• Часопісы
  • Ноч  Віктар Марціновіч

    Ноч

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 412с.
    Мінск 2018
    68.16 МБ
    — Але зоры! Я пытаў пра зоры! — нецярпліва нагадаў Караваншчык.
    — Караткевіч апісаў гісторыю свайго кахання — проста і шчыра. Раман называўся “Леаніды не вернуцца да Зямлі”. Леаніды — рэдкі метэорны паток, “зеленаватыя знічкі”, што пакідаюць ў небе “фосфарны след” — так ён іх пабачыў. Адзін з герояў назірае Леаніды ў дзевятнаццатым стагоддзі, зламаўшы сабе жыццё праз дапамогу жанчыне, муж якой быў вырачаны на смерць за ўдзел у паўстанні Каліноўскага. Пасля гэтага ягоны праўнук сузірае Леаніды ў небе Масквы, кахаючы жанчыну, якую губляе. Раман складаецца з 33 раздзелаў — па колькасці гадоў, якія праходзяць паміж кожным вяртаннем Леанідаў да Зямлі. Захапленне прыгажосцю космасу (ды яго невытлумачальнасцю!) — адзінае, што знітоўвае герояў разнесеных стагоддзямі. Ды імкненне да чагосьці ідэальнага і
    вельмі чалавечага. Як быццам бы і звязанага з Леанідамі, але — не наўпрост. Бы тое “зорнае неба” ў Канта, якое згаданае ў адным выразе з “маральным законам унутры нас”. Там ёсць фрагмент, дзе ён апісвае знічкі на зорным небе так: “Быццам пан Бог, здзяцінеўшы, шморгае тысячамі запалак і глядзіць, ці ўсё яшчэ людзі льюць кроў”. I людзі ліюць кроў, і будуць яе ліць, хіба што толькі Леаніды зараз сапраўды да Зямлі не вернуцца.
    Я змоўк, бо і мне не спадабалася, з якім пафасам прагучала сказанае. Таму я скончыў аповед так:
    — Што да рамана, ягоны лёс склаўся пакручаста, як і належыць сапраўднай кнізе. Ужо гатовы да друку набор быў рассыпаны пасля абвінавачанняў у “абстрактным гуманізме”. Даволі абстрактных, як на мяне. Пры жыцці Караткевіча ў аўтарскай назве “Леаніды” так і не выйшлі. Краінай тады кіраваў вечны генсек Леанід Брэжнеў і сцвярджаць, што “Леаніды” “не вернуцца да Зямлі” азначала для мясцовых элітаў магчымасць выправіцца ў мясціны, адкуль сапраўды не дужа хутка вяртаюцца. To яны змянілі назву на ніякаватае “Нельга забыць”. I шмат гадоў пасля смерці Брэжнева “ Леаніды” ішлі ў караткевічавы кнігазборы, абазваныя менавіта “нельгазабыцямі”.
    Наперадзе праглянулі агеньчыкі, мой суразмоўца выцягнуў шыю і стаў углядацца ў іх, адразу зрабіўшыся падобным да састарэлага індыка. Ён паспешліва пахваліў маю гісторыю:
    — Вельмі хораша! Вы — проста-такі прыроджаны апавядальнік! Я вось як жывога бачу вас Казальнікам у Горадзе Святла! Фантастычная кар’ера! Трыумф! Фрачныя пары ў чарзе па квіткі! Паненкі крычаць “брава” і губляюць прытомнасць! Ну што, механікі там варушацца? Ідзе працэс, альбо ціш ды вусціш? Едзем ці трэба будзе чакаць?
    Апошнія два сказы былі скіраваныя фурману і спытаныя з такой дзелавітай інтанацыяй, якая сваёй эмацыйнай спружыністасцю кантраставала з папярэднімі летуценнямі прыкладна так, як ззянне зораў на небе суадносілася з мёртвай фасолінай у вуху лысага. Усе навокал прачнуліся. Моладзь пакідала карты, стралок забраўся ў агнявую карзіну ды ўзвёў гармату, ягоны памочнік прысеў ля паваротнага механізму браніраванай вежы. Нават Камандантэ пасуравеў і паклаў сасісачкі пальцаў на залаты гузік кабуры. Зараз ён болып нагадваў дыктатара, чым папа, хаця хвіліну таму было наадварот.
    Наперадзе пачуўся пошчак — нехта двойчы шугануў у спартовы свісток.
    — Два сігналы! Усё нармальна. Закіпелі, — незразумела пракаментаваў аматар Мантэйру Лабату.
    — Ну, то кіруйцеся адразу ў зону загрузкі! — аддаў каманду лысы.
    Фурман лупцануў коней, тыя перайшлі на рысь, наш воз апынуўся на чале каравана. Грукочучы безрысорнымі тарантасамі, мы каціліся па асфальце, побач бразгала каванымі берцамі пяхота, наперадзе бязгучна плылі цені рыскуноў забеспячэння. Такімі сіламі мы маглі б узяць палац АмінаўАфганістане.
    Твары сказіліся напружаннем. Караваншчык пасуравеў, ягоныя зубы выскаліліся ў грымасе небяспечнай засяроджанасці, і цяпер рабілася зразумела, чаму балбатлівы і безабаронны на першы погляд чалавек можа выпраўляць такія “гешэфты”. Ніхто нічога не тлумачыў: аперацыя па трансферы вялікага капіталу перайшла ў небяспечную фазу перагрузкі. To ўсім удзельнікам было не да цацкання з падабраным мінаком. Завярнуўшы з дарогі, мы сталі ўшчыльную з драўлянай пуняй.
    Цокнуўшы, запаліўся прафесійны дыёдны асвятляльнік на мачце. Ён быў памерам з лабавое шкло
    аўтамабіля і даваў дастаткова святла, каб я саслеп на хвіліну. А мяне ўжо выпіхвалі з платформы, і, калі зрок вярнуўся, я заўважыў, што барты вазоў адкінутыя, армія Камандантэ спрытна перакідвае куфары з фургонаў у тую драўляную пуню, а ўсе незанятыя байцы пашыхтаваліся паўкругам: адна нага на калене, зброя ад пляча, цэляцца ў падсвечаную пражэктарам цемру.
    Лысы нібы забыўся пра мяне — ягоная спіна аддалялася ў кірунку вялізнага даміска, складзенага з металічнай арматуры і лістоў шыферу. Будыніну такога кшталту я бачьгў толькі аднойчы — у далёкім тамільскім пасёлку, арганізаваным вакол стайняў для сланоў. Спяшаючыся за Караваншчыкам, я паспеў разгледзець, што побач са сцежкай пры зямлі тут цягнуцца сталёвыя бэлькі, адпаліраваныя да серабрыстага бляску. Чыгунка — гэта называлася так. У памяці зварухнулася згадка, звязаная з гэтымі паралельнымі рысачкамі, перакрэсленымі вертыкальнымі штрыхамі шпалаў: частакол на мапе быў чыгункай. Няўжо ў Горад Святла можна прыехаць, а не прыйсці?
    У стайнях тым часам абазначыўся абрыс нейкай празмерна вялікай істоты. He, яна не была падобная да слана, больш нагадвала чорнага цмока з бліскучай скурай. Падмацоўваючы метафару, наперадзе раздаўся цяжкі выдых, і мне насустрач выбіла велізарнае воблака бялявага пару. Я нагнаў Караваншчыка і, перакрыкваючы сіпенне монстра, запытаў:
    — Што там за дзіва?
    — Я вам не скажу за дакладную маркіроўку. Бо я ні разу не спецыяліст. Я магу вам назваць закупачныя цэны вугалю ў кожным з полісаў да гандлю і пасля яго, і тую мяжу, пасля якой вугаль у мяне ўжо купляць не будуць, а пачнуць купляць яго ў Моні ці Наліка, — Лысы выглядаў занадта занятым, каб тлумачыць мне ўсё як след ці хаця б проста чуць сутнасць пытанняў. Мне
    трэба было распытваць, на які такі “бяспечны транспарт” мы збіраемся перасесці яшчэ тады, калі наш паязд яшчэ ішоў пад бесклапотнымі зорамі. — Я вам прызнаюся, што як апошні поц думаў, што гэта нешта серыйнае, кшталту Су, ІС, ФД. Бо зорка! Мяне збіла зорка! Але Машыніст растлумачыў, што гэта — трафейная машына, пераробленая Саветамі і пастаўленая на рэйкі на другасным рэгіянальным маршруце. Нямецкая. Ці, хутчэй за ўсё, можа, што і польская.
    Мы падышлі бліжэй да чорнай армады, і зрабіліся бачнымі цяжкія, фарбаваныя чырвоным, колы, кулісы ды паўзуны. 3-пад завесы пары з’явіўся масіўны прычэп, будка ды неабдымнае цела, пакрытае бародаўкамі клёпак.
    — Калі ў Горадзе Святла ўзнавілі распрацоўку радовішча вугалю, Машыніст з хлопцамі прыгадалі пра мясцовы музей чыгункі. Знайшлі гэтае дзіва, сцягнулі з пастамента, прывялі кацёл у працоўны стан ды паставілі на рэйкі, — працягнуў Караваншчык. Я тым часам заўважыў згаданую чырвоную зорку, прывараную да носа паравоза. Яна выглядала цалкам натуральна, як быццам была тут заўсёды.
    Кацёл хроп ды адсопваўся, паводзячыся хутчэй як жывая істота, чым нейкі механізм. 3 кабінкі пабачылі нас, там загарэўся слабы жоўты ліхтар. Праз секунду з прыступкі саскочыў чорны, як быццам вылеплены з вугальнага пылу ды мазуту, чалавечак.
    — А вось вам і Машыніст, хуткі, як Абрам на рыбным прывозе! — нервова прадставіў вугальнага чалавечка Караваншчык. — Дык мы ўжо нарэшце паедзем, ці будзем стаяць тут, як Сарачка, што так доўга чакала жаніха на рагу, што да яе пачалі падыходзіць прагныя да прадажнай любові поцы?
    Машыніст быў апрануты вельмі лёгка: шорты, саколка ды в’етнамкі. Аголеныя часткі ягонага цела, што
    мусілі б выглядаць бялявымі, былі змазаныя помессю вугалю, алею ды поту да стану абсалютнай неадрознасці ад бруднай вопраткі. Гэты чалавек выглядаў адлітым з чыгуну. Ці не таму чыгуначнікаў назвалі менавіта так?
    — 3 вамі па стандартнай таксе, — каротка сказаў ён Караваншчыку, і, калі ён гаварыў у дадатак да белых вачэй на чыгуне абазначыліся бялявыя зубы. —А гэта хто?
    — Гэта мой вельмі прыстойны знаёмец, я вам скажу. Разумны, як рэбе Эліяху бен Шлома Залман, вядомы таксама, як Віленскі гаон. Вы ведаеце, хто такі рэбе Эліяху бен Шлома Залман? He, я бачу, што вы не ведаеце, хто такі рэбе Эліяху бен Шлома Залман!
    — 3 вельмі прыстойнага знаёмца сем цынкаў і дзесяць, калі едзе ў два бакі, — распарадзіўся Машыніст.
    Назіраючы за ягонымі рухамі і рэплікамі, я ўпэўніўся, што гэты чалавек быў выхаваны пры ўдзеле прозы Андрэя Платонава. У юнацтве захапляўся Хлебнікавым і Маякоўскім. Незласлівы, але і слова “літасць” ён аднясе да тэрміналогіі паводзін металу пры падагрэве.
    — Прабачце, калі ласка, — пакланіўся я. — Але гэтым разам я не маю з сабой грошай. Увесь цынк скончыўся па дарозе пры пасярэдніцтве прыгод, якімі я быў пакараны.
    — Хто без цынку — ідзе нагамі, — рэзюмаваў Машыніст.
    — Вы не ўяўляеце сабе, які гэта таленавіты чалавек! — пляснуўу далоні Караваншчык. — Фрачныя пары ў чарзе па квіткі! Паненкі крычаць “брава” і губляюць прытомнасць! Мы хутка паедзем? Стаяць тут небяспечна!
    — Калі гэта такі таленавіты пасажыр, заплаціце за яго самі, — прапанаваў Машыніст. Сем цынкаў у адзін бок, дзесяць — у два.
    Рэпліка чыгуначніка не знайшла водгуку ў сэрцы канцэсіянера. Чалавек, які запраўляў трыма фургонамі цынку, зрабіў выгляд, што не пачуў.
    — Давайце ўжо ехаць, — паўтарыў ён без асаблівага напору.
    — Паслухайце, — звярнуўся я да перапэцканага вугалем чорта. — Я вельмі захапляюся Андрэем Платонавым. Цягнікі. Энергія руху. Кацёл, які падобны “да жывата ўсяго працоўнага чалавецтва”. Топка, да якой можна падысці толькі “спачатку жонку кінуўшы, усе клопаты з галавы прыняўшы, свой хлеб у алеанафт мачаючы — і то, толькі праз дзесяць год цярпення". Я ўсё жыццё хацеў праехаць на паравозе. Але, праўда, зараз — ну зусім грошай няма.
    Ён задумаўся. Нешта варухнулася ў ягоным сэрцы. Літаратура — вялікая сіла.
    — Каторыя без грошай — могуць ехаць на тэндары, — ён кіўнуў на прычэп за кабінкай мастадонта.
    3 клубоў пары па-імпрэсіянісцку вымаляваўся Камандантэ. Ён зноўку ўдаваў болей на бацюшку, чым на кіраўніка хунты, з чаго я зрабіў выснову, што казлакапытыя ў чарговы раз праігнаравалі кампанію зацікаўленага ў сустрэчы з імі пастаўшчыка энерганосьбітаў.