Па кім звоніць звон
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1991
Гомес ведаў, якую высокую палітычную пасаду займае гэты чалавек у Інтэрнацыянальных брыгадах, і ведаў, што гэты чалавек павінен ведаць, дзе штаб Гольца, і ён зможа накіраваць іх туды. Гомес толькі не ведаў, што зрабіў з гэтым чалавекам час, расчараванне, незадаволенасць сваімі асабістымі і палітычнымі справамі і няспраўджанае, няўтольнае славалюбства, і ён не ведаў, што няма нічога болып небяспечнага, як звяртацца да гэтага чалавека з якім-небудзь пытаннем. He ведаючы ўсяго гэтага, Гомес зрабіў крок наперад, напярэймы гэтаму чалавеку, адсалютаваў яму сціснутым кулаком і сказаў:
— Таварыш Марці, у нас данясенне генералу Гольцу. Ці не можаце вы сказаць нам, дзе яго штаб? Справа вельмі пільная.
Высокі, мажны чалавек павярнуўся да Гомеса і ўважліва агледзеў яго сваімі вадзяністымі вачыма. Нават тут, на фронце, пасля падарожжа ў адкрытай машыне на свежым паветры, у яго зямлістым твары, асветленым яркай электрычнай лямпачкай, было нешта змярцвелае. Здавалася, нібыта яго твар вылеплены з той змярцвелай тканкі, якая бывае пад кіпцюрамі ў вельмі старога льва.
— Што ў вас, таварыш?— спытаў ён Гомеса па-іспанску з прыкметным каталонскім акцэнтам. Яго вочы скоса зірнулі на Андрэса, каўзанулі па ім, потым зноў вярнуліся да Гомеса.
— Данясенне генералу Гольцу, якое загадана даставіць у яго штаб, таварыш Марці.
— Адкуль яно, таварыш?
— 3 фашысцкага тылу,— адказаў Гомес.
Андрэ Марці працягнуў руку па данясенне і іншыя паперы. Тады глянуў на іх і запіхнуў усё ў кішэню.
— Арыштаваць абодвух,— загадаў ён капралу.— Абшукаць і прывесці да мяне, як толькі я прышлю па іх.
3 данясеннем у кішэні ён увайшоў у будынак. Андрэса і Гомеса завялі да вартавых і пачалі вобыск.
— Што гэта на яго найшло?— спытаў Гомес у аднаго з вартавых.
— Esta loco,— сказаў вартавы.— Ён вар’ят.
— He можа быць. Ён жа выдатны палітычны дзеяч,— сказаў Гомес.— Ён галоўны камісар Інтэрнацыянальных брыгад.
— Apesar de eso, esta loco,— сказаў капрал.— Усё адно ён вар’ят. Што вы робіце ў фашысцкім тыле?
— Гэты таварыш адтуль, ён партызан,— адказаў Гомес капралу, што абшукваў яго.— Ён вязе данясенне генералу Гольцу. Ты ж не згубі толькі маіх дакументаў. I грошай, і вось гэтай кулі на шнурку. Гэта памяць пра маё першае раненне, у Гвадараме.
— He турбуйся,— сказаў капрал.— Усё будзе ляжаць у гэтай шуфлядзе. Чаму вы не спыталі ў мяне пра генерала Г ольца?
— Мы так і хацелі. Я спытаў у вартавога, а ён паклікаў цябе.
— Але акурат у гэты час падышоў вар’ят і вы спыталі ў яго? Яго ні пра што нельга пытацца. Ён вар’ят. Ваш Гольц за тры кіламетры адсюль. Трэба ехаць дарогаю ўгору, а потым звярнуць направа ў лес, паміж скаламі.
— А ты можаш адпусціць нас да яго?
— He. За гэта я паплачуся галавой. Я павінен адвесці вас да вар’ята. Дый пакет твой у яго.
— Можа, ты каму-небудзь скажаш пра нас?
— Я так і зраблю,— адказаў капрал.— Пабачу каго з начальства і скажу. Усе ведаюць, што ён вар’ят.
— А я заўсёды лічыў яго вялікім чалавекам,— сказаў Гомес.— Чалавекам, што робіць гонар Францыі.
— Усё гэта, можа, і так,— сказаў капрал і паклаў руку на плячо Андрэсу.— Але ён вар’ят. У яго манія расстрэльваць людзей.
— I ён іх сапраўды расстрэльвае?
— Como lo oyes — сказаў капрал.— Гэты стары столькі народа загубіў, болей, чым бубонная чума. Mata masque la peste bubonica. Але ён не як мы, ён не фашыстаў забівае. Que va. 3 ім жарты дрэнныя. Mata bichos raros. Ён забівае не абы-каго. Трацкістаў. Ухілістаў. Усялякую рэдкую дзічыну.
Андрэс нічога з гэтага не зразумеў.
— Калі мы былі ў Эскурыале, то я нават не ведаю, колькі там пазабівалі па яго загаду,— сказаў капрал.— А расстрэльваць даводзіцца нам. Інтэрбрыгадаўцы сваіх забіваць адмаўляюцца. Асабліва французы. Каб пазбегчы непрыемнасцей, пасылаюць нас. Мы расстрэльвалі французаў. Расстрэльвалі бельгійцаў. Расстрэльвалі і ўсялякіх іншых. Якой толькі там нацыянальнасці не было. Тіепе mania de fusilar gente 2. I ўсё за палітычныя справы. Ён вар’ят. Purifica mas que el Salvarsan. Такую чыстку робіць, лепей за сальварсан.
— Але ты каму-небудзь скажаш пра данясенне?
— Так, сябра. Абавязкова. Я ў гэтых абедзвюх брыгадах усіх ведаю. Яны тут усе бываюць. Я нават рускіх ведаю, але з іх мала хто размаўляе па-іспанску. Мы не дазваляем гэтаму вар’яту расстрэльваць іспанцаў.
— А як будзе з данясеннем?
— 3 данясеннем таксама ўсё ўладкуем. Ты не турбуйся, таварыш. Мы ведаем, як з ім паводзіць сябе, з гэтым вар’ятам. Ён толькі для сваіх небяспечны. Мы цяпер гэта зразумелі.
— Увесці арыштаваных,— пачуўся голас Андрэ Марці.
— Quereis echar un trago?— спытаў капрал.— Можа, прапусціце па чарачцы?
— Што ж, не адмовімся.
Капрал выцягнуў з шафкі пляшку анісаўкі, і Гомес з Андрэсам выпілі. Выпіў і капрал. Ён абцёр губы рукой.
— Vamonos,— сказаў ён.
Яны выйшлі з каравульнага памяшкання, адчуваючы, як пякучы глыток анісаўкі сагравае рот, страўнік, сэрца, і прайшлі паўз калідор у пакой, дзе за доўгім сталом, расклаўшы перад сабой карту, трымаючы ў руцэ чырвона-сіні
1 Як ты сам чуеш (ісп.).
2 У яго манія расстрэльваць людзей (ісп.).
аловак, што дапамагаў яму строіць з сябе палкаводца, сядзеў Марці. Для Андрэса гэта была толькі яшчэ адна затрымка. Такіх затрымак ужо багата набралася за сённяшнюю ноч. Іх заўсёды бывае замнога. Калі дакументы ў цябе надзейныя і сумленне чыстае, то баяцца няма чаго. Заканчваецца гэта заўсёды тым, што цябе адпускаюць і ты ідзеш далей сваёй дарогай. Але Ingles прасіў спяшацца. Цяпер Андрэс ведаў, што не паспее вярнуцца назад да ўзрыву моста, але данясенне трэба даставіць, а гэты стары, што сядзіць за сталом, паклаў яго сабе ў кішэню.
— Станьце сюды,— сказаў Марці, не гледзячы наіх.
— Таварыш Марці, паслухайце,— не стрываў Гомес, гнеў якога быў узмоцнены анісаўкай.— Сёння ноччу мы ўжо раз замарудзіліся з-за невуцтва анархістаў. Потым зза нядбальства бюракрата-фашыста. А цяпер нас затрымлівае празмерная падазронасць камуніста.
— Маўчаць,— сказаў Марці, не гледзячы на яго.— Вы не на мітынгу.
— Таварыш Марці, гэта вельмі пільная справа,— сказаў Гомес.— I надта важная.
Капрал і салдат з цікаўнасцю назіралі гэтую сцэну, нібыта глядзелі спектакль, бачаны ўжо шмат разоў, але самыя захапляючыя месцы яго заўсёды смакавалі з асаблівай асалодай.
— Усе справы пільныя,— сказаў Марці.— I ўсе яны дужа важныя.— Цяпер ён глянуў на іх, не выпускаючы алоўка з рук.— Адкуль вам вядома, што Гольц тут? Вы разумееце, што гэта значыць — з’явіцца сюды і распытваць пра генерала перад пачаткам наступу і называць яго прозвішча? Адкуль вам вядома, што гэты генерал павінен быць акурат тут?
— Растлумач яму сам,— сказаў Гомес Андрэсу.
— Таварыш генерал,— пачаў Андрэс. Андрэ Марці не выправіў гэтай памылкі наконт свайго чыну.— Гэты пакет мне далі па той бок фронту...
— Па той бок фронту?— перапытаў Марці.— Так, ён ужо казаў, што ты прыйшоў з фашысцкага тылу.
— Таварыш генерал, мне ўручыў яго адзін Ingles, якога завуць Раберта, ён дынамітчык і прыйшоў да нас падарваць мост. Разумееце?
— Ну, ну, расказвай далей.— Марці вымавіў слова «расказвай» такім тонам, нібыта сказаў «плявузгай далей сваю лухту».
— Дык вось, таварыш генерал. Ingles загадаў мне як мага хутчэй даставіць данясенне генералу Гольцу. Ён сён-
ня пачынае наступ тут, у гарах, і мы просім толькі аднаго — каб нам дазволілі як мага хутчэй перадаць пакет, як на тое будзе ваша ласка, таварыш генерал.
Марці пахітаў галавой. Ён глядзеў на Андрэса, але не бачыў яго.
Гольц, думаў ён з тым змешаным пачуццём жаху і радасці, якое агортвае чалавека, што пачуў, як яго канкурэнт загінуў у жахлівай аўтамабільнай катастрофе ці як хтонебудзь, каго ненавідзіш, але ў чыёй сумленнасці не сумняваешся, учыніў растрату. Каб Гольц таксама быў з імі заадно! Каб Гольц падтрымліваў сувязі з фашыстамі! Гольц, якога ён ведае амаль ужо дваццаць гадоў. Гольц, які разам з Лукачам захапіў у тую зіму, у Сібіры, цягнік з золатам. Гольц, які змагаўся з Калчаком, і ў Польшчы, і на Каўказе, і ў Кітаі, і тут, з першага кастрычніка. Але ён сапраўды быў блізкі з Тухачэўскім! Праўда, і з Варашылавым таксама. Але ж і з Тухачэўскім! I з кім яшчэ? Тут, зразумела, з Каркавым. I з Лукачам. А венгры ўсе інтрыганы. Ён ненавідзеў Гольца. Гольц ненавідзеў Галя. Затое ставіўся добра да Путца. Гэта таксама трэба запомніць. I начальнікам штаба ў яго Дзюваль. Бач што выходзіць. Ты ж сам чуў, як ён казаў, што Копік дурань. Гэта было на самой справе. Гэта факт. А цяпер яшчэ данясенне з фашысцкага тылу. Дрэва будзе моцнае і будзе добра расці, калі з яго ссячы гнілое галлё. I гніль павінна зрабіцца яўнай для ўсіх, бо яе трэба знішчыць. Але Гольц, ніхто іншы, а сам Гольц. Каб Гольц быў здраднікам! Hi жонцы. Hi брату. Ані самаму найдаўнейшаму сябру. Нікому. Ніколі.
— Выведзіце іх,— сказаў ён вартавым,— і добра пільнуйце.
Капрал зірнуў на салдата. Гэтым разам спектакль аказаўся нудней, чым звычайна.
— Таварыш Марці,— сказаў Гомес,— не трацьце розуму. Выслухайце мяне, сумленнага афіцэра і партыйца. Данясенне трэба даставіць, нягледзячы ні на што. Гэты таварыш прайшоў з ім цераз фашысцкія пазіцыі, каб уручыць яго генералу Гольцу.
— Выведзіце іх,— цяпер ужо лагодна сказаў Марці вартавым.
Яму было шкада, па-чалавечаму шкада гэтых дваіх, калі іх давядзецца ліквідаваць. Але яго прыгнятала трагедыя з Гольцам. Трэба ж, каб гэта быў сам Гольц, падумаў ён. Трэба неадкладна паказаць фашысцкае данясенне Варлаву. He, лепей паказаць яго самому Гольцу і паглядзець, як той
сустрэне гэтую вестку. Так я і зраблю. Хіба можна пакласціся на Варлава, калі сам Гольц — здраднік? He. Тут трэба дзейнічаць вельмі абачліва.
Андрэс павярнуўся да Гомеса.
— Ну што, значыць, ён не хоча перадаваць данясенне?— спытаў Андрэс, не верачы сваім вушам.
— Хіба ты не чуў?— спытаў Гомес.
— Me cago en su puta madre! 1 — сказаў Андрэс.— Esta loco.
— Так,— пацвердзіў Гомес.— Ён вар’ят. Вы — вар’ят. Чуеце? Вар’ят!— крычаў ён на Марці, які зноў схіліўся над картай з чырвона-сінім алоўкам у руцэ.— Чуеш, ты? Ты вар’ят! Шалёны забойца!
— Выведзіце іх,— загадаў Марці вартавым.— У іх памутнеў розум ад усведамлення віны.
Гэта фраза была знаёмая капралу. Ён чуў яе ўжо не першы раз.