Па кім звоніць звон
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1991
Шэрыдан Філіп Генры (1831 —1888) —камандуючы кавалерыйскімі часцямі арміі Поўначы.
Мак-Клелан (1826—1885) —генерал арміі Поўначы, палітычны інтрыган, які вылучыў сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта ЗША, калі яшчэ быў прэзідэнтам Авраам Лінкальн.
Клебер Эміль — сапр. прозвішча Штэрн, камандзір 11-й Інтэрнацыянальнай брыгады.
Л у к а ч — пад гэтым імем у нацыянальна-рэвалюцыйнай вайне іспанскага народа ўдзельнічаў венгерскі пісьменнік-камуніст Матэ Залка (сапр. Бела Франкль, 1896—1937).
Міаха Хасэ — генерал, які з восені 1936 г. узначальваў Хунту (Раду) абароны Мадрыда.
Валенсія — з лістапада 1936 г. рэзідэнцыя ўрада Рэспублікі.
Стар. 246. Бітва на плато за Гвадалахарай.— Маецца на ўвазе разгром рэспубліканскімі войскамі італьянскага экспедыцыйнага корпуса з чатырох дывізій пад Гвадалахарай у сакавіку 1937 г.
Стар. 256. Сатэла Кальва—заснавальнік фашысцкай арганізацыі «Абнаўленне Іспаніі», 13 ліпеня 1936 г. арыштаваны і расстраляны невядомымі людзьмі ў афіцэрскай форме ў адказ на забойства рэспубліканскага лейтэнанта Кастыльё.
Стар. 257. «Мунда а б р э р а»—літаральна. «Рабочы свет», газета — орган КПІ.
Стар. 258. ПОУ М — іспанская абрэвіятура: Рабочая партыя марксісцкага аб’яднання — анарха-трацкісцкая арганізацыя ў Каталоніі, 3 мая 1937 г. яна ўзняла путч у Барселоне, які быў падаўлены рэспубліканцамі.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ
Стар. 297. Ружа ёсць ружа ёсць ц ы б у л я.— Хемінгуэй тут парадыруе знакамітую фразу амерыканскай пісьменніцы Гертруды Стайн (1874—1946): «Ружа ёсць ружа ёсць ружа». Далей абыгрываецца прозвішча Стайн (ням. Stein — камень): камень... скала... глыба... галька.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ
Стар. 309. К а р л і с т — член манархісцкай партыі.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ С Ё М Ы
Стар. 315. Пасіянарыя — літаральна: Палымяная, псеўданім Ібаруры Далорэс (1895—1989), дзеяча іспанскага і міжнароднага рабочага руху; пасля перамогі Народнага фронту з 1936 г. дэпутат, з 1937 г. віцэ-прэзідэнт картэсаў, падчас нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны 1936— 1939 гг. узначальвала аддзел масавай работы ЦК КПІ, была намеснікам генеральнага сакратара ЦК КПІ, з 1942 г.— генеральным сакратаром, а з 1960 — старшынёй КПІ.
Пасіянарыі сын — Ібаруры Рубен Руіс (1920—1942), сын Далорэс Ібаруры, Герой Савецкага Саюза, з 1935 г. жыў у СССР, удзельнік нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны ў Іспаніі (1939), быў зняволены ў фашысцкім канцлагеры, адкуль уцёк у СССР, з 1940 г. у Чырвонай Арміі, загінуў у Сталінградскай бітве.
РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАТЫ
Стар. 342. Кастэр Джордж Армстронг (1839—1876) — генерал у арміі Поўначы падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША, забіты індзейцамі на рацэ Літл-Біг-Хорн.
Стар. 344. Кільпатрык Х’ю Джадсан, па мянушцы «Кілька-на-Кані» (1836—1881) —генерал арміі Поўначы, камандаваў кавалерыяй.
РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ ПЕРШЫ
Стар. 358. С Д Н — абрэвіятура: Саюз дзяцей народа — маладзёжная рэспубліканская арганізацыя.
Стар. 360. Картэс Эрнан (1485—1547)—іспанскі канкістадор, заваёўнік Мексікі.
Пісара Франсіска (1470—1541) —іспанскі канкістадор, удзельнічаў у заваёве Панамы і Перу, разрабаваў і знішчыў дзяржаву інкаў.
Менэндэс дэ Авіла Педра (1519—1574) —губернатар Кубы, заваёўнік, а потым губернатар Фларыды, камандаваў іспанскім флотам, што быў накіраваны ў Індыю, быў адміралам «Непераможнай Армады».
РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ ПЯТЫ
Стар. 373. Іглесіяс Пабла (1850—1925) —адзін з першых прапагандыстаў марксізму ў Іспаніі, першы і да канца жыцця нязменны старшыня Сацыялістычнай рабочай партыі Іспаніі.
РАЗДЗЕЛ САРАКАВЫ
Стар. 399. «А Б Ц» — газета манархістаў, орган партыі «Аднаўленне Іспаніі».
РАЗДЗЕЛ СОРАК ДРУГІ
Стар. 416. Марці Андрэ — адзін з арганізатараў паўстання французскіх маракоў, якія ў 1918 г. адмовіліся страляць па чырвонаармейцах у Севастопалі, паўстанне пачалося на мінаносцы «Пратэй», дзе А. Марці служыў галоўным механікам; падчас нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны 1936—1939 гг. у Іспаніі быў камісарам Інтэрнацыянальных брыгад, членам КПФ, выканкома Камінтэрна, пазней выключаны з К.ПФ.
Стар. 418. Сальварсан — лякарства супраць сіфілісу і іншых венерычных хвароб.
РАЗДЗЕЛ СОРАК ТРЭЦІ
Стар. 437. Куды пойдзе Мэн, туды пойдзе і ўся краіна.— Перафразоўка крылатага выразу, якім шырока карыстаюцца журналісты: «Як прагаласуе штат Мэн, так прагаласуе ўся краіна». Да 1960 г. штат Мэн праводзіў выбары раней за іншыя штаты ЗША.
ЗМЕСТ
Эрнэст Хемінгуэй. Вадзім Небышынец 5
ПА КІМ ЗВОНІЦЬ ЗВОН. Раман 15
К а ментары і 472
Хемінгуэй Э.
X 37 Па кім звоніць звон: Раман: 3 англ./Пер„ прадм. і камент. В. Небышынца.— Мн.: Маст. літ., 1991.— 477 с., л. іл.— (Скарбы сусвет. літ.).
ISBN 5-340-00741-3 (беларус.).
Хемннгуэй Э. По ком звоннт колокол: Роман.
Адзін з буйнейшых майстроў амерыканскай прозы XX ст. Э. Хемінгуэй (1899—1961) у самым лепшым сваім рамане апісвае апошнія 48 гадзін жыцця Роберта Джордана, амерыканца-інтэрбрыгадаўца, пасланага рэспубліканскім камандаванне.м у партызанскі атрад з заданнем узарваць мост да наступлення рэспубліканскай арміі.
4703040100—062
X 170—91 ББК 84.7США
М 302(03)—91
СКАРБЫ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРЛТУРЫ
У серыі выдаюцца найлепшыя творы літаратуры ўсіх краін і народаў, розных жанраў, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай культуры.
Серыя выдаецца на беларускай мове. У кожным томе змяшчаюцца ўступны артыкул
і каментарыі.
У бліжэйшыя гады выйдуць тамы з творамі П. Мерымэ, Ё. В. Гётэ, I. Вазава, Шолам-Алейхема.
СКАРБЫ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Лйтературно-художественное йзданйе
ХЕМННГУЭЙ ЭРНЕСТ
По ком звонйт колокол
Р о м а н
Мннск, нздательство «Мастацкая літаратура»
На белорусском языке
Літаратурна-мастацкае выданне ХЕМІНГУЭЙ ЭРНЭСТ Па кім звоніць звон Р а м а н
Рэдактар В. С. Сёмуха Мастак A. I. Цароў Мастацкі рэдактар A. М. Малышава Тэхнічны рэдактар Л. М. Шлапо Карэктар I. М. Паланейчык
ІБ № 3534
Здадзена ў набор 01.06.90. Падп. да друку 06.03.91. Фармат 84X 108'/за. Папера друк № 1. Гарнітура тып Таймс. Высокі друк з ФПФ. Ум. друк. арк. 25,20. Ум. фарб.-адб. 25,41. Ул.-выд. арк. 28,79. Тыраж 7000 экз. Зак. 439. Цана 3 р.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
Фотанабор і вёрстка выкананы з прымяненнем аўтаматызаванай сістэмы перапрацоўкі тэкставай інфармацыі АККОРД, распрацаванай у УНДІПП, г. Львоў.