Па кім звоніць звон
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1991
Гомес падкаціў матацыкл да адной з гэтых машын, паставіў яго пад сасной і загаварыў з шафёрам, што сядзеў тут жа, каля машыны, прыхіліўшыся спіною да дрэва.
— Я правяду вас да яго,— сказаў шафёр.— Схавай свой матацыкл і прыкрый яго вось гэтым.— Ён паказаў на кучу насечанага галля.
Сонца толькі што з’явілася над вершалінамі сосен, калі Гомес і Андрэс пайшлі за шафёрам — яго звалі Вісэнтэ — сцяжынкай паміж соснаў і угору схілам да ўвахода ў бліндаж, з даху якога і далей угору, паміж дрэвамі, цягнуўся дрот. Яны спыніліся каля ўвахода, а шафёр увайшоў усярэдзіну. Андрэс з захапленнем аглядаў будову бліндажа, які здаля здаваўся простай ямай на схіле пагорка. Выкапанай зямлі паблізу не было, і, стоячы каля ўвахода, ён бачыў, што бліндаж глыбокі, ёмісты і людзі ходзяць па ім, нават не нахіляючы галоў пад высокаю столлю з бярвення.
Шафёр Вісэнтэ выйшаў на двор.
— Генерал там, наверсе, на зыходным рубяжы,— сказаў Вісэнтэ.— Я аддаў пакет начальніку яго штаба. Ён распісаўся. На, трымай.
Ён працягнуў Гомесу канверт, на якім стаяў подпіс. Гомес перадаў канверт Андрэсу, той паглядзеў на яго і запхнуў за пазуху.
— Як прозвішча таго, хто падпісаў?— спытаў ён.
— Дзюваль,— адказаў Вісэнтэ.
— Добра,— сказаў Андрэс.— Гэта адзін з тых трох, каму можна было аддаць пакет.
— Будзеце чакаць адказу?— спытаў Гомес.
— Трэба дачакацца. Але дзе будзе Ingles ды іншыя пасля знішчэння моста, дзе мне цяпер іх шукаць — аднаму богу вядома.
— Пойдзем пасядзім,— сказаў Вісэнтэ,— пакуль генерал вернецца. Я пачастую вас кавай. Вы, мабыць, галодныя.
— Колькі тут танкаў!— сказаў Гомес.
Ён праходзіў паўз накрытыя галлём, пафарбаваныя ў брудна-зялёны колер танкі, ад якіх па ўсланай хваёвай ігліцаю зямлі цягнуліся глыбокія каляіны, што паказвалі, дзе танкі збочылі з шашы і заднім ходам заехалі ў лес. 3пад хваёвага галля гарызантальна тырчалі ствалы саракапяціміліметровых гармат; вадзіцелі і стралкі ў скураных паліто і рабрыстых шлемах сядзелі, прыхіліўшыся да камлёў, ці спалі проста на зямлі.
— Гэта рэзерв,— сказаў Вісэнтэ.— I гэтыя войскі таксама рэзервныя. Тыя, што пачнуць наступ,— ужо наверсе.
— Багата іх тут,— сказаў Андрэс.
— Так,— сказаў Вісэнтэ,— цэлая дывізія.
А ў бліндажы, трымаючы данясенне Роберта Джордана ў левай руцэ і гледзячы на гадзіннік на той жа руцэ, перачытваючы данясенне ўжо чацвёрты раз і кожны раз адчуваючы, як пот выступае ў яго пад пахамі і цуркамі сцякае па баках, Дзюваль казаў у тэлефонную трубку.
— Тады дайце пазіцыю Сеговія. Паехаў? Дайце пазіцыю Авіла.
Ен не кінуў тэлефоннай трубкі, але карысці з гэтага было мала. Ён паспеў пагаварыць з абедзвюма брыгадамі. Гольц аглядаў дыспазіцыю і зараз быў на дарозе да назіральнага пункта. Ён выклікаў назіральны пункт, але Гольца там не было.
— Дайце мне палявы аэрадром нумар адзін,— сказаў Дзюваль, раптам вырашыўшы ўзяць усю адказнасць на сябе. Ён затрымае наступ пад сваю адказнасць. Лепей затрымаць. Нельга пасылаць людзей у наступ, які павінен быў быць неспадзяваным, калі вораг чакае гэтага наступу. Нельга. Гэта проста забойства, і нічога болей. Гэтага нельга нават уявіць. Гэта неверагодна. Хай што будзе, тое і будзе. Няхай яго потым расстраляюць. Ён неадкладна выкліча аэрадром і адменіць бамбёжку. Але калі гэта толькі адцягваючы наступ? Што, калі мы павінны толькі адцягнуць войскі і баявыя сродкі праціўніка на сябе? Што, калі толькі дзеля гэтага ўсё і распачата? Бо калі ідзеш у наступ, табе ніколі загадзя не скажуць, што ён толькі адцягваючы.
— He трэба аэрадрома,— сказаў ён сувязісту.— Дайце назіральны пункт Шэсцьдзесят дзевятай брыгады.
Ён усё яшчэ дазвоньваўся туды, калі пачуў гул першых самалётаў.
Акурат у гэтую самую хвіліну яго звязалі з назіральным пунктам.
— Слухаю,— спакойна азваўся Гольц.
Ён сядзеў, прытуліўшыся спіною да меха з пяском, паставіўшы ногі на вялікі валун, з яго ніжняй губы звісала цыгарка, і, размаўляючы, ён глядзеў угору, праз плячо. Ён бачыў, як разгортваліся клінам тройкі, грукаталі і паблісквалі срэбрам у небе, вырываючыся з-за далёкай гары з першымі сонечнымі промнямі. Ён сачыў, як яны набліжаюцца, прыгожа пабліскваючы на сонцы. Ён бачыў падвойны німб, дзе промні сонца падалі на прапелеры.
— Слухаю,— сказаў ён у трубку па-французску, бо ён пазнаў Дзюваля.— Nous sommes foutus. Oui. Comme toujours. Oui. C’est dommage. Oui Шкада, што ўжо надта позна.
У яго вачах, што сачылі за самалётамі, свяцілася гордасць. Цяпер ён ужо распазнаваў чырвоныя знакі на крылах і сачыў за шпаркім, велічным, гулкім палётам машын. Вось як яно магло быць. Гэта нашы самалёты. Яны прыбылі сюды, запакаваныя, на параходах, з Чорнага мора, цераз Дарданелы, цераз Міжземнае мора, і іх клапатліва выгрузілі ў Аліканце, з веданнем справы сабралі, выпрабавалі і прызналі бездакорнымі, і цяпер яны ляцяць роўным і дакладным строем, срэбраныя ў ранішніх промнях сонца, яны ляцяць бамбіць вунь тыя грэбені гор, каб пракласці нам шлях да наступу.
Гольц ведаў, што, як толькі самалёты пройдуць у яго над галавой, уніз паляцяць бомбы, падобныя ў паветры да дэльфінаў. I тады вяршыні гор з грукатам узнімуцца ўгору, ахутаныя воблакамі пылу, а потым гэтыя воблакі зліюцца ў адно, і ўсё навокал знікне з вачэй. Тады па абодвух схілах, скрыгочучы, папаўзуць танкі, а за імі рушаць абедзве брыгады. I калі б наступ быў раптоўны, яны б ішлі і ішлі наперад, потым уніз па схілах, потым цераз перавал на той бок, час ад часу спыняючыся, расчышчаючы шлях, бо працы было шмат, такой працы, якую трэба зрабіць дасканала, а танкі дапамаглі б ім, танкі разгортваліся б і прыкрывалі б іх сваім агнём, а іншыя пачалі б падвозіць пяхоту да бою, a потым спаўзалі б далей па схілах, цераз перавал і ўніз, на той бок. Так павінна было быць, калі б не было здрады і калі б усе зрабілі тое, што ім належала зрабіць.
1 Нам каюк. Так. Як заўсёды. Так. Вельмі шкада. Так (ФР-)-
Ёсць два горных хрыбты, і ёсць танкі, і ёсць дзве доблесныя брыгады, гатовыя ў любую хвіліну выступіць з лесу, і вось толькі што з’явіліся самалёты. Усё, што павінен быў зрабіць ён, зроблена так, як належыць.
Але, сочачы за самалётамі, што былі ўжо амаль над яго галавой, ён адчуў, як у яго засмактала пад лыжачкай, як сэрца ў яго абарвалася, бо, пачуўшы па тэлефоне данясенне Джордана, ён зразумеў, што на вяршынях гор нікога не будзе. Яны сыдуць уніз і схаваюцца ад асколкаў бомбаў у вузенькіх траншэях ці залягуць у лесе, а як толькі бамбардзіроўшчыкі адляцяць, яны зноў падымуцца наверх з кулямётамі, з аўтаматамі і з тымі процітанкавымі гарматамі, якія Джордан бачыў на дарозе, і ў нас будзе на адну ганьбу болей. Але ў аглушальным грукаце самалётаў было тое, што павінна было быць, і сочачы за імі, гледзячы ўгору, Гольц сказаў у тэлефонную трубку:
— Rien a faire. Rien. Faut pas penser. Faut accerter1.
Гольц глядзеў на самалёты суровымі, гордымі вачыма, што ведалі, як магло б быць і як будзе, і сказаў з гонарам за тое, як магло б быць, з верай у тое, як магло б быць, нават калі так ніколі не будзе:
— Bon. Nous ferons notre petit possible2,— i кінуў трубку.
Але Дзюваль не даслухаў яго. Седзячы за сталом з тэлефоннай трубкаю ў руцэ, ён чуў толькі гул самалётаў і думаў: магчыма, зараз, вось, магчыма, на гэты раз, прыслухайся да іх, магчыма, бамбардзіроўшчыкі разбомбяць іх ушчэнт, магчыма, мы праб’ёмся туды, магчыма, яму дадуць рэзервы, якія ён прасіў, магчыма, вось яно, вось на гэты раз пачынаецца. Ну ж, ну! Рухавікі раўлі так, што ён не чуў нават сваіх думак.
РАЗДЗЕЛ СОРАК ТРЭЦІ
Роберт Джордан ляжаў за камлём сасны на схіле гары, над дарогай і над мостам, і глядзеў, як спакваля надыходзіць світанак. Ён заўсёды любіў гэты ранішні час, і цяпер яму было прыемна назіраць, як паступова світае, адчуваючы, нібыта ў яго ўсярэдзіне ўсё запоўнена шэрай ім-
1 Нічога не зробіш. Нічога. He трэба пра гэта думаць.
Трэба скарыцца (фр.).
2 Добра. Мы зробім, што зможам (фр.).
жой, нібыта ён сам быў часцінай гэтага ўсеагульнага досвітку, што папярэднічае ўсходу сонца, калі навакольныя рэчы робяцца чарнейшымі, а прастора паміж імі святлее, і агеньчыкі, што ўначы ярка зіхацелі, жоўкнуць і нарэшце знікаюць у святле дня. Абрысы сосен, ніжэй па схіле, выступілі ўжо зусім выразна, ствалы іх зрабіліся цвёрдымі і рудаватымі, шаша паблісквала скрозь пасмы смугі, што сцялілася па-над ёю. Усё на ім зрабілася вільготным ад расы, зямля ў лесе была мяккая, і ён адчуваў пад локцямі падатлівую бурую апалую ігліцу хвоі. Скрозь лёгкі туман, што наплываў з рэчкі, ён бачыў унізе сталёвыя фермы моста, якія лёгка і прама перакінуліся цераз цясніну, і драўляныя будкі вартавых абапал моста. Але перапляценні ферм яшчэ здаваліся тонкімі і кволымі ў тумане, што плыў над рэчкай.
Ён бачыў вартавога ў будцы, яго спіну — той быў у плашчы — і шыю пад сталёвай каскай, калі вартавы схіляўся пагрэць рукі над жароўняй, зробленай з прадзіраўленага бітона з-пад газы. Ён чуў цурчанне вады, што бегла па каменні глыбока ўнізе, і бачыў тонкі дымок над будкай вартавога.
Ён глянуў на гадзіннік і падумаў: цікава, ці дабраўся ўжо Андрэс да Гольца? Калі давядзецца ўзрываць мост, добра было б затрымаць дыханне, каб час цягнуўся доўгадоўга і можна было б выразна адчуць яго плынь. А ўсё-такі пашчасціла Андрэсу ці не? А калі пашчасціла, скасуюць яны загад ці не? Ці паспеюць скасаваць? Que va. Чаго асабліва турбавацца. Альбо скасуюць, альбо не. Іншага выбару няма, а які будзе, ты неўзабаве даведаешся, толькі крыху пачакай. А раптам наступ будзе паспяховы? Гольц сказаў, што гэта магчыма. Шанц ёсць. Калі нашы танкі пойдуць па гэтай дарозе, а людзі — правей, і абмінуць ЛаГранху, абыдуць увесь левы ланцуг гор. Чаму ты нават уявіць сабе не можаш, што наступ можа быць паспяховы? Ты настолькі прывык абараняцца, што табе нават у галаву не прыходзіць такое. Яно дык так. Але ж размова з Гольцам адбылася да таго, як па гэтай дарозе прайшло столькі людзей і гармат на той бок. Яшчэ да таго, як з’явіліся тыя самалёты. He будзь такі наіўны. Але памятай адно: пакуль мы стрымліваем фашыстаў тут, у іх звязаны рукі. Яны не могуць напасці на іншую краіну, не пакончыўшы спачатку з намі, а нас яны ніколі не адолеюць. Калі французы нам хоць крыху дапамогуць, хоць бы пакінулі граніцу адкрытай, і калі Амерыка дасць нам самалёты, яны нас ніколі не адолеюць. Ніколі, калі нам хоць што-небудзь дадуць. Гэты