Ноч  Віктар Марціновіч

Ноч

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 412с.
Мінск 2018
68.16 МБ
Я адзначыў, што, як толькі запаліў ліхгарык, да мяне пачалі падцягвацца мясцовыя — постаці маўкліва праходзілі міма, пільна ўглядаючыся ў прыхадня з ліхтаром і цынкам. Асабліва прагнымі да дэталяў былі вочы ў жанчын — сярод цікаўных сустракаліся і прывабныя, — і ва ўсіх іх былі востранькія носікі, чарнічныя вусны ды пацерачкі пад бровамі.
— Здароўкі! А хочаце, я вас у кантору правяду? — прапанаваў мужчынка, які ўзнік побач. — Токі вам трэба будзе адзін цынк Грыбку выдаць! Ці паўтара, калі з экскурсіяй. Грыбок — гэта я, — сказаў ён хуткай гаворкай.
У мяне ад Насамонаў пачынала выразна часацца ў глуздах. Я прыгледзеўся да просьбіта і ўпэўніўся, што ён вельмі падобны да майго ляснога суразмоўцы — нават колькасць заплат на вопратцы была супастаўная. Але то дакладна быў не ён. Тут — маладзейшы ды нахабнейшы.
— У вашага сабачкі нага паламалася, — працягнуў мясцовы жыхар. — Яму блукаць у туманчыку складаненька будзе.
Я пахістаў галавой: знойдземся як-небудзь самі. У трох соснах. Тут тузін двароў, унутры сцяны. Я прабег вачыма запісы на дошцы:
“Горад Светла гатовіцца да набліжэнню карнавалу і значна абмяжоўвае ў ваход у сабе”.
"Падземная секта шукальнікаў сонца на Багушэвічскай галінцы метрапалітэна ў каралеўстве “Цэнтр” кажа, што натыкнулася на сляды вадаплаўнага пцерадакціля, праайцаўсіх лятучых пацукоў”.
“На карчму ў “Ляйбы" звершанае нападзенне, усіх гасцёў парэзалі, выжыўшых няма. Сведкі кажуць, што злачынства здзейснілі казлакапытыя”.
А вось гэты слупок рукапіснага летапісу вымусіў мяне наблізіцца. I прагна чытаць. I павольна перачытваць:
“У Вольнай Муніцепаліі “Грушаўка" здарэўся ваенны паварот. 3 мэтай навядзення парадку і законнасці цеплавая інфраструктура праблемнай тэрыторыі перайшла пад кантроль Камісара Унутраных і Знешніх спраў Народнай Дыктатуры Кальварыя. У прыцэле паляпшэння ўзроўню жыцця і недапушчэння хаосу, у Вольнай Муніцепаліі “Грушаўка" часова ўзведзены рабаўладальніцкі строй. Бурмістр арыштаваны і змешчаны пад варту па падазрэнніў стварэнні перадумоў да пагаршэння адносінаў паміж дзвюма братэрскімі народамі. Яго пільнаваннем, гэтаксама як і аховай ад парушэнняў каменданцкага часу, займаецца Народная Дружына пад кіраўніцтвам генерала Маньцы. Кіраванне “Грушаўкай” па запыту насельніцтва “Грушаўкі”здзяйсняе Намеснік Народнай Дыктатуры Кальварыя пры наяўнасці ўзброеных сілаў Народнай Дыктатуры Кальварыя. Усе паўсталыя нявольнікі прысуджаны да смяротнага пакарання”.
Я ўжо нейкі час не паведамляў пра выраз мордухны ў маёй даражэнькай псюлі, і звязана гэта было з тым, што я не хацеў вас засмучаць. Бо сабуля мая павесіла хвост і выглядала, як Карл Арлеанскі падчас ягонага ўтрымання ў лонданскім Таўэры. Мне было балюча на
яе глядзець. Але, прачытаўшы навіну, я ўкленчыў перад маёй дзявулькай, абняў яе і прасядзеў так некалькі хвілінаў. Два небаракі засталіся без роднага дому. Вяртацца нам больш няма куды. Хіба што ў кайданкі ды турму для нявольнікаў.
— Зараз знойдзем табе лекі! — паабяцаў я сабулі ды скіраваўся да вялікай хаты, што стаяла на дальнім ад уваходу краі паселішча. Вогнішча непадалёк ад яго давала водбліскі на велізарны, у паўтара чалавечыя росты, прадмет, болып за ўсё здалёк падобны да помніка банану. Праз некалькі крокаў я ўпэўніўся, што гэта сапраўды быў манумент: стаяў на каменным пастаменце з маленькай металічнай шыльдачкай унізе. Але героіка абеліска заставалася поўнай загадкай — у тумане вымалёўваўся бронзавы лінгам, падобны да пастаўленага на папа цэпеліна. Ці яшчэ да чагосьці, праз што прыстойныя сабулі звычайна чырванеюць. Вока адзначыла старанна абазначаныя ггупырышкі, падобную да свінячага хваста загагуліну наверсе — гэта дакладна не магло быць бомбай, ракетай ці нейкай іншай трасцай, якую браўся ўхваляць Чалавек тады, калі яшчэ займаўся такім глупствам, як узвядзенне манументаў. Помнік быў стары і дакладна належаў да той жа эпохі, што і метал-профільная агароджа вакол Насамонаў. Я скіраваў ліхтар на шыльдачку і прачытаў адціснутыя ў медзі словы: “Гурок звычайны. Cucumis Sativus”. Часанне ў мозгу зрабілася зусім невыноснае.
— Тут раней фермачка была. Сямейная, — праспяваў тэнарок побач. Я нават не стаў паварочвацца, бо зразумеў, што маю справу з чарговым праважатым. — Мы былі агурочнымі каралямі рэгіёна. Усё радня. Толькі Грыбкі. Фурамі прадукт гналі ў Расію. Кожны быў мільянерам. За палову цынка магу паказаць нашы парнікі.
Я адвярнуўся і пайшоў бліжэй да вялікага дома за статуяй. Агароджа ішла роўна пасярэдзіне будынка, задняя частка была за сценкай. I адтуль, ззаду, чуліся гучныя воплескі. Як быццам нехта плёскаўся ў вадзіцы. “Кантору” дамок не нагадваў катэгарычна, але ж ягоныя дзверы былі адчыненыя, і я наважыўся зайсці. Памяшканне ўнутры нагадвала офіс, імкліва перабудаваны ў гатэльнае лобі. Крыніцай святла тут з’яўляўся нядбайна зроблены камін з шырокім жаралом. Дыму ён даваў амаль столькі ж, як і ўласна цяпла. За канторскім сталом сядзеў стараваты Грыбок. Перад ім стаяла ўскрытая банка тушонкі ды ляжала некалькі лістоў, падобных да ільняных прасцінаў. Ягоны твар быў адзначаны велічным выразам, што выдаваў чалавека з вялікі досведам адміністрацыйнай працы. Ён змерыў нас з Гердачкай бухгалтарскім позіркам ды запрасіў жэстам прысесці за стол побач з ім.
— Бежанцы? — лаканічна спытаў Грыбок.
— Можна сказаць і так, — я скінуў стрэльбу, заплечнік, прысеў, прагна ўглядаючыся ў тушонку.
— 3 поўдня? — ён хутчэй сцвярджаў, а не цікавіўся.
— 3 поўначы. Ідзем з Грушаўкі.
— 3 Грушаўкі? Няслаба ў вас там прыпякло, — паўтарьгў ён рэпліку вартаўніка. — Але вы першыя адтуль. Што ж. Сардэчна вітаем, — ягоны твар выдаў тую невялікую порцыю ветлівасці, якую стомлены ад гасціннасці гаспадар аграсядзібы выдаткоўвае як непазбежны аванс. — Я — Тамада.
— Я — Кнігар. — Мы абодва вырашылі не клапаціцца тлумачэннямі паходжання нашых імён. — У Насамонах ёсць доктар?
Ён паглядзеў на мяне як на дзівака.
— А аптэчка? Майму сабаку пільна патрэбныя антыбіётыкі.
— Антыбіётыкі? — перапытаў ён з націскам.
— Так. Пеніцылін, тэтрацыклін. Можна нават леваміцэцін.
— Сабаку? — вусны Грыбка ўзняліся ў кутках.
— Любая цана. Заплачу.
— От, даражэнечкі, у нас днямі маладая Грыбчыха ад ангіны згарэла, бо не было чым горла лячыць! А вы кажаце, антыбіётыкі! З’елі даўно ўсе антыбіётыкі. Трэба шмат цынку да ветрака занесці, каб антыбіётыкі здабыць.
— А што такое вятрак? — не зразумеў я.
— Ёсць тут гандляры пры запраўцы, — выглядала, яму не падабалася ідэя выправаджваць нас некуды, не выціснуўшы тых батарэек, якія мы маглі пакінуць у Насамонах. — Калі пажадаеце — дасцё нам грошай, мы даставім медыкамент. На колькі гуркоў застаяцеся? Дваццаць? Сорак?
— Гуркоў? — гэтае пазначэнне часу мяне збянтэжыла.
— Статуя пры ўваходзе полая. Добры гук дае. Б’ем з раніцы раз, увечары раз. Два гуркі — былы дзень. Чатыры — суткі.
— Давайце я заплачу за чатыры, — асцярожна прапанаваў я. — А потым даплачу, калі вырашым у вас пагасціць.
— Оптам было б танней, — крытычна заўважыў Тамада. — 3 ежай, лазняй і вяселлем — дзесяць цынкаў.
— 3 лазняй? — я не паверыў вушам.
— Так, з лазняй. I з вяселлем. Абодва пункты праграмы абавязковыя.
Я вырашыў не задаваць пытанняў і, незадаволена пакракваючы, засунуў руку глыбока ў нутро заплечніка, доўга рыўся там, быццам у мяне засталося літаральна некалькі батарэек. Насамоны цягнулі грошы з мяне, бы агурок сок з зямлі.
— Вы нешта казалі пра ежу, — сціпла вымавіў я, аддаючы Тамадзе цынк.
Ён пахмурна кіўнуў на ўскрытую бляшанку, аддзёр ад абруса на стале кавалак, наклаў на яго палову лыжкі тушонкі ды закінуў сабе ў рот.
— Што гэта за дзіва такое? — спытаў я, асцярожна кранаючы пляскаты бялявы ліст. Навобмацак ён нагадваў вільготны кардон.
— Праснак. А што, хіба ў Грушаўцы хлеб па-іншаму выпякаюць? — здзівіўся ён.
— У нас ён боханамі ідзе, — я адправіў аркушык у рот. Смак таксама нагадваў крыху вільготны кардон. A вось з тушонкай зайшло весялей. Адно што, калі я працягнуў невялічкі кусок мяса Гердзе (тая не ўзяла), гаспадар нахмурыўся. Гэтым людзям не хапала ежы, лекаў прыпасаў. I нават прадаючы паслугі за вялізныя грошы, яны раўнавалі. Я паспеў з’есці толькі тры лыжкі тушонкі, калі Тамада паспешліва працягнуў мне недагарак свечкі, ключ з бірачкай ды распарадзіўся:
— Ваш нумар — на другім паверсе справа. Як уладкуецеся — кіруйцеся ўніз у лазню. Сабаку ў лазню нельга. Там гігіена. Зараз у нас раніца, толькі прабіў першы звон. Вяселле пачнецца ўначы пасля другога звана. To ў вас будзе вольны час.
— Зноў раніца? — не вытрымаў я. — 3 маёй раніцы шмат часу мінула.
— У нас з фермай дванаццаць гадзінаў розніцы, мы правяралі з адным братам, які аднекуль здабыўхранограф. Была ідэя падладзіцца, але мы не дамовіліся, хто пад каго мусіць. Нас болей, яны заможнейшыя. Вось і не паразумеліся.
Ён нецярпліва ўстаў. У мяне было адчуванне, што Тамада зараз накрые абрус праснака рукамі і схавае бляшанку тушонкі ў кішэню, каб паказаць, што на большую колькасць ежы разлічваць з майго боку было б няветліва. To мы пацягнуліся па драўлянай лесвіцы наверх. У нумары было вельмі цёпла, пры
дзвярах стаяла вядро з калодзежнай вадой, ложак быў засланы бялюткай бялізнай.
Я запаліў усе свечкі, якія знайшоў у пакойчыку, замяніў цынк у ліхтарыку ды пры такой ілюмінацыі асцярожна раскруціў павязку на Гердзінай лапе. Поўсць на ране змяніла свой колер, зрабілася святлейшай. Перабітае месца моцна напухла ды гарэла. Як толькі я прыбраў лангеты і ўзяўся за ступак, сабуля жалобна заенчыла. Лапа павісла, з дзюрак пырснуў гной. Пяшчотна прыгаворваючы, я сцадзіў жаўтаватую погань, прамыў лапу вадзіцай ды апрацаваў тампонам, спырснутым віскі. Унутры, пад скурай, храбусцела раздробленая ў крошкі костка. Што з гэтым рабіць — незразумела. Нават калі б у нас былі антыбіётыкі, для лекавання патрэбная была аперацыя. I рэнтген. I гіпс. Я зрабіў новую перавязку ды асцярожна паклаў Герду на коўдру. Пасля дастаў карту Апальшчыка ды пільна ўглядзеўся ў пазнакі.
Оптыка змянілася: вока ўжо не звяртала ўвагі на тапонімы, заўважаючы толькі малюнкі і подпісы шахцёра. Няісны свет “Гомеляў”, “Магілёваў” і “Слуцкаў” не суадносіўся са сцяжынамі, па якіх я мусіў цягнуцца. Я адразу ж пазнаў трапецыю Гары, скіраваў позірк уздоўж лініі пад ёй ды напаткаў маленечкую кропачку “Насамонаў”. Хутарок знаходзіўся ў даўгім, праз усю мапу, прамежку, падпісаным “Вобласць туманаў”. Патрэбны мне кірунак на паўднёвы ўсход ад маёй існай лакацыі ўпіраўся ў вялікае паселішча, названае Торад Святла”. Каля яго сапраўды цякла шырачэзная рака, перайменаваная паверх былой назвы, шахцёравай рукой у “Эрыдан”.