Ноч  Віктар Марціновіч

Ноч

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 412с.
Мінск 2018
68.16 МБ
Кухар ужо працягваў мне новы праснак.
— He крыўдуй на іх. У гэтай змены першы абедзенны перапынак. Вось і жартуюць. Жаданне пасмяяцца пасля цяжкай фізічнай працы — гэткая ж трывалая рэч, як фаза ў Месяца.
Я грыз духмяную хлебную аладку ды спрабаваў суаднесці гэтую метафару з уласным досведам. Маё разуменне Месяца прадугледжвала, што фазы ўсё ж не трываюць, а хутка змяняюць адна адну.
— Чакайце, — я вырашыў усё ж удакладніць, — a што, там наверсе, увесь час маладзік? Hi ветаху, ні поўні, ні сходу?
Грамада сцішылася, я зразумеў, што з мяне зараз будуць смяяцца, таму вырашыў дадаць для яснасці:
— У нас у Грушаўцы неба зацягнутае аблокамі. Зоры толькі пасля Насамонаў агаліліся.
— Ён ішоў праз Насамоны! — гэты выбух вяселля быў прадказальным. — Зінка, адбой! Хлопец табе ўжо не цікавы! Яго там мясцовыя нявесты памялі! — Зінка зноўку занесла вясло сваёй рукі ад пляча, абяцаючы ладную поўху. Але жартаўнік ускочыў ды адбег.
— Як сцямнела, Месяц на небе ў адной стадыі, — уступіў голас кухара. — Першая квадра.
— Хлопцу адпачыць трэба, — з матчынай інтанацыяй перабіла бадай што самая маладая з кампаніі. — Хай паспіць з дарогі.
— Дзе пакладзем? — адразу ж перавёў усё ў практычную плоскасць адзін з хлебаробаў.
— Да Зінкі? — запытаў жартаўнік, ды адразу ж атрымаў выспятка ад Петрака.
— Грынька-пекар пайшоў на Горад Святла з караваншчыкамі. У яго зараз ложак пусты.
— Вось там, пры зернясховішчы, — гуртажытак. Грынькавы дзверы — другія злева. Пакойчык маленькі, але цёпла, — растлумачыў мурзаты. Прафесійную
прыналежнасць чальцоў змены было разабраць проста: тыя, што былі ў вугалі, — пекары, тыя, што ў мучной пасыпцы, — млынары, тыя, што ў зерневай пацярусе, працавалі з жытам.
— Па лекі да Старшыні зайдзі! — параіла мне маладая дзяўчына.
— Вунь уваход, — Пятрок паказаў на зіхоткі праём па цэнтры драўлянага церама. Да яго вялі крута ўзнятыя ўверх драбіны.
— Старшыня — на другім паверсе палаца? — удакладніўя, выклікаўшы новы прыступ смеху.
— Замка, ага!
— Палаца!
— Гэта былы КЗС. Комплекс зернесушэння. Адміністрацыйная частка, — растлумачыў кухар. — Сапраўды, выглядае як драўляны палац.
— Але адпачні спачатку! — параіла маладая.
— Прасначыну яшчэ заглынеш?
Я з’еў бы яшчэ і дзве, але мне было сорамна рабаваць гэтых людзей, занятых цяжкай працай дзеля таго, каб такім ёлупам, як я, было што есці. Таму я падняўся, улез пад заплечнік і акуратна падняў Герду. Hi адзін з іх нават не заікнуўся пра плату за праснак і ложак.
— Колькі я вам вінны? — спытаў я.
Мая фраза выклікала новую хвалю весялосці.
— Навучы Петрака Зінку на гарбе насіць!
— Падмяні мяне на змену ў элеватары!
— Нічога ты нікому не вінны, — абсек жарты кухар. — Калі да цябе прыйшоў вандроўны — да цябе прыйшоў Бог. Ты мусіш яго накарміць, даць ложак і хлеба ў дарогу.
Ідучы да інтэрната, я думаў, што іх Бог мне падабаецца болей, чым Бог гаспадыні аўтазапраўкі.
Уласна, сам інтэрнат быў прыбудовай да вялікага драўлянага свірна, за якім і змяшчаліся купалы зер-
нясховішчаў. Дошкі тут былі цёплыя, відаць, праз тое, што пад падлогай была жароўня, што высушвала жыта. Калідорчык быў з дзвюх хісткіх сценак. Яны не даставалі да столі, умоўна падзяляючы прастору на аднолькавыя жылыя пакойчыкі. Усе клеці былі незамкнёныя — тут сапраўды жылі грамадой, давяраючы адно аднаму. Адкрыўшы Грынькавы дзверы, я пабачыў невялічкі стол, просты ложак з саламяным матрацам ды рукамыйнік, пад якім замест каналізацыі было пластыкавае вядро. Тут панавала сутонне, a святло адзінага дыёдніка, што асвятляў увесь свіран, ішло зверху, праз адсутную столю. На палічцы над ложкам можна было пабачыць некалькі асабістых рэчаў гаспадара: пластыкавы партрэт прыгажунькі Вів’ен Джолі-Сміт яшчэ да другога шлюбу, фанцік ад "Снікерса”, загорнуты так, быццам там быў сапраўдны “Снікерс”, ды фігурку трансформера Мегатрона, што нагадвала пафарбаваны ў чорны камбайн “Гомсельмаш”. У суседняй клеці нехта надрыўна хроп. Ды так, што партрэт кіназоркі тросся. Калі б побач нехта вырашыў завесці камбайн “Гомсельмаш”, храп з-за сценкі дакладна заглушыў бы і рухавік. Мне падалося, што істота, здольная так храпці, мусіць быць памерам з невялікага кіта. Яна не можа змяшчацца на такім вось ложачку.
Я паклаў Герду на коўдру, распрануўся, памыў рукі і, запаліўшы налобнік на максімум, пачаў расшнуроўваць перавязку. Стан сабулі быў сярэдні паміж моцным сном і хваравітым забыццём. Яна рэагавала на дотыкі, але расплюшчвала вочы неахвотна, скуголячы кожны раз, калі я неасцярожна дакранаўся да лангеты. Ад раны смярдзела, і я быў падрыхтаваны да таго, што давядзецца зноўку выціскаць гной. Але сітуацыя была горшая. Поўсць на ступаку зрабілася светла-рудой, адсечаная частка як быццам зменшылася ў паме-
pax. Адмерлыя тканіны ссохліся і счарнелі, запаленне перакінулася на жывую нагу. Некроз агаліў костку, на якой былі заўважныя трэшчыны ад зубцоў капкана. Нават дылетанту было зразумела, што неабходная тэрміновая аперацыя. А пасля — курс антыбіётыкаў. Я сцёр халодны пот з ілба, падклаў пад параненую лапу швэдар, каб не забрудзіць гаспадарскі матрац. Рана, што праўда, ужо не крывавіла: усе вены дэградавалі ці запякліся.
Пакінуўшы стрэльбу ды заплечнік пры ложку, я, прыгаломшаны, выйшаў з клеці. Зрабіў колькі крокаў і вярнуўся за сваім цяжарам са шлейкамі: трэба будзе разлічыцца за лекі са Старшынёй. Я ўяўляў яго негаваркім барадатым мужчынкам у тулупчыку. Імправізацыяй на тэму сустрэтага пры сметніцы Мазая. У Грушаўцы людскія тыпажы паўтараліся, але кожны выгін дарогі вучыў мяне, што ў вандроўцы досвед не мае значэння, чалавечыя заганы і адметнасці не паўтараліся, кожны сустрэты быў нечым адметны.
Прыняты за вежу драўляны дамок з двухскатным шыферным навершам быў збіты з аднаго слоя дошак. Паводле дбайнасці пабудовы ён нагадваў пацешныя зімовыя церамы, што будаваліся падчас Незаўважанай вайны на мікрараёнах для таго, каб дзеткам было дзе пашпурляць снежкамі. Да прыходу красавіка яны рассыпаліся самі, а парэшткі імгненна расцягваліся прагнымі да будматэрыялаў месцічамі. Здавалася, трэба толькі чхнуць як след, і вазоўня перакуліцца. Таму, ідучы і адчуваючы, як хістаюцца пада мной падгнілыя драўляныя прыступкі, я намагаўся не рабіць рэзкіх рухаў, нават не дыхаць надта.
3 пакояў Старшыні святло свістала праз дрэнна прыгнаныя штыкеціны. Мабыць, зерняток і сушылкі на першым ярусе “палаца” стваралі дастаткова сухога цяпла, каб Старшыня не апекаваўся ўзвядзеннем
болып грунтоўнай хаты. Але было ва ўсім гэтым паселішчы адчуванне часовасці, нетрываласці. Дваццаць тысяч тон зерня — лічба велізарная, але канечная, калі ўзнаўляць яе няма чым. Нешта падобнае я бачыў у пастуховых лагерах качэўных язідаў на гары Арагац у Арменіі. I было гэта тады, калі ў маім жыцці ўсё было ўладкавана і шчасліва, таму зменлівасць іх намётавага побыту кантраставала з маімі завядзёнкамі.
У прыцемках за сталом сядзела сакратарка. Яна шчоўкала касцяшкамі на антыкварным абаку і заносіла лічбы ў таўшчэзную канторскую кнігу. Твар засяроджаны, тонкія вусны рухаліся. Пярэстая хустка, хаваючы валасы, разам з залатой завушніцай няўлоўна надавала гаспадыню пірацкага шарму. Я падумаў, што маючы такую залатую лэдзі ў прымальні, Старшыня можа быць такім жа расцяпам, як і Бурмістр. Караля робіць світа, кіраўніка — сакратарка.
— Вітаю вас, даражэнькая пані! — перасцярога перад выглядам сакратаркі вымусіла мае ногі зрабіць прысядальны рух накшталт кніксэна.
Яна агледзела мяне крытычна, быццам узважваючы, на якой дакладна рэйцы, з улікам вагі і росту, будзе лепей мяне павесіць.
— Яркага Месяца, — рытуальна кіўнула яна. — Уладкоўвацца на працу? На зерняток? — яшчэ раз прасканаваўшы мой кашчавы выгляд, сакратарка выправілася: — Мабыць, усё ж у пякарню? Пекар? Досвед ёсць?
— Скажыце, калі ласачка, як чынам такому бадзягу, як я, сустрэцца з таварышам Старшынёй? — зноўку прысеў я. Я пашкадаваў, што не маю з сабой пукеркі. Што праўда, для такіх лэдзі цукеркі мусяць быць хіба ромам, інакш наменклатурная магія не падзейнічае.
— А я за старшыню не канаю для цябе? — жанчына насупілася, і я зразумеў, што вешаць мяне, відаць, будуць на бушпрыце. Прычым, верагодна, не за шыю.
— Даруйце маю баўдзілаватасць! — ад няёмкасці мая мова рабілася куртуазнай, і я не мог нічога з гэтым зрабіць. — Нягоды доўгага шляху змусілі вашага суразмоўцу стаць дурнейшым, чым ён быў выхаваны бацькамі і адукацыяй. Пабачыўшы перад сабой такую мілавідную кабету, я не мог і дапусціць, што...
— До! — рэзка абарвала яна. — Гавары хутка, што трэба. Бо падлікаў у мяне да халеры.
— Мне сказалі, што ў вас могуць быць лекі.
— Ты не выглядаеш хворым. Хіба што на галаву крышачку.
— Мой сябра. Ён патрабуе тэрміновай аперацыі.
— Аперацыі? А чаму на запраўцы ўсё не набыў?
— У нас з маці Таццянай узніклі рэлігійныя разыходжанні, — я змакрэў пад позіркам Старшыні.
— Што будзеш рэзаць? — каротка спытала яна.
— Трэба адняць ступак нагі. Я не доктар, але здагадваюся, што патрэбна абязбольванне. Бінты. Антыбіётыкі. Многа антыбіётыкаў.
— Адняць ступак? — ейны твар выявіў скрайнюю ступень здзіўлення. Ад звычайнага выразу гэтая ступень адрознівалася на міліметр ускінутым левым брывом. — Ну-ну.
Яна пляснула канторскай кнігай з такім выглядам, быццам я не выканаў квартальны план па цэнтнерах з гектара, адышла да кутка і адамкнула канторскі сейф. У ягоных вантробах мільгануў невялікі запас цынку, пляшка чорнага “Джоні Уолкера” ды скрыначка з чырвоным крыжам на баку. Пакорпаўшыся там, піратка вярнулася да стала з дзвюма шкляначкамі, меншай і большай, жгутом, ніткай, іголкай, храмаванымі нажніцамі і некалькімі аднаразовымі шпрыцамі.
— Вось усё, што спатрэбіцца. Дапамагаю табе, бо ў мяне таксама рэлігійныя разыходжанні з курвай з запраўкі. Па-першае, навакаін. Нічога мацнейшага
няма. Зробіш ін’екцыю ўнутрымышачна, набярэш праз корак вось да гэтай рыскі. Толькі пратры корак гарэлкай. Колькі твой сябра важыць?
— Дваццаць кіло.
— Тады траціну ад таго. Стоп. Дваццаць кіло? Бадзяга вандруе з карузлікам? — зноўку ўскінула яна брыво.
— Гэта сабуля. Яна памрэ, калі я ёй не дапамагу.
— Сабака? Даражэнькі, нашы лекі для людзей! — яна раптам накрыла прыпасы далонню.