Ноч  Віктар Марціновіч

Ноч

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 412с.
Мінск 2018
68.16 МБ
Выбраўшыся з лесу, сцежка павяла праз поле, дзе снегу амаль не засталося, бо ён споўз у лагчыны. Коўдра аблокаў перасунулася за маю спіну, агаліўшы Арыён. Сузор’е нагадвала вялізнага пакемона Пікачу, які бяжыць наўскач, раскінуўшы свае канечнасці, вушы і хвасты. Гледзячы на зоры, я ледзь не спатыкнуўся на бялявы шар, што трапіўся пад ногі. Я прыглядзеўся да яго і пабачыў вуха. Чалавечае, злёгку адтапыранае. Яшчэ не разумеючы, з чым маю справу, я, пераварочваючы яго, паддзеўмяч нагой і пазнаўуім адсечаную галаву Манькі. Адно вока ваяра было заплюшчанае, другое з цікаўнасцю ўзіралася ў нябеснага Пікачу. Я не адразу намацаў пстрычку ўключэння налобніка. Крыві вакол не было, яна вылілася ў палёце. У раскрыты рот набіўся бруд, да шчакі прыліп стары недапалак са збялелым фільтрам — з тых часоў, калі вандроўнікам яшчэ было што паліць. Я праціснуўся праз нізенькі хмызняк на асфальт побач са сцяжынай.
Пабачыўшы россып бліскучых цыліндрыкаў, я спачатку падумаў так: хто гэта паспеў перанесці рассыпаны мной цынк ажно сюды? Потым, прыглядзеўшыся,
зразумеў, што гэта не батарэйкі. Гэта стрэляныя гільзы. За некалькі крокаў ад узбочыны ляжала абезгалоўленае цела ў чорным, каля яго — “Калашнікаў”. Я павольна, каб не турбаваць Герду, нахіліўся, падабраў аўтамат і вышчаўкнуў магазін — пусты. Пацягнуў на сябе скабу—у патронніку нічога не засталося. Манька абараняўся да апошняй кулі і загінуў стоячы.
Два цёмныя мяхі на зямлі непадалёк я апазнаў як цела Бурмістра. Разарванае надвое. Два даўгія крывавыя кавалкі, накрытыя вопраткай. Твар меў такі выраз, быццам смерць заспела Бурмістра за пераконваннем набыць фальшывыя ганзейскія медзякі па надзвычай выгаднай цане. Вусны выцягнутыя трубачкай — я не здзіўлюся, калі ён напраўду спрабаваў дамовіцца з поскуддзю, што напала на бяззбройнага ў цемры. Я не хацеў бачыць, што яны зрабілі з Касандрай, але трапіў на яе міжволі, калі ішоў назад да сцяжыны. Яе забілі адным ударам у сэрца, і яна канала напаўседзячы, на кусце ядлоўцу. Расшпілены футраны кафтан. 3 барвовай ружай, што распусцілася пад прыгожымі грудзямі. Твар захаваў той крыху абыякавы выраз, з якім яна аглядала маю кватэру ў Грушаўцы. Яна не спрабавала ўцячы ад нападнікаў, сустрэўшы свой кон гэтак жа скорана, як сустракала чарговага гаспадара свайго цела. Я не мог спыніцца, каб арганізаваць развітальнае вогнішча для памерлых, бо мусіў дапамагаць жывому.
Іх тарантас знік, што не дзіўна, бо інакш транспартаваць той вагон цынку, які вывезлі з сабой уцекачы, было б немагчыма. Дзіўна было, што пякельным стварэнням, якія смярдзелі мярцвячынай, у прынцыпе спатрэбіўся цынк. Што яны збіраліся купляць? Нявінныя душы? Зброю для войска зомбі?
Неўзабаве давялося паскорыць хаду, бо я пабачыў наперадзе спачатку шыферныя дахі сялянскіх хацін, a потым — вось цуд! — яшчэ і далёкія агні жывога па-
селішча. Стала зразумела, чаму вока так узрадавалася, у першы раз угледзеўшы вызваленыя з-пад аблокаў зоры і маладзік. Для таго, хто вандруе скрозь цемру, плямкі святла азначалі хуткую сустрэчу з людзьмі. Ці не адсюль узнікла спрадвечнае хваляванне, з якім старажытныя людзі прыглядаліся да цёмных нябёсаў? Калі нешта свеціць, значыць, там нехта жыве. Хтосьці чакае нас, заблукалых у космасе.
Дарожны знак ля вёскі быў традыцыйна скрадзены, затое пад указальнікам быў масіўны камень. Клапатлівая рука старадаўняга мастака намалявала на ім хваіну (рудая палка з зялёнай шчоткай наверсе), бярозку (белы ствол з чорнымі рысачкамі), вожыка (яго апісаць складана, але гэта дакладна быў вожык) ды бусла, пазнаць якога можна было па чырвонай дзюбе, якая атрымалася настолькі даўгой, што выходзіла за плячо каменя. Пад усім гэтым хараством быў слоган:
“He дапускайце ў лесе пажар: тушыць агонь — дзяржаве цяжар”.
Ужо знаёмы нам з Гердай аматар радыкальнага экспанавання і дасціпных тэгаў дамаляваў буслу белы чубок, адным росчыркам балончыка ператварыўшы яго ў чаплю. He ведаю, якая ў гэтым была задума. Паверх пейзажу ён вывеў назву паселішча, якая гучала па-індуісцку:
Элеватары
Вёска была мёртвая. Спарахнелыя драўляныя хаціны, крывыя стрэхі. Адзіная прыкмета заможнасці — на дамах дбайных гаспадароў замшэлы шыфер пафарбаваны чырвоным, “пад дахоўку”. Паедзенае шашалем бярвенне, з якога складаліся і хлявы, і жылыя дамы. Крывыя лавы, паваленыя драўляныя платы. Драты электрычнасці правіслі паміж слупамі, як аснастка на закінутым галеоне, што блукае па бязмежным акіяне,
а заселены толькі прывідамі. Разруха сюды, на ўсход, прыйшла задоўга да Зацямнення. Да ліхтарнай мачты на рагу быў прыкручаны ліст пластыку. Я запаліў ліхтар, каб прачытаць:
Аўталаўка 13:00-13:15 кожны другі аўторак месяца.
Значыць, уласнай крамы ў вёсцы не было, і час ад часу сюды заязджаў грузавік, прывозячы самае неабходнае. Цікава, ці заўважылі жыхары Элеватараў прыход апакаліпсісу? Альбо для іх усё засталося гэтак жа, як і было? Раней у іх не ставала грошай, потым — цынку. Раней харч не было на што набыць у вандроўнай аўталаўцы, пасля — у караваншчыкаў.
Тут было вільготна: паўсюдныя лужыны, узбочыны ўздоўж дарогі складаліся з набрынялай вадой гліны, у каляінах—ручаі, быццам снег толькі растаў і не паспеў усмактацца. Я не хацеў нават спрабаваць лезці ў якоенебудзь жытло счарнелай вёскі, каб не спазнаць на ўласнай скуры, як выбудоўвалі абарону сваіх халуп людзі, здольныя жыць у такіхумовах. Датаго ж, частка хацінак дагэтуль магла быць заселенай: павінныя ж дзесьці ночыць людзі, якія гуртаваліся ля агнёў, што зіхацелі за весніцамі. Адтуль даносілася гітарнае брыньканне. Тры акорды паўтараліся зноў і зноў Яны, падавалася, настолькі добра пасавалі гэтай рэчаіснасці, што ўзнікала падазрэнне, ці не стварае іх сама тканіна сусвету шыферных дахаў і занядбаных слупоў. Смагарадавая зорка пульсавала ў нябёсах, як страбаскоп на дыскатэцы, часам трапляючы ў такт акордаў, часам не.
Тры акорды —гэта адначасова і мелодыя, і рытм, і стрыманая весялосць, і мужчынская невымоўная туга. Пад гэткі акампанемент я прашпацыраваў па вулачцы, прамінуў колькі цагляных дамкоў аграгарадка, разрабаванага сялянамі яшчэ тады, калі рабаваць не было
трэндам, і наблізіўся да бетоннай агароджы, што хавала за сабой і музыку, і агні.
Я думаў пабачыць узмоцненую браму з узброенымі ахоўнікамі, але плот можна было пералезці ў любым месцы. Уваходу як такога не было, як і вартавых. Тамсям з боку вуліцы бетонныя блокі былі паваленыя, і ў прагалы свабодна мог заехаць запрэжаны коннай парай воз. Ля кожнага з прагалаў быў подпіс вугалем: “Млын”, “Сілас”, “Лесапілка”, “Пякарня”, "Вагавая”, “Сушылка”. За агароджай — шырокі двор, пасярод якога палала вогнішча. Па цэнтры была высачэзная пабудова, якая болей нагадвала драўляны палац, падпёрты шарэнгай срэбных купалаў вышынёй з пяціпавярховы дом. На палацы і гаспадарчых прыбудовах мітусіліся налобныя дыёднікі працоўных, акно над уваходам было асветленае зіхоткімі пробліскамі свечак. Структура нагадвала калгасны мехдвор, што ператварыўся ў феадальнае паселішча.
Я зрабіў колькі крокаў усярэдзіну, чакаючы, што мяне аклікнуць, патрабуючы заплаціць за ўваход ці назваць мэту візіту. Але ніхто не звярнуў на мяне ўвагі. Ля вогнішча сядзела некалькі мурзатых хлапцоў і дзяўчат у хустках. Чорт з запэцканым сажай тварам граў на гітары. Мажны дзядзька запякаў на бляшаным падносе свежыя праснакі. Яны пахлі так, што мой жывот адразу пачаў падпяваць тым тром акордам. I спяваў ён “Авэ Марыя”, не інакш. Калі я быў за некалькі метраў ад грамады, гітарыст адкашляўся і пачаў раўці хрыплым голасам, які, падавалася, быў гэтак жа разладжаны, як і гітара:
Танечка ішла ў поўнай цемры, Дзімон яе сантэхнікам рабіў, Сёння так спяшаўся на свіданне, Люк калізацыйны не закрыў.
Кухар зняў з бляшанкі праснакі і раскідаў іх слухачкам. Спявак працягнуў хрыпець, хлопцы слухалі з ухвальнымі тварамі:
Цокалі абсцасы па панэлі, Мазала памадаю вуста, Месяц ён чакае сваю Таню, Дзімка, завядзі сабе ката!
Усе зарагаталі. Прыглядаючыся да абліччаў, я не пабачыў нічога, датычнага майго свету. Hi Тома Соера. Hi ОТенры. Hi Ільфа з Пятровым. Іх не закранулі кніжныя веды, і менавіта таму яны ўсе былі абсалютна не зразумелыя для мяне.
— Вунь, глядзіце, які красавец да нас прыйшоў! — дзяўчына зрабіла націск на “е”
— А што гэта ў цябе за тыгра на грудзях? — спытаў мурзаты хлопец, і ўсе зноў зарагаталі.
— Яркага Месяца, — манерна павітаўся кухар. Пярэдняга зубаў яго не было.
— Добрай ночы! — нахіліў галаву я. — Я — вандроўны, мне трэба адпачыць і набыць лекаў. Я не сустрэў аховы, то прабачце...
— Няма ў нас аховы! — засмяяўся той, што з гітарай.
— У нас Зінка ахова! — падхапіў другі. — Брыкае горш за каня!
— Хочаш хлеба? — кухар трымаў на лапатцы свежаспечаны праснак.
Я заківаў галавой, асцярожна зняў сабулю, паклаў на цёплы, прагрэты вогнішчам камень. Вяскоўцы ўважліва сузіралі мае маніпуляцыі. Яны бачылі, што сабачка хворы, але ўсё ж знайшлі і тут нагоду для кпінаў і весялосці.
— Што, Зінка, Пятрок гэтак цябе на плячах не носіць?
— He зайздросці, Зінка!
— Зінка, найміся да Петрака сабачкам!
— Вось дазвягаецеся ў мяне зараз. Брыкну так, што зубы пасыплюцца! — весялілася Зінка.
Грамада зноўку выбухнула смехам. У маіх далонях апынуўся кубачак з салодкай гарбатай і духмяны хлябец. Чаўкаючы, я спытаў:
— Я з Грушаўкі іду. На паўднёвы ўсход. А што тут за месца?
— Былы раённы элеватар, — я быў занадта заняты ежай, каб заўважаць, хто з іх адказвае.
— Дваццаць тысяч тон зерня.
— Мы — хлебаробы.
— Хлебападробы! Бадзяжым муку з апілак! — зрабілася зразумелым, навошта ў плоце быў асобны праезд на “лесапілку”.
— He слухайце дурня! Рабіць эрзац — складаная навука!
— Картапляныя лушпайкі ты забыў? А расцярушаную грэчку?
— Мы кормім цёмны свет!
— У нас таму і аховы няма, што нас захопліваць няма сэнсу, — кухар быў найбольш самавіты з іх. — He перавернеш зерне ў час — згніе, ці перасохне, ці завядзецца спарыння, дык патруціш усіх, хто набывае муку.
Я прыкончыў праснак настолькі хутка, што ўсе аж прымоўклі. Я чакаў як да забавак будзе павернуты мой апетыт.
— Колькі ж ты не еў, хлапец? — спытаў гітарыст.
— Зінка, глядзі, які згаладнелы! Уяві, як кахацца будзе! He тое што Пятрок! — жартаўніку нарэшце прыляцела. “Брыкалася” Зінка наводмаш цяжкай жменяй ды адразу па храпе. Гумарыста адкінула ад тых, хто сядзеў ля вогнішча, але ён узняўся з шырачэзнай ухмылкай, якая паказвала, што на гвалт над аўтарамі сальных жартаў тут крыўдзіцца не заведзена.