Ноч
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 412с.
Мінск 2018
Шлях да Горада Святла пачынаўся ніжэй за вобласць туманаў, побач з паваротам тырчаў загадкавы значок “Мерседэса” на палачцы. Далей пры гасцінцы высіўся велізарны штыр, з якога ў два бакі біў клінападобны
струмень. “Аракул”, — было пазначана побач. За Аракулам кірунак быў пракрэслены дзвюма рыскамі, па якіх ішоў часцюткі вертыкальны штыкетнічак. Адсутнасць подпісу не дазваляла зразумець, што менавіта меў на ўвазе выведнік, малюючы гэтыя краты.
Ужо пройдзены адрэзак ад Грушаўкі да Насамонаў быў даволі ладным. Калі мы здолелі прабіцца так далёка без компасу ды арыенціраў, дык, можа, аднойчы дасягнем і фінальнай кропкі нашай вандроўкі. Якая знаходзілася настолькі далёка, што пры існым маштабе карты яе давялося б шукаць не толькі за межамі майго пакоя, але і недзе за агароджай Насамонаў.
Але не вырушыўшы — не дасягнеш, не шукаючы — не знойдзеш. Калі не можаш нечага дачакацца, трэба імкнуцца да гэтага дайсці.
Раздзел пяты
I 4 ■ іэтыя краіны лддзяляюць высокія непадступныя ш горы, і ніхто іх яшчэ не пераходзіў Паводле JL словаў лысых, на гарах жывуць — хаця я гэтаму не веру — казлакапытыя людзі, а за гарамі — іншыя людзі, якія спяць шэсць месяцаўу год. Гэтамуя ўжо зусім не веру” (Кніга 4. Мельпамена. 25).
“Пра ўзгаданае пер’е, якім, паводле скіфаў, напоўненае паветра, і таму, маўляў, нельга ні бачыць, ні прайсці, я трымаюся такога меркавання. На поўнач ад скіфскай зямлі пастаянныя снегапады, летам, канечне, меней, чым зімой. Такім чынам, кожны, хто бачыў падобныя камякі снегу, зразумее мяне; бо снежныя камякі нагадваюць пер’е, і праз такія суворыя зімы паўночныя вобласці гэтай часткі свету не населеныя. Такім чынам, я мяркую, скіфы і іх суседзі, вобразна кажучы, называюць сняжынкі пер'ем. Вось сведчанні, якія у нас ёсць пра самыя аддаленыя краіны” (Кніга 4. Мелыіамена. 31).
“У неўраў звычаі скіфскія. За адну генерацыю да паходу Дарыя ім давялося пакінуць сваю краіну праз змеяў. Бо не толькі іхуласная зямля выгадавала мноства змеяў, алеяшчэ болей напала іх з пустыні ўнутры краіны. Таму неўры былі вымушаныя пакінуць сваю зямлю і пасяліцца сярод будзінаў. Гэтыя людзі, хутчэй за ўсё, чарадзеі. Скіфы і прысутныя сярод іх эліны, прынамсі, сцвярджаюць, што кожны неўр штогод на
некалькі дзён ператвараецца ў ваўка, а пасля зноўку прымае чалавечае аблічча. Мяне гэтыя чуткі, канечне, не могуць пераканаць; тым не менш, так кажуць і нават клятвенна сцвярджаюць" (Кніга4. Мелыіамена. 105).
“Сяродусіх плямёнаў самыя дзікія норавыў андрафагаў. Яны не ведаюць ні судоў, ні законаў і з’яўляюцца качэўнікамі. Адзежу носяць падобную да скіфскай, але мова ў іх адрозная. Гэта адзінае племя людаедаў у краіне” (Кніга4. Мельпамена. 106).
“Будзіны, карэнныя жыхары краіны, — качэўнікі. Fama — адзіная народнасць у краіне, якая харчуецца сасновымі шышкамі. Гелоны ж, наадварот, займаюцца земляробствам, садаводствам і ядуць хлеб. Паводле знешняга выгляду і колеру скуры яны зусім не падобныя да будзінаў. Аднак эліны і будзінаў завуць гелонамі, хаця і дарэмна. Уся зямля іх пакрытая густымі лясамі рознай пароды. Сярод лясных гушчароў знаходзіцца велізарнае возера, аточанае балотамі ды зараснікамі трыснягу. У гэтым возеры ловяць выдру, баброў і іншых звяроў з чатырохкутнаймордай”(Кніга 4. Мельпамена. 109).
Я чытаў Герадота, і ў галаве віравала ці то пер’е, ці то сняжынкі. Нейкі валацуга дзве з паловай тысячы гадоў таму зазірнуў адным вокам у маю краіну, нічога ў ёй не зразумеў, расказаў іншым, якія таксама нічога не зразумелі, але валацугу паверылі. Яны старанна пераносілі глупствы з рукапісу ў рукапіс, захоўвалі ў кляштарах, друкавалі in folio. Потым — смяяліся з іх. Потым ставіліся як да мастацкай літаратуры, гістарычнага фэнтэзі. I вось зараз паводле эскізу з чужых забабонаў нехта трэці пачаў выбудоўваць рэальны свет. Вось жа яно, пер’е, намаляванае на мапе, якую замовіў Апальшчык і выканаў шахцёр. Вось рыса, якая пазначае мяжу белых герадотавых “сняжынак” — вышэй за былыя “Ашмяны”, праз “Смаргонь” да “По-
лацка”. Хай сабе і пытальнік побач. Вось яны, казлакапытыя, у апошняй зводцы светлавых навін, а таксама — неўры, якія перакідаюцца ваўкамі, андрафагі, якія выядаюць цэлыя паселішчы людзей, і скіфы, якія змагаюцца з андрафагамі, не злазячы з коней. Адкуль выскачыў гэты свет? 3 якой дзіркі ў гістарычнай тканіне? I дзе былі скіфы з казлакапытымі, калі мы расшчаплялі атам, мадэлявалі базон Хігса і гулялі ў Майнкрафт? I ці выскачыў ён насамрэч, ці, можа, камусьці прымроіўся ў цемры?
Я адклаў кнігу, пагладзіў Герду — яна спакойна спала, яе цела было гарачае. “Пачакай мяне тут, дзяўчыначка”, — папрасіў я і, пакінуўшы паліто, пляцак з цынкам ды стрэльбу каля яе, узяў свечку і пайшоў па драўляных сходах уніз. У канторы ля каміна збіраліся нейкія людзі — я чуў з-за дзвярэй галасы, у кожным з іх мелася адценне грыбкоўскага тэнарка. Чуўся скрыгат узразання бляшанак з тушонкай і дзынканне пляшак з нейкай вадкасцю. Я вырашыў не выходзіць знаёміцца, каб сквапныя Грыбкі не падумалі, што я натачыў лыч на іх каштоўную ежу. Таму спусціўся яшчэ на ўзровень уніз наўпрост паводле кірунку стрэлкі, што паказвала, дзе лазня.
У фрыгідарыуме ці, калі прасцей, халоднай распранальні, за сталом сядзелі два мажныя дзядзькі, захутаныя ў прасціны. У наш час заможнасць незнаёмца вызначаецца з першага погляду, паводле складу ягонай фігуры. Чым шырэйшы пры пупе, тым алігархічнейшы. To былі вельмі багатыя джэнтльмены. Багацце звісала з іх кумпякоў, набрыняла шматлікімі складкамі на валасатых жыватах. Нават шыі ў іх былі вельмі заможныя, у тры ахопы. Ды што там! Насы—у насах яны былі шырэйшыя, чым тыя-сія Грыбкі ды Грыбчыхі! На стале стаяла пластыкавая бутэлька са сцюдзёнай вадой — яшчэ адно сведчанне выключнай грыбкоўскай
гасціннасці. Мужчыны выглядалі згаладнелымі і крыху расчараванымі.
— Дабраніч! — сказаў адзін з іх. — Я Мыкола. A тэй — Андрон.
— Я — Кніжнік, — павітаўся я.
— Чы можа ё ў вас з собею шчосць пад’ісці? — Мыкола карыстаў цікавую сумесь некалькіх гаворак. У менскіх полісах так не размаўлялі.
— На жаль! Мяне Тамада пачаставаў трыма лыжкамі тушонкі.
— Жадібній ён, падлюка! — падаў голас Андрон. — Але суджаныя ў яго гарні!
— Мы — біженцы. 3 повдню, — патлумачыў Мыкола.
— Бежанцы? — перапытаў я з сумневам. Занадта ж гладка выглядалі абодва.
— А ты на цыцкі ў Андрона не дывіся! — засмяяўся Мыкола. — Бягуць завждзі першымі тыя, кому ё, шчо втрачаці.
— Каб не было ў нас цынку, досі бы не досталіся, — пракаментаваўАндрон сур’ёзна.
— Біжанцы не означае бідолахі, — звузіў думку Андрона Мыкола. — Часто навпакі. Біжанцы найзаможнійшы і е.
— Козлакапытыя, — каротка патлумачыў Андрон прычыну ўцёкаў. — Зараз яны за півдзень пільна ўзяліся.
— Тры села в нас було побач. Спочатку пірше. Ёму шчэ спробувалі дапамагчы. Спілкуваліся. Пацанов высілалі з калашамі. Але ўсіх парызалы. Наступным разам — друге. Тут вже ўсе схавалыся.
— Бо шчо ты з імі зробіш? Іх куля не берэ! — дадаў Андрон.
— Якнебярэ? — непаверыўя.
— А от так! Яны не від цяго світу! He звідсі! Півні ріжок высандальваеш в спінак — і анычога!
— Вы гэта самі спрабавалі? Ці сказаў хто вам? Бо я, ведаеце, нядаўна з адным сабачкам змагаўся. Таксама было адчуванне, што ён заварожаны. 3 дзвюх руляў карцеччу частую, тры метры, а нічога яму. Але гэта проста паніка. У цемры пацэліць складаней. I рукі дрыжаць. I святло ўбок ідзе. To проста цэліцца трэба трапней!
— Цылітыся! Влучней! — перадражніў Мыкола. — Пабачыш свінячу морду з нажом — пагляджу во як ты влучно цылітыся меш!
— Як “свінячу”? Вы ж казалі “казлакапытыя”!
— Дый це іх клікаюць так. “Козлакапытыя”. Памілково. 3 газет пійшло. Свінячы след дужа підобны на казліны. Вось і зблыталі. Насамрэч — свінні. У людзей перакідваюцца.
— Вы самі бачылі? — зноўку спытаў я.
— I, головне, на конях пересуваюцца. Ты ўяві собі свіняку, які на коні з мачэте на тобі прэ. I подумай, чі будеш з ій в бійку ўступаці.
Было бачна, што іх сумленне дагэтуль падкідае ім цяжкіх сумневаў, ці варта было збягаць з ахопленых гвалтам родных мясцінаў. Але я дакладна не меў аніякага права іх асуджаць ці сумнявацца ў іх смеласці. Адно што перапытаўся ў Мыколы ды Андрона яшчэ раз:
— Дык вы самі бачылі? Свінарылых двухногіх? 3 нажамі?
Яны прымоўклі, збіраючыся з сіламі для новай порцыі страшных баек. I я зразумеў, што зараз ужо пойдуць зубрагаловыя з паласатымі, бы ў зебраў, дупамі. I што яны, канечне, пра свінагаловых казлакапытых толькі чулі, але трэба быць псіхааналітыкам з дваццацігадовым стажам, каб выціснуць з іх такое прызнанне.
— Пайду, папаруся! — перапыніў я нашу размову, узняўшы руку.
— О, ну добрэ дзіло! — з энтузіязмам саскочыў Мыкола з праблемнай тэмы.
— Там на адваротнай сценцы дзвярцяты ё з сакрэцікам. Як прыпарысся — заглянь, не расчаруесся!
Яны з бачным шкадаваннем да сябе разлілі чыстую вадзічку па пластыкавых чарачках, а я пакрочыў у апраметную. У парылцы было цёмна, адна са сценак падпіралася добра разагрэтым катлом, у якім крахталі камяні. Прагнілая масніца пад нагой крэкнула, і я ледзь не прыскварыўся да распаленага чыгуна. Спераду, пры яшчэ адных дзверцах, млела адзінокая свечачка, яе кволая плямка патанала ў выпарэннях. Лазня была натопленая люта, я гэта адчуў, калі праз хвіліну сядзення скура на маіх вушах пачала скукожвацца ды пакрэкваць. У галаве цюкалі малаткі. Цела пайшло леапёрдавымі плямамі, у дыханні з’явіўся похрып. Зрабілася млосна, вочы часаліся ды як быццам выкіпалі, з іх ліліся гарачыя слёзы, апальваючы шчокі, а вейкі прыліпалі адна да адной. Ніколі ў жыцці я не адчуваў сабе настолькі нездаровым чалавекам, як у той парылцы — сэрца тахкала, лёгкія не насычалі кроў кіслародам, скура свярбела. I разам з тым, упершыню вось не ведаю за які час, мне было абсалютна, безумоўна і шчасліва горача. Цела нават не адразу прыгадала, як пацець, бо ўсе потавыя залозы былі заканапачаныя пастаянным усёахопным холадам. Усе поры на жываце і плячах былі забітыя супрацьстаяннем адвечнай зіме. Я ацякаў, як стэарынавы недагарак. Мне падавалася, што холад не вернецца ніколі, я болей не адчую яго ўнутры, у сваіх вантробах.
I калі ў вачахужо сцямнела, я зрабіў некалькі крокаў да дзвярэй, не пабачыў побач з імі катла, зразумеў, што дзверы — не тыя, усё ж ірвануў іх на сябе, адчуваючы, што зараз ляснуся непрытомны проста на падлогу. Але раптам апынуўся ў тумане сцюдзёнай ночы. Пад нагамі