дык у каго ты яшчэ яе купіш?
Грыбок адгукаўся пра лысага, старанна падбіраючы словы — так, быццам брат Ягорый мог яго пачуць і не прадаць наступным разам свінню ў Насамоны.
— Дык адкуль ты ідзеш, калі не з фермы? — пацікавіўся Грыбок.
— 3 Грушаўкі.
— Во на табе! А дзе гэта? — ён ажно спыніўся.
— У былым Мінску. Ля Каралеўства “Цэнтр”.
— Ды ідзі ты! — не паверыў Грыбок. — Ты ажно з Мінска давалокся? Сюды? I як там справы? Праўду кажуць, што там бабы ўладараць?
— Гэта толькі ў адным полісе. Матрыярхат “Зялёны Луг”.
— От я бы туды ў рабства пайшоў! — твар у Грыбка зрабіўся такі ж летуценны, як калі ён разважаў пра “вертаплёт”.
— Нічога прыемнага ў няволі няма.
— Але ж кормяць? — удакладніў Грыбок.
— Кормяць. Яны ж памруць без гэтага. Але пра непавагу да жанчын рабы хутка пачынаюць шкадаваць.
— От я і кажу! — Грыбок, здаецца, не пачуў апошняга сказу. Ён змоўк, і я зразумеў, што ў чалавека ў жыцці з’явілася мэта.
Наперадзе ў тумане пазначыліся два слабенькія зіхоткія агеньчыкі. Яны трымцелі проста пры дарозе — нават не сустрэўшы Грыбка, мы б з Гердай гарантавана выйшлі да іх. To пытанне пра мэтазгоднасць двух выдаткаваных цынкаў паўстала даволі востра. Наш суразмоўца паскорыў хаду — так, каб наблізіцца да брамы першым. Яшчэ да таго як з туману вынырнулі дзве нягеглыя постаці вартаўнікоў, ён загаварыў з імі.
— Вітаечкі вам, Грыбкі! Грыбок прывёў вам наведніка! Заможны, бо з сабакам! Хай сабе і кульгавым. Ідзе ажно з Мінска. Яму там бабы пісюн жгутом перавязвалі ды тапталі яго да пасінення. Дык ён і збег, небарака, каб мужчынскае здароўе спасці. Я яго пасярод лесу знайшоў, ён там з догам змагаўся. Лічу, што маю маральнае права на сваю долю з уваходнай платы. Дваццаць адсоткаў?
— Прастуй адсюль, Грыбок, — млява адказала адна з постацяў.
— Колькі ён з цябе здзёр? — запытала другая ў мяне.
— Два цынкі, — чэсна адказаў я. — Пры тым, што я ў любым выпадку сюды б выйшаў.
Мой спадарожнік тым часам загадкава растварыўся ў паветры. Магчыма, ягоныя мары матэрыялізавалі-такі нябачны “вертаплёт”, што забраў летуценніка ў блаславёным напрамку матрыярхату “Зялёны Луг”.
— Тое, што ён распавёў пра мяне, — няпраўда, — на ўсялякі выпадак, удакладніў я. — Паходжу з вольнай муніцыпаліі Грушаўка.
— Няслаба ў вас там прыпякло, — незразумела пракаментаваў адзін з вартаўнікоў.
— А ты не звяртай увагі на тое, што Грыбок кажа, — параіў другі. Што цікава, гаворка і нават тэмбр голасу ў іх былі амаль ідэнтычнымі з апранутым у камуфляж круцялём.
Побач з дзядзечкамі капцілі дзве падпаленыя ды ўваткнутыя ў зямлю палкі. Лесу навокал ставала, каб не карыстацца цынкам для асвятлення. А вось з цынкам, падобна, у паселішчы было так сабе. Як напісаў бы барочны аўтар вандроўнага рамана васямнаццатага стагоддзя, “вопратка гэтых сіньёраў выяўляла вартае жалю відовішча”. Асабліва цяжка было не заўважаць ізастужкі, якая прымацоўвала падэшву да бота аднаго з вартавых.
— Уваход у нас каштуе як бы дзесяць батарэечак, — з выбачальнай інтанацыяй сказаў адзін.
— Інакш немагчыма, скідак і спецыяльных праходак не маем, — падхапіў другі, адказваючы на пытанне, якое, падобна, ім задавалі часта.
Я, незадаволена пакракваючы, зняў з плячэй пляцак, засунуў руку глыбока ў ягонае нутро, доўга рыўся там, нібыта ў мяне засталося літаральна некалькі цынкаў, ды адлічыў дзясятку.
— За сабаку плаціць, спадзяюся, не трэба?
— He трэба! — дазволіў першы. — Тым больш, што яна ў вас гэткая. Так бы мовіць, кульгавая.
Пакуль яны старанна правяралі ёмістасць кожнай прынятай батарэйкі, я яшчэ раз падзівіўся, наколькі падобнымі да першага сустрэтага мужычка былі гэтыя двое. Такое ж неахайнае, кудлатаватае шчацінне. Такая ж худоба. Такая ж паспешлівасць рухаў. Такія ж востранькія твары з вочкамі-пацеркамі. Такія ж сінюшныя губы, як быццам іх уладар паласаваўся буякамі.
— Усё нармальна, — здзіўлена заключыў адзін з вартаўнікоў. Мабыць, не так часта ім трапляліся госці, што плацілі без спрэчак і поўным цынкам.
Ён дастаў звязку старасвецкіх ключоў ды доўга калупаўся ў замку стальных дзвярэй, якія бараніў. Было бачна, што сам працэс адмыкання брамы яму падабаецца, бо падкрэслівае ягоны высокі сацыяльны статус. Я звярнуў увагу на выгляд уваходу ў паселішча. Брама мела дужа незвычайны для нашых цёмных часоў выгляд. Сталёвыя дзверы, высокая агароджа з карычневай гафраванай сталі паходзілі яшчэ з той эпохі, калі людзі карысталіся металічным профілем для межавання сваіх паселішчаў. Усе сучасныя полісы вымушаныя былі ўзводзіць мытныя сценкі нанова з матэрыялу, які знаходзілі навокал. Часцей за ўсё гэта былі буйныя бетонныя пліты, разабраная тратуарная цэгла, але ну аніяк не маднявы метала-штакетнік. Выглядала, Насамоны склаліся ў якасці замкнёнага феадальнага паселішча яшчэ да таго, як замкнёныя феадальныя паселішчы сталіся асноўнай формай аб’яднання людзей у дзяржавы.
Калі дзверы нарэшце адчыніліся, другі двайнік Грыбка дастаў з кішэні бляшаны кубак, зачарпнуў вады з невялічкай пластмасавай купелі, што вісела пры дзвярах, пляснуў сабе ў далонь ды працягнуў мне, скамандаваўшы:
— Пі!
Я з сумневам паглядзеў на кашчавую ды, як сказаў бы барочны аўтар вандроўнага рамана васямнаццатага стагоддзя, “не адораную чысцінёйуяўнай ступені” далонь.
— Пі, гэта рытуал. Без гэтага не прапусцім, — напіраў другі.
Я правёў вуснамі па бруднаватай жыжы, робячы выгляд, што п’ю. Гаспадар далоні загадаў мне:
— Цяпер ты выцягні руку.
Ён пырснуў дробку вадкасці ў караблік маёй жмені ды таксама прыхіліўся да яе, удаючы, што п’е.
— Цяпер ты — адзін з нас. Можаш праходзіць, — сказаў ён рытуальным тонам, які не вельмі пасаваў да ягонага прасцецкага твару, востранькага носа ды вачэй-пацерачак.
— Унутры расшукай Тамаду. Ён у нас за галоўнага. Хутчэй за ўсё ў канторы сядзіць, — параіў той, што стаяў пры ключах.
Мне падалося, за агароджай туман быў крыху радзейшы, хаця чысціні ўспрымання тут маглі замінаць некалькі вялікіх вогнішчаў, раскладзеных тут і там па зямлі, што падсвятлялі смугу яркімі памяранцавымі плямамі. Праз іху сутонні колеру чорнагамалака з’яўлялася перспектыва, і сценка вільгаці ўжо не падавалася такой непрабівальнай. Вогнішчы тыя, здаецца, мелі сацыяльную ролю — вакол іх сядзелі і гаманілі людзі.
Вока адразу выхапіла буйную драўляную вежу, хутчэй за ўсё — колішнюю супрацьпажарную каланчу, што ўзносілася высока-высока: яе верхавіна патанала ў цемры ды тумане. Я прашпацыраваўуздоўж сценкі, пабачыў ладны цагляны дамок пры агароджы, закінутую фуру пад тэнтавай накрыўкай, збочыў да дзіўнаватых цэлафанавых шатроў, якія таксама ўпіраліся ў мяжу, знайшоў яшчэ тры вялікія жылыя будыніны, з трубаў якіх курыўся дымок.
Насамонам болей пасаваў статус хутара, чым вёскі ці поліса. Аптэкай тут нават і не пахла. Наблізіўшыся да вежы, я пабачыў драўляны стэнд ля яе ўзножжа. Да стэнда былі прымацаваныя вялікія аркушы белай грубай тканіны. Паверх быў тэкст, накрэмзаны ад рукі вугалем — неблагая замена рэдкай удалечыні ад горада паперы. Запаліў налобнік. To была насценная дошка аб’яваў, сумешчаная з выпускам апошніх сусветных навінаў. Выглядае, на хутары не было плацёжаздольнага попыту, які дазваляў бы штодня друкаваць некалькі экзэмпляраў газеты.