• Газеты, часопісы і г.д.
  • Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

    Па кім звоніць звон

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1991
    133.08 МБ
    — У мяне цяпер такая праца, што мне нельга мець жонку. Але зараз ты мая жонка.
    — Калі я зараз твая жонка, дык і назаўсёды ёю застануся. А зараз я твая жонка?
    — Так, Марыя. Так, маё зайчанятка.
    Яна яшчэ шчыльней прыгарнулася да яго, і яе вусны пашукалі яго вусны, і знайшлі, і прыпалі да іх, і ён адчуў яе ўсю — такую свежую, маладую, новую, і пяшчотную, і цудоўную сваёй цёплай, гарачай прахалодай, якая невядома адкуль з’явілася тут, у гэтым мяшку, знаёмым і звыклым, як вопратка, як сандалі, як яго абавязак, і яна сказала нясмела:
    — А цяпер давай хутчэй зробім так, каб тое, благое, зусім знікла.
    — Ты хочаш?
    — Вельмі хачу,— сказала яна амаль шалёна.— Вельмі. Вельмі. Вельмі.
    РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ
    Ноч была халодная, і Роберт Джордан спаў моцна. Толькі аднойчы ён прачнуўся і, уладкоўваючыся зручней, адчуў, што дзяўчына тут, побач з ім, ляжыць, скурчыўшыся ў клубочак, і дыхае роўна і лёгка. Ён схаваўся з галавой у мяшок — далей ад начнога холаду і стылага, усеянага зоркамі неба і сцюдзёнага паветра, што халадзіла ў ноздрах,— і пацалаваў у цемры яе гладзенькі плячук. Яна не прачнулася, і ён перавярнуўся на другі бок і, зноў высунуўшы галаву на холад, з хвілінку яшчэ паляжаў, з асалодай адчуваючы жывую, цёплую, радасную блізкасць двух цел і прыемную стому, якая спакваля разліваецца па ягоным целе, а потым выпрастаў ногі на ўсю даўжыню мяшка, і глыбокі сон агарнуў яго.
    Ён прачнуўся ізноў, калі ўжо развіднела і дзяўчыны ўжо не было побач з ім. Ён адчуў гэта адразу, як толькі прачнуўся, і, выцягнуўшы руку, пакратаў месца, нагрэтае яе целам. Ён паглядзеў на пячору: гунька над уваходам у яе за ноч узялася шэранню, а з расколіны ў скале ўзнімаўся ў паветра лёгкі шызы дымок, які сведчыў, што вогнішча ўжо распалена.
    3 лесу выйшаў чалавек, галава якога была загорнутая ў коўдру, нібыта ў понча. У зубах яго была цыгарэта, і Роберт Джордан пазнаў Пабла. Відаць, адводзіў коней у загон, падумаў ён.
    Пабла адхінуў гуньку і ўвайшоў у пячору, не глянуўшы на Роберта Джордана.
    Роберт Джордан намацаў рукою пакрытую лёгкім інеем, старую, у зялёных разводах, зробленую з парашутнага
    шоўку абалонку спальнага мяшка, які праслужыў яму ўжо гадоў пяць, потым зноў схаваўся ў ім глыбей... Bueno сказаў ён сабе, адчуўшы знаёмую пяшчоту фланелевай падкладкі, калі ён спярша шырока раскінуў ногі, а потым ссунуў іх разам і павярнуўся на бок, патыліцай туды, адкуль павінна было ўзысці сонца. Que mas da 2, трошкі можна яшчэ паспаць.
    Ён спаў, пакуль яго не пабудзіў рокат авіяцыйных рухавікоў.
    Ён лёг дагары і ўбачыў гэтыя самалёты: фашысцкі патруль — тройка маленькіх бліскучых «фіятаў»— хутка ляцеў над гарамі туды, адкуль ён учора прыйшоў з Ансельма. Самалёты праляцелі і зніклі, але ўслед за імі з’явіліся яшчэ дзевяць, якія ляцелі куды вышэй папярэдніх трыма вострымі касякамі: тры, тры і тры.
    Пабла і цыган стаялі ў цяньку каля ўвахода ў пячору і, задраўшы галовы ўгору, глядзелі на неба, а Роберт Джордан ляжаў нерухома; цяпер усё неба поўнілася высокім роўным гулам рухавікоў, але раптоўна яго перакрыў новы манатонны рокат, і яшчэ тры самалёты з’явіліся над самай прагалінай. Гэта былі двухматорныя бамбардзіроўшчыкі «Хейнкель-111».
    У Роберта Джордана галава была ў цяні, і ён ведаў, што яго нельга заўважыць з самалётаў, а калі б нават і заўважылі, дык той бяды. Вось коней у загоне яны, бадай, змогуць убачыць, калі штосьці шукаюць тут, у гарах. А калі нічога не шукаюць, дык нават калі і ўбачаць іх, то асаблівай бяды не будзе, бо яны прымуць іх за свой кавалерыйскі раз’езд. Неўзабаве зноў пачуўся рокат, яшчэ мацнейшы, і з’явілася новая тройка «Хейнкеляў-111», яны ляцелі яшчэ ніжэй, імкліва, мэтанакіравана, жалезным строем, іх рокат нарастаў у безупынным крэшчэнда, пераходзячы ў суцэльны аглушальны грукат, які быццам запаўняў увесь свет, і потым паступова пачаў сціхаць, калі самалёты мінулі прагаліну.
    Роберт Джордан разгарнуў скрутак адзення, які служыў яму падушкай, і пачаў апранаць кашулю. He паспеўшы нават усунуць галаву ў каўнер, ён зноў пачуў, як набліжаецца новая эскадрылля, і, не вылазячы з мяшка, хутка нацягнуў штаны і замёр. Яшчэ тры двухматорныя бамбардзіроўшчыкі —«хейнкелі»— з’явіліся ў небе. Яны праляцелі і зніклі за вяршыняй бліжэйшай гары, а ён тым
    1 Добра (ісп.).
    2 Ну, добра (ісп.).
    часам паспеў прышпіліць пісталет да пояса, згарнуў і схаваў пад скалою мяшок, але пакуль ён, прыхіліўшыся спіной да скалы, завязваў сандалі, рокат рухавікоў перайшоў у грамавы аглушальны грукат, і дзевяць лёгкіх бамбардзіроўшчыкаў —«хейнкеляў»— пранесліся трыма трохвугольнікамі, расколваючы неба напалам.
    Роберт Джордан праслізнуў уздоўж скалы да ўвахода ў пячору, дзе адзін з братоў, Пабла, цыган, Ансельма, Агусцін і дзве жанчыны стаялі і глядзелі на неба.
    — Ці лёталі тут раней такія самалёты?— спытаў ён.
    — Ніколі,— адказаў Пабла.— Заходзь да нас. A то могуць цябе заўважыць.
    Сонца яшчэ не дайшло да ўвахода ў пячору. Зараз яго промні асвятлялі паляну каля ручая, і Роберт Джордан ведаў, што ў цёмнай ранішняй засені дрэў і ў густым цяні, які падае ад скалы, нічога з самалёта разгледзець немагчыма, але, каб супакоіць іх, ён увайшоў у пячору.
    — Шмат самалётаў ужо	праляцела,— зазначыла
    жанчына.
    — Будзе яшчэ болей,— сказаў Роберт Джордан.
    — Адкуль ты ведаеш? — падазрона спытаў Пабла.
    — Такіх, як гэтыя, заўсёды суправаджаюць знішчальнікі.
    I адразу ж пачуўся іх тонкі, з падвываннем, гул, і Роберт Джордан налічыў пятнаццаць «фіятаў», якія ляцелі на вышыні пяці тысяч футаў клінам, быццам чарада дзікіх гусей.
    Твары ва ўсіх, хто скупіўся каля ўвахода ў пячору, былі сур’ёзныя і насцярожаныя, і Роберт Джордан спытаў:
    — Вы ніколі не бачылі столькі самалётаў адразу?
    — Ніколі.
    — А ў Сеговіі іх няшмат?
    — Там ніколі іх многа не было, а ў нас лётаюць не болей трох за раз. Ну, хіба што знішчальнікі,— тыя зрэдку лётаюць па шэсць. Ці, здараецца, тры «юнкерсы», трохматорныя, а кожнага з іх суправаджае знішчальнік. А гэткіх самалётаў, як сёння, мы ніколі не бачылі.
    Кепска, падумаў Роберт Джордан. Зусім кепска. Столькі самалётаў дарэмна не пасылаюць. Трэба паслухаць, ці не пачалася бамбёжка. Відаць, не, нашы яшчэ не паспелі падцягнуць сюды войскі для наступу. Падцягнуць хіба што сёння або заўтра ўвечары. Пакуль, пэўна, яшчэ не надышоў час.
    Гул рухавікоў спакваля затухаў удалечыні. Роберт Джордан глянуў на гадзіннік. Цяпер самалёты мінулі лінію
    фронту, першыя — ва ўсякім разе. Ён націснуў кнопку секундамера і назіраў, як стрэлка абягае цыферблат. He, пэўна, яшчэ не. Вось зараз. Так. Акурат зараз ужо праляцелі. Гэтыя «Хейнкелі-111» робяць дзвесце пяцьдзесят міль у гадзіну. Туды ім ляцець пяць мінут, не болей. Цяпер яны ўжо даўно мінулі перавал і ляцяць над Кастыліяй,— у святле ранішняга сонца яна сцелецца пад імі, чырванавата-жоўтая, скрэмзаная белымі стужкамі дарог і лапінамі вёсачак, і цені «хейнкеляў» плывуць уздоўж палёў, быццам цені вялікіх акул па пясчаным дне акіяна.
    Глухіх выбухаў бомб — бум-бум-бум — не было чутно. Толькі ў цішы цікаў гадзіннік.
    Яны паляцелі на Кальменар, да Эскарыала, а магчыма, на аэрадром Мансарэс-эль-Рэаль, падумаў ён, туды, дзе над возерам стаіць стары замак і качкі хаваюцца ў чароце і дзе за сапраўдным аэрадромам збудавалі штучны, з бутафорскімі самалётамі, у якіх прапелеры круцяцца пад ветрам,— акурат туды яны, пэўна, і паляцелі. Але ж яны не могуць ведаць пра наступ, сказаў ён сабе, аднак адразу ж сам сабе запярэчыў — а чаму не могуць? Яны ж ведалі пра ўсе папярэднія наступы.
    — Як ты думаеш, ці бачылі яны коней?— спытаў Пабла.
    — Іх коні не цікавяць,— адказаў Роберт Джордан. — Але яны іх бачылі?
    — Хіба толькі ім было загадана шукаць іх.
    — Але яны маглі іх заўважыць?
    — Наўрад ці,— адказаў Роберт Джордан.— Хіба што калі сонца ўжо асвятліла паляну з загонам.
    — Там сонца з самага рання,— сумна заўважыў Пабла.
    — Па-мойму, ім зараз не да тваіх коней. У іх ёсць справы больш пільныя,— сказаў Роберт Джордан.
    Прайшло ўжо восем мінут з таго часу, як ён запусціў секундамер, аднак выбухаў бомб яшчэ не было чуваць.
    — Чаму гэта ты ўвесь час глядзіш на гадзіннік?— спытала жанчына.
    — Слухаю, куды паляцелі самалёты.
    — Вось як,— сказала яна.
    Калі прайшло дзесяць мінут, ён перастаў глядзець на гадзіннік, ведаючы, што цяпер самалёты ўжо надта далёка і нічога ўжо нельга пачуць, калі нават накінуць мінутудругую на хуткасць гуку. Ён сказаў Ансельма:
    — Мне трэба з табой пагаварыць.
    Разам з Ансельма ён адышоў на некалькі крокаў ад пячоры, і яны спыніліся каля сасны.
    — Que tai?— запытаў у яго Роберт Джордан.— Як справы?
    — Усё добра.
    — Ты ўжо паснедаў?
    — He, яшчэ ніхто не еў.
    — Тады паснедай і захапі што-небудзь з сабой. Я хачу даручыць табе сачыць за дарогай. Ты пойдзеш і будзеш занатоўваць усё, што праходзіць і праязджае па дарозе ў абодвух напрамках.
    — Я не ўмею пісаць.
    — I не трэба.— Роберт Джордан вырваў з блакнота два лісткі паперы і нажом адрэзаў частку алоўка, з цалю даўжынёй.— Вось, глядзі, гэта будуць танкі.— Ён намаляваў штосьці накшталт танка.— Калі ўбачыш танк — рабі пад гэтым рысачку, чатыры рысачкі ўзапар, а пятую ўпоперак, вось так.
    — I мы так лічым.
    — Вось і цудоўна. Цяпер глядзі: скрынка і два колы — гэта будуць грузавікі. Калі парожнія — малюй кружок, а калі з салдатамі — рысачку. Адзначай усе гарматы. Вялікія вось так, а маленькія — так. Адзначай легкавыя машыны і асобна — санітарныя. Вось так: два колы і квадрат з крыжыкам. Пяхоту пазначай ротамі, вось так, бачыш? Маленькі квадрацік і побач значок. Кавалерыю пазначай вось так, глядзі. Нібыта конь. Квадрат на чатырох ножках. А вось так будзе атрад з дваццаці кавалерыстаў. Зразумела? I на кожны атрад — рыска.
    — Так. Няблага прыдумаў.
    — Глядзі далей.— Ён намаляваў два вялікія падвойныя колы і ствол у выглядзе кароткай рысачкі.— Гэта супрацьтанкавыя гарматы. Яны на гумовых шынах. Таксама адзначай. Гэта — зеніткі: два колы і доўгі ствол, які скіраваны ўгору.
    Таксама адзначай. Зразумела? Ты такія гарматы калі бачыў?
    — А няўжо ж не,— сказаў Ансельма.— Чаго тут не зразумець? Усё зразумела.
    — Вазьмі з сабой цыгана, хай ён убачыць, дзе ты ўладкуешся, каб потым цябе змяніць. Выберы сабе бяспечнае месца, але не надта блізка да дарогі, і такое, каб табе было добра і зручна назіраць за дарогай. Сядзі там, пакуль не прыйдзе змена.