• Часопісы
  • Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

    Па кім звоніць звон

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1991
    133.08 МБ
    народ будзе змагацца вечна, дайце толькі яму добрую зброю.
    He, да перамогі тут яшчэ далёка, магчыма, яшчэ некалькі гадоў. Гэта толькі стратэгічны наступ, каб адцягнуць сілы ворага. He трэба марных ілюзій. А калі раптам нам сёння ўдасца прарваць фронт? Гэта ж наш першы значны наступ. He страчвай пачуцця рэальнасці. А ўсё-такі — што, калі пашчасціць? He захапляйся, сказаў ён сабе. Згадай, што прайшло па шашы на той бок. Ты зрабіў усё, што мог. Партатыўныя кароткахвалёвыя рацыі — вось што нам трэба. Ну, што ж, калі-небудзь яны ў нас будуць. Але пакуль што іх няма. А ты будзь пільны і рабі тое, што табе належыць зрабіць.
    Сёння — толькі адзін з шмат якіх дзён, што яшчэ наперадзе. Але, магчыма, усе тыя наступныя дні залежаць ад таго, што ты зробіш сёння. Так' было на працягу ўсяго гэтага года. Так было ўжо шмат разоў раней. Уся гэтая вайна такая. Што гэта ты ўдарыўся ў такую філасофію з самага рання, сказаў ён сабе. Лепей глядзі, што робіцца там, унізе.
    Ён убачыў, як двое людзей у понча і сталёвых касках, з вінтоўкамі за плячыма выйшлі з-за павароту дарогі і накіраваліся да моста. Адзін зайшоў у будку вартавога на дальнім канцы моста і знік з вачэй. Другі пайшоў павольна мерным крокам уздоўж моста. Пасярод моста ён спыніўся і плюнуў у рэчку, потым няспешна рушыў далей; другі вартавы выйшаў яму насустрач, пагаварыў з ім хвілінку і пайшоў па мосце на другі бок. Ён ішоў хутчэй за таго. хто яго змяніў (каву чуе, падумаў Роберт Джордан), але і ён спыніўся пасярэдзіне моста і плюнуў у рэчку.
    Прыкмета ў іх такая, ці што, падумаў Роберт Джордан. Трэба будзе і мне плюнуць, калі буду на мосце. Калі я тады яшчэ змагу пляваць. He. Наўрад ці гэта дапаможа. Мне давядзецца, пэўна, даказаць, што гэта не дапамагае, перш чым патраплю на мост.
    Новы вартавы зайшоў у будку і сеў там. Сваю вінтоўку з насаджаным штыхом ён прыхіліў да сцяны. Роберт Джордан выцягнуў з нагруднай кішэні бінокль і пачаў падкручваць акуляры, пакуль не зрабіліся выразнымі металічныя канструкцыі, пафарбаваныя ў шэры колер. і дальні канец моста. Потым ён навёў бінокль на будку вартавога.
    Вартавы сядзеў, прыхінуўшыся да сцяны. Каска яго вісела побач на круку, і яго твар было добра відаць. Роберт Джордан пазнаў у ім таго самага салдата, што вартазаў
    тут два дні таму ў дзённую змену. На ім быў той самы, падобны на панчоху, вязаны капялюш. I ён зноў быў няголены. Пад высокімі сківіцамі шчокі ў яго былі запалыя. Калматыя бровы зыходзіліся на пераноссі. У яго быў сонны выгляд, і Роберт Джордан раптам убачыў, як ён пазяхнуў. Потым салдат выцягнуў з кішэні скураны капшук і пачак паперы і скруціў сабе цыгарку. Ён доўга важдаўся з запальнічкай, але нарэшце сунуў яе ў кішэню, падышоў да жароўні, нахіліўся над ёй, выхапіў вугельчык, падкінуў яго колькі разоў на далоні, прыпаліў цыгарку і кінуў яго назад у жароўню.
    Роберт Джордан доўга назіраў скрозь цэйсаўскі бінокль, як вартавы сядзеў, прытуліўшыся да сцяны, і мірна пыхкаў цыгаркаю, потым Роберт Джордан апусціў бінокль, склаў яго і схаваў у кішэню.
    Болей глядзець на яго не буду, сказаў ён сабе.
    Ён ляжаў і сачыў за дарогай, і стараўся ні пра што не думаць. На сасне, што расла ніжэй на схіле, Роберт Джордан убачыў вавёрку, якая пырхнула ўніз па ствале, потым спынілася, павярнула галоўку і глянула туды, дзе ляжаў чалавек, што сачыў за ёй. Ён убачыў вавёрчыны Ba43 няткі, маленькія і бліскучыя, і хвост, што трымцеў ад хвалявання. Потым вавёрка саскочыла на зямлю і некалькімі доўгімі скачкамі — пярэднія лапкі сцятыя, хвост распушаны — апынулася каля другога дрэва. Скочыўшы на ствол, яна яшчэ раз глянула на Роберта Джордана і знікла ў галлі. Потым Роберт Джордан зноў пачуў яе пырханне і ўбачыў, што яна распласталася на адной з верхніх галін, а хвост яе злёгку трымціць.
    Ён зноў перавёў погляд уніз, на будку вартавога, што віднелася паміж соснаў. Яму захацелася, каб вавёрка была тут, у яго кішэні. Яму захацелася, каб побач з ім быў хтосьці, каго ён мог бы прылашчыць. Ён пацёрся локцямі аб сасновую ігліцу, але гэта было зусім не тое. Ніхто не ведае, якім самотным пачуваеш сябе, калі робіш тое, што зараз раблю я. Чаму ж ніхто? Вось я ведаю. Спадзяюся, што хоць зайчаня выберацца адгэтуль цэлая. Ну, кінь. Так, так, напэўна ж. Але ж ніхто не забароніць мець надзею. Вось я і спадзяюся. Што знішчу як след мост і што яна выберацца адгэтуль. Так яно і будзе. Пэўна ж, будзе. Так, а не іначай. Болей мне зараз нічога не трэба.
    Ён ляжаў і глядзеў ужо не на будку вартавога і не на дарогу, а паверх усяго, на далёкія горы. Зусім не трэба думаць, загадаў ён сабе. Роберт Джордан ляжаў нерухома і назіраў, як світае. Світала надта хутка — бо ўжо быў Ka-
    нец мая, і гэта было сапраўднае цудоўнае летняе світанне. Матацыкліст у скураной куртцы і скураным шлеме, з зачахлёным аўтаматам каля левага сцягна пераехаў цераз мост і накіраваўся ўгору па дарозе. Потым цераз мост прайшла санітарная машына і, праехаўшы акурат пад тым месцам, дзе ляжаў Роберт Джордан, таксама пачала падымацца ўгору па дарозе. I болей нічога. Ён дыхаў пахамі хвоі і чуў гоман ракі, мост зараз ужо выступаў зусім выразна і вельмі прыгожа ў ясным ранішнім святле. Ён ляжаў за сасной, паклаўшы аўтамат на левы локаць, і болей не глядзеў на будку вартавога, і толькі калі ўжо мінула шмат часу, калі ўжо пачало здавацца, што болей нічога не здарыцца, ён раптам пачуў частыя, глухія выбухі бомб.
    Як толькі ён іх пачуў, як толькі першыя бомбы бухнулі дзесьці далёка, нават раней, чым грымотнае рэха паспела прагучаць па гарах, ён глыбока ўздыхнуў і падняў аўтамат з зямлі. Рука ў яго здранцвела пад вагой аўтамата, і пальцы ледзьве варушыліся.
    Вартавы ў будцы выпрастаўся, пачуўшы буханне бомб. Роберт Джордан убачыў, як вартавы ўзяў у рукі вінтоўку і выйшаў з будкі і прыслухаўся. Вязаны капялюш з’ехаў набок, і сонца асвятляла яго няголены твар, калі ён задраў галаву, гледзячы ў той бок, адкуль чуліся выбухі.
    Туман ужо разышоўся, і Роберт Джордан выразна бачыў чалавека, што стаяў пасярод шашы і глядзеў на неба. Сонечныя промні, прабіваючыся скрозь вершаліны хвой, асвятлялі блікамі яго твар.
    Роберту Джордану заняло дыханне, нібыта грудзі яму сцягнулі дротам, і, упёршыся мацней локцямі ў зямлю, адчуваючы пальцамі рыфлёную паверхню ручкі аўтамата, ён навёў мушку, што зараз знаходзілася дакладца пасярод прыцэльнага прарэзу, на грудзі вартавому і павольна націснуў на спускавы кручок.
    Ён адчуў, як імгненна, плаўна, сутаргава павяло аўтамат супраць пляча, і чалавек на дарозе з грымасай разгубленасці асеў на калені, потым скурчыўся і торкнуўся галавой у асфальт. Яго вінтоўка ўпала побач, палец захраснуў у спускавой дужцы, кісць вывернула ў запясці. Вінтоўка ляжала на дарозе штыхом наперад. Роберт Джордан перавёў погляд ад скурчанага чалавека, які ляжаў каля ўезда на мост, і ад будкі вартавога на другім канцы моста. Другога вартавога яму не было відаць, і ён перавёў погляд направа па схіле, туды, дзе, як ён ведаў, хаваўся Агусцін. Потым ён пачуў, як стрэліў Ансельма — рэха стрэлу
    грымнула па цясніне. Потым ён пачуў, як Ансельма стрэліў яшчэ раз.
    Адразу ж пасля другога стрэлу загрымелі гранаты за паваротам шашы недалёка ад моста. Потым пачуліся выбухі гранат недзе злева. Потым далей па дарозе пачалася ружэйная страляніна, а ўнізе скрозь выбухі гранат застрачыў аўтамат Пабла — так-так-так-так. Ён убачыў Ансельма, які зверху сігануў па кручы да дальняга канца моста, і Роберт Джордан закінуў аўтамат за плечы, падхапіў абодва цяжкія рукзакі, што стаялі каля камлёў — па адным у кожную руку,— і, адчуваючы, што ад іх вагі рукі ў яго вось-вось адарвуцца, хістаючыся, пабег стромкім схілам уніз, да шашы.
    Бегучы, ён пачуў, як Ансельма крычыць яму: «Buena caza Ingles. Buena caza!»— i падумаў: «Шчаслівага палявання! Якое тут можа быць шчаслівае паляванне?!»,— і ў гэты самы момант ён пачуў на далёкім канцы моста трэці стрэл Ансельма, гэты стрэл азваўся звонам у сталёвых фермах моста. Ён абмінуў цела вартавога, што ляжаў пасярод дарогі, і выбег на мост, з рукзакамі, якія матляліся ў яго руках. Стары з карабінам ужо бег яму насустрач.
    — Sin novedad!— крыкнуў ён.— Нічога не здарылася! Tuve que remayarto. Мне давялося дабіць яго.
    Седзячы на кукішках пасярод моста, развязваючы рукзакі, выцягваючы дынаміт, Роберт Джордан убачыў, як па шчоках Ансельма, па сівой шчэці цякуць слёзы.
    — Yo mate uno tambien,— сказаў ён Ансельма.— Я таксама забіў аднаго,— і кіўнуў галавой у той бок, дзе за мостам, скурчаны, ляжаў першы вартавы.
    — Так, сябра, так,— сказаў Ансельма.— Трэба забіваць, вось мы і забіваем.
    Роберт Джордан ужо лез па фермах моста. Сталь была халодная і вільготная ад расы, і ён лез асцярожна, абапіраючыся аб перакрыжаванні ферм, адчуваючы цёплыя промні сонца на спіне, чуючы бурлівую плынь рэчкі ўнізе, чуючы страляніну, вельмі інтэнсіўную з боку верхняга паста. Ён цяпер абліваўся потам, хоць пад мостам было холадна. На адну руку ў яго быў насунуты віток дроту, з запясця другой звісалі на раменьчыку пласкагубцы.
    — Давай мне дынаміт, viejo! Толькі не ўвесь адразу, а па адным пачку!— крыкнуў ён Ансельма.
    1 Шчаслівага палявання (ісп.).
    Стары далёка перагнуўся цераз парэнчы, працягваючы яму даўгаватыя брускі, і Роберт Джордан браў іх, закладваў у пазначаныя месцы, засоўваў глыбей, умацоўваў.
    — Кліны, viejo! Кліны давай!
    Удыхаючы свежы драўляны пах нядаўна выструганых кліноў, ён шчыльна забіваў іх, каб зарад дынаміту трымаўся мацней паміж фермамі.
    I вось, робячы сваю справу, закладаючы дынаміт, замацоўваючы яго, забіваючы кліны, шчыльна закручваючы дротам, думаючы толькі пра выбух, працуючы хутка і спрытна, па-майстэрску, як дасведчаны хірург, ён раптам пачуў страляніну з боку ніжняга паста. Потым грымнула граната. Потым яшчэ адна, заглушыўшы гук бурлівай вады. Потым з таго боку ўсё сціхла.
    Чорт, падумаў ён. Што там здарылася з імі?
    На верхнім пасту ўсё яшчэ стралялі. Ці не замнога гэтай д’ябальскай страляніны, зазначыў ён, прывязваючы дзве гранаты, адну каля другой, над замацаванымі разам брускамі дынаміту, абматваючы іх па рэбрах дротам, каб яны не хісталіся і трымаліся моцна і надзейна, і, падцягваючы, скручваў дрот пласкагубцамі. Потым ён праверыў, як яно ўсё выйшла, і дзеля большай пэўнасці загнаў пад гранатамі яшчэ клін, які шчыльна прыціснуў увесь зарад да сталёвай фермы.