• Газеты, часопісы і г.д.
  • Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

    Па кім звоніць звон

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1991
    133.08 МБ
    1 Хемннгуэй Э. Нзбр. пронзв. Т. 1. С. 493.
    2 Тамсама. Т. 2. С. 194.
    наш набытак. Гэта самыя простыя рэчы, і на вывучэнне іх марнуецца ўсё наша жыццё, а таму тыя драбніцы новага, якія кожны чалавек здабывае з жыцця, каштоўныя, і гэта адзіная спадчына, якая застаецца пасля нас. Кожная праўдзіва напісаная кніга — гэта ўклад у агульны фонд ведаў, дадзены пісьменніку, што прыходзіць на змену, але і гэты пісьменнік, у сваю чаргу, павінен унесці пэўную долю свайго вопыту, каб асэнсаваць і засвоіць усё тое, што належыць яму па праве спадчыны,— і ісці далей. Калі пісьменнік добра ведае тое, пра што піша, ён можа выкінуць шмат з таго, што ведае, і калі ён піша, ён можа выкінуць шмат з таго, што ведае, і калі ён піша праўдзіва, чытач адчуе ўсё прапушчанае гэтаксама моцна, нібыта пісьменнік сказаў пра гэта. Веліч руху айсберга ў тым, што ён толькі на адну восьмую частку ўзвышаецца над паверхняй вады»
    Выхадам з творчага крызісу былі дзве, створаныя ў 1936 годзе, навелы —«Нядоўгае шчасце Фрэнсіса Макобера» і «Снягі Кіліманджара», якія выкрываюць тлятворную ўладу грошай, багацця. Сацыяльна-крытычныя матывы ўзмацняюцца ў рамане «Мець і не мець» (1937), дзе ўпершыню ў творчасці Хемінгуэя галоўным героем выступае прадстаўнік сацыяльных нізоў — просты рыбак Генры Морган, які, каб пракарміць сям’ю, мусіў быў зрабіцца кантрабандыстам, злачынцам і, нарэшце, забойцам: сумленнай працай не пражывеш у свеце, дзе ўлада належыць багатым паразітам. Цаной жыцця Генры Морган спасцігае ісціну: «Чалавек адзін не можа... нічога» — у гэтых словах героя выказана выпакутаваная думка самога аўтара пра неабходнасць аб’яднання сумленных людзей для барацьбы з сацыяльным злом.
    Яшчэ ў 1923 годзе ў карэспандэнцыі «Фашысцкі дыктатар», змешчанай у канадскай газеце «Таронта Дэйлі Стар», Хемінгуэй здолеў разгледзець злавесную фігуру «найвялікшага шарлатана Еўропы» і папярэдзіць пра небяспеку яго прыходу да ўлады ў Італіі: «Удумайцеся ў кампраміс паміж працай і капіталам, якім з’яўляецца фашызм, і згадайце гісторыю падобных кампрамісаў... А Мусаліні не дурань і выдатны арганізатар» 2. I прадбачанне маладога журналіста здзейснілася: першай вялікай акцыяй міжнароднага фашызму быў напад войск Мусаліні і Гітлера на рэспубліканскую Іспанію ў 1936 годзе. Адразу ж Хемінгуэй выступіў у падтрымку гераічнай барацьбы іспанскага народа, арганізаваў на свае сродкі пасылку ў Іспанію санітарных машын рэспубліканскай арміі і неўзабаве выехаў туды сам. 3 палымяным публіцыстычным напалам пісьменнік-гуманіст паставіў фашызм да ганебнага слупа гісторыі, выкрыў яго звярынае аблічча: «Ёсць толькі адзіная палітычная сістэма, якая не можа нарадзіць добрых пісьменнікаў, і сістэма гэтая — фашызм. Таму што фашызм — гэта хлусня, якую вымаўляюць бандыты. Пісьменнік, які не здольны хлусіць, не можа жыць і працаваць пры фашызме.
    1 Хемннгуэй Э. Мзбр. пронзв. Т. 2. С. 188.
    2 Хемннгуэй Э. Нзбранное. М., 1986. С. 69—70.
    Фашызм — хлусня, і таму ён асуджаны на літаратурную бясплённасць. I ён пойдзе ў нябыт, і ў яго не будзе гісторыі, апроч крывавай гісторыі забойстваў...»1 Хемінгуэй карэнным чынам пераглядае свае погляды на вайну: «Калі людзі змагаюцца за вызваленне сваёй радзімы ад замежных захопнікаў, і калі гэтыя людзі — твае сябры, і новыя сябры і даўнейшыя, і ты ведаеш, як на іх напалі і як яны змагаюцца, спачатку зусім без зброі, то, гледзячы на іх жыццё, і барацьбу, і смерць, пачынаеш разумець, што ёсць рэчы і горшыя за вайну. Баязлівасць горшая, здрада горшая, эгаізм горшы» 2.
    Сваю пазіцыю Хемінгуэй вызначыў ясна і проста: «Няхай, хто хоча, ставіць на Франка, ці Мусаліні, ці на Гітлера. Я раблю стаўку на Іпаліта»3. Ён узяў бок іспанскага народа.
    Нацыянальна-рэвалюцыйная вайна ў Іспаніі выклікала творчы ўздым у Хемінгуэя — у 1938 годзе ён надрукаваў п’есу «Пятая калона», кінасцэнарый «Іспанская зямля», цыкл апавяданняў і нарысаў, сярод якіх былі такія шэдэўры, як «Мадрыдскія шафёры», «Стары ля моста» і «Матылёк і танк». Апошнюю навелу Дж. Стэйнбек назваў «лепшым апавяданнем усіх часоў».
    Паражэнне Іспанскай рэспублікі было з вялікім болем успрынята Хемінгуэем, але ён разумеў, што гэтая бітва з фашызмам — толькі пачатак, наперадзе чакаюць новыя войны, якія вырашаць лёс усіх людзей на зямлі. Прадбачачы хуткі пачатак другой сусветнай вайны, Хемінгуэй спяшаўся падсумаваць вынікі першага вялікага змагання з фашызмам і ўжо 1 сакавіка 1939 года пачаў працаваць над раманам «Па кім звоніць звон», рукапіс быў падрыхтаваны да друку ў канцы ліпеня наступнага года, а ў кастрычніку 1940-га кніга выйшла ў свет. Хемінгуэй зараз ужо добра бачыў усю карціну таго, што адбываецца ў свеце, а галоўным у той час было змаганне з фашызмам, таму ў невялічкай частцы гэтай карціны — баявых дзеяннях маленькага атрада іспанскіх партызан на працягу трох дзён — ён здолеў выказаць істотныя моманты ўсенароднай вайны з сусветным фашызмам. «Адным з найвялікшых і найцудоўнейшых твораў мастацтва XX стагоддзя» назваў лірычную эпапею «Па кім звоніць звон» У. Дняпроў: «Калі мы чытаем «Па кім звоніць звон», мы паўсюль адчуваем радасць мастака, які поўнасцю авалодаў сваёй творчай сілай і рухаецца з надзвычайнай — нават для такога майстра — шырынёй і свабодай. 3 кожнай старонкай шкада развітвацца. Кожны радок прыносіць асалоду» 4.
    Галоўны герой рамана Роберт Джордан, шмат у чым блізкі да самога аўтара, выказвае філасофска-этычныя і палітычныя пазіцыі Хемінгуэя. Падчас нацыянальна-вызваленчай вайны ў Іспаніі
    1 Хемннгуэй Э. йзбр. пронзв. Т. 2. С. 552.
    2 Тамсама. С. 553.
    3 Тамсама. С. 564.
    4 Днепров В. Черты романа XX века. М.— Л., 1965. С. 67—68.
    1936—1939 гадоў найбольшую сімпатыю з усіх партый выклікалі ў яго камуністы, якія, на яго думку, былі адзінай партыяй, што можа ўзняць і арганізаваць народ на барацьбу з фашызмам. «На час вайны,— сцвярджае ў адным з унутраных маналогаў герой рамана,— ён падначаліў сябе камуністычнай дысцыпліне. Тут, у Іспаніі, камуністы паказалі найлепшую дысцыпліну і самы цвярозы і найразумнейшы падыход да вядзення вайны. Ён прыняў іх дысцыпліну на гэты час, таму што гэта была адзіная партыя, чыю праграму і дысцыпліну ён мог паважаць». Тым не менш Роберт Джордан, як і аўтар, непарушна і паслядоўна захоўвае незалежнасць уласнай думкі і самастойнасць унутранай пазіцыі, асабістых ацэнак таго, што адбываецца наўкол: «Ён браў удзел у вайне і, пакуль яна ішла, аддаваў ёй усе свае сілы, захоўваючы непахісную вернасць абавязку. Але розуму свайго і здольнасці сваёй усё бачыць і чуць ён не аддаваў нікому». Вузкакласавы, дагматычна партыйны падыход да рэчаіснасці быў чужы герою рамана і самому Хемінгуэю: «Ты не сапраўдны марксіст, і ты гэта ведаеш. Ты проста верыш у Свабоду, Роўнасць і Братэрства. Ты верыш у Жыццё, Свабоду і Права на Шчасце». Такая незалежнасць дапамагала бачыць аб’ектыўную карціну ў кіраўніцтве рэспубліканскай Іспаніі: «Я веру ў Рэспубліку як спосаб кіравання краінай, але Рэспубліка павінна пазбавіцца ўсёй гэтай зграі канакрадаў, якая завяла яе ў тупік. Хіба можна знайсці яшчэ адзін такі народ, правадыры якога былі б такімі яго заклятымі ворагамі, як тут? «Ворагі народа». Гэта выраз,— засцерагае тут жа Роберт Джордан, прынамсі, і сам аўтар,— без якога можна абысціся. Хадзячы выраз, які не варта ўжываць».
    Асаблівую актуальнасць набывае ў наш час пастаноўка Хемінгуэем у рамане «Па кім звоніць звон» пытання пра межы дапушчальнай, апраўданай жорсткасці ў рэвалюцыі. Яшчэ ў «Смерці папалудні» ён сфармуляваў вельмі просты этычны пастулат: «маральна тое, пасля чаго пачуваеш сябе добра, і амаральна тое, пасля чаго пачуваеш сябе блага». У рамане «Па кім звоніць звон» стары Ансельма з пачуццём прыемнага гонару прыгадвае, як забіў калісьці мядзведзя напрадвесні на горным схіле, і адразу ж зазначае: «Але калі заб’еш чалавека, такога самага, як і ты, нічога прыемнага на душы не застаецца. Я думаю, што забіваць людзей — грэх. Нават калі гэта фашысты, якіх мы павінны знішчаць». Вуснамі старога іспанскага селяніна Хемінгуэй выказвае мудры народны погляд на рэвалюцыю: «Я не забіў бы нават епіскапа. Я не забіваў бы наогул ніводнага гаспадара-ўласніка. Я толькі прымусіў бы іх працаваць дзень пры дні, усё жыццё, як шчыруем мы на полі ці ў гарах, на лесанарыхтоўках. Каб яны ўсвядомілі, дзеля чаго народжаны чалавек. Хай спяць там, дзе мы спім. Хай ядуць тое, што мы ядзім. А самае галоўнае — хай працуюць. Гэта будзе ім добрая навука». А на заўвагу Роберта Джордана; «А яны выжывуць, ачуняюць і сядуць табе на шыю»,— Ансельма адказаў: «Але ж і забіваць іх няма ніякай карысці. Зусім знішчыць іх немагчыма, бо з іхняга семені зноў вырастуць маладыя, з яшчэ большай нянавісцю. Ад турмы таксама
    няма ніякай карысці. У турме нянавісць толькі ўзмацняецца». Хемінгуэй выказвае слушнае папярэджанне супраць эскалацыі нянавісці ў грамадстве: жорсткасць спараджае жорсткасць, насілле — насілле. Тым не менш, каб выйграць вайну з фашызмам, без забойства, на жаль, не абыдзешся. Хемінгуэй лічыць жорсткасць Гольца і Джордана, Каркава і Лістэра — жорсткасцю апраўданай і неабходнай, у аснове якой — рэвалюцыйная гуманістычная ідэя, затое бессэнсоўнае забойства Паблам фалангістаў падчас рэвалюцыйных падзей у яго родным мястэчку, пра якія расказала Пілар,— залішняя жорсткасць, якую нельга апраўдаць, як і здзекі фашыстаў над бацькамі Марыі і самой дзяўчынай. Вострасатырычна, з’едліва выкрывае Хемінгуэй у рамане камісара Інтэрнацыянальных брыгад Марці. Р. Арлова сведчыць, як успрымаўся гэты вобраз савецкімі чытачамі, якім пашчасціла прачытаць раман Хемінгуэя ў 50-я гады ў рукапісе, які быў забаронены для друку і ўпершыню выпушчаны ў свет толькі ў 1968 годзе з купюрамі: «Уражвала перш за ўсё тое, што ўчынкі Марці ў рамане і ўчынкі Сталіна, выкладзеныя ў закрытым дакладзе Хрушчова на XX з’ездзе, супадалі нават у дэталях. Хрушчоў казаў, што Сталін торкаў алоўкам у глобус, вызначаючы рух дывізій, армій, франтоў. Якраз так рабіў у рамане камісар Інтэрнацыянальных брыгад. I загадваў расстрэльваць жорстка і бязглузда — як загадваў Сталін. I любіў забіваць — як любіў Сталін. Нашыя адносіны да Сталіна і Марці. былі аднолькавыя: пухліна, нарасць. Знішчыць нарасць — і застануцца чыстыя Інтэрбрыгады, чыстая Іспанская рэспубліка, а ў нас — ачышчаная савецкая ўлада... Маіх сяброў у сярэдзіне 50-х, пасля XX з’езда, перш за ўсё ўражвалі карціны бюракратычнага перараджэння рэвалюцыі. Тады гэтую кнігу многія прачыталі як мастацкае ўвасабленне Ta­ro, пра што гаварылі ледзь не ўсе мы: пра сродкі і мэты, пра злачынствы і хлусню, пра тыранаў і маньякаў, у якіх ператварыліся ўчорашнія рэвалюцыянеры. Пачынаючы ўсведамляць, што мы былі ў палоне лжывай, бесчалавечнай ідэалогіі, што мы доўга былі ашуканымі і ашуквалі самі, мы настойліва дамагаліся іншай сістэмы вераванняў, якая абавязкова мела маральныя вытокі. Падчас гэтага вострага пакутлівага крызісу многія з нас звярталіся да рамана Хемінгуэя. А што тычыцца расказу Пілар пра забойствы фалангістаў рэспубліканцамі, ці Марці, які расстрэльваў сваіх, ці штабной блытаніны, якая ўрэшце асудзіла на пагібель і Роберта Джордана, і рэспубліку ў Іспаніі,— дык ці не такое чынілася на архіпелагу ГУЛАГ ці ў нас на пачатку вайны? Ці такія яшчэ выпрабаванні выпалі на долю нашага народа?» 1