Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

Па кім звоніць звон

Эрнэст Хемінгуэй

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1991
133.08 МБ
ЭРНЭСТ ХЕМІНГУЭЙ
СКАРБЫ СУСВЕТНАЙ лцлрлт/ры
ЭРНЭСТ ХЕМІНГУЭЙ
ПА КІМ ЗВОНІЦЬ звон
Раман
3 англійскай
Мінск «Мастацкая літаратура» 1991
ББК 84.7США Х37
СЕРЫЯ ЗАСНАВАНА Ў 1989 г.
Пераклад зроблены з выдання:
Hemingway Ernest. For Whom the Bell Tolls.— New York: Charles Scribner’s Sons, 1940.— p. 471.
Одан нз крупнейшнх мастеров амернканской прозы XX столетня Э. Хемннгуэй (1899—1961) в лучшем своем романе опнсывает последнне 48 часов жнзнм Роберта Джордана, амернканца-ннтербрнгадовца, посланного республнканскнм командованнем в партнзанскнй отряд с заданнем взорвать мост до наступлення республнканской армнн.
4703000000—062
X	170—91
М 302(03)—91
ISBN 5-340-00741-3 (беларус.)
(g) Пераклад. Прадмова. Каментарыі. В. К. Небышынец, 1991
СКАРБЫ СУСВЕТНАЙ ЛІТАрАТУРЫ
СКАРБЫ СУСВЕТНАІ/І ЛІТАРАТУРЫ
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ:
Андраюк С. А., Брыль I. А., Бутэвіч A. I., Быкаў В. У., Вярцінскі A. I., Ганчароў М. I., Гілевіч Н. С., Грышановіч В. М., Дзялец М. I., Каваленка В. А„ Максім Лужанін (Каратай A. Aj, Мальдзіс A. L, Навуменка I. Я., Сачанка Б. I., Максім Танк (Скурко Я. I.), Шамякін I. П., Шаранговіч Г. А.
Пераклад з англійскай мовы, прадмова і каментарыі Вадзіма Небышынца
ЭРНЭСТ ХЕМІНГУЭЙ (1899—1961)
Цярпі, пара прывыкнуць. Кожны з нас радзіўся з плачам, наглытаўся слёз, не паспытаўшы малака. Дык слухай, скажу табе ўсю праўду.
Уільям Шэкспір. «Кароль Лір». Пер. Юркі Гаўрука
Чалавек не на тое нарадзіўся, каб цярпець паражэнке.
Эрнэст Хемінгуэй.
«Стары і мора»
Эрнэст Мілер Хемінгуэй (1899—1961) выказаў сваё разуменне суадносін традыцый і наватарства ў мастацкай творчасці: «Любое мастацтва ствараецца толькі буйнымі майстрамі. Па-за іх творчасцю няма нічога, і ўсе кірункі ў мастацтве служаць толькі для класіфікацыі няздатных паслядоўнікаў. Калі з’яўляецца сапраўдны мастак, вялікі майстар, ён бярэ ўсё тое, што было дасягнута і адкрыта ў яго мастацтве да яго, і з такой хуткасцю ўспрымае патрэбнае яму і адкідае непатрэбнае, нібыта ён нарадзіўся ўзброены ведамі, інакш нельга ўявіць сабе, каб чалавек мог імгненна авалодаць мудрасцю, на якую просты смяротны змарнаваў бы ўсё жыццё, а потым вялікі мастак ідзе далей таго, што было зроблена раней, і стварае сваё, новае» '. Такімі духоўнымі арыенцірамі і настаўнікамі былі для Хемінгуэя яго суайчыннікі М. Твэн, Г. Джэймс і С. Крэйн, французы Стэндаль, Г. Флабэр і Гі дэ Мапасан, рускія пісьменнікі Л. Талстой, Ф. Дастаеўскі, I. Тургенеў, А. Чэхаў. Абапіраючыся на рэалістычныя і гуманістычныя традыцыі сваіх вялікіх папярэднікаў, Э. Хемінгуэй выпрацаваў сваю адметную творчую манеру, якая зрабілася адным з вызначальных стыляў XX стагоддзя. Трапна і вобразна абмаляваў асаблівасці творчага почырку Э. Хемінгуэя савецкі крытык і перакладчык Іван Кашкін: «Дакладна і ясна, вачыма паляўнічага
1 Хемннгуэй Э. Нзбр. пронзв.: В 2 т. М., 1959. Т. 2. С. 186.
і салдата, ён бачыць вонкавы свет, рэчы і дзеянні і б’е іх на ляту, ударам кароткім і прамым (corto е derecho), што наносіцца імкліва і дакладна, як належыць яго любімым тарэра. У яго чыста мускульнае ўспрыманне свету, які ён адчувае, як цяжар стронгі на канцы лёскі» .
Некаторыя даследчыкі часта перабольшваюць уплыў пісьменнікаў — сучаснікаў Хемінгуэя — на станаўленне яго стылю на пачатку творчасці — Гертруды Стайн, Шэрвуда Андэрсана, Скота Фіцджэральда, Эзры Паўнда і Джэймса Джойса. Усе яны далі, безумоўна, сяброўскую падтрымку маладому пісьменніку, дапамаглі зрабіць першыя крокі ў літаратуры, спрыялі надрукаванню яго твораў у авангардысцкіх часопісах Парыжа 20-х гадоў, выданню яго першых кніг. Пазней ён аддаў ім даніну ўдзячнасці ў надрукаванай пасмяротна кнізе мемуараў «Свята, якое заўсёды з намі» (1964). Але ён катэгарычна адмаўляў іх уплыў на сваю творчасць. Больш таго, у 1926 годзе ён напісаў аповесць «Веснавыя воды»— своеасаблівую дэкларацыю літаратурнай незалежнасці, у якой спарадыраваў стылёвыя асаблівасці Ш. Андэрсана і Г. Стайн. Сваю арыгінальную творчую манеру Хемінгуэй адшліфаваў, выпрацаваў незалежна і самастойна, пачынаючы з удзелу ў школьных выданнях «Трапецыя» і «Скрыжаль», а потым працуючы рэпарцёрам у газеце «Стар» у горадзе Канзас-Сіці і пазней — карэспандэнтам канадскага штотыднёвіка «Таронта Стар Уіклі». Магчыма, вучнёўскія літаратурныя вопыты Хемінгуэя засталіся ў тым чамадане з рукапісамі, які згубіла яго жонка на Ліёнскім вакзале ў Парыжы.
Вызначальную ролю ў творчай біяграфіі Э. Хемінгуэя адыграла першая сусветная вайна, у якой ён браў удзел добраахвотнікам і быў цяжка паранены ў чэрвені 1918 года на італа-аўстрыйскім фронце. У ранніх творах — зб. «Тры апавяданні і дзесяць вершаў» (1923), зб. апавяданняў «У наш час» (1924, другое пашыранае выд. 1925), рамане «I ўзыходзіць сонца» (1926, беларускі пераклад Ю. Гаўрука, 1976) — ён выступіў ад імя так званага «страчанага пакалення», лёс якога быў скалечаны сусветнай імперыялістычнай бойняй. Э. Хемінгуэй асабліва падкрэсліваў значэнне ваеннага вопыту для пісьменнікаў: «Вайна адна з самых важных тэм, і прытым такая, калі цяжэй за ўсё пісаць праўдзіва, і пісьменнікі, якія не бачылі вайны, ад зайздрасці імкнуцца пераканаць і сябе, і іншых, што тэма гэтая нязначная, ці ненатуральная, ці хваравітая, у той час, як на самой справе ім проста не давялося перажыць тое, чаго нічым нельга кампенсаваць»2.
Як тут не прыгадаць тыя цяжкасці і перашкоды, якія ставіліся ў недалёкія «застойныя» гады перад Васілём Быкавым і іншымі савецкімі пісьменнікамі, якія імкнуліся сказаць сваё выпакутаванае праўдзівае слова пра вайну і якім амаль тымі самымі
1 Кашкнн Н. Эрнест Хемннгуэй // Хемннгуэй Э. Мзбр. пропзв.: В 2 т. М., 1959. Т. 1. С. 24—25.
2 Хемвнгуэй Э. Нзбр. провзв. Т. 2. С. 252.
словамі кідаліся папрокі за хваравітую цікавасць да «акопнай праўды». I, безумоўна, яны адчувалі духоўную падтрымку Э. Хемінгуэя, калі той сцвярджаў: «Задача пісьменніка нязменная. Сам ён змяняецца, але задача яго застаецца тая самая. Яна заўсёды ў тым, каб пісаць праўдзіва, і, зразумеўшы, у чым праўда, выказаць яе так, каб яна ўвайшла ў свядомасць чытача часткай яго асабістага вопыту» .
Пісьменнікі «страчанага пакалення» сапраўды «нарадзіліся з плачам» і «наглыталіся слёз». Многія з іх не вытрымалі гэтага першага жорсткага сутыкнення з тымі суровымі выпрабаваннямі, на якія так багата было наша стагоддзе. Хемінгуэй выстаяў і мужна сустрэў гэты першы акт сусветнай трагедыі XX стагоддзя з адкрытымі вачыма: ужо ў першых яго творах хваробы часу былі адлюстраваны духоўна здаровым мастацтвам, бо заўсёды, паводле прызнання самога пісьменніка, для яго пастаянным камертонам былі вялікія трагедыі У. Шэкспіра і асабліва «Кароль Лір», якога ён перачытваў штогод. I сапраўды, распрацоўка вечных тэм кахання, смерці, сэнсу жыцця і іншых збліжае Хемінгуэя з Шэкспірам, надае яго творам неабходную глыбіню і перспектыву і яго лірычным героям — alter ego аўтара — Ніку Адамсу (зб. апавяданняў «У наш час») і Джэймсу Барнсу (раман «I ўзыходзіць сонца») — той «маральны кодэкс», які дапамагае ім захаваць веру ў чалавека, выжыць у самых жорсткіх абставінах.
У рамане «Бывай, зброя!» (1929) Хемінгуэй выкрыў вытокі той духоўнай трагедыі, якую ён абмаляваў у сваіх першых творах. У вобразе галоўнага героя рамана лейтэнанта Фрэдэрыка Генры найбольш поўна выявіўся асабісты ваенны вопыт аўтара, шмат аўтабіяграфічнага ёсць і ў трагічным, абпаленым вайной каханні героя да Кэтрын Барклі,— усё гэта надае раману асаблівую пранікнёную лірычную танальнасць. I зусім натуральна ўспрымаецца паралель з вядомай трагедыяй Шэкспіра, што зрабіў савецкі даследчык I. Кашкін, ацэньваючы раман «Бывай, зброя!»: «Аповесць пра сучасных Рамэо і Джульету змешчана ў раму не сямейнай радавой сваркі, а ў горан усёзнішчальнай вайны» 2.
Трагічнае ўспрыманне свету дасягае ў гэтым рамане Хемінгуэя свайго апагея, шчыра і моцна гучыць праклён пісьменнікагуманіста, звернуты да ўсяго свету: «Калі людзі столькі мужнасці прыносяць у гэты свет, свет павінен забіць іх, каб зламаць, і таму ён іх і забівае. Свет ламае кожнага, і многія потым толькі мацнейшыя на зломе. Але тых, хто не хоча зламацца, ён забівае. Ён забівае самых добрых, і самых пяшчотных, і самых храбрых без разбору. А калі ты ні з тых, ні з другіх, ані з трэціх, можаш быць упэўнены, што і цябе заб’юць, толькі без асаблівай спешкі» 3.
1 Хемннгуэй Э. Мзбр. пронзв. Т. 2. С. 552.
2 Кашкнн й. Эрнест Хемннгуэй. М., 1966. С. 96.
3 Хемннгуэй Э. І4збр. пронзв. Т. 1. С. 355.
Пазней, у прадмове да выдання 1948 года, Хемінгуэй знайшоў больш канкрэтны адрасат свайго праклёну: «Аўтар гэтай кнігі прыйшоў да свядомага пераканання, што тыя, хто змагаюцца на вайне, самыя цудоўныя людзі, і чым бліжэй да перадавой, тым больш выдатных людзей там сустрэнеш; затое тыя, хто пачынае, распальвае і вядзе вайну,— свінні, якія дбаюць толькі пра эканамічную канкурэнцыю і пра тое, што на гэтым можна пажывіцца. Я лічу, што ўсе, хто нажываецца на вайне і хто спрыяе яе распальванню, павінны быць расстраляны ў першы ж дзень ваенных дзеянняў даверанымі прадстаўнікамі сумленных грамадзян сваёй краіны, якіх яны пасылаюць ваяваць. Аўтар гэтай кнігі з радасцю ўзяў бы на сябе місію арганізаваць такі расстрэл, калі б тыя, хто пойдзе ваяваць, афіцыйна даручылі яму гэта» '. Хто ведае, колькіх ваенных авантур можна было б пазбегнуць, колькі незлічоных мільёнаў і мільёнаў чалавечых жыццяў можна было б выратаваць, калі б чалавецтва прыслухалася і здзейсніла гэту мудрую параду Хемінгуэя. I калі б так проста можна было вырашыць гэта!
Усе даследчыкі пагаджаюцца на тым, што ў першай палове 30-х гадоў Э. Хемінгуэй перажывае глыбокі творчы крызіс. У той час ён выдае дзве кнігі нарысаў—«Смерць папалудні» (1932) і «Зялёныя ўзгоркі Афрыкі» (1935); першая прысвечана бою быкоў у Іспаніі, а другая апавядае пра паляванне на буйных жывёл, аднак каштоўнасць іх не толькі ў майстэрскіх апісаннях карыды ці паляўнічых прыгод аўтара ў джунглях Афрыкі. У іх Хемінгуэй падсумоўвае перажытае і фармулюе даволі стройную сістэму маральна-этычных поглядаў, якія пазней будуць развіты ў яго далейшых творах. Сам аўтар дае цвярозую ацэнку таго перыяду ў сваёй творчасці: «Самае галоўнае — жыць і працаваць сумленна; назіраць, слухаць, вучыцца і разумець; і пісаць пра тое, што вывучыў як мае быць, не раней гэтага, але і не надта доўга пасля. Хай тыя, хто хоча, ратуюць свет,— калі яны бачаць яго ясна і як адзінае цэлае. Тады ў любой частцы яго, калі яна паказана праўдзіва, будзе адлюстраваны ўвесь свет. Самае важнае — працаваць і навучыцца гэтаму. He. Гэта яшчэ не сапраўдная кніга, але нешта трэба было сказаць. Трэба было сказаць пра некаторыя істотныя і простыя рэчы» 2. Гэтыя словы можна аднесці не толькі да «Смерці папалудні», але і да «Зялёных узгоркаў Афрыкі». Хоць шэраг істотных і простых рэчаў ён выказаў у гэтых творах. У прыватнасці, свой погляд на мастацтва літаратуры: «Добры пісьменнік павінен па магчымасці ведаць усё. Зразумела, так не бывае. Калі пісьменнік вельмі таленавіты, здаецца, што ён надзелены ад нараджэння толькі здольнасцю набываць веды без усвядомленых намаганняў і з меншым выдаткам часу, чым іншыя людзі, і апроч таго — уменнем прымаць ці адхіляць тое, што ўжо замацавана як веды. Ёсць рэчы, якім нельга навучыцца хутка, і ў такіх выпадках мы дорага плацім за навучанне, бо час — адзіны