Па кім звоніць звон
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1991
— Я б хацела быць побач з табой.
— He. Ты якраз патрэбна там, дзе коні.
— Добра,— сказала яна.— Там я і буду.
У гэтае імгненне нейкі конь заіржаў, і адразу ж з паляны за скалой яму адказаў яшчэ адзін пранізлівым, рэзкім іржаннем, якое раптам абарвалася.
Роберт Джордан угледзеў у цемрадзі наперадзе абрысы іншых коней. Ён прыбавіў кроку і падышоў да іх разам з Пабла. Побач з коньмі стаялі людзі.
— Salud,— сказаў Роберт Джордан.
— Salud,— адказалі яму ў цемрадзі.
Ён не мог разгледзець іх абліччаў.
— Гэта той Ingles, што пойдзе разам з намі,— сказаў Пабла.— Той дынамітчык.
Ніхто на гэта нічога не сказаў. Магчыма, яны проста паківалі галовамі ў змроку.
— Час рушыць, Пабла,— сказаў адзін з іх.— Хутка развіднее.
— Вы прынеслі яшчэ гранаты?— спытаў другі.
— Многа,— адказаў Пабла.— Набярыце сабе, колькі трэба, як даедзем і спешымся.
— Тады паехалі,— сказаў нехта яшчэ.— Мы ўжо і так паўночы тут прачакалі.
— Ноіа, Пілар,— сказаў адзін з іх жанчыне, што наблізілася да іх.
— Que me maten , калі гэта не Пепе,— хрыплым голасам сказала Пілар.— Ну, як маешся, пастух?
— Добра,— адказаў ён.— Dentro de la gravedad.
— Што за конь у цябе?— запыталася ў яго Пілар.
— Пабла даў мне свайго сівага,— сказаў ён.— Добры конь.
— Пойдзем,— сказаў нехта яшчэ.— Ужо час. Няма чаго тут малоць языкамі.
1 Каб мне праваліцца на гэтым месцы (ісп.).
— А ў цябе як справы, Элісіо?— спыталася Пілар у яшчэ аднаго, калі той садзіўся на каня.
— Справы як справы,— груба адказаў ён.— Трэба ўжо ехаць, жанчына, справы вымагаюць.
Пабла сеў на гнядога.
— Ну, а цяпер памаўчыце і едзьце за мной,— сказаў ён.— Я пакажу, дзе мы пакінем коней.
РАЗДЗЕЛ САРАКАВЫ
Пакуль Роберт Джордан спаў, пакуль ён абдумваў, як знішчыць мост, і пакуль ён быў з Марыяй, Андрэс павольна ішоў да сваёй мэты. Да рэспубліканскіх пазіцый ён дабіраўся, абмінаючы фашысцкія пасты, так хутка, як толькі можа ўпоцемкі ісці дужы, цягавіты селянін, які добра ведае мясцовасць. Але калі ён апынуўся на рэспубліканскай тэрыторыі, яго рух адразу запаволіўся.
Здавалася б, досыць яму будзе паказаць пропуск, пасведчанне з пячаткаю СВР, атрыманае ад Роберта Джордана, і пакет з тою самаю пячаткай,— і яго неадкладна правядуць куды трэба. Аднак ён з самага пачатку, яшчэ на перадавой, натрапіў на пахмурнага, недаверлівага камандзіра роты, які ўсё ўзяў пад сумненне.
Андрэс пайшоў з ротным да штаба батальёна, і баталь-. ённы камандзір, які перад пачаткам руху быў цырульнікам, выслухаў яго і адразу горача ўзяўся за справу. Гэты камандзір — яго звалі Гомес — вылаяў ротнага за дурасць, паляпаў Андрэса па спіне, пачаставаў яго дрэнным каньяком і сказаў, што ён сам колішні цырульнік, заўсёды Maps^ быць guerrillero Потым ён разбудзіў свайго ад’ютанта, перадаў яму камандаванне батальёнам і паслаў веставога па матацыкліста, які спаў. Замест таго каб адправіць Андрэса да штаба брыгады з матацыклістам, Гомес вырашыў адвезці яго туды сам, каб было хутчэй. Андрэс учапіўся за пярэдняе сядзенне, і яны паімчалі з ровам, падскокваючы на выбоінах, па разбітай снарадамі горнай дарозе, абапал якой раслі высокія дрэвы; фара матацыкла выхоплівала з цемры пабеленыя камлі, вапна на якіх аблупілася, а кара была паабдзіраная асколкамі ды кулямі падчас баёў, што вяліся на гэтай дарозе ў першы год пасля пачатку руху. Яны збочылі да маленькага горнага курорта, дзе мясціўся
1 Партызан (ісп.).
штаб брыгады, і Гомес спрытна, як спрактыкаваны гоншчык, затармазіў і паставіў матацыкл да сцяны будынка. Заспаны вартавы выцягнуўся перад ім, калі Гомес прайшоў паўз яго да вялікага пакоя, сцены якога былі пазавешаны картамі, і сонны афіцэр з зялёным цэлулоідным брылём над вачыма сядзеў за сталом, на якім стаялі лямпа, два тэлефоны і ляжаў нумар «Мунда абрэра».
Афіцэр узняў вочы на Гомеса і сказаў:
— Чаго ты сюды прыпёрся? Хіба ты не ведаеш, што ёсць тэлефон?
— Мне трэба пабачыць Teniente-Coronel1,— сказаў Гомес.
— Ён спіць,— сказаў афіцэр.— Святло тваёй фары я заўважыў яшчэ за мілю. Хочаш, каб нас абстралялі з гармат?
— Пакліч Teniente-Coronel,— сказаў Гомес.— Справа пільная.
— Табе ж кажуць, што ён спіць,— паўтарыў афіцэр.— Што гэта за бандыта ты прывёў? — Ён кіўнуў галавой у бок Андрэса.
— Гэта guerrillero з фашысцкага тылу. Ён прынёс важны пакет генералу Гольцу. На світанку генерал мае распачаць наступ за Навасерадай,— усхвалявана і вельмі сур’ёзна сказаў Гомес.— Напрамілы бог, разбудзі TenienteCoronel.— Афіцэр паглядзеў на яго прыплюшчанымі вачыма, зацененымі зялёным цэлулоідам.
— Усе вы з’ехалі з глузду,— сказаў ён.— Я нічога не ведаю ні пра генерала Гольца, ні пра наступ. Забірай з сабой гэтага прайдзісвета і вяртайся да свайго батальёна.
— А я табе загадваю разбудзіць падпалкоўніка,— сказаў Гомес, і Андрэс убачыў, як губы ў яго сцяліся.
— Ідзі ты ведаеш куды,— ляніва адказаў яму афіцэр і адвярнуўся.
Гомес выцягнуў з кабуры цяжкі дзевяціміліметровага калібру пісталет і тыцнуў ім афіцэра ў плячо.
— Разбудзі яго, фашысцкая свалата!— крыкнуў ён.— Разбудзі, бо парашу на месцы.
— Супакойся,— сказаў афіцэр.— Надта ўжо вы, цырульнікі, народ гарачы.
Андрэс убачыў пры святле лямпы, як Гомесаў твар перасмыкнуўся ад нянавісці. Але Гомес стрымаўся:
— Разбудзі яго.
— Веставы!— зняважлівым тонам гукнуў афіцэр.
1 Падпалкоўнік (ісп.).
У дзвярах з’явіўся салдат, казырнуў і знік.
— Да яго сёння прыехала нявеста,— сказаў афіцэр і зноў унурыўся ў газету.— Ён, напэўна, страшэнна ўзрадуецца, пабачыўшы цябе.
— Такія, як ты, робяць усё, каб перашкодзіць нам выйграць вайну,— сказаў Гомес штабному афіцэру.
Той зрабіў выгляд, быццам не пачуў. Зноў утаропіўся ў газету і прамармытаў, нібыта сам да сябе:
— Чыстая камедыя гэтая газета!
— А чаму ты не чытаеш «Эль дэбатэ»? Вось гэтая газета прыйшлася б табе даспадобы.
Гомес назваў галоўны кансерватыўна-каталіцкі орган, што выходзіў у Мадрыдзе да пачатку руху.
— He забывай, што я вышэй па пасадзе і што мой рапарт на цябе можа мець пэўную вагу,— сказаў афіцэр, не гледзячы на яго.— Я ніколі не чытаў «Эль дэбатэ». He наводзь на мяне паклёпу.
— Ну, зразумела. Ты ж чытаў «АБЦ»,— сказаў Гомес.— Армія гніе ад такіх, як ты. Але мы пакладзём канец гэтаму. Невукі і цынікі ўстаўляюць нам палкі ў колы. Але першых мы навучым, а другіх знішчым.
— Вычысцім — вось належнае слова,— сказаў афіцэр, усё яшчэ не адрываючы вачэй ад газеты.— Вось тут пішуць, што твае славутыя рускія яшчэ некага ў сябе там вычысцілі. Там зараз прачышчаюць лепей, чым англійская соль.
— Якое б там ні было слова,— горача сказаў Гомес,— якое б там ні было слова, абы толькі ліквідаваць такіх, як ты.
— Ліквідаваць,— паіАрдліва сказаў афіцэр, нібы звяртаючыся сам да сябе.— Вось яшчэ адно навамоднае слоўца, якога няма ў іспанскай мове.
— Ну, тады расстраляць,— сказаў Гомес.— Гэта ўжо слова з іспанскай мовы. Цяпер зразумела?
— Зразумела, сябра, але не трэба так крычаць. Тут, у штабе брыгады, спяць яшчэ некалькі чалавек, акра;чя падпалкоўніка, і твая гарачнасць дзейнічае на нервы. Вось чаму я заўсёды галюся сам. He пераношу балбатні ў цырульнях.
Гомес паглядзеў на Андрэса і пахітаў галавой. Яго вочы блішчалі тым вільготным бляскам, што з’яўляецца ад лютасці і нянавісці. Але ён толькі пахітаў галавой і нічога не сказаў, прыберагаючы ўсё гэта надалей. За тыя паўтары гады, за якія ён даслужыўся да пасады камандзіра батальёна ў Сьеры, яго памяць захавала шмат такіх выпадкаў.
але цяпер, калі ў пакой увайшоў падпалкоўнік у піжаме, Гомес выцягнуўся і аддаў яму чэсць.
Падпалкоўнік Міранда, маленькі чалавечак з зямлістым тварам, праслужыў у арміі ўсё сваё жыццё, парушыў сваё сямейнае шчасце і страціў любоў жонкі, што засталася ў Мадрыдзе, пакуль ён псаваў свой страўнік у Марока. Ён зрабіўся рэспубліканцам, калі пераканаўся, што дамагчыся разводу не зможа (пра паляпшэнне страўніка наогул не магло ісці ніякай гаворкі),— палкоўнік Міранда пачаў грамадзянскую вайну ў званні падпалкоўніка. У яго было толькі адно жаданне: скончыць вайну ў тым самым званні. Ён няблага праявіў сябе пры абароне Сьеры і хацеў, каб яго і надалей пакінулі там на выпадак, калі зноў давядзецца абараняцца. На вайне ён пачуваў сябе намнога лепей, мабыць, ад таго, што еў меней мяса. Ён меў заўсёды з сабой вялікі запас соды, вечарамі папіваў віскі. Яго дваццацітрохгадовая каханка чакала дзіця, як большасць дзяўчат, што пачалі службу ў milicianas 1 у ліпені мінулага года,— і вось ён увайшоў у пакой, кіўнуў галавой у адказ на прывітанне Гомеса і працягнуў яму руку.
— Што цябе прывяло да нас, Гомес?— спытаў ён і потым звярнуўся да афіцэра за сталом, які быў начальнікам аператыўнага аддзела ў яго штабе:— Пепе, дай мне, калі ласка, закурыць.
Гомес паказаў яму дакументы Андрэса і данясенне. Падпалкоўнік мяльком глянуў на salvoconducto2, потым на Андрэса, кіўнуў яму галавой, усміхнуўся і з прагнай цікаўнасцю агледзеў пакет. Ён памацаў пячатку, націснуў на яе ўказальным пальцам, потым вярнуў пасведчанне і данясенне Андрэсу.
— Ну як, нялёгка вам жывецца там, у гарах? — спытаў ён.
— Нічога, пане падпалкоўніку,— адказаў Андрэс.
— Табе растлумачылі, дзе прыблізна трэба шукаць штаб генерала Гольца?
— Пад Навасерадаю, пане падпалкоўніку,— адказаў Андрэс.
— Ingles сказаў, што штаб генерала Гольца будзе дзесьці пад Навасерадаю, справа ад яе, непадалёк ад перадавой.
— Які Ingles?— спакойна спытаў падпалкоўнік.
— Ingles — дынамітчык, які зараз там, з намі.
1 Апалчэнне (ісп.).
2 Пасведчанне, пропуск (ісп.).
Падпалкоўнік кіўнуў галавой. Гэта была яшчэ адна з неспадзяваных і невытлумачальных асаблівасцей гэтай вайны: «Ingles — дынамітчык, які зараз там, з намі».
— Гомес, ты лепей сам адвязі яго на матацыкле.— сказаў падпалкоўнік.— Напішы ім надзейнае salvoconducto да Estado Mayor генерала Гольца,— загадаў падпалкоўнік афіцэру з зялёным цэлулоідным брылём над вачыма.— Надрукуй яго на машынцы, Пепе. Што трэба возьмеш адсюль,— ён жэстам папрасіў Андрэса даць свой пропуск,— і пастаў дзве пячаткі.— Ён павярнуўся да Гомеса.— Сёння вам спатрэбіцца вельмі пераканальная папера. I гэта зразумела. Калі рыхтуецца наступ, трэба быць асцярожным. Я пастараюся, каб пасведчанне было вам выпісана надзейнае.— Потым ён звярнуўся да Андрэса вельмі ласкава:— Можа, ты хочаш есці ці вып’еш крыху?