• Часопісы
  • Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

    Па кім звоніць звон

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1991
    133.08 МБ
    Нага цяпер дужа разбалелася. Боль прыйшоў раптоўна, калі пачало распухаць сцягно пасля таго, як ён перавярнуўся, і ён сказаў сабе: а можа, мне зараз зрабіць гэта. Здаецца, я не дужа добра пераношу боль. Слухай, калі я гэта зраблю, ты мяне зразумееш? Да каго гэта ты звяртаешся? Hi да каго, адказаў ён сам сабе. Мабыць, да дзядулі. He. Hi да каго. Ох, чорт падзяры, хай бы ўжо яны хутчэй прыходзілі.
    Паслухай, а можа, усё-такі зрабіць гэта, бо калі я страчу прытомнасць, тады ўжо я не здолею зрабіць гэтага, і мяне схопяць і будуць задаваць розныя пытанні, усялякія пытанні, і рабіць са мной усялякія рэчы, і гэта будзе вельмі кепска. Лепей не дапусціць гэтага. Дык, можа, сапраўды зрабіць гэта зараз, і ўсё будзе на гэтым скончана? Ах, ты паслухай, так, паслухай, хай ужо яны хутчэй прыходзяць.
    He дужа ты здольны для гэтай справы, Джордан, сказаў ён. He дужа. А хто на гэта здольны? He ведаю. Дый
    ведаць не хачу. Але ты — не. Сам ты — зусім не. Зусім не здольны, зусім. Па-мойму, час. А па-твойму?
    He, яшчэ не час. Бо ты яшчэ можаш нешта зрабіць. Пакуль ты ведаеш, што можаш зрабіць, ты павінен гэта рабіць. Пакуль ты яшчэ памятаеш пра гэта, ты павінен чакаць. Ідзіце ж! Няхай ідуць! Хай ужо прыходзяць!
    Думай пра тых, хто паехаў, сказаў ён. Думай, як яны прабіраюцца праз лес. Думай, як яны перасякаюць ручай. Думай, як яны едуць верасамі. Думай, як яны падымаюцца схілам. Думай, як сёння надвячоркам ім усім будзе добра. Думай, як яны ідуць цэлую ноч. Думай, як яны заўтра прыйдуць у Грэдас. Думай пра іх. К чорту, к д’яблу, думай пра іх. Далей Грэдаса я ўжо не магу пра іх думаць, сказаў ён.
    Думай пра Мантану. He магу. Думай' пра Мадрыд. He магу. Думай пра глыток халоднай вады. Добра. Вось так яно і будзе. Як глыток халоднай вады. Хлусіш. Ніяк яно не будзе. Проста нічога не будзе. Нічога. Тады зрабі гэта. Зрабі. Ну, зрабі. Цяпер ужо можна. Давай, давай. He. Трэба пачакаць. Навошта? Ты ведаеш сам. Вось і чакай.
    Я не магу далей чакаць, сказаў ён. Калі я пачакаю яшчэ хвілінку, я страчу прытомнасць. Я ведаю, бо ўжо тройчы я амаль падыходзіў да гэтага, але стрымліваўся. Я стрымліваўся, і яно мінула. Але цяпер я ведаю. Напэўна, там, у назе, унутранае кровазліццё, бо гэтая косць усё вакол разадрала. Асабліва тады, калі я перавярнуўся. Ад таго і пухліна, і слабасць, і пачынаеш страчваць прытомнасць. Цяпер ужо можна зрабіць гэта. Я табе кажу сур’ёзна, ужо можна.
    Але калі ты дачакаешся і затрымаеш іх хоць бы ненадоўга ці табе пашчасціць забіць афіцэра, гэта можа шмат што вырашыць... Адна рэч, зробленая своечасова...
    Добра, сказаў ён. I ён ляжаў спакойна і намагаўся ўтрымаць сябе ў сабе, адчуваючы, што пачынае выслізгваць з сябе, так часам адчуваеш, як снег пачынае сыходзіць з горнага схілу, і ён сказаў: цяпер трэба спакойна, толькі б мне пратрымацца, пакуль яны прыйдуць.
    Шчасце не здрадзіла Роберту Джордану, бо ў гэтую самую хвіліну кавалерыйскі атрад выехаў з лесу і перасек дарогу. Ён сачыў, як коннікі падымаюцца па схіле. Ён бачыў, як пярэдні коннік спыніўся каля сівага каня і крыкнуў нешта афіцэру і як афіцэр пад’ехаў да яго. Ён бачыў, як яны абодва схіліліся над забітым канём. Пазналі яго. TaTara каня і яго гаспадара не далічыліся ў атрадзе з учарашняга ранку.
    Роберт Джордан бачыў іх на сярэдзіне схілу, недалёка ад сябе, а ўнізе ён бачыў дарогу, і мост, і доўгую чараду машын за мостам. Ён цяпер цалкам валодаў сабой і доўгім, працяглым поглядам абвёў усё навокал. Потым ён глянуў на неба. У небе плылі вялікія белыя хмары. Ён памацаў далонню сасновыя ігліцы на зямлі і крануў кару дрэва, пад якім ляжаў.
    Потым ён уладкаваўся як мага зручней, упёрся локцямі ў кучу хваёвых ігліц, а ствол аўтамата прыціснуў да сасны.
    Падымаючыся рыссю па слядах уцекачоў, афіцэр павінен быў праехаць ярдаў за дваццаць ніжэй таго месца, дзе ляжаў Роберт Джордан. На такой адлегласці цяжкасцей асаблівых не было. Афіцэр той быў лейтэнант Берэнда. Ён толькі вярнуўся з Ла-Гранхі, калі прыйшла вестка пра напад на ніжні дарожны пост, і яму было загадана выступіць з атрадам туды. Яны імчалі стрымгалоў, але потым мусілі павярнуць назад, бо мост ужо знішчылі, і яны пераправіліся цераз цясніну вышэй па цячэнні ракі і паехалі лесам. Коні іх былі ў мыле і нават рыссю ішлі цяжка.
    Лейтэнант Берэнда ехаў схілам, прыглядаючыся да слядоў; яго хударлявы твар быў засяроджаны і пахмурны, аўтамат ляжаў упоперак сядла. Роберт Джордан прытаіўся за дрэвам, стрымліваючы сябе, вельмі асцярожны, вельмі ўважлівы, каб не задрыжала рука. Ён чакаў, калі афіцэр выедзе на асветленае сонцам месца, дзе першыя сосны лесу выходзілі на зялёны схіл. Ён адчуваў, як сэрца яго б’ецца аб усланую сасновай ігліцаю зямлю.
    КАМЕНТАРЫІ
    Раман «Па кім звоніць звон» Эрнэст Хемінгуэй прысвяціў сваёй трэцяй жонцы Марце Гельхарн—амерыканскай журналістцы і пісьменніцы. Эпіграфам да рамана ўзягы радкі англійскага паэта Джона Дона (1572—1631). Напісанне асобных слоў у эпіграфе з вялікай літары і іх вылучэнне падаюцца ў адпаведнасці з арыгіналам. Хоць у вобразе галоўнага героя пісьменнік уклаў шмат чаго аўтабіяграфічнага, тым не менш даследчыкі лічаць, што прататыпам Роберта Джордана быў маёр Роберт Мэрыман, колішні прафесар эканомікі з Каліфорніі, які змагаўся ў Інтэрнацыянальнай брыгадзе падчас нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны 1936—1939 гг. у Іспаніі. Дзеянне рамана адбываецца на працягу 64 гадзін — амаль трое сутак — з суботы да аўторка апошняга тыдня мая 1937 г. у гарах Гвадарамы.
    РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    Стр. 20. Г о л ь ц — яго прататыпам быў генерал Вальтэр — Свярчэўскі Караль (1897—1947), дзеяч польскага рэвалюцыйнага руху, падчас нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны 1936—1939 гг. у Іспаніі камандаваў 14-й, а пазней 35-й Інтэрнацыянальнымі брыгадамі.
    Эскарыал — палац-кляштар, заснаваны ў 1563 г. за 58 км на паўночны захад ад Мадрыда.
    Стар. 22. Роха Вісэнтэ — адзін з сапраўдных адданых рэспубліцы афіцэраў Генеральнага штаба рэспубліканскай арміі.
    Стар. 27. Кеведа-І-Вільегас Франсіска (1580—1645) — іспанскі пісьменнік.
    РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЕРТЫ
    Стар. 66. Знешнія бульвары — вуліцы ў Парыжы, пракладзеныя на месцы колішніх гарадскіх сцен. Есць яшчэ ўнутраныя, ці вялікія, бульвары ў цэнтры горада.
    Іль дэ ля Сітэ — стары горад, размешчаны на востраве сярод Сены ў Парыжы.
    «Гаранці траст кампані» — Парыжскае аддзяленне амерыканскага бюро падарожжаў.
    Стар. 67. Серанскі кумпяк — посны кумпяк халоднага вэнджання.
    РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ
    Стар. 96. Кейна дэ Льяна Гансала — адзін з мяцежных генералаў, які ўзняў паўстанне супраць Іспанскай рэспублікі ў ліпені 1936 г. у Севільі.
    РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ
    Стар. 152. Гарба Грэта (1905—1990) —амерыканская кіназорка, савецкім гледачам вядомая па фільме «Дама з камеліямі».
    Гарлаў Джын (1911 —1937) —вядомая галівудская актрыса.
    РАЗДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ
    Стар. 178. Л е р у с Гарсія Алехандра (1864—1949) — іспанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, які на пачатку XX ст. быў рэспубліканцам, а ў 1933—1935 гг. узначальваў шэраг правых урадаў у Іспаніі.
    Прыета Туэра Індалесіо(1883— 1962) — іспанскі палітычны дзеяч, сацыяліст, падчас нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны 1936— 1939 гг. займаў пасты марскога міністра і міністра абароны ў рэспубліканскім урадзе, але не верыў у магчымасць перамогі над фашызмам.
    Стар. 179. Перэс Гальдос Беніта (1843—1920) —іспанскі пісьменнік.
    Крыжакі ў блакітных кашулях.— Фашысты ў Іспаніі насілі блакітныя кашулі, у Германіі — карычневыя, а ў Італіі — чорныя.
    Стар. 180. ...іспанскую візу я атрымаў яшчэ да таго, як былі ўведзены абмежаванні.— У лютым 1937 г. франкісты забаранілі ўезд у Іспанію добраахвотнікам з іншых краін, у тым жа годзе Дзяржаўны дэпартамент ЗША забараніў сваім грамадзянам выезд у Іспанію.
    Стар. 184. Добрае жыццё не вымяраецца біблейскім перыядам часу.— Згодна Бібліі век чалавека доўжыцца семдзесят гадоў.
    РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ
    Стар. 199. Марча Хуан — іспанскі мільянер, з беднай сям’і; у 1931 г. быў асуджаны за махлярствы на доўгатэрміновае зняволенне, але ў 1933 г. яму ўдалося вызваліцца з турмы.
    РАЗДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ
    Стар. 208. Галісійцы — жыхары Галісіі, правінцыі на паўночным усходзе Іспаніі на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна, галоўны горад Галісіі — Ла Карунья.
    Лістэр Энрыке — ваенна-палітычны дзеяч Рэспубліканскай Іспаніі, камандаваў дывізіяй, быў членам ЦК КПІ, па прафесіі рабочыкаменячос, аўтар кнігі «Наша вайна» (1966).
    Стар. 215. Бітва пад А з е н к у р а м — бітва часоў Стогадовай вайны пад Азенкурам каля горада Кале ў Францыі, дзе ў 1415 г. англійскі кароль Генры V перамог французаў.
    Стар. 216. Кулідж Джон Калвін (1872—1933), прэзідэнт ЗША (1923—1929). Хемінгуэй тут мае на ўвазе яго рысы — абмежаванасць, асцярожнасць, падазронасць і ўпартасць, уласцівыя і Фернанда.
    РАЗДЗЕЛ ШАСНАЦЦАТЫ
    Стар. 221. Гомстэд-акт — закон, прыняты ў 1862 г. у ЗША, згодна з якім кожны амерыканскі грамадзянін атрымаў права браць ва ўладанне бясплатна ці на льготных умовах зямельны надзел (гомстэд) для каланізацыі малазаселеных земляў.
    РАЗДЗЕЛ ВАСЕМНАЦЦАТЫ
    Стар. 239. Грант Уліс Сімпсан (1822—1895), генерал, галоўнакамандуючы арміяй Поўначы ў Грамадзянскай вайне ў 1861 — 1 865 гг. у ЗША.
    Стар. 241. Г р а н-В і a — галоўная вуліца ў Мадрыдзе.
    Каркаў — у гэтым вобразе Хемінгуэй выкарыстаў некаторыя рысы савецкага пісьменніка і журналіста Міхаіла Кальцова (1898—1942), які быў карэспандэнтам «Правды» ў Іспаніі і апісаў падзеі Грамадзянскай вайны ў кнізе «Іспанскі дзённік» (1938).
    Стар. 242. Гансалес Валянцін — камандзір дывізіі ў Іспанскай рэспубліканскай арміі.
    Стар. 243. Курсы Берліца — сістэма хуткага засваення замежных моў дарослымі навучэнцамі, названая па прозвішчы яе заснавальніка.
    Стар. 245. К у о н т р ы л Уільям Кларк (1837—1865) —камандзір дыверсійных атрадаў Поўдня, які рабіў рэйды па тыле ворага.
    Мосбі Джон Сінглтан (1833—1916) — камандзір дыверсійнага атрада Поўдня.
    Віксбург — горад у штаце Місісіпі, захоплены арміяй Поўначы ў 1863 г.
    Шэрман Уільям Тэкамсе (1820—1891) — палкаводзец арміі Поўначы.
    Джэксан Томас Джонатан (1834—1863) —палкаводзец арміі Поўдня, па мянушцы «Стоўнуал» («Каменны мур»),
    Сцюарт Джэймс Іўэл Браўн (1833—1864) —генерал арміі Поўдня, па мянушцы «Джэб».