Ноч  Віктар Марціновіч

Ноч

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 412с.
Мінск 2018
68.16 МБ
— Вы думаеце, што гэта расплата? — я паўтарыў версію Рэйтана. — За нашу бяздзейнасць, за іншыя заганы?
А ён адрэагаваў так, як быццам бы ведаў пра нашу апошнюю размову з Рэйтанам.
— Слова “расплата” дазваляе падумаць, нібы сядзіць недзе помслівы зласлівец, які хоча пакараць некага за заганы. У нашым жа выпадку ўсё тлумачыцца механікай законаў космасу. Цывілізацыя, заснаваная на электрычнасці, вычарпала сябе. На які тэрмін хапала сусветных запасаў газу і нафты ў момант, калі прыйшоў блэкаўт? На 70 гадоў. Пасля гэтага заставалася вывучыцца эфектыўна расшчапляць ваду, каб заліць у свае красоверы і седаны ўсе рэкі і азёры планеты, у дадатак да паветра, якое ўжо запампоўвалі ў вадародныя рухавікі. Панабудаваць яшчэ болей АЭС, каб кампенсаваць знікненне вуглевадародаў. I, праз сто гадоў — то бок праз адно імгненне — гарантавана сканаць у радыеактыўнай пустыні без вады і прыдатнага для дыхання паветра. Вось куды рушыла логіка цывілізацыі электрычнасці.
— I нехта выключыў святло?
— I нешта зрабіла так, што святло перастала ўтварацца так, як яно ўтваралася раней, — Самуэль пільна паглядзеў мне ў вочы і працягнуў такім чынам, што адчуванне ягонай прысутнасці за нашай з Рэйтанам
размовай, а таксама ў іншых элементах майго досведу зрабілася невыносным. — Такое ўжо здаралася шмат разоў. Вы ж напэўна былі ў закінутым горадзе Анурадхапура на Цэйлоне. Вы ж бачылі вычасаныя ў скале скулыітуры Буды ў старажытнай сталіцы Паланарува, што патанае ў джунглях. Вы ж бачылі тыя дзве тысячы храмаў у Багане ў М’янме. Ці дасканалыя, нібы лазерам выразаныя з каменя, барэльефы ў Даліне Цароў у Егіпце. Ці Гехард у Арменіі. Ці пабудовы майя. А ці памятаеце вы вымайстраваную з нефрыту статую жраца шумерскай дзяржавы, якой 8 тысяч гадоў? Усё гэта зрабілі культуры нічым не горшыя за электрычнае чалавецтва. I ўсе яны мусілі змяніцца ці знікнуць, бо іх логіка і ўяўленні пра сусвет вычэрпвалі сябе.
— I хто вызначае гэта “мусілі”? — я ўсё думаў ці задаць яму пытанне, як ён даведаўся пра фігурку жраца, ля якой я заліпаў з гадзіну ў Стамбульскім музеі. — Хіба вызначае Бог?
— Бог? — ён дастаў з кішэні скураны партманет, раскрыў яго — там былі роўныя шэрагі завостраных драўляных зубачыстак. — Бог, — паўтарыў ён, задуменна ківаючы галавой ды калупаючыся зубачысткай ў роце. — Баюся, што гэтае слова згубіла не толькі сваю веліч, але і ўсе былыя значэнні. Пасля таго, як Ніцшэ сказаў, што Бог памёр, і з Ніцшэ за гэта нічога не зрабілася, Бога перасталі паважаць.
— Ну, як нічога не зрабілася? — паспрабаваў я аспрэчыць развагі “Мішы”. — Бядак у вар’ятні жыццё скончыў!
Але суразмоўца не звяртаў увагі на мае словы. Ён разважаў, пільна слухаючы свой унутраны голас, a не мяне.
— У розныя часы сустракалася рознае тлумачэнне таго, чым ёсць “Бог”. Гняўлівы старац, помслівы цар нябесны, здольны спапяляць цэлыя гарады за непа-
вагу да сваіх запаветаў, нарэшце — бацька маладога іўдзея — збаўцы, сумесі філосафа-стоіка і рэвалюцыянера. Усё гэта патрабавалася, каб кагнітыўныя структуры старажытных людзей маглі засвоіць гэтыя метафары і праз іх дайсці хаця б да якога сэнсу. Але нашае стагоддзе, “стагоддзе пасля Ніцшэ”, прывучыла нас да таго, што чалавек і ёсць Бог. Вы памятаеце, якая навіна папярэднічала Зацямненню? Што было апошнім паведамленнем сусветных медыяў?
Я пачасаў падбароддзе, нешта прыгадвалася, але вельмі цьмяна — занадта шмат часу прайшло. Ён пачакаў некалькі секунд і працягнуў:
— He памятаеце — не важна. Хаця зноўку, вельмі шмат гаворыць пра агульнае ўспрыманне блэкаўту... Але ж я пра другое. Зараз, на сучаснай мове, можна было б сказаць, што Бог — гэта не рэвалюцыянер і не цар, якога рэвалюцыянер спрабуе скінуць. Ён не чалавек і не мае адмоўных уласцівасцяў чалавека, напрыклад, крыўдлівасці ці помслівасці. Бог — гэта не асоба. Бог — алгарытм, які вызначае паслядоўнасць развіцця падзеяўу залежнасці ад зробленых выбараў. Круцельства, жорсткасць, падман — адзін шлях, добразычлівасць, літасцівасць, спагада — іншы. Ніякай суб’ектнасці ў Богу няма. Калі толькі сукупнасць падзей не вымушае алгарытм увасобіцца.
Прамовы “Мішы” пачалі зноўку гучаць цьмяна нават для майго ўзроўню начытанасці. Што праўда, я заўсёды чытаў болын мастацкай літаратуры, чым кніжак па філасофіі ці вылічальных сістэмах. To я паспрабаваў падвесці яго да больш трывалай глебы:
— Мне тут адна апантаная гэтым вашым Богам асоба распавяла пра дзеі “няпомслівага алгарытму”. У прыватнасці, пра лёс Ёва з зямлі Уц. Чулі пра такога?
Ад згадкі пра маці Таццяну ў маім сэрцы падняліся прагорклыя хвалі крыўды. Але Самуэль толькі клац-
нуў зубамі, працягваючы ўтрапёна калупацца ў іх палачкай. Тады я спытаў пра іншае:
— А чаму гэты алгарытм спыніў рэакцыі гарэння вуглевадародаў, ды пры гэтым пакінуў выбуховыя здольнасці пораху?
— Ну, трэба ж было людзям як-небудзь адзін аднаго забіваць! — усміхнуўся Самуэль, і вочы ў яго зрабіліся ястрабінымі. Пасля гэтага дадаў, болып сур’ёзна: — Але ёсць у гэтага і разумовае тлумачэнне. Якое мяне цікавіць меней за ўсё.
Я зноўку ўзяўся за прыборы — на маёй талерцы засталася горка разварушанай рыбы ды прарэджаны карагод духмянай бульбы. Есці ўжо не асабліва хацелася, аднак пачастунак быў занадта шыкоўны, каб дазваляць прыбраць у мяне амаль поўную талерку.
— Бурмістра са світай забілі без усялякага пораху, — адзначыў я. — Добра наточаны корд дазваляе разабраць чалавека без выкарыстання боепрыпасаў.
Мой суразмоўца маўчаў. Здаецца, я перастаў быць яму цікавым. Магчыма, ён сказаў мне ўжо ўсё, што хацеў падчас гэтай сустрэчы. Верагодна таксама, што ягонай мэтай было толькі раздзяліць вячэру з якім згаладнелым бадзягам. Таму я спытаў пра істотнае:
— Хлебаробы з Элеватараў сказалі, што падбаюць пра забітых за аўтазапраўкай. Але папрасілі паведаміць пра здарэнне Аракулу. Каб разнёс навіну, папярэдзіўшы іншых. Бо гэты адрэзак дарогі раней лічыўся бяспечным.
Чалавек у каўбойскім капелюшы як быццам выключыўся — ён глядзеў перад сабой, бяздумна жуючы зубачыстку.
— Вы не ведаеце, ці ёсць тут светлавая вежа? Альбо іншы спосаб інфармаваць Аракула?
— Найбліжэйшая светлавая вежа — у Горадзе Святла, — на апошняе пытанне ён вырашьгў адрэага-
ваць. — 3 гэтага боку дарогі — нешта кшталту мёртвай зоны, з-за ападкаў.
— Дык як апавясціць Аракула? Можа, вы ведаеце іншыя спосабы?
— А нашто яго апавяшчаць? — прымружыўся ён, працягваючы ўглядацца ў дождж.
— Як нашто? Каб разнесці веды пра напад! Каб людзі былі падрыхтаваныя!
— Я таксама некалі думаў, што веды нечаму дапамагаюць, — тут ён павярнуўся і зноўку пільна глянуў на мяне. — Заўважце: кожны раз перад зменай чарговай вехі людзі атрымлівалі магчымасць карыстацца назапашанымі ведамі. Клінапіс у шумераў абеліскі ў Егіпце, аліўкавы гаёчак у Афінах, дзе збіраў сваіх вісусаў Платон. Як жа называлася тая дуброва? Akademia! I было ўвесь час перакананне, што гэта пойдзе на карысць. За семдзесят гадоў да блэкаўту з’явіўся інтэрнэт. Усе веды папярэдніх цывілізацый, даступныя ў адзін дотык. Усе кнігі без неабходнасці ісці ў бібліятэку. Усе матэматычныя формулы. Усе вызначэнні ўсіх паняццяў. I што? Моцна гэта ўзбагаціла? Ці, можа, кагосьці зрабіла разумнейшым? Можа, стрымала ад нечага?
Я маўчаў, бо добра памятаў свае бяздумныя вечары з яблычнікам. Калі ў мяне быў добры настрой, я чытаў навіны. Калі дрэнны — глядзеў, як смешна каты падскокваюць, калі падчас кармлення нехта падкладае ззаду агурок. Я асабіста зрабіўся куды болып інтэлектуальнай асобай пасля Зацямнення, бо мая бібліятэка, якая, хай сабе і не ўтрымлівала ўсе-ўсе веды папярэдніх цывілізацый, стала зноўку мной праглядацца. Кнігі не маюць плёну, калі іх не чытаеш. Інтэрнэт жа вымушаў думаць, нібы спампаваны табой тэкст ужо засвоены.
— Але я ўсё ж думаю, будзе карысным, калі Аракул раскажа пра забойствы іншым полісам. Караваншчыкі зробяцца болып асцярожнымі.
— Карысным? — паўтарыў Самуэль за мной ды зноўку задумаўся. Пасля вырачыў: — Каб жа гэта было магчымым: укладаць веды людзям у галовы, прычым, рабіць гэта так, каб яны не ленаваліся слухаць ды разумець. Бо шмат зла навокал выцякае менавіта з цемрашальства. Чалавек атрымлівае апёк і не разумее, што апякаць — у прыродзе агню. I ён злуецца на тое, чаго мусіў папросту пазбягаць. Але навізна заўсёды турбуе. Бо канфліктуе з існай карцінай. I людзі наўмысна пазбягаюць ведаў. Гэта — у іх прыродзе. Усё, што ім патрэбна, — забаўкі ды субстрат ведаў, які яны назвалі “інфармацыяй”.
Я заўважыў што “Мііду” ўвесь час заносіць некуды ў абстрактныя абагульненні, хоць я цяпер спрабаваў вырашыць канкрэтнае пытанне.
— Дык у чым праблема з інфармацыяй? — спытаў я нецярпліва, узмахнуўшы перапэцканай рыбай далонню. — Наша задача — данесці канкрэтныя дадзеныя да як мага большай колькасці вачэй ды вушэй.
— Праблема з інфармацыяй — у тым, што людзі, якія самі нічога не бачылі, расказваюць пра гэта людзям, якія нічога не хочуць ведаць. Адсюль і ідзе — інфармацыі без маніпуляцый не бывае.
— Слухайце! — я згубіў цярпенне. — Гэта ўсё вельмі цікава, і вы — вельмі дасціпны крытык заганаў грамадства і медыяў, але трэба зрабіць так, каб, ступаючы на сцежку ля Элеватараў, людзі здымалі зброю са зберагальнікаў.
— Пры гэтым вы ж самі сказалі, што свінарылых куля не бярэ, — уставіў ён іранічную фразачку.
— Але ж! Я так зразумеў, што іншых магчымасцяў паведаміць пра ўсё, апроч вежы ў Горадзе Святла, вы не ведаеце.
Мой суразмоўца крануў пальцамі касцяны амулет, прымацаваны скураной стужкай да кішэннага клапа-
на лапсардака. Амулет нагадваў несіметрычную зорку, зробленую з шасці зубоў акулы, змацаваных разам.
— Вось што, — нарэшце адсек ён, — калі хочаце, раскажаце Аракулу пра гэтае здарэнне асабіста.
— Што вы маеце на ўвазе? — здзівіўся я. — Маеце пераносны светлавы перадатчык?
— Вы проста прыйдзеце і паразмаўляеце з ім, — Самуэль гучаў так, быццам сам гаварыў з Аракулам шмат разоў.
— Чакайце. Мне шмат разоў гаварылі, што Аракул — не чалавек. Што ён — светлавы слуп.
— “Гаварылі”, — лаканічна паддражніў ён мяне.
— Светлавы слуп, які ўсё ведае, бо мусіць ведаць усё. Пры гэтым жыве ён на высокай вежы, якая сягае на некалькі кіламетраў уверх.
— Сярод цёмных людзей, — ён зрабіў націск на прыметніку “цёмных”, -— сапраўды пашыраныя забабоны, згодна з якімі “Аракул” — нешта кшталту балбатлівага агеньчыка са звышздольнасцямі. Насамрэч Аракул — гэта даволі прымітыўны светлавы прыбор, усталяваны на былой тэлекамунікацыйнай вежы А400. Якая, канечне, мае шмат соцень метраўу вышыню, але “многія кіламетры” — моцнае перабольшванне. I кіруе тым светлавым прыборам... А хаця, што я вам псую асалоду?!