Па кім звоніць звон
Эрнэст Хемінгуэй
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 477с.
Мінск 1991
Ён пачуў, як яны перагаворваюцца за брустверам, але слоў не разабраў. Потым той самы голас крыкнуў зноў:
— Колькі вас?
— Адзін я. Болей нікога. Напрамілы бог.
У акопе зноў пачалі перагаворвацца. Потым пачуўся голас:
— Слухай, фашыст!
— Я не фашыст,— крыкнуў Андрэс.— Я guerrillero з атрада Пабла. Я нясу данясенне ў Генеральны штаб.
— Ён жа псіх,— пачуў ён нечы голас.— Кінь у яго гранату.
— Слухайце,— сказаў Андрэс.— Я адзін. Болей нікога няма. He сысці мне з гэтага месца, так яно і ператак у святое прычасце — кажу я вам, я зусім адзін. Дазвольце мне падысці.
— Гаворыць, як добры хрысціянін,— сказаў нехта ў акопе і зарагатаў.
Потым пачуўся іншы голас:
— I ўсё-такі лепей кінуць у яго гранату.
— He!— крыкнуў Андрэс.— Вы зробіце прыкрую памылку. Я з пільным даручэннем. Дазвольце мне падысці.
1 Прывітанне, салдаты! (ісп.)
Акурат праз гэта ён і не любіў пераходзіць цераз лінію фронту — усё роўна: туды ці назад. Іншы раз бывала лепей, а калі і горш. Але каб зусім добра — такога не здаралася ніколі.
— Ты адзін?— зноў запыталіся зверху.
— Me cago en la leche1,— крыкнуў Андрэс.— Колькі разоў казаць тое самае? Я адзін!
— Ну, калі адзін, дык падыміся на поўны рост і трымай вінтоўку над галавой.
Андрэс выпрастаўся і падняў аберуч карабін над галавой.
— Цяпер пералазь цераз дрот. Мы навялі на цябе шаquina,— сказаў той самы голас.
Андрэс падышоў да першага рада калючага дроту.
— Без рук я не пералезу,— крыкнуў ён.
— Трымай рукі дагары!— загадаў яму голас.
— Я зачапіўся за дрот,— адказаў Андрэс.
— Шпурнуць бы ў яго гранату — дый канец,— сказаў нехта.
— Хай павесіць вінтоўку на плячо,— прапанаваў яшчэ адзін голас.— Як жа ён пералезе з узнятымі рукамі? Майце хоць трошкі розуму!
— Усе фашысты аднолькавыя,— сказаў іншы голас.— Высоўваюць адну ўмову за адной.
— Слухайце,— крыкнуў Андрэс.— Я не фашыст, я з атрада Пабла. Мы знішчылі фашыстаў болей, чым тыфус.
— Я чамусьці ніколі не чуў ні пра гэтага Пабла, ані пра ягоны атрад,— сказаў той, хто быў, відаць, там за старшага.— Ані пра Пятра, ані пра Паўла, ані пра іншых святых і апосталаў таксама не чуў. Ані пра іхнія атрады. Перакінь вінтоўку праз плячо і дапамагай сабе рукамі.
— Пакуль мы не разанулі па табе з maquina,— сказаў другі.
— Que росо amables sois!— вылаяўся Андрэс.— He вельмі вы зычлівыя!
Ён рушыў наперад, прадзіраючыся праз дрот.
— Зычлівыя?— крыкнуў нехта,— Мы на вайне, чалавеча.
— Яно і відаць,— сказаў Андрэс.
— Што ён там кажа?
Андрэс зноў пачуў лясканне затвора.
— Маўчу!— крыкнуў ён.— Я нічога не кажу. He страляйце, пакуль я не пералезу праз гэты пракляты дрот.
1 Іспанская лаянка.
— He смей ганіць наш дрот!— крыкнуў нехта.— A то зараз кінем гранату.
— Quiero decir, que buena alambrada1,— крыкнуў Андрэс.— Які прыгожы дрот! Гасподзь у прыбіральні! Які цудоўны дрот! Зараз я буду ў вас, браточкі.
— Кіньце ў яго гранату,— пачуў ён зноў той самы голас.— Кажу вам, гэта быдзе самае разумнае.
— Браточкі,— сказаў Андрэс. Ён быў увесь змоклы ад поту і ведаў, што аматару кідаць гранаты нічога не варта шпурнуць адну ў яго.— Я што? Я нічога.
— Веру табе,— сказаў аматар кідаць гранаты.
— I правільна робіш,— сказаў Андрэс. Ён асцярожна пералазіў ужо праз трэці рад калючага дроту і быў каля самага акопа.— Я нічога. Але мне даручылі важную справу. Muy, muy serio 2.
— Воля вышэйшая за ўсё!— крыкнуў аматар кідаць гранаты.— Ты лічыш, што ёсць нешта вышэйшае за Волю?— спытаў ён з выклікам.
— He, чалавеча,— з палёгкай сказаў Андрэс. Цяпер ён ведаў, што перад ім тыя самыя вар’яты, якія носяць чырвона-чорныя хусткі.— Viva la Libertad!
— Viva la F.A.I. Viva la S.N.T.!3 — закрычалі ў адказ з акопа.— Хай жыве анарха-сіндыкалізм і воля!
— Viva nosotros! — крыкнуў Андрэс.— Хай жывём мы самі!
— Ён наш аднадумца!— сказаў аматар кідаць гранаты.— А я мог пачаставаць яго вось гэтай штучкаю.
Ён паглядзеў на гранату, якую трымаў у руцэ, і расчуліўся, калі Андрэс пералез цераз акопны насып. Абняўшы яго і не выпускаючы з рук гранаты, так што яна ўперлася Андрэсу ў лапатку, ён расцалаваў Андрэса ў абедзве шчакі.
— Я дужа рады, што ўсё абышлося добра, братка,— сказаў ён.— Я дужа рады.
— Дзе твой камандзір?— запытаўся Андрэс.
— Я тут камандзір,— азваўся нейкі чалавек.— Пакажы свае дакументы.
Ён увайшоў у бліндаж і пры свечцы прагледзеў дакументы: складзены ўдвая кавалачак шоўку — трохкаляровы, як сцяг Рэспублікі, з пячаткаю СВР у цэнтры,— і Salvoconducto — ахоўнае пасведчанне, дзе было запісана імя Андрэса, яго ўзрост, месца нараджэння і занатавана дару-
1 Я хачу сказаць, які прыгожы дрот (ісп.).
2 Вельмі, вельмі важную (ісп.).
3 Хай жыве Федэрацыя анархістаў Іберыі! Хай жыве канфедэрацыя працы! (ісп.)
чанае яму заданне — усё гэта Роберт Джордан напісаў на аркушыку з блакнота і засведчыў штампам СВР — і, нарэшце, данясенне Гольцу — чатыры згорнутыя аркушыкі. перавязаныя шнурком і запячатаныя воскам з адбіткам металічнай пячаткі СВР, умацаванай на канцы драўлянай ручкі гумовага штампа.
— Такія я ўжо бачыў,— сказаў начальнік паста і вярнуў Андрэсу кавалачак шоўку.— Яны ў вас ва ўсіх ёсць. Але без такой паперкі нічога не вартыя.— Ён узяў Salvoconducto і зноў прачытаў яго з пачатку да канца.— Адкуль ты родам?
— 3 Вільяканехаса,— адказаў Андрэс.
— Што ў вас там расце?
— Дыні,— адказаў Андрэс.— Гэта ўсім вядома.
— Каго ты там ведаеш?
— А што? Хіба ты сам адтуль?
— He, але бываць там даводзілася. Я з Аранхуэса.
— Пытайся пра каго хочаш.
— Раскажы пра Хасэ Рынкона.
— Таго, хто трымае шынок?
— Але.
— Лысы таўстун, крывы на адно вока.
— Ну, калі так, значыць, гэтая паперка сапраўдная,— сказаў ён і працягнуў яму аркушык.— А што ты там робіш, у фашысцкім тыле?
— Мой бацька пасяліўся ў Вільякасціні яшчэ да пачатку руху,— сказаў Андрэс.— Гэта на раўніне, за гарамі. Там мы і жылі, пакуль не пачаўся рух. 3 таго часу я ваюю ў атрадзе Пабла. Але я надта спяшаюся, братка, бо мне трэба як найхутчэй аддаць гэтае данясенне.
— А што там у вас робіцца, на фашысцкай тэрыторыі?— запытаўся начальнік паста. Яму не было куды спяшацца.
— Сёння ў нас было шмат tomate — з гонарам сказаў Андрэс.— Сёння цэлы дзень на шляху ажно пыл курыўся. Сёння перабілі ўвесь атрад Сорда.
— А хто такі гэты Сорда?— пахмурна запытаў афіцэр.
— Важак аднаго з найлепшых партызанскіх атрадаў у гарах.
— Вам усім трэба было б перайсці на рэспубліканскую тэрыторыю і ўступіць у армію,— сказаў афіцэр.— A то развялі тую бязглуздую партызаншчыну. Вам трэба было б перайсці сюды і падпарадкавацца нашай дысціпліне.
Тут: цяжкасці (ісп.).
А потым, калі спатрэбіцца, мы б самі пасылалі партызанскія атрады ў тыл ворага.
Андрэс мог пахваліцца амаль звышнатуральнай цярплівасцю. Ён спакойна прадзіраўся праз дрот. I гэты допыт таксама не вывеў яго з раўнавагі. Яго не абурала і тое, што гэты чалавек не разумеў ні іх, ані таго, што яны робяць, і нічога нечаканага ў гэтых бязглуздых разважаннях для яго не было. I ў тым, што ўсё так зацягнулася, таксама не было нічога неспадзяванага, але цяпер яму трэба было ісці далей.
— Слухай, compadre,— сказаў ён,— зусім магчыма, што ты маеш рацыю. Але мне загадана ўручыць гэты пакет генералу, які камандуе Трыццаць пятай дывізіяй, якая на світанку распачне наступ у гэтых гарах, а зараз ужо позняя ноч, і я павінен рухацца далей.
— Які наступ? Што ты ведаеш пра гэты наступ?
— Я нічога не ведаю. Але мне трэба дабрацца да Навасерады, а потым далей. Адвядзі мяне да свайго начальніка, ён дасць мне якую машыну. Пашлі са мной каго-небудзь, толькі хутчэй, бо справа дужа пільная.
— Нешта мне ўсё гэта вельмі не падабаецца,— сказаў афіцэр.— Можа, было б лепей падстрэліць цябе, калі ты падыходзіў да дроту.
— Ты ж бачыў мае дакументы, таварыш, і я растлумачыў табе, якое ў мяне заданне,— цярпліва адказаў яму Андрэс.
— Дакументы можна падрабіць,— сказаў афіцэр.— I такое заданне можа выдумаць любы фашыст. Я сам павяду цябе да начальніка.
— Добра,— адказаў Андрэс.— Хадзем хутчэй. Нам трэба спяшацца.
— Гэй, Санчэс. Перадаю табе камандаванне,— сказаў афіцэр.— Ты не горш за мяне ведаеш, што трэба рабіць. А я павяду вось гэтага так званага таварыша да камандзіра.
Яны рушылі неглыбокім акопам за грэбенем пагорка, і ў цемрадзі на Андрэса тхнула смуродам з зарасніку жаўтазелю, загаджанага абаронцамі гэтай вышыні. Ён не любіў гэтых людзей, падобных на беспрытульных дзяцей,— брудных, недысцыплінаваных, добрых, пяшчотных, дурных, цёмных і заўсёды небяспечных, бо ў іх руках была зброя. Сам Андрэс у палітыцы не дужа каб разбіраўся, ён проста быў за Рэспубліку. Яму часта даводзілася слухаць гэтых людзей, і яны гаварылі прыгожа, і слухаць іх было прыемна, але самі яны яму не падабаліся. Якая ж гэта воля, калі
чалавек нагадзіць і не прыбярэ пасля сябе, думаў ён. Вальнейшага за ката нікога няма, але ж ён прыбірае сваё дзярмо. Кот — найлепшы анархіст. Пакуль яны не навучацца гэтаму ў ката, я не магу іх паважаць.
Афіцэр, які ішоў наперадзе, раптам спыніўся.
— Твой карабін яшчэ ў цябе?— спытаў ён.
— У мяне,— адказаў Андрэс.— А што?
— Давай яго сюды,— сказаў афіцэр.— A то яшчэ стрэліш мне ў спіну.
— Навошта?— запытаўся ў яго Андрэс.— Навошта мне страляць табе ў спіну?
— Хто цябе ведае,— сказаў афіцэр.— Я нікому не давяраю. Давай сюды карабін.
Андрэс скінуў карабін з пляча і перадаў яму.
— Калі табе падабаецца цягнуць яго,— сказаў ён.
— Так яно будзе лепей,— мовіў афіцэр.— Спакайней. Яны ўпоцемку спускаліся з узгор’я.
РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ СЁМЫ
Роберт Джордан ляжаў побач з дзяўчынай і сачыў за плынню часу па гадзінніку на руцэ. Час мінаў спакваля, амаль непрыкметна, бо гадзіннік быў маленькі і ён не мог бачыць секунднай стрэлкі. Але ўгледзеўшыся ў мінутную, ён выявіў, што калі як след засяродзіцца, дык можна амаль затрымаць яе рух. Ён ляжаў, дакранаючыся падбароддзем да галавы дзяўчыны, і калі адварочваўся, каб паглядзець на гадзіннік, дык адчуваў шчакой яе кароткія стрыжаныя валасы, і яны былі мяккія, але спружыністыя і шаўкавістыя, як футра куніцы пад рукой, калі расшчэпліваеш клямры пасткі, выцягваеш яе адтуль і, трымаючы адной рукой, другой прыгладжваеш поўсць. Да горла яму падступіў клубок, калі валасы Марыі дакрануліся да яго шчакі, і ён прыгарнуў яе да сябе, шчымлівы боль разыходзіўся ад горла па ўсім целе. Ён нахіліў галаву, наблізіў вочы да гадзінніка; святлявая, падобная на дзіду стрэлка спакваля рухалася па левым баку цыферблата. Цяпер ён выразна бачыў яе рух і моцна прыціснуў Марыю да сябе, нібы намагаючыся запаволіць гэты рух стрэлкі. Ён не хацеў будзіць дзяўчыну, але не мог быць без яе зараз, калі надыходзіла апошняя гадзіна, і ён дакрануўся вуснамі да яе шыі за вухам і павёў імі далей, адчуваючы яе пяшчотную скуру і мяккі дотык валасоў. Ён глядзеў на стрэлку,