• Часопісы
  • Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

    Па кім звоніць звон

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1991
    133.08 МБ
    Цыган скрывіўся і вярнуў яму конаўку.
    — Пахне анісам, але горкае, як жоўць,— сказаў ён.— Лепей ужо быць хворым, чым піць такое паскудства.
    — Гэта палын,— растлумачыў Роберт Джордан.— У сапраўдным абсенце — а гэта абсент — заўсёды ёсць палын. Кажуць, быццам бы ад яго ссыхаюць мазгі, але я ў гэтае не веру. Толькі думкі ідуць у іншым напрамку, вось і ўсё. У абсент трэба даліваць ваду спакваля, па кропельцы. А я зрабіў наадварот — наліў абсент у ваду.
    — Пра што гэта ты балбочаш?— злосна запытаў Пабла, западозрыўшы здзекі ў яго словах.
    — Ды вось тлумачу, што гэта за лекі,— адказаў Роберт Джордан і ўсміхнуўся.— Я купіў іх у Мадрыдзе. Купіў апошнюю пляшку, і мне хапіла яе на тры тыдні.— Ён зрабіў вялікі глыток і адчуў, як абсент абвалоквае язык і ён прыемна ледзянее. Глянуў на Пабла і зноў усміхнуўся.
    — Як справы?— спытаў ён.
    Пабла нічога не адказаў, і Роберт Джордан уважліва ўгледзеўся ў трох незнаёмых, якія сядзелі за сталом. У аднаго з іх быў шырокі і пляскаты твар — плазаваты
    і цёмны, як серанскі кумпяк, з перабітым носам, з яго рота тырчала доўгая тонкая руская папяроса, таму яго твар выглядаў яшчэ больш пляскатым. Валасы ён меў каротка пастрыжаныя, з сівізной, шчэць на падбародку была таксама сівая, каўнер яго сялянскай чорнай блузы быў зашпілены па самую шыю. Калі Роберт Джордан яго разглядваў, той сядзеў, апусціўшы вочы долу, але погляд яго вачэй быў цвёрды і засяроджаны. Двое іншых былі, відаць, браты, вельмі падобныя адзін на аднаго — абодва невысокія, каржакаватыя, цёмнавалосыя, з нізка зарослымі лбамі, чорнымі вачыма і смуглявыя. У аднаго з іх на лбе, над левым вокам, быў шнар. Калі Роберт Джордан зірнуў на іх, яны цвёрда сустрэлі яго погляд. Аднаму было на выгляд гадоў дваццаць шэсць — дваццаць восем, другому — гады на два болей.
    — Куды гэта ты глядзіш?— спытаў той, са шнарам. — На цябе,— адказаў Роберт Джордан.
    — Ну, і што ты ўбачыў?
    — Нічога,— адказаў	Роберт Джордан.— Курыць
    будзеш?
    — He адмоўлюся,— сказаў старэйшы брат. Дагэтуль ён яшчэ не браў папяросы.— Гэта такія самыя, як былі ў таго. У таго, што ўзарваў цягнік.
    — I ты там быў?
    — Мы ўсе там былі,— спакойна адказаў ён.— Усе, апроч старога.
    — Вось гэта нам і трэба зрабіць цяпер,— сказаў Пабла.— Пусціць пад адхон яшчэ адзін цягнік.
    — Што ж, можна,— сказаў Роберт Джордан.— Але толькі пасля моста.
    Ён заўважыў, што Паблава жонка адвярнулася ад вогнішча і прыслухоўваецца да размовы. Як толькі ён вымавіў слова «мост», усе замоўклі.
    — Толькі пасля моста,— цвёрда паўтарыў ён і каўтнуў абсенту з конаўкі. Чаму быць, таго не мінуць. Усё адно сказаць гэта некалі давядзецца.
    — Я не буду ўблытвацца ў гэта,— сказаў Пабла, не падымаючы вачэй.— Hi я, ні мае людзі.
    Роберт Джордан не сказаў нічога. Ён зірнуў на Ансельма і ўзняў конаўку.
    — Тады мы зробім гэта ўдвух — праўда, стары?— сказаў ён і ўсміхнуўся.
    — Абыдземся без гэтага баязліўца.
    — Ты што сказаў?— спытаўся Пабла ў старога.
    — Гэта цябе не датычыць. Я не з табой размаўляю,— адказаў яму Ансельма.
    Роберт Джордан перавёў погляд туды, дзе каля вогнішча стаяла Паблава жонка. Дагэтуль яна маўчала і ніяк не рэагавала на іх размову. Але цяпер яна нешта сказала дзяўчыне — ён не пачуў што,— і дзяўчына адышла ад вогнішча, праслізнула ўздоўж сцяны, узняла гуньку над выхадам з пячоры і выйшла.
    Ну вось, падумаў Роберт Джордан. Пачынаецца. Я не хацеў, каб усё выйшла менавіта так, але цяпер ужо, відаць, нічога не зробіш.
    — Тады мы абыдземся без тваёй дапамогі,— сказаў ён Пабла.
    — He,— сказаў Пабла, і Роберт Джордан убачыў, што на яго твары выступілі кроплі поту.— Ніякіх мастоў ты тут узрываць не будзеш.
    — Вось як?
    — Ніякіх мастоў ты тут узрывать не будзеш,— цвёрда паўтарыў Пабла.
    — А ты што скажаш?— звярнуўся Роберт Джордан да Паблавай жонкі, што стаяла каля вогнішча, велічная і нерухомая.
    Яна павярнулася да іх і сказала:
    — Я за мост.
    Агонь высвечваў яе твар, ён зарумяніўся і пацяплеў і выглядаў зараз смуглявым і прыгожым — такім, якім і павінен быць.
    — Што ты сказала?— спытаў яе Пабла, і, калі ён павярнуўся да яе, Роберт Джордан заўважыў яго погляд — погляд чалавека, якому здрадзілі, і ён убачыў кроплі поту на твары Пабла.
    — Я за мост і супраць цябе,— сказала Паблава жонка.— Вось так.
    — I я за мост,— сказаў мужчына з пляскатым тварам і перабітым носам, гасячы папяросу аб стол.
    — Мне гэты мост да лямпачкі,— сказаў адзін з братоў.— Але я за Паблаву жонку.
    — I я,— сказаў другі брат.
    — I я,— сказаў цыган.
    Роберт Джордан сачыў вачыма за Пабла і адначасова апускаў правую руку ніжэй і ніжэй, гатовы на ўсё, калі спатрэбіцца,— магчыма, нават ён прагнуў, каб такая патрэба ўзнікла — ён адчуваў, што гэта, мабыць, было б найпрасцейшым і найлягчэйшым выйсцем, і разам з тым ён прасіў лёс не сапсаваць усё, што складвалася як мага Haft-
    лепей, бо ведаў, як адразу ж у выпадку малейшай сваркі, уся сям’я, увесь клан, увесь атрад паўстануць супраць чужынца, але ўсё адно ў глыбіні душы працягваў думаць, што справу можна было б вырашыць зараз вось гэтай рукой,— і гэта было б самым простым, самым лепшым і самым кардынальным рашэннем, калі ўсё зайшло так далёка,— і ён глянуў на Паблаву жонку, якая стаяла каля вогнішча, і твар яе пачырванеў ад гордасці, як гэта звычайна здараецца з простымі, моцнымі і дужымі людзьмі, калі яны ў адказны момант даюць прысягу на вернасць.
    — Я за Рэспубліку,— радасна сказала Паблава жонка.— А мост — гэта для Рэспублікі. Пасля ўжо ў нас будзе час заняцца іншымі справамі.
    — I ты туды ж!— з горыччу вымавіў Пабла.— У цябе мазгаўня бугая і сэрца шлюхі. Ты спадзяешся, што яшчэ будзе нейкае «пасля», калі мы ўзарвём мост? Ты хаця б трохі ўяўляеш сабе, што будзе «пасля»?
    — Тое, што павінна быць,— адказала Паблава жонка.— Чаму наканавана быць, тое і будзе.
    — I табе ўсё роўна, што на нас будуць паляваць, як на дзікіх звяроў, пасля гэтай справы, з якой мы не будзем мець аніякай карысці? I калі мы ўсе загінем, табе ўсё роўна?
    — Усё роўна,— сказала Паблава жонка.— I ты мяне не запалохаеш, баязлівец.
    — Баязлівец,— з горыччу адгукнуўся Пабла.— Ты абзываеш баязліўцам чалавека, які мае разважлівы розум. Бо ён бачыць наперад вынікі гэтай дурасці. Гэта не баязлівасць — уменне адрозніваць дурасць ад розуму.
    — А ўменне адрозніваць смеласць ад баязлівасці — не дурасць,— сказаў Ансельма, не ўтрымаўшыся ад трапнага слоўца.
    — Ты хочаш загінуць?— сурова спытаў у яго Пабла, і Роберт Джордан адчуў, што гэта зусім не рытарычнае пытанне.
    — He.
    — Тады трымай язык за зубамі. Ты зашмат плявузгаеш пра такія рэчы, якіх не разумееш. Няўжо ты не бачыш, якая гэта сур’ёзная справа?— амаль умольваючы, запытаўся ён.— Няўжо толькі я разумею, якая яна сур’ёзная?
    Пэўна, тут ты маеш рацыю, падумаў Роберт Джордан. Тут ты маеш рацыю, дружа Пабла. Ты і я. Ты ўсё разумееш, і я разумею, і жанчына прачытала ўсё гэта на маёй руцэ, але пакуль што яна ўсяго не разумее. Яна яшчэ не разумее ўсяго гэтага.
    — Хто тут у вас камандзір — я ці не?— спытаў Пабла.— Я ведаю, што гавару. А вы не ведаеце. Стары плявузгае абы-што. Гэты стары толькі і прыдатны быць на пасылках у чужынцаў і быць у іх павадыром. Гэты чужынец прыйшоў сюды, каб зрабіць тое, што будзе на карысць чужынцам. А разлічвацца за гэта давядзецца нам. Я за тое, што будзе на карысць усім нам, я за бяспеку.
    — Пра якую бяспеку ты клапоцішся?— спытала Паблава жонка.— Якая тут цяпер бяспека? Цяпер тут столькі народу шукае бяспекі, што гэта ўжо само па сабе небяспечна. Той, хто шукае бяспеку, страчвае ўсё.
    Яна ўжо стаяла каля стала з апалонікам у руцэ.
    — He, бяспеку можна знайсці,— сказаў Пабла.— Трэба толькі ведаць, як пазбегнуць небяспекі. Тарэадор жа ведае, што робіць, калі не хоча дарэмна рызыкаваць і пазбягае небяспекі.
    — Пакуль на рог не напорацца,— з горыччу сказала жанчына.— Колькі разоў я ўжо чула, як тарэадоры казалі тое самае, пакуль не напорваліся на рог. Колькі разоў Фініта казаў, што ўсё залежыць ад спрыту чалавека і што бык ніколі не заб’е чалавека, пакуль той сам не палезе на рог. Заўжды яны выхваляюцца такім чынам, а заканчваюць аднолькава. А потым мы наведваем іх у бальніцы.— Яна загаварыла іншым голасам, нібыта стаяла каля ложка параненага:— Добры дзень, герой! Прывітанне!— Потым:— Buenas, Compadre1. Як маешся, Пілар?— кволым голасам параненага тарэадора.— Як жа так здарылася, Фініта, Chico 2, як жа ты напаткаў такую напасць?— зноў сваім звычайным зычным голасам. А потым ціха і танюсенька:— Гэта ўсё дробязі, Пілар. Глупства. Усё здарылася неяк неўзнарок. Я забіў яго як мае быць, ты ж ведаеш, лепей за мяне ніхто забіць яго не здолеў бы. Я забіў яго адмыслова, і ён быў ужо мёртвы, ужо захістаўся і ледзь не рухнуў долу, а я пакрочыў да бар’ера — ішоў з гонарам, прыгожа, і раптам ён уваткнуў у мяне рог ззаду, паміж ягадзіц, ажно да самай пячонкі.— Яна засмяялася і працягвала далей ужо не пісклявым, амаль жаночым голасам тарэадора, а сваім зычным басам:— А ты мне дурыш галаву нейкай бяспекай! Хто-хто, а я добра ведаю, што такое страх і што такое бяспека,— нездарма ж я пражыла дзевяць год з трыма матадорамі, самымі няўдачлівымі ў свеце матадорамі! Плявузгай што хочаш, толькі не пра бяспеку. Эх ты!
    1 Здарова, кума (ісп.).
    2 Хлопчык (ісп.).
    Такія надзеі я на цябе мела, а што з таго атрымалася? За адзін толькі год вайны ты ператварыўся ў лайдака, п’янтоса і баязліўца.
    — Ты не маеш права гаварыць гэтак,— сказаў Пабла.— Тым болей перад імі і перад чужынцам.
    — He, акурат так я і буду гаварыць,— працягвала Паблава жонка.— Хіба ты нічога не чуў? Ці табе вушы пазакладала? Няўжо ты яшчэ лічыш сябе тут камандзірам?
    — Так,— сказаў Пабла.— Я тут камандзір.
    — Кінь свае жарты,— сказала жанчына.— Знайшоўся тут мне камандзір! Хіба ты не чуў, што сказаў la gente '? Тут няма іншых камандзіраў, апроч мяне. Заставайся з намі, калі хочаш, жары хлеб, пі віно — адно толькі ведай меру. I калі хочаш, працуй разам з намі. Але камандаваць тут буду я.
    — Варта было б застрэліць вас абаіх — і цябе, і чужынца,— пахмурна сказаў Пабла.
    — Паспрабуй!— сказала жанчына.— Пабачыш, што будзе.
    — Дайце мне вады,— сказаў Роберт Джордан, не зводзячы вачэй з мужчыны з пахмурным абліччам і з жанчыны, якая трымалася з годнасцю, упэўненая ў сабе, і ўладарна ўздымала ў руцэ апалонік, нібыта маршальскае жазло.