• Газеты, часопісы і г.д.
  • Па кім звоніць звон  Эрнэст Хемінгуэй

    Па кім звоніць звон

    Эрнэст Хемінгуэй

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 477с.
    Мінск 1991
    133.08 МБ
    Пасля дона Беніта на пляц доўга ніхто не выходзіў. На пляцы было ціха, бо ўсе чакалі, хто ж выйдзе наступны. Потым нейкі п’янтос загарлапаніў з усяе сілы: «Que saiga el toro! Выводзьце быка!»
    3 натоўпу, што сабраўся пад вокнамі Ayuntamiento, крыкнулі: «Яны не хочуць выходзіць! Яны ўсё моляцца!»
    Яшчэ адзін п’янчуга загарлапаніў: «Ганіце іх адтуль! Ганіце! Годзе ім ужо маліцца!»
    Але з Ayuntamiento ўсё яшчэ ніхто не выходзіў, а потым раптам я ўбачыла яшчэ аднаго чалавека.
    Гэта быў Федэрыка Гансалес, гаспадар млына і бакалейнай крамы, адзін з найпершых фашыстаў у нашым горадзе. Ён быў высокі і хударлявы, а валасы ў яго былі зачэсаны з аднаго боку галавы на другі, каб схаваць лысіну. Ён ішоў басанож, як яго ўзялі з дому, у начной сарочцы, убранай у штаны. Ён ішоў паперадзе Пабла, узняўшы рукі над галавой, а Пабла падштурхоўваў дона Федэрыка Ган-
    Іспанская лаянка. Літаральна: казёл.
    салеса дулам драбавіка ў спіну, і так яны ішлі, пакуль Федэрыка Гансалес не трапіў паміж шарэнгамі. Але калі Пабла пакінуў дона Федэрыка і павярнуўся да дзвярэй Ayuntamiento, той не змог ісці далей і спыніўся, скіраваўшы вочы дагары і ўзняўшы рукі, нібыта ён хацеў учапіцца за неба.
    — У яго ногі не ідуць,— сказаў нехта.
    — Што гэта з вамі, дон Федэрыка? Хадзіць ужо развучыліся, ці што?— крыкнуў яшчэ адзін.
    Але дон Федэрыка стаяў на месцы, узняўшы рукі ўгору, і толькі губы ў яго ледзь варушыліся.
    — Ану! Давай!— крыкнуў яму з прыступак Пабла.— Ідзі! Чаго стаў?
    Але дон Федэрыка стаяў на месцы. Нейкі п’янчуга штурхнуў яго цэпам у спіну, і дон Федэрыка падскочыў на месцы, як наравісты конь, але наперад не зрушыў, а так і стаяў, узняўшы рукі і вочы ў неба.
    Тады селянін, што стаяў каля мяне, сказаў:
    — Так нельга! Я не маю нічога асабіста супраць яго, але гэты спектакль трэба канчаць.— I ён выйшаў з сваёй шарэнгі і, праціснуўшыся да дона Федэрыка, сказаў:— 3 вашага дазволу,— і з усяго маху ўдарыў яго дубінкай па галаве.
    Дон Федэрыка апусціў рукі і прыкрыў імі лысіну — доўгія рэдкія валасы вытыркаліся паміж пальцамі,— унурыўшы галаву, ён кінуўся бегчы паміж дзвюма шарэнгамі, цапы малацілі яго па спіне і па плячах, аж пакуль ён не ўпаў, і тыя, што стаялі ў канцы шарэнгі, паднялі яго і скінулі ўніз з абрыву. Ён не вымавіў ніводнага слова з таго моманту, калі Пабла выштурхнуў яго драбавіком з дзвярэй. Яму толькі цяжка было зрабіць першы крок. Відаць, ногі не слухаліся.
    Пасля дона Федэрыка я зразумела, што ў дальнім канцы шарэнгаў, ускрай абрыву, сабраліся самыя заўзятыя і адчайныя вісусы, і пайшла адтуль, дабралася да аркады Ayuntamiento, адштурхнула двух п’яніц ад акна і зазірнула ўсярэдзіну будынка. У вялікай зале Ayuntamiento ўсе стаялі на каленях, паўколам, і маліліся. Свяшчэннік таксама стаяў на каленях і маліўся разам з імі. Пабла і шавец па мянушцы Cuatro Dedos — Чатырохпалы — ён тады ўвесь час быў з Пабла — і яшчэ двое стаялі тут жа з драбавікамі, і я пачула, як Пабла запытаўся ў свяшчэнніка:
    — Хто пойдзе наступны?
    Але свяшчэннік працягваў маліцца і нічога яму не адказаў.
    — Слухай, ты,— сказаў Пабла свяшчэнніку сваім хрыплым голасам.— Хто пойдзе зараз? Хто падрыхтаваўся?
    Свяшчэннік не адказаў Пабла, быццам яго там і не было, і я ўбачыла, што Пабла пачынае злавацца.
    — Мы пойдзем усе разам,— спыніўшы малітву і паглядзеўшы на Пабла, сказаў наш памешчык дон Рыкарда Мантальва.
    — Que va,— сказаў Пабла.— Па адным. Хто гатовы, хай выходзіць.
    — Тады пайду я,— сказаў дон Рыкарда.— Лічы, што я падрыхтаваўся.
    Свяшчэннік блаславіў яго, не спыняючы малітвы, пакуль дон Рыкарда гаварыў з Пабла, потым, калі той падняўся, блаславіў яго яшчэ раз і даў яму пацалаваць крыж, і дон Рыкарда, пацалаваўшы крыж, павярнуўся да Пабла і сказаў:
    — Ну вось, я зараз зусім падрыхтаваўся. Пойдзем, смярдзючы казёл!
    Дон Рыкарда быў нізенькі, сівы, з тоўстай шыяй, у кашулі без каўняра. Ногі ў яго былі крывыя, бо ён шмат ездзіў вярхом.
    — Бывайце,— сказаў ён усім астатнім, якія ўсё яшчэ стаялі на каленях.— He сумуйце. Паміраць не вялікі страх. Пагана толькі тое, што мы гінем ад рук вось гэтых саnalla He смей дакранацца да мяне,— сказаў ён Пабла.— He смей чапаць мяне сваім драбавіком.
    Ён выйшаў з Ayuntamiento — галава сівая, вочкі маленькія, шэрыя, а тоўстая шыя нібыта яшчэ болып надзьмулася ад злосці. Ён паглядзеў на дзве шарэнгі сялян і плюнуў. Плюнуў па-сапраўднаму, слінай, і як ты сам разумееш, Ingles, на яго месцы не кожны адважыўся б на гэта. А потым крыкнуў: «Arriba Espana!2 Далоў вашу так званую Рэспубліку, так і ператак усіх вашых бацькоў!»
    Яго прыкончылі хутка, бо ён абразіў усіх. Яго пачалі біць, як толькі ён апынуўся ў праходзе паміж шарэнгамі, білі, калі ён, высока ўзняўшы галаву, намагаўся ісці далей, білі, пакуль ён не ўпаў, і рэзалі яго сярпамі, і шмат знайшлося добраахвотнікаў падцягнуць яго да краю абрыву і скінуць уніз,— і цяпер у іх была кроў на руках і на вопратцы, і ўсе разам адчулі, што тыя, хто выходзяць з Ayuntamiento,— сапраўдныя ворагі і іх трэба знішчыць.
    1 Шэльма (ісп.).
    2 Іспанія вышэй за ўсё! (ісп.)
    Да таго моманту, як дон Рыкарда выйшаў да нас раз’юшаны і абразіў усіх нас, я ўпэўнена, у шарэнгах шмат знайшлося б такіх, што дорага б далі, каб апынуцца зараз дзесьці ў іншым месцы. I я ўпэўнена, што калі б хто крыкнуў: «Хопіць ужо! Давайце адпусцім астатніх. Усё гэта будзе ім добрым урокам»,— і большасць згадзіліся б на гэта.
    Але сваёй адвагай дон Рыкарда саслужыў благую службу ўсім астатнім. Бо ён раздражніў людзей, і калі дагэтуль яны проста выконвалі свой абавязак, ды і то без вялікага імпэту, то цяпер іх агарнула злосць, і гэта адразу ж выявілася.
    — Выводзьце свяшчэнніка, тады ўсё пойдзе значна хутчэй! — крыкнуў нехта.
    — Выводзьце свяшчэнніка!
    — 3 трыма бандзюгамі мы ўжо расправіліся, цяпер давайце свяшчэнніка!
    — Два бандзюгі,— сказаў каржакаваты селянін таму, хто крыкнуў.— Два бандзюгі. Два бандзюгі было з нашым госпадам богам.
    — 3 чыім госпадам?— перапытаў той, увесь чырвоны ад злосці.
    — 3 нашым госпадам — гэта так гавораць.
    — У мяне няма ніякіх гаспод — ні жартам, ні ўсур’ёз,— сказаў той.— I ты лепей прыкусі язык, калі сам не хочаш прагуляцца паміж шарэнгамі.
    — Я такі самы рэспубліканец, як і ты,— сказаў каржакаваты.— Я ўдарыў дона Рыкарда па зубах. Я ўдарыў дона Фернанда па спіне. А ў дона Беніта не пацэліў. А «гасподзь наш»— гэта ўсе так яго называюць, і з тым, каго так называюць, было два разбойнікі.
    — Так і ператак, знайшоўся мне рэспубліканец! I гэты ў яго «дон», і той у яго «дон».
    — Тут усе іх так называюць.
    — Ну, я гэтых cabrones называю іначай. Што ж да твайго госпада... Ага! Вунь яшчэ адзін выйшаў!
    I тут мы сталі сведкамі ганебнага відовішча, бо на гэты раз з дзвярэй Ayuntamiento выйшаў дон Фаўсціна Рывера, старэйшы сын дона Селесціна Рывера, памешчыка. Ён быў высокі, валасы русявыя і гладка зачэсаныя назад, ён заўсёды насіў у кішэні грабеньчык і, пэўна, зараз, перш чым выйсці, паспеў прычасацца. Дон Фаўсціна быў страшэнны баязлівец і бабнік і ўсё жыццё марыў зрабіцца матадорамаматарам. ён вадзіўся з цыганамі, з матадорамі, з пастаўшчыкамі быкоў і любіў пафарсіць у андалузскім гарніту-
    ры, але ён быў баязлівец, і ўсе з яго пацяшаліся. Неяк у горадзе з’явіліся афішы, у якіх было аб’яўлена, што дон Фаўсціна возьме ўдзел у аматарскім баі быкоў на карысць прытулку для старых у Авіле і заб’е быка з каня па-андалузску — ён доўга вучыўся гэтаму, аднак, калі на арэну вывелі вялізнага быка замест таго маленькага і кволага, якога ён сам сабе выбраў, ён прыкінуўся хворым і, кажуць, нават сунуў сабе ў рот два пальцы, каб яго вырвала.
    Калі ён выйшаў, з шарэнгаў данесліся крыкі:
    — Ноіа, дон Фаўсціна! Глядзі, толькі не рыгай.
    — Эй, дон Фаўсціна, там, пад кручай, цябе чакаюць прыгожанькія дзяўчаты.
    — Дон Фаўсціна! Пачакай хвілінку, мы зараз прывядзём быка, большага за таго, якога ты спалохаўся.
    А нехта яшчэ крыкнуў:
    — Эй! Дон Фаўсціна! Ты хоць ведаеш, што такое смерць?
    Дон Фаўсціна стаяў у дзвярах Ayuntamiento і ўсё яшчэ выдаваў сябе за смельчака. У яго яшчэ не апаў той баявы запал, які прымусіў яго сказаць, што цяпер настала яго чарга. Гэта быў той самы запал, які прымусіў яго калісьці паабяцаць, што ён выступіць у баі быкоў, і які падахвочваў яго спадзявацца, што з яго выйдзе матадор-аматар. Цяпер яго натхніў сваім прыкладам дон Рыкарда, і, стоячы ў дзвярах, ён выдаваў сябе за смельчака і строіў пагардлівую грымасу. Але гаварыць ён не мог.
    — Хадзі сюды, дон Фаўсціна,— гукнуў нехта з натоўпу.— Смялей! Паглядзі! Такога велізарнага быка ты яшчэ ніколі не бачыў!
    Дон Фаўсціна стаяў, пазіраючы на пляц, і я падумала тады, што ніводзін у шарэнгах не пашкадуе яго. Аднак ён усё яшчэ стараўся трымацца малайцом, хоць час ішоў, а дарога была толькі адна.
    — Дон Фаўсціна!— крыкнуў нехта.— Чаго вы чакаеце, дон Фаўсціна?
    — Ен чакае, пакуль яго вырве,— сказаў хтосьці, і па шарэнгах пракаціўся смех.
    — Дон Фаўсціна,— гукнуў нейкі селянін,— не саромейся, можаш рыгаць, калі табе хочацца. Мы даруем.
    Тады дон Фаўсціна паглядзеў на шарэнгі і праз пляц на край абрыву і, убачыўшы той край і бездань пад ім, раптам азірнуўся назад і шмыгнуў за дзверы Ayuntamiento.
    Усе зарагаталі, а нехта закрычаў пранізлівым голасам: — Куды ж вы, дон Фаўсціна? Куды?
    — Пайшоў ванітаваць,— крыкнуў яшчэ адзін, і ўсе зноў зарагаталі.
    Тут мы зноў убачылі дона Фаўсціна, на гэты раз за ім ішоў Пабла з сваім драбавіком. Ад фанабэрыі дона Фаўсціна нічога не засталося. Пабачыўшы шарэнгі, ён зусім забыўся на свой гонар і фасон. Ён ішоў паперадзе, а Пабла ззаду, і гэта выглядала так, быццам Пабла мяце вуліцу, а дон Фаўсціна — смецце, якое Пабла вымятае мятлой. Дон Фаўсціна хрысціўся і мармытаў малітвы, а потым закрыў вочы рукамі і сышоў прыступкамі на пляц.
    — He чапайце яго,— крыкнуў хтосьці.— Хай ідзе.
    I ўсе зразумелі, і ніхто да яго не дакрануўся, а ён ішоў паміж шарэнгамі, закрыўшы вочы дрыжачымі рукамі і бязгучна шавелячы губамі.
    Усе маўчалі, і ніхто не дакрануўся да яго. Але калі ён дайшоў да сярэдзіны, ён не змог ісці далей і ўпаў на калені.
    Ніхто яго не ўдарыў. Я ішла за ім уздоўж шарэнгі, каб паназіраць, што з ім будзе, і адзін селянін нахіліўся, дапамог яму падняцца і сказаў: