• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ноч  Віктар Марціновіч

    Ноч

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 412с.
    Мінск 2018
    68.16 МБ
    плюхала чорная вада, у яе вялі гладкія драўляныя драбіны. Я зрабіў крок, яшчэ крок — па-ранейшаму не адчуваючы цела, увесь суцэльна складзены з гарачыні і цюкання малаткоў у кіпні крыві. I, калі вада дастала да каленаў даў нырца ў яе шыяй наперад. Цела, імкліва састываючы, зашыпела. Мне падалося, што сцюдзёная вада пайшла бурбалкамі, бы шампанскае. Я глытнуў гэтай ледзяной газіроўкі, і зубам зрабілася балюча, а вантробам — прыемна.
    Гэта была глыбокая і імклівая рака. Яе нябачныя рукі падхапілі мяне і панеслі прэч ад драбінаў, мне давялося пераходзіць на кроль і грэбці з усіх сілаў, каб заставацца на месцы ды мець магчымасць ухапіцца за галіны ледзь бачнай у тумане вярбы. Я разглядзеў будынак канторы. Дзверцы лазні выходзілі за плот да вады, падысці да якой з тэрыторыі Насамонаў было немагчыма. Плюхаючыся ў рацэ галяком, ты абсалютна нябачны для астатняй вёскі — добрая прыдумка.
    Нельга сказаць, што пасля апраметнай парылкі ў рацэ было не халодна. Мозг аўтаматычна фіксаваў, што вада вельмі сцюдзёная. Але для закіпячонага цела гэта перастала мець нейкае значэнне. Я вісеў на галінах той вярбы, дазваляючы чорным струменям абцякаць запараную тушку. Калі нарэшце я ўзняўся на драбіны, адчуваў сябе ўжо зусім іншым чалавекам. Усё, што не магло згарэць ува мне, — патанула.
    У фрыгідарыуме мяне чакала свежая прасціна, у якую я з асалодай заматаўся. Адчуванне было прыкладна такім жа, як калі доўгі час ішоў з саракакілаграмовым заплечнікам, ды раптам зняў яго і пакінуў на зямлі за спінай. Прычым перажыванне палёгкі распаўсюджвалася як бы не на цела, а на душу. Я наліў сабе вадзічкі і адзначыў, што ў яе з’явіўся выразны смак. Змучанае пеклам цела ўсмоктвала кожную кропельку вільгаці, святкуючы яе так, нібы гэта быў нек-
    тар райскіх кветачак. Я прыслухаўся да размовы Андрона і Мыколы, якая займела дабратворны лад.
    — Я пра чо сумую найперш? — казаў Андрон. — Бадай шчо по тым момінтам, як мчав на Мінск на своіму “Круізёры”. Пам’ятаеш, у мэне трохлітровы був японец? Ідзеш, усе тобі дарогу паступуюць. Бо ты страшны такі, тонуваны. I перэдне вікно наўстыж, а ў магнітолі — нешта таке прыемнойе, свое. “Смог он зе воотэр! Пымж пымж пымж! Пымж пымж пымж пымж! Пымж пымж пымж — джы джы джы!!” Ось цэ жыцця було.
    — А ты пра шчо шкадуеш? Са ўтрачанага назаўждзі? — спытаўся ў мяне Мыкола.
    Я адкінуў галаву, удаючы, што разважаю, хаця думаць на такія эмацыйна акрэсленыя тэмы зараз, пасля кіпячэння ды паласкання, было лянотна.
    — А ў мяне така втрата, — Мыкола, не дачакаўшыся майго адказу, пачаў распавядаць сам. — Мне це навіць сніцца, бывае. Шчо ўізджаю я до Бабруйску, а там дужэ вялікі гіпермаркет буў. Як же ён зваўся? “Крона”, здаецца? I вось ты ідзеш — і ўсё ёсць. Вось тут — рады з бухлом, тэкіла, коняк, ета, як ее? Бекхероўка! Далі — м’ясо: вэнджаны парсюковы вухі, ласіныя губы ў воцаце, далі — ріба, сукхая, солэна, жіва. I ківбаса, і сірі з сіньою і білою плесянёю. I ты ідэш, і бярэш, і бярэш. Якшчо ў грібнім лесе! Якшчо вось борівікі пойтплі, богато, дуже богато борівіків! I ты бярэш, і яно не скончаецца. Такі ось шчодры буў свет. Чому не ўберэглі?
    Тут з вулачкі пачуўся нягучны металічны “дзынк”, які прывёў суразмоўцаў у настальгіі ў стан ажытацыі. Яны кінуліся апранацца з такой хуткасцю, быццам ад гэтага залежала, ці пакормяць іх. I, калі пакормяць, — наколькі сытна.
    — Вечар! — растлумачыўАндрон.
    — Вяселле! — дадаў Мыкола.
    Слова “вяселле” намякала на тэарэтычную магчымасць запечанага парсюка, фаршыраванага шчупака, халадцу з хрэнам, піханых пальцам каўбас, і таму, паспешліва апранаючыся ўслед за бежанцамі, я пацікавіўся:
    — А што чакаць? Сапраўднага вяселля?
    Маё пытанне мела гастранамічны, а не матрыманіяльны прыцэл. Як любому чалавеку, які толькі што выйшаў з парылкі, а за папярэдні дзень меўу роце толькі тры невялічкія кавалкі тушанай свінні, закручаныя ў вельмі дрэнна згатаваны эрзац-лаваш, мне было ўсё роўна, хто, з кім і пры якім пасагу жэніцца. Але Андрон адказаў цьмяна і як быццам болып пра шлюбны складнік, чым пра харчовы:
    — Ну воны накруцілі тут, канечне, з цімі нарачонымі маладухамі. Але шчо паробіш. Звічай! — пры гэтым ён крануў сабе прамежнасць. Жэст быў не вельмі прыдатны для выказвання пра чужое вяселле.
    — Тут ранішэ не так было. Цэ Аракул. Аракул іх так навчів, — яшчэ больш цьмяна растлумачыў Мыкола.
    — Дык а карміць будуць? — запытаў я ўжо наўпрост, але яны не адказалі мне, спяшаючыся наверх па лесвіцы.
    — Аракул гэта чалавек нейкі? — запытаўся я ў спіны Андрона.
    — Цэ не чоловек. Це светлавы стовп.
    — Страшэнны стовп! Я був побіч, там жудасць охоплюе! — дадаў спераду Мыкола.
    — У його можна запытацца — таксама святлом, якшчо ў тэбэ вежа ё. Той, бывае, і адказвае.
    — Адкуль ён адказы бярэ? — я чуў пра Аракула ўжо шмат разоў але разумення, што гэта за трасца, так і не прыйшло. He дапамог і адказ спіны Андрона:
    — He звідкі не бярэ. Ён усё сам ведае. На тое він і Аракул.
    Маім чаканням што да раскошы шлюбнага балявання не было як спраўдзіцца. Казка разбілася аб суво-
    рую рэальнасць харчовых будняў хутара Насамоны. На стол, за якім мяне раней сустракаў Тамада, былі выстаўленыя шэсць банак тушонкі, дзве банкі чорных маслін без костак, вялікі керамічны паднос з васьмю мачонымі гуркамі, парэзанымі на чатыры часткі кожны. Меліся тут праснакі, глякі з брагай, керамічныя жбанкі з мацнейшым алкаголем (апошняе я заключыў з таго, што смярдзела са жбанкоў вастрэй). На лаўках пры стале сядзела два тузіны Грыбкоў. Гаманлівыя, лакцістыя, згаладнелыя. Жаніх і нявеста былі ссунутыя гэтай прагнай плоймай на самы край стала. Так, вы не памыліліся чытаючы: пры поглядзе на вяселле, я спачатку звярнуў увагу на пачастунак, потым — на колькасць канкурэнтных ратоў і толькі напрыканцы — на маладых.
    Жаніх быў адзеты ў шыкоўны шэры касцюм з іскрай. Людзьмі, якія жаніліся ў гэтым касцюме да яго, а гэтаксама іх дзецьмі і ўнукамі, можна было б засяліць сярэдніх памераў выспу ў Ціхім акіяне. Так, прынамсі, думалася пры першым поглядзе на размачаленую тканіну. Хлапчук быў бялявы, грыбкоўскае шчацінне ў гонар свята было старанна выскабленае з твару. Заўважна п’яны, ён глядзеў на гасцей з падкрэсленай прыязнасцю. Нявеста была ўбраная ў добра вымытую белую сукенку, пашытую з амаль не зацяганай гардзіны. Дзявулька-Грыбок: маладая, вастраносенькая, са святочнай укладкай валасоў. Нафарбаваныя вусны, падведзеныя вочкі-пацеркі. Прыгожанькая і вяртлявая — вобраз выдатніцы, якая расчырванелася перад іспытам. Гэтая дык, наадварот, імкнулася не глядзець на гасцей і ўтароплівала позірк на адкрытую тушонку. Усе чагосьці нецярпліва чакалі, не ў змозе дакрануцца да ежы. Мой страўнік, сценкі якога прагрызаў шашаль голаду, маліўся, каб тое, што яны чакаюць, нарэшце настала. Усе паселі і нават перасталі варушыцца.
    I тут падняўся Тамада. Нехта з-за спіны падаў яму баян, ён ірвануў мяхі ды заспяваў. Голас у яго быў урачысты і строгі, нібы ён чытаў літургію ў храме.
    Матка не гледзіць у тэлевізар,
    Матка не седзіць на лаўцы з Воляй, Матка гатуеўвесь дзень мачанку, Каб расшчытацца за працуў полі.
    Усе госці падхапілі апошнія два радкі, прычым выходзіла ў іх добра: жанчыны напрыканцы сказаў забіралі ўверх, мужчыны басамі цягнулі ўніз, атрымлівалася па-грыгарыянску гарманічна, нягледзячы на бязглузды тэкст.
    Дочца маменьцы дапамагае,
    Дочца мачанку да столу крые, Хлопец ужо з поля, баранаваўшы, Стаіць ля студні ды шыю мые.
    Выйшла матуля ў сенцы па шчавель, Выйшла дзявуля, кабхлопца еітаці, I тутунязапна, праз форткуўляцеўшы, Мачанку сокал стаў пажыраці.
    Плачамамуля — нету мачанкі, Плача дзявуля — няма чым аддаці, Прыдзецца зараз за хлопца дачочку, У жонкі на векі па-да-ра-ваці.
    Апошняе двухрадкоўе хор паўтараў разоў пяць. Перад тым, як змоўкнуць, людзі цягнулі гэтае “па-да-раваці” на розныя лады амаль хвіліну. Атрымалася вельмі пранікнёна. Хаця, як заўсёды з народнымі спевамі, было незразумела, адкуль, з якіх дакладна
    выкрутаў мелодыі ці рыфмы, тут узяўся трагізм. Дарма я чакаў, што пасля спеваў Тамада прапануе нам пачаць есці. Ён шырокім рухам пляча скінуў з сябе баян, пачакаў, пакуль грамада прыцішыцца, налье ды возьмецца за чаркі. Пасля пляснуў сабе з гляка брагі і строгім позіркам пракантраляваў, каб наліта было ў кожнага. Мне хутка сунулі ў руку чарку са смярдзючым алкаголем. Зразумела — зараз будзе тост. I, як заўсёды, калі ў цябе плешчацца дрэннае варыва, піць давядзецца да дна. He выключана — яшчэ і стоячы.
    Тамада загаварыў селектарным тонам, і па тым, як уважліва слухалі яго Грыбкі, стала зразумела, што тост ён нараджае штораз новы, без паўтораў:
    — Што чалавека выдзяляе з жывёльнага царства? — ён акінуў прысутных позіркам, у якім праглядаўся сумнеў у тым, каго менавіта ён бачыць навокал — людзей альбо прадстаўнікоў жывёльнага царства. — Што, груба кажучы, дзелае чалавека чалавекам? Я скажу вам, што. Здольнасць рабіць дзяцёў. Бо гэта толькі коцікі і сабачкі вытвараюць гэта самае дзеля задавальнення. Пстрыкнуліся, і пайшлі ў розныя бакі. Hi абязацельстваў, ні адказнасці. Чалавек — разумная лічнасць. Ён гэта робіць дзеля будучыні. Дзеля прадаўжэння роду. I гэта тое, чаму мы, Грыбкі, сёння сабраліся тут, каб правадзіць у дарослую жызнь новых Грыбкоў. У кожным агурку сядзіць 136 семечак. I толькі тры з іх здольныя прарасці і даць жызнь другім гуркам. Што вызначае, якое насенне сапрэе, якое зьесць мыш, а якое прарасце ды засее зямлю другімі агуркамі? Рытуал. Толькі роблячы ўсё так, як нам кажа традыцыя, мы не будзем паетыя кратамі, сапсаваныя генамі ці спорчаныя сарняком! Маладым — савет да любоў!
    Усе, гучна паддакваючы, чокнуліся і выпілі. Я быў пацягнуўся да праснакоў з тушонкай, але на мяне
    шыкнулі і ледзь не далі па руцэ. Іх рытуал прадугледжваў бесперапыннае наліванне яшчэ па адной. Прыблізна на гэтым этапе я зразумеў, чаму шчаслівейшымі былі тыя, хто трымаў у руках глякі ды жбаны. Сабе яны цурылі па палоўцы, іншым — да краёў. Зараз трэба было чокнуцца толькі з тымі, хто сядзеў справа: усе каўталі моўчкі, шануючы першы тост. Мыкола паспрабаваў не дапіць сваю вадкасць да дна, і на яго прыкрыкнулі за абразу рытуалу. Увабраўшы ў сябе пяць вялікіх глыткоў млоснатворнага варыва, я зразумеў, што есці ўжо і не надта хачу. Страўнік быў запоўнены цягучым кісялём, ён булькаў і пузырыўся ўнутры, бы вулканічная лава. Калі яны пачалі разліваць — ужо ў трэці раз без магчымасці заесці пітво, — я хуценька замяніў сваю чарку на кілішак, за што атрымаў іншай, цяжкай рудой вадкасці да самых краёў. “Хочаш і нашага крупніку пакаштаваць?” — усміхнуўся разлівач, быццам у маёй жэстуры быў нейкі выклік, а не спроба застацца ў жывых падчас гэтых “рытуалаў”. Смярдзела ад напою так, быццам дракон выжар тону сельскага самагону, а потым ікнуў табе ў твар.