• Газеты, часопісы і г.д.
  • Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

    Па кім звоніць звон

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1991
    133.08 МБ
    — I ты ix спужаўся, як і ўсе астатнія.
    — Que va,— сказаў Агусцін.— Як ты думаеш, што там рыхтуецца?
    — Паслухай,— сказала Пілар.— Калі гэты хлапец прыйшоў сюды ўзрываць мост — значыць, Рэспубліка рыхтуе наступ. Калі лётаюць тыя самалёты — значыць, фашысты рыхтуюцца адбіць яго. Але ж навошта выстаўляць самалёты заўчасна?
    — На гэтай вайне шмат бязглуздзіцы,— сказаў Агусцін.— На гэтай вайне наўкол проста нейкі бязмежны ідыятызм.
    — Ты праўду кажаш,— зазначыла Пілар.— Інакш мы б тут не сядзелі.
    — Так,— сказаў Агусцін.— Мы боўтаемся ў гэтай бязглуздзіцы вось ужо цэлы год. Але Пабла — разумны чалавек. Пабла надта спрытны і выкрутлівы.
    — Навошта ты гаворыш гэта?
    — Ды проста так.
    — Але ты павінен зразумець адно,— растлумачыла яму Пілар,— цяпер ужо надта позна ратавацца толькі спрытам, а ў яго болей нічога не засталося за душой.
    — Я разумею,— сказаў Агусцін.— Я ведаю, што нам трэба адгэтуль выбірацца. I выратавацца мы можам толькі ў тым выпадку, калі здабудзем перамогу ў гэтай вайне,— таму трэба ўзрываць масты. Але хоць Пабла і зрабіўся баязліўцам, ён усё-такі вельмі хітры.
    — I я хітрая.
    — He, Пілар,— сказаў Агусцін.— Ты не хітрая. Ты адданая. Ты смелая. I рашучая. I прадбачлівая. Рашучасці і адвагі ў цябе багата, а хітрасці — аніякай.
    — Ты ўпэўнены ў гэтым?
    — Так, Пілар.
    — A Ingles хітры,— сказала жанчына.— Хітры і халодны. Галава ў яго халодная.
    — Так,— сказаў Агусцін.— Ён сваю справу добра ведае, інакш яго сюды не паслалі б. Ну, а наконт яго хітрасці — гэтага я не ведаю. А што Пабла хітры — у гэтым я ўпэўнены.
    — Ад яго зараз няма ніякай карысці — ён ад страху з месца не зварухнецца.
    — I ўсё-такі ён хітры.
    — Ну, і што далей ты скажаш?
    — Нічога. Тут трэба ўсё добра абмазгаваць. Зараз надышоў такі час, што трэба дзейнічаць разважліва. Пасля знішчэння моста нам давядзецца ўцякаць адгэтуль. Трэба
    ўсё падрыхтаваць. Мы павінны ведаць дакладна: куды адыходзіць і як адыходзіць.
    — Слушна.
    — На гэта патрэбен Пабла і яго хітрасць.
    — Я яму не давяраю.
    — У гэтым на яго можна разлічваць.
    — He, ты нават не ведаеш, як ён разбэсціўся.
    — Pero es muy vivo. Ён вельмі хітры. А калі тут мы не скарыстаем якой-небудзь хітрасці, дык будзем сядзець па вушы ў дзярме.
    — Я падумаю над гэтым,— сказала Пілар.— У мяне яшчэ наперадзе цэлы дзень.
    — А для моста — гэты хлапец,— сказаў Агусцін.— Ён сваю справу ведае. Памятаеш, як той чужынец па-майстэрску пусціў цягнік пад адхон?
    — А як жа,— сказала Пілар.— Ён бліскуча правёў усю справу з цягніком.
    — У цябе ёсць сіла і рашучасць,— сказаў Агусцін.— Аднак вывесці адсюль нас зможа толькі Пабла. Адступленне — гэта справа Пабла. Прымусь яго заняцца гэтай справай.
    — А ты разумны чалавек.
    — Разумны. Так,— сказаў Агусцін.— Але sin picardia '. Гэта Пабла хітры. Акурат таму ён нам і патрэбны.
    — 3 усімі яго страхамі?
    — 3 усімі яго страхамі.
    — А што ты думаеш пра мост?
    — Узарваць яго трэба. Я перакананы. Мы павінны зрабіць дзве рэчы. Мы павінны адгэтуль выбрацца, і мы павінны перамагчы ў гэтай вайне. А каб здабыць перамогу — нам трэба знішчыць гэты мост.
    — Калі Пабла такі хітры, чаму ён гэтага не разумее?
    — Ён слабы духам і хоча, каб усё засталося так, як ёсць. Яму лепей круціцца на месцы, як у віры. Але вада большае, і неўзабаве яна вырве яго з таго месца, і ён вымушаны будзе карыстацца сваёй хітрасцю, каб выплыць. Es muy vivo.
    — Добра, што Ingles не забіў яго.
    — Que va. Учора вечарам цыган прычапіўся да мяне, каб я забіў Пабла. Цыган — быдла.
    — I ты таксама добрае быдла,— сказала яна,— але не дурань.
    — Мы з табой абое не дурні,— сказаў Агусцін,— але ў Пабла ёсць талент.
    — Толькі з ім дужа цяжка дамовіцца. Ты ж ведаеш, да чаго ён ужо дакаціўся.
    — Так. Але ў яго ёсць талент. Слухай, каб распачаць вайну, асаблівага розуму не трэба, але каб яе выйграць — патрэбны талент і матэрыяльныя сродкі.
    — Я падумаю над тваёй прапановай,— сказала яна.— А зараз час ісці. Мы і так ужо запазніліся.— Потым яна гукнула на поўны голас:— Англічанін! Ingles! Трэба ўжо ісці!
    РАЗДЗЕЛ ДЗЕСЯТЫ
    — Давайце адпачнём,— сказала Пілар Роберту Джордану.— Сядай тут, Марыя, зробім перадых.
    — He, пойдзем далей,— запярэчыў Роберт Джордан.— Адпачнём ужо там, на месцы. Мне трэба сустрэцца з гэтым чалавекам.
    — Яшчэ паспееш, пабачышся,— сказала яму жанчыца.— Спяшацца няма куды. Сядай тут, Марыя.
    — Пройдемся яшчэ крыху,— прапанаваў Роберт Джордан.— Узыдзем на гару і там адпачнём.
    — А я адпачну зараз,— сказала жанчына, зручней уладкаваўшыся каля ручая.
    Дзяўчына прысела побач з ёй у густым верасе, і сонца заззяла ў яе валасах. Аднак Роберт Джордан працягваў стаяць, азіраючы горны лужок і ручай, што цёк уздоўж лужка. У ручаі, пэўна, водзіцца стронга, падумаў ён. Шэрыя валуны ўзвышаліся дзе-нідзе сярод жаўтазелю, якому ў нізіне саступаў месца верас, а яшчэ далей цягнулася цёмная стужка хвойніку.
    — Далёка яшчэ да Эль Сорда?— спытаў Роберт Джордан.
    — Рукой падаць,— адказала жанчына.— Пяройдзем лужок, спусцімся ў даліну, пройдзем вунь тым хвойнікам — да вытоку ручая. Сядай з намі і забудзься на ўсе свае сур’ёзныя думкі.
    — Я хачу сустрэцца з ім хутчэй і ўладкаваць гэтую справу.
    — А я хачу памыць ногі,— сказала жанчына, і, скінуўшы сандалі на вераўчанай падэшве і сцягнуўшы грубыя
    шарсцяныя панчохі, яна сунула правую нагу ў ручай.— Божухна, як холадна.
    — Трэба было ехаць вярхом,— сказаў ёй Роберт Джордан.
    — А мне і так няблага,— сказала жанчына.— Акурат гэтага мне і не ставала. А чаму табе не сядзіцца?
    — Нічога. Проста мне няма калі.
    — He хвалюйся. Часу ў нас шмат. А які сёння дзень цудоўны і як добра, што тут няма сосен. Ты ўявіць нават не можаш, як гэтыя сосны могуць абрыдзець. А хіба табе сосны не абрыдлі, Ingles?
    — Мне яны падабаюцца,— сказала дзяўчына.
    — А што ў іх можа быць добрага?
    — Мне падабаецца іх водар, мне падабаецца, калі пад нагамі сасновая ігліца. Я люблю, калі вецер хістае высокія сосны, а яны ціхенька парыпваюць.
    — Усё табе падабаецца,— сказала Пілар.— Такая жонка проста скарб любому мужчыну, калі б яшчэ ты навучылася крыху лепей кухарыць. Але сасновы лес надта ўжо маркотны. Ты ніколі не бачыла лясоў дубовых, букавых ці каштанавых. Вось гэта лясы! У такіх лясах усе дрэвы розныя, кожнае дрэва само па сабе, і ў кожнага свая прыгажосць. А сасновы лес — адна нўдота. А як ты лічыш, Ingles?
    — I я люблю сасновы лес.
    — Pero, venga? 1 — сказала Пілар.— Нібыта дамовіліся паміж сабой. I я люблю сосны, але мы надта доўга заседзеліся сярод гэтых сосен. I горы мне абрыдлі. У гарах ёсць толькі дзве дарогі — уверх ды ўніз, а ўніз — гэта толькі да шашы і да фашысцкіх гарадоў.
    — Ты калі-небудзь хадзіла ў Сеговію?
    — Que va. 3 маім абліччам! Такое аблічча раз пабачыш — ніколі не забудзеш. Ты б хацела быць такой пачварай, мая прыгажуня?— запытала яна ў Марыі.
    — Ты не пачвара.
    — Vamos, не пачвара. Я нарадзілася ёю. I ўсё жыццё пражыла пачвараю. Вось ты, Ingles, ты ж нічагусенькі не ведаеш пра жанчын. Хіба ты ведаеш, як пачувае сябе пачварная жанчына? Хіба ты ведаеш, што гэта такое быць пачварай усё сваё жыццё, а ў глыбіні душы пачувацца прыгажуняй? Дзіўнае гэта пачуццё.— Яна апусціла ў ваду другую нагу і імгненна выхапіла яе.— Божухна, ну і халадэча! Паглядзі на тую пліску,— сказала яна, паказваючы
    Чаго гэта вы? (ісп.)
    на шэрую птушачку, што скакала, быццам мячык, на каменні вышэй па ручаі.— Яна ні да чаго не здатная. I не спявае, і не смачная. Трасе хвастом, і ўсё. Дай закурыць, Ingles,— папрасіла яна, узяла цыгарэту, выняла з кішэні кофты крэмень з крэсівам і прыкурыла. Зацягнуўшыся, яна паглядзела на Марыю і Роберта Джордана.
    — Дзіўная рэч — жыццё,— сказала яна і выпусціла дым праз ноздры.— 3 мяне выйшаў бы неблагі мужчына, а лёс наканаваў мне быць жанчынай, і да таго ж брыдкай. I ўсё-такі мяне кахалі многія мужчыны, і я іх кахала. Дзіўна! Слухай, Ingles, гэта павінна зацікавіць цябе. Паглядзі на мяне, на такую брыдкую жанчыну. Глядзі ўважліва.
    — Ты не брыдкая.
    — Que no? 1 He хлусі. Ці, можа,— яна засмяялася сваім грудным смехам,— ці, можа, цябе таксама пачынае праймаць? He, не, я жартую. Паглядзі, хіба я не пачвара. I ўсё-ткі і ў пачвары ёсць штосьці, ад чаго мужчыны слепнуць, калі закахаюцца. Слепнем абое, і ён, і я. А потым, аднаго дня, невядома чаму, ён раптам заўважае, што ты брыдкая, такая, якая ты ёсць у сапраўднасці, і ён ужо не сляпы, і ты сама пачынаеш разумець, што ты брыдкая, і страчваеш і яго, і тое самае «штосьці». Зразумела, guaра?— яна паляскала дзяўчыну па плячы.
    — He,— сказала Марыя,— бо ты не брыдкая.
    — Ты галавой мяркуй, а не сэрцам, і слухай,— сказала Пілар,— бо гаворка ідзе пра вельмі цікавыя рэчы. Табе цікава слухаць, Ingles?
    — Цікава, але нам трэба ісці.
    — Que va, ісці. Мне і тут вельмі добра. Потым...— яна звярталася цяпер да Роберта Джордана, быццам настаўніца да класа, быццам яна дае ўрок,— потым праходзіць пэўны.час, і ў такой брыдкай істоце, як я, такой брыдкай, якой толькі можа быць жанчына... потым, кажу, праходзіць пэўны час, і ў такой пачвары зноў нараджаецца і пачынае расці тое самае «штосьці»— ідыёцкае пачуццё, нібыта ты прыгажуня. Расце і расце, быццам качан капусты. А потым, калі яно вырасце, трапляеш на вочы іншаму мужчыну, і яму здаецца, што ты прыгожая, і ўсё пачынаецца з самага пачатку. Цяпер, пэўна, у мяне гэта прайшло назаўсёды, аднак, хто ведае, магчыма, яно яшчэ раз вернецца. Табе пашчасціла, guapa, што ты не брыдкая.
    — He, я брыдкая,— сказала Марыя.
    1 Хіба не? (ісп.)
    — Спытай у яго,— сказала Пілар.— I не сунь ногі ў ваду, бо застудзіш.
    — Калі Раберта кажа, што трэба ісці, дык лепей пойдзем,— сказала Марыя.
    — Бач ты якая!— сказала Пілар.— Я зацікаўлена ў гэтым не менш, чым твой Раберта, але я кажу, што лепей крыху яшчэ адпачыць каля гэтага ручая і што часу ў нас яшчэ хапае. Акрамя таго, мне хочацца яшчэ пагаварыць. Гэта адзіная выгода, якая ў нас засталася ад цывілізацыі. Чым яшчэ мы можам павесяліць сябе? Хіба тое, што я расказваю, табе не цікава, Ingles?
    — Ты дужа цікава расказваеш. Але ёсць іншыя рэчы, якія мяне цікавяць болей, чым размовы пра прыгажосць і брыдоту.
    — Тады давай пагаворым пра тое, што цябе цікавіць.
    — Дзе ты была, калі пачаўся рух?