• Часопісы
  • Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

    Па кім звоніць звон

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1991
    133.08 МБ
    — Пабла? Ты, пэўна, не бачыў Пабла?
    — Ну, тады Рафаэлю? Рафаэля я ведаю.
    — I ні Рафаэлю.
    — Нікому,— сказаў цыган.— Яна незвычайная жанчына. Зусім нічыя. Але яна добрая гаспадыня.
    — Сапраўды нікому?— спытаў яе Роберт Джордан.
    — Нікому. Ніводнаму. Hi жартам, ні ўсур’ёз. I табе таксама.
    — I мне?— сказаў Роберт Джордан і адчуў, як нешта зноў падышло да горла.— Гэта добра. У мяне няма часу на жанчын. Я кажу праўду.
    — Нават пятнаццаці мінут?— пакпіў з яго цыган.— Нават чвэрці гадзіны?
    Роберт Джордан не адказаў нічога. Ён глядзеў на гэтую дзяўчыну, на Марыю, і нешта так заціснула яму горла, што ён не мог вымавіць ніводнага слова.
    Марыя паглядзела на яго і ўсміхнулася, потым знянацку пачырванела, але вачэй не адвяла.
    — Ты пачырванела,— сказаў Роберт Джордан.— Ты часта чырванееш?
    — Ніколі.
    — А зараз пачырванела.
    — Тады я пайду ў пячору.
    — Застанься, Марыя.
    — He,— сказала яна ўжо без усмешкі.— Я пайду.
    Яна ўзяла жалезную патэльню, з якой яны елі, і чатыры відэльцы. Яна рухалася трохі нязграбна, быццам маладое жарабя, але з той самай грацыяй.
    — Конаўкі пакінуць?— спытала яна.
    Роберт Джордан усё глядзеў на яе, і яна зноў пачырванела.
    — He глядзі на мяне так,— сказала яна.— Мне няёмка.
    — Пакінь конаўкі,— сказаў ёй цыган.— Трымай,— ён зачэрпнуў з каменнай міскі і падаў поўную конаўку Роберту Джордану, які глядзеў, як дзяўчына нахіліла галаву перад нізкім уваходам і знікла ў пячоры з цяжкой жалезнай патэльняй.
    — Дзякуй,— сказаў Роберт Джордан. Калі дзяўчына выйшла, да яго зноў вярнуўся яго звычайны голас.— Гэта апошняя. Мы і так ужо дастаткова выпілі.
    — Дап’ём гэтую міску,— сказаў цыган.— Там яшчэ засталося паўбурдзюка. Гэтае віно мы прывезлі на кані.
    — Гэта была апошняя аперацыя Пабла,— сказаў Ансельма.— Пасля яе ён ужо нічога не рабіў.
    — Колькі вас тут?— спытаў Роберт Джордан.
    — Сямёра. I яшчэ дзве жанчыны.
    — Дзве?
    — Але. Ёсць яшчэ mujer 'самога Пабла.
    — А дзе яна?
    — У пячоры. Дзяўчына трошкі займаецца гаспадаркай. Я пахваліў яе, каб зрабіць ёй прыемнае. Але яна толькі дапамагае Паблавай mujer весці гаспадарку.
    — А якая яна, гэтая mujer Пабла?
    — Ведзьма,— выскаліўся ў шырокай ухмылцы цыган.— Сапраўдная ведзьма. Пабла — пачвара, а яна яшчэ
    1 Жанчына, жонка (ісп.).
    горшая. Затое смелая. У сто разоў смялейшая за Пабла. Але ж і вядзьмарка — слоў няма!
    — Спачатку і Пабла быў смелы,— сказаў Ансельма.— Пабла быў раней сапраўдным чалавекам.
    — Ён знішчыў болей людзей, чым якаясь халера,— сказаў цыган.— На пачатку вайны Пабла вынішчыў болей людзей, чым якісьці тыфус.
    — Але апошнім часам ён muy flojo — сказаў Ансельма.— Зусім саслаб. Ён надта ўжо баіцца смерці.
    — Магчыма, з-за таго, што ён забіў шмат людзей на пачатку вайны,— па-філасофску заўважыў цыган.— Пабла вынішчыў болей людзей, чым бубонная чума.
    — А да таго ж яшчэ і разбагацеў,— сказаў Ансельма.— Дый выпівае зашмат. Цяпер ён хацеў бы пайсці на спачын, ухіліцца ад барацьбы,— як matador de toros, як тарэадор, але не можа.
    — Калі ён пяройдзе лінію фронту, коней у яго забяруць, а самога прымусяць пайсці ў армію,— сказаў цыган.— Па мне дык няма ніякай радасці служыць у арміі.
    — А які цыган любіць служыць у арміі,— сказаў Ансельма.
    — А за што ж мне любіць армію?— спытаў цыган.— Каму хочацца служыць у арміі? Ці ж мы робім рэвалюцыю, каб служыць у арміі? Змагацца я не адмаўляюся, але служыць у арміі не буду.
    — А дзе ж астатнія?— спытаў Роберт Джордан. Ён пачуваў сябе зараз лагодна, і пасля віна яго пацягнула на сон. Выпрастацца дагары прама на зямлі ў лесе было прыемна, і ён бяздумна ляжаў і назіраў за невялічкімі паўдзённымі хмаркамі, што павольна плылі па-над гарамі ў высокім іспанскім небе.
    — Двое спяць у пячоры,— адказаў цыган.— Двое на пасту, вышэй у гарах, там у нас стаіць кулямёт. Адзін на пасту ўнізе. Усе яны, пэўна, спяць.
    Роберт Джордан перавярнуўся на бок.
    — Які ў вас кулямёт?
    — Называеода ён неяк незвычайна,— сказаў цыган.— Адразу і не ўспомніш яго назву.
    Мабыць, ручны кулямёт, падумаў Роберт Джордан.
    — А ён цяжкі?— спытаў ён.
    — Аднаму можна яго несці, але ж цяжкавата. У яго тры ножкі, якія складваюцца. Мы захапілі яго ў адной
    1 Вельмі слабы (ісп.).
    з апошніх сур’ёзных аперацый. У той, якая была яшчэ да віна.
    — А патроны да яго ёсць?
    — Хапае,— сказаў цыган.— Цэлая скрынка. Ды такая, што з месца не зварушыш.
    Напэўна, дыскаў пяцьсот, падумаў Роберт Джордан.
    — А як ён зараджаецца — дыскам ці стужкай?
    — Такімі круглымі бляшанкамі, што замацоўваюцца зверху.
    Па ўсім відаць, ручны кулямёт сістэмы Люіса, падумаў Роберт Джордан.
    — Ты ведаеш што-небудзь пра кулямёт?
    — Nada,— адказаў Ансельма.— Нічога.
    — А ты?— звярнуўся Роберт Джордан да цыгана.
    — Я ведаю, што кулямёт страляе вельмі хутка і робіцца такі гарачы, што калі дакранешся да ствала, дык апячэш руку,— з гонарам адказаў цыган.
    — Пра гэта кожны ведае,— з пагардай азваўся Ансельма.
    — Магчыма, так,— сказаў цыган.— Але ж у мяне спыталі, што я ведаю пра maquina і я адказаў.— Потым дадаў:— А таксама ён страляе, пакуль не здымеш палец са спуску,— не так, як звычайная вінтоўка.
    — Ці пакуль не заклініць, або не расстраляеш усе патроны, альбо ствол не пачне плавіцца,— сказаў Роберт Джордан па-англійску.
    — Што ты там гаворыш?— спытаў у яго Ансельма.
    — Ды так, нічога,— сказаў Роберт Джордан.— Проста мяркую пра будучыню па-англійску.
    — А варажыць па далоні ты ўмееш?
    — He,— адказаў Роберт Джордан і зачэрпнуў яшчэ адну конаўку віна.— Але калі ты можаш, я хацеў бы, каб ты паваражыў па маёй руцэ і сказаў, што мяне чакае ў бліжэйшыя тры дні.
    — Паблава mujer можа варажыць па далоні,— сказаў цыган.— Але яна такая злосная, што я нават і не ведаю, ці згодзіцца яна варажыць.
    Роберт Джордан выпрастаўся і каўтнуў віна з конаўкі.
    — Лепей ужо хутчэй сустрэцца з гэтай mujer Пабла,— сказаў ён.— Калі яна ўжо такое страшыдла, дык лепей з гэтым пакончыць як найхутчэй.
    — Я б не хацеў турбаваць яе,— сказаў Рафаэль.— Надта ўжо яна мяне ненавідзіць.
    1 Машына, механізм, кулямёт (ісп.).
    — Чаму?
    — Кажа, што я гультай.
    — Ну, гэта проста паклёп!— з’едліва заўважыў Ансельма.
    — Яна не выносіць цыганоў.
    — Якое глупства,— зазначыў Ансельма.
    — У ёй самой цячэ цыганская кроў,— сказаў Рафаэль.— Таму і ведае, што кажа.— Ён шырока ашчэрыўся.— Але ж язык у яе пячэ і кусае, як бычыны бізун,— з каго хочаш здзярэ скуру. Паскамі. Неверагодная вядзьмарка.
    — А як яна ладзіць з дзяўчынай, з Марыяй?— спытаў Роберт Джордан.
    — Добра. Яна любіць дзяўчыну. Але хай хто-небудзь толькі паспрабуе заляцацца да Марыі...— Ён пакруціў галавой і прыцмокнуў языком.
    — Да дзяўчыны яна ставіцца вельмі добра,— сказаў Ансельма.— Яна клапоціцца пра Марыю.
    — Калі мы падабралі дзяўчыну пасля ўзрыву цягніка, яна была зусім не ў сабе, нейкая дзіўная,— сказаў Рафаэль.— He магла нічога расказаць, толькі ўсё плакала, а калі хто дакранаўся да яе, дрыжала, як мокрае шчаня. Толькі пазней адчула сябе трошкі лепей. Крыху ачуняла. А сёння ёй было ўжо зусім добра. I вось зараз, калі яна гаварыла з табой, яна проста расквітнела. Мы ледзь не кінулі яе там, каля цягніка. Бо, сапраўды, навошта нам была патрэбна тая рызыка — трапіць у палон — за такую журботную, брыдкую і бездапаможную істоту. Але старая абвязала дзяўчыну вяроўкай і, калі тая стамлялася і адмаўлялася ісці далей, пачынала хвастаць яе другім канцом вяроўкі. Потым, калі дзяўчына сапраўды знемагла, старая пацягнула яе на сваім карку. Калі старая выбілася з сілы, дзяўчыну панёс я. Мы прадзіраліся ўгору, а там жаўтазель і верас па самыя грудкі. А калі я змарыўся, дык яе ўзяў Пабла. Але якімі толькі словамі не лаяла нас старая, каб прымусіць цягнуць дзяўчыну!— Рафаэль пахітаў галавою, нагадаўшы пра гэта.— Праўда, дзяўчо было не дужа і цяжкое, хоць і даўганогае. Адны костачкі, а якая ў іх Ba­ra. Аднак мы ўсё-такі хутка адчулі яе вагу, бо трэба было не проста яе цягнуць на сабе, але і спыняцца, адстрэльвацца ад ворага... А старая ззаду ўсё сцябала Пабла вяроўкай і несла яго вінтоўку, аддаючы яе Пабла, калі таму даводзілася кідаць дзяўчыну і адстрэльвацца, а потым, забраўшы ў яго вінтоўку, прымушала зноў цягнуць дзяўчыну. Адначасова старая перазараджала вінтоўку і ўсё лаяла Пабла апошнімі словамі. Але неўзабаве сцямнела, а за ім
    ноч, тады стала зусім добра. Дзякуй богу, што ў фашыстаў не было кавалерыі.
    — Відаць, сапраўды цяжка дастаўся ім узрыў гэтага цягніка,— зазначыў Ансельма.— Мяне там не было,— растлумачыў ён Роберту Джордану.— Там дзейнічалі атрады Пабла і Эль Сорда, Глухога — з ім мы сустрэнемся сёння ўвечары,— і яшчэ два атрады, адсюль, з гэтых гор. Я тады быў за лініяй фронту.
    — I яшчэ там быў той русявы, з незвычайным прозвішчам...— сказаў цыган.
    — Кашкін.
    — Але. Ніяк не магу запомніць гэтае прозвішча. 3 намі былі тады яшчэ двое з кулямётам. Іх таксама прыслалі з арміі. Яны не змаглі вынесці з бою кулямёт і згубілі яго. Пэўна ж, ён важыў не болей за дзяўчыну, і, калі б старая ўзялася за іх, яны б яго выцягнулі, не кінулі б там.— Успамінаючы ўсё гэта, ён пахітаў галавой, потым казаў далей:— Ніколі ў жыцці я не бачыў такога відовішча, як гэты ўзрыў. Цягнік набліжаўся павольна. Мы ўбачылі яго яшчэ здаля. Тут са мною такое сталася, што нават і расказаць не магу. Спярша мы ўбачылі дым з паравоза, потым пачулі свісток. Цягнік паступова насоўваўся — чах-чах-чах-чахчах... усё бліжэй і бліжэй, а тады, знянацку — як грымнула! Раптам паравоз нібыта стаў на дыбкі, а вакол грукат і дым чорнай хмарай, і нібыта ўся зямля ўздыбілася, а потым паравоз узняўся высока ў воблаку бруду і смецця, і шпалы ўсталі дуба, быццам у нейкім сне. I нарэшце паравоз паваліўся набок, як вялікі паранены звер. Яшчэ камяні падаюць на нас зверху пасля першага выбуху, а тут — другі, і белая пара так і паваліла, а потым maquina як застракоча — та-тат-тат-та!— працягваў цыган, трасучы сцятымі кулакамі ўверх і ўніз перад сабой і ўзняўшы ўгору вялікія пальцы, быццам страляючы з кулямёта.— Та! Та! Тат! Тат! Та!— узбуджана захліпваўся ён.— Зроду такога не бачыў! 3 вагонаў сыпанулі салдаты, a maquina б’е проста па іх, і яны падаюць. Я тады зусім здурэў, ухапіўся рукой за maquina, а ствол у яе як агонь, а старая раптам як лясне мне па шчацэ і як закрычыць: «Страляй, дурань! Страляй! Інакш я табе мазгаўню раструшчу!» I я пачаў страляць, але было дужа цяжка трымаць роўна вінтоўку, каб яна не дрыжала ў руках, а салдаты ўжо ўцякаюць наверх па схіле пагорка, там, насупраць нас. Потым, калі мы падышлі да цягніка паглядзець, чым можна там пажывіцца, адзін афіцэр пачаў прымушаць салдат атакаваць нас, пагражаючы рэвальверам. Ён размахваў рэвальверам