• Часопісы
  • Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

    Па кім звоніць звон

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1991
    133.08 МБ
    і крычаў на іх, а мы стралялі ў яго, але ніяк не маглі пацэліць. А потым салдаты заляглі і распачалі страляніну, а афіцэр усё бегаў ззаду з рэвальверам, але мы і тут не змаглі яго падстрэліць, і maquina не магла стрэліць у яго — перашкаджаў цягнік. Афіцэр прыстрэліў дваіх салдат, пакуль яны там ляжалі, рэшта, аднак, усё адно не паднялася ў атаку. А той усё лаецца! Спачатку адзін салдат, потым два, тры... і нарэшце ўсе яны разам падняліся і пабеглі на нас. Потым зноў залеглі і адкрылі агонь. Мы адступілі, a maquina агнём прыкрыла наш адыход. Вось тады я і знайшоў гэтае дзяўчо, там, дзе яно хавалася, і мы ўзялі Марыю з сабой. А тыя салдаты гналіся за намі ажно да самай ночы.
    — Так, сапраўды, справа была нялёгкая,— сказаў Ансельма.— Ёсць, што ўспомніць.
    — Гэта была адзіная добрая справа, якую мы зрабілі,— сказаў нечы нізкі голас.— А зараз што ты тут робіш, лянівы п’янюга, нахабны гультай, вырадак брыдкай цыганскай шлюхі? Што ты тут робіш цяпер?
    Роберт Джордан убачыў жанчыну гадоў пяцідзесяці, амаль такой жа мажнай постаці, як Пабла, у цёмнай сялянскай спадніцы і кофце, з тоўстымі нагамі ў грубых шарсцяных панчохах, з чорнымі сандалямі на вераўчанай падэшве і з смуглявым тварам, які мог бы служыць мадэллю для гранітнага манумента. Рукі ў яе былі вялікія, але зграбнай формы, а яе густыя хвалістыя чорныя валасы былі завязаны вузлом на патыліцы.
    — Ну, адказвай,— яна звярталася толькі да цыгана, не зважаючы на астатніх.
    — Размаўляю вось з таварышамі. Гэта дынамітчык.
    — Ведаю,— сказала mujer Пабла.— Знікні адгэтуль, каб я цябе тут болей не бачыла. Ідзі змяні Андрэса, ён зараз на пасту, наверсе.
    — Me voy,— сказаў цыган.— Іду!— Ён павярнуўся да Роберта Джордана.— Яшчэ пабачымся за вячэрай.
    — Кінь свае жартачкі,— сказала яму жанчына.— Па маіх падліках, ты ўжо тры разы еў сёння. Ідзі і прышлі да мяне Андрэса.
    — Ноіа,— сказала яна Роберту Джордану, падала яму руку і ўсміхнулася.— Ну, як твае справы і як справы Рэспублікі?
    — Добра,— сказаў ён, адказваючы на моцны поціск яе рукі.— I ў мяне, і ў Рэспубліцы.
    — Я рада,— сказала жанчына. Яна глядзела яму ў твар, і ён адзначыў, што ў яе прыгожыя шэрыя вочы.— Чаго ты прыйшоў да нас, каб узарваць яшчэ адзін цягнік?
    — He,— сказаў Роберт Джордан, адразу адчуўшы да яе давер.— Каб узарваць мост.
    — Мост? No es nada,— сказала яна.— Мост — гэта дробязь. Калі ўжо мы ўзарвём яшчэ адзін цягнік? Мы ж зараз маем коней.
    — Іншым разам. Гэты мост мае вялікае значэнне.
    — Дзяўчына сказала мне, што твой таварыш, той, хто быў з намі тады, як пускалі цягнік пад адхон,— загінуў, — Так.
    — Шкада. Я такога выбуху яшчэ ніколі не бачыла. Ён быў дужа спрытны ў гэтай справе. I надта мне ён падабаўся. Хіба нельга ўзарваць яшчэ адзін цягнік? Цяпер багата людзей тут, у гарах. Занадта багата. 3 харчамі стала цяжка. Лепей пайсці адгэтуль. Тым больш што ў нас ёсць коні.
    — Трэба ўзарваць мост.
    — А дзе ён, той мост?
    — Зусім побач.
    — Тым лепей,— сказала mujer Пабла.— Давай узарвём усе масты, якія толькі тут ёсць, і хутчэй пойдзем адгэтуль. Мне ўжо абрыдла гэтае месца. Занадта многа тут сабралася народу. Да дабра гэта не давядзе. Разгультаіліся мы тут — вось што брыдка.
    Паміж дрэў яна заўважыла Пабла.
    — Borracho! — гукнула яна яго.— П’янюга. Паскудны п’янчужка!— Яна весела глянула на Роберта Джордана.— Забраў біклагу з віном і збіраецца выпіць яе адзін у лесе,— сказала яна.— Апошнім часам зусім спіўся. Такое жыццё яго згубіць. Ну, я вельмі рада, што ты да нас прыйшоў, хлопча.— Яна ляснула яго па спіне.— Эге!— зазначыла яна.— А ты мацнейшы, чым здаешся на першы погляд.— I правяла рукой па яго плячах, намацаўшы мускулы пад фланелевай кашуляй.— Ну, добра. Я вельмі рада, што ты да нас прыйшоў.
    — Гэтаксама і я.
    — Мы зразумеем адно аднаго,— сказала яна.— Выпі віна.
    — Мы ўжо пачаставаліся трошкі,— сказаў Роберт Джордан.— А ты не хочаш?
    — He, да абеду не буду,— сказала яна.— A то пякотка замучае. Borracho! — крыкнула яна.— П’янюга! — Яна павярнулася да Роберта Джордана і пахітала галавой,— Ён жа быў сапраўдны мужчына,— сказала яна.-— А зараз
    кончаны чалавек. I паслухай, што я табе яшчэ скажу. He крыўдзі дзяўчыну, будзь ласкавы і асцярожны з ёй. 3 Марыяй. На яе долю выпала шмат ліха. Спадзяюся, ты мяне разумееш?
    — Так. Але чаму ты мне гаворыш пра гэта?
    — Я заўважыла, якой яна вярнулася ў пячору пасля сустрэчы з табой. Я заўважыла, як яна глядзела на цябе перад тым, як выйсці.
    — Я крыху пажартаваў з ёй.
    — Ёй было зусім дрэнна,— сказала жанчына Пабла.— Цяпер яна ўжо крыху ачуняла, яе трэба адгэтуль неяк вывесці.
    — Зразумела. Яе можна пераправіць праз лінію фронту з Ансельма.
    — Вы з Ансельма возьмеце яе з сабой, калі зробіце сваю справу.
    Роберт Джордан адчуў, як нешта зноў падступіла да горла, і яго голас змяніўся.
    — Што ж, можна,— сказаў ён глуха.
    Жанчына Пабла паглядзела на яго і захітала галавой.
    — А божухна!— сказала яна.— Няўжо ўсе мужчыны аднолькавыя?
    — А хіба я што не так сказаў? Яна прыгожая, ты сама ведаеш.
    — He, яна не прыгожая. Але, відаць, ты хацеў сказаць, што неўзабаве яна будзе прыгожая,— сказала жанчына Пабла.— Мужчыны. Ганьба нам, жанчынам, што мы вас нараджаем. He, давай пагаворым сур’ёзна, без жартаў. Xi63 зараз, пры Рэспубліцы, няма такіх дамоў, дзе клапоцяцца пра такіх, як Марыя?
    — Ёсць,— адказаў Роберт Джордан.— Цудоўныя дамы. На ўзбярэжжы мора, каля Валенсіі. I ў іншых мясцінах таксама. Там будуць пра яе клапаціцца, і яна зможа даглядаць дзяцей. Там жывуць дзеці, эвакуіраваныя з розных вёсак. Яе вывучаць на выхавацельку дзіцячага дома.
    — Акурат гэтага я і дамагаюся,— сказала жанчына Пабла.— Пабла ўжо даўно сам не свой. Гэта таксама губіць яго. Пабачыць яе — і як сам не свой. Хай яна едзе адгэтуль куды-небудзь — так будзе лепей для ўсіх.
    — Мы забяром яе з сабой, калі закончым сваю справу.
    — Але ж ты не пакрыўдзіш яе, калі ўжо я табе даверылася? Я гавару з табою шчыра, быццам ведаю цябе ўсё жыццё.
    — Так заўсёды здараецца,— сказаў Роберт Джордан,— калі людзі разумеюць адно аднаго.
    — Сядай,— сказала жанчына Пабла.— Мне не трэба ад цябе ніякіх абяцанкаў: што наканавана, тое і здарыцца. Адно прашу: дай мне слова ўзяць яе з сабой.
    — Чаму?
    — Бо я не хачу, каб яна з’ехала тут з глузду, калі ты паедзеш. Я ўжо бачыла, у якім стане яна была раней, a ў мяне і без яе свайго ліха хапае.
    — Мы возьмем яе з сабой, калі знішчым мост,— сказаў Роберт Джордан.— Калі мы застанемся жывыя, мы абавязкова возьмем яе з сабой.
    — Мне не падабаецца тое, што ты зараз сказаў. Такія размовы да дабра не вядуць.
    — Я кажу так толькі для таго, каб не даваць пустых абяцанкаў,— сказаў Роберт Джордан.— Я не з тых, хто можа наклікаць бяду.
    — Дай я пагляджу на тваю руку,— сказала жанчына.
    Роберт Джордан працягнуў ёй руку, і жанчына павярнула яе дагары далоней, трымаючы яе ў сваёй моцнай і вялізнай руцэ, пацерла вялікім пальцам, потым выпусціла. Яна паднялася. Ён таксама падняўся з зямлі, і яна паглядзела на яго без усмешкі.
    — Што ты там убачыла?— спытаў Роберт Джордан.— Я не дужа веру ў гэтыя рэчы. Ты мяне не спалохаеш.
    — Нічога,— сказала яна.— Я нічога там не ўбачыла.
    — He, нешта ты там угледзела. Мне проста цікава. Я не веру ў такія рэчы.
    — А ў што ты верыш?
    — У многае, толькі не ў гэта.
    — Дык у што ж?
    — У сваю справу.
    — Так, гэта я ўбачыла.
    — Што ты яшчэ ўбачыла? Скажы.
    — Больш нічога,— сказала яна маркотна.— Ты сказаў, што мост — вельмі сур’ёзная і цяжкая справа?
    — He, я сказаў, што гэта вельмі адказная і патрэбная справа.
    — Але ж можа здарыцца, што будзе цяжка?
    — Магчыма. А зараз я пайду пагляджу на мост. Колькі ў вас тут чалавек?
    — Пяцёра. Гэта тыя, каму можна верыць. Ад цыгана асаблівай карысці не будзе, хоць увогуле ён чалавек неблагі. У яго добрае сэрца. У Пабла я болей не веру.
    — А колькі чалавек у Эль Сорда, тых, каму можна верыць?
    — Мабыць, восем. Сёння вечарам пабачым. Ён прыйдзе сюды. Чалавек ён разумны. У яго таксама ёсць дынаміт. Праўда, не дужа многа. Але ж ты і сам з ім пагаворыш.
    — Ты па яго пасылала?
    — Ён сам звычайна прыходзіць да нас кожны вечар. Ён наш сусед. А таксама таварыш і сябра.
    — А што ты пра яго думаеш?
    — Ён сапраўдны чалавек. I вельмі разумны. Калі пускалі пад адхон той цягнік, ён асабліва вылучыўся.
    — А іншыя атрады?
    — Калі своечасова паведаміць, дык можна сабраць чалавек пяцьдзесят, якім можна ў пэўнай ступені давяраць.
    — Наколькі ім можна давяраць?
    — Гэта залежыць ад таго, як пойдзе справа.
    — А колькі патронаў у іх ёсць на кожную вінтоўку?
    — Магчыма, дваццаць. Усё будзе залежаць ад таго, колькі яны возьмуць на гэтую аперацыю. Калі наогул з’явяцца. Май на ўвазе, што ў гэтай справе — з мостам — не будзе ні грошай, ні іншай якой спажывы. Да таго ж, мяркуючы па тваім маўчанні, шмат небяспекі, а пасля знішчэння моста ім усім давядзецца пайсці адгэтуль. Таму многія будуць супраць гэтай аперацыі.
    — Зразумела.
    — Наогул, чым меней скажаш, тым лепей.
    — Згодзен.
    — Ну, ідзі вывучай свой мост, а вечарам пагаворым з Эль Сорда.
    — Я пайду разам з Ансельма.
    — Тады разбудзі яго,— сказала ян<— Карабін табе патрэбен?
    — Дзякуй,— сказаў ён.— Добра, калі карабін пад рукой, але сёння ён мне не спатрэбіцца. Я іду, каб толькі агледзець мост, а не ўздымаць там гвалт. Дзякуй за ўсё тое, што ты мне сказала. Мне вельмі падабаецца, як ты гаворыш.
    — Стараюся гаварыць праўду.
    — Тады скажы, што ты ўбачыла на маёй далоні?
    — He,— сказала яна і захітала галавой.— Нічога я там не ўбачыла. Ідзі зараз да свайго моста. А я паклапачуся пра твае рукзакі.
    — Накрый іх і зрабі так, каб ніхто іх не чапаў. Лепей ім быць тут, чым у пячоры.
    — Усё будзе зроблена як мае быць,— сказала жанчына Пабла.— Ну, ідзі да свайго моста.
    — Ансельма,— сказаў Роберт Джордан, дакрануўшыся рукой да пляча старога, які спаў, паклаўшы рукі пад галаву.
    Стары расплюшчыў вочы.
    — Так,— сказаў ён.— Рушым.
    РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
    Яны пераадолелі астатнія дзвесце ярдаў спуску, асцярожліва перабягаючы ў засені ад дрэва да дрэва, і спыніліся, калі да моста, які можна ўжо было бачыць скрозь апошнія сосны стромкага схілу, заставалася не болей пяцідзесяці ярдаў. Адвячоркавае сонца яшчэ не паспела схавацца за рудым хрыбтом гары, і ў яго развітальных промнях цёмны сілуэт моста выглядаў чорным над пустэчай бездані. Мост быў сталёвы, аднапралётны, а на абодвух яго канцах стаялі будкі вартавых. Ён быў досыць шырокі — на ім лёгка маглі размінуцца два аўтамабілі. 3 трывалай грацыяй ён перакрываў глыбокую цясніну, на дне якой, далёка ўнізе, увесь белы ад пены бруіў ручай, што праз скалы і камяні струменіў уніз да асноўнай ракі горнай грады.